SPEAK,ANIMA
Офлайн-сессия в Белостоке
15 ноября · Chill Time · 10:00
Приглашаем на новую встречу Speak,Anima!
Это возможность ненадолго отвлечься от привычного хода мыслей, посмотреть на свои вопросы под другим углом и попробовать необычный способ исследования собственных идей и желаний.
Кубики, образы, ассоциации и немного игрового духа — никаких специальных знаний или подготовки не требуется.
Приходите с вопросом, любопытством или просто желанием попробовать что-то новое.
Когда: 15 ноября, 10:00
Где: Chill Time, ul. Św. Rocha 5, Białystok
Будем рады встрече!
Запись: @trueandtested
Познакомиться с игрой: @speakanima

👍4
📖 Што значыць страціць дом? І ці можна знайсці новы, не страціўшы сябе?
Запрашаем беларусаў і ўкраінцаў Беластока на сустрэчу з польскім пісьменнікам Лехам Фарэмскім (Lech Foremski), аўтарам кнігі «Paszporty do raju» («Пашпарты ў рай»).
Гэта гісторыя пра эміграцыю, вымушаны ад'езд з радзімы і спробы пачаць жыццё нанова.
📚 Пра што кніга?
Пачатак 1980-х. Польская сям'я — Ванда, Раман і іх маленькая дачка — апынаецца ў лагеры для ўцекачоў у Аўстрыі.
Яны пакінулі звыклае жыццё і цяпер мусяць нанова будаваць сваю будучыню. Нявызначанасць, страх, моўныя і культурныя бар'еры, страта пачуцця бяспекі — усё гэта становіцца часткай іх штодзённасці.
Але разам з цяжкасцямі застаюцца надзея, любоў і жаданне знайсці сваё месца ў свеце.
💬 Чаму гэтая сустрэча асабліва актуальная для нас?
Сёння тысячы беларусаў і ўкраінцаў у Польшчы перажываюць тое, што героі кнігі перажывалі больш за 40 гадоў таму.
Беларусы, якія з'ехалі праз палітычныя рэпрэсіі. Украінцы, якія былі вымушаныя пакінуць свае дамы праз вайну.
Розныя гісторыі, але шмат агульных пытанняў:
• Дзе цяпер наш дом?
• Як будаваць жыццё ў іншай краіне і захаваць сваю ідэнтычнасць?
• Як справіцца з нявызначанасцю і тугой па радзіме?
• Ці можна адчуваць сябе сваім адразу ў дзвюх краінах?
Лех Фарэмскі ведае пра эміграцыю не толькі з кніг. У 1981 годзе ён сам пакінуў Польшчу, прайшоў праз лагер для ўцекачоў у Аўстрыі і пачаў новае жыццё ў ЗША.
На сустрэчы зможам паразмаўляць з аўтарам пра яго асабісты досвед, літаратуру і тое, што дапамагае чалавеку не страціць сябе ў эміграцыі.
📅 10 лістапада, 17:00
📍 Кавярня FAMA, ul. Legionowa 5, Беласток
Запрашаем беларусаў, украінцаў і ўсіх, каму блізкая тэма эміграцыі.
Прыходзьце паслухаць, паразмаўляць і паглядзець на ўласны досвед праз гісторыю іншага чалавека.
Сустрэча арганізаваная ў межах Інтэграцыйнай праграмы KIS HUB, якая дзейнічае ў Хабе пры падтрымцы Ministerstwa Pracy, Rodziny i Poliltyki Społecznej. Партнёры - OWOP, URSA.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У хабе кожную нядзелю 14.00-16.00 адбываюцца трэніроўкі па танга.
Запрашаем жадаючых далучацца.
Запрашаем жадаючых далучацца.
👍12❤2
🎭 У кіно, тэатр і оперу — бясплатна!
Хочаце лепш пазнаёміцца з польскай культурай, папрактыкаваць польскую мову і цікава правесці час?
Запрашаем на культурныя мерапрыемствы!
🎬 11 лістапада, 20:15
«Przez ścianę» / «Праз сцяну»
Перадпрэм'ерны паказ польскага фільма ў Kino Forum.
🎬 18 лістапада, 17:00
«Ziemia Obiecana» / «Зямля абяцаная»
Класіка польскага кіно — знакаміты фільм Анджэя Вайды.
🎼 22 лістапада, 18:00
«Halka» / «Галька»
Вядомая опера Станіслава Манюшкі ў Падляшскай оперы і філармоніі.
🎭 12 снежня, 19:00
«Samospalenie» / «Самаспаленне»
Драматычны монаспектакль пра чалавечы выбар, сумленне і адказнасць. Nie-Teatr.
🎄 20 снежня, 19:00
«Wigilia po polsku» / «Вігілія па-польску»
Калядны спектакль з гумарам пра польскія традыцыі, сям'ю і святы. Nie-Teatr.
🗣 Пасля кожнага фільма, спектакля і оперы адбудзецца абмеркаванне ўбачанага на польскай мове з вядоўцам.
💚 Квіткі аплочаныя ў межах інтэграцыйнага праекта «Gość w dom». Для ўдзельнікаў наведванне бясплатнае!
Як далучыцца?
Запоўніце Google-форму

👍9❤5
Паважаныя калегі і каляжанкі,
Пасля Прагі фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA працягваецца ў Варшаве! З 12 па 16 лістапада ў праграме сустрэчы з беларускімі аўтарамі і аўтаркамі, прэзентацыі новых кніг, дыскусіі пра літаратуру, мастацтва і гістарычную памяць, канцэрты, майстар-класы і кніжны кірмаш.
Сярод удзельнікаў і ўдзельніц: Алесь Бяляцкі, Максім Знак, Павел Севярынец, Уладзімір Арлоў, Уладзімір Някляеў, Кацярына Ваданосава, Таня Арцімовіч, Валянціна Андрэева, Наталля Русецкая, Леся Пчолка, Ірына Лаппо, Настасся Панкратава, Андрэй Хадановіч, Сяргей Шупа, Ціхан Чарнякевіч, Аляксандр Смалянчук, Віктар Шадурскі, Павал Мажэйка, Зміцер Гурневіч, Марына Казлоўская, Уладзь Лянкевіч, Алесь Плотка, тоні лашдэн і многія іншыя.
Фестываль пачнецца 12 лістапада з музычна-тэатралізаванага шоў Filamaty. Сярод іншых падзей прэзентацыя польскамоўнага выдання аўтабіяграфіі Алеся Бяляцкага, творчая сустрэча з Максімам Знакам, новая кніга Паўла Севярынца, размова пра спадчыну Зянона Пазняка, дыскусія да 40-годдзя Чарнобыльскай катастрофы і асобная праграма для дзяцей.
Імпрэзы пройдуць у Dom Spotkań z Historią, Музеі Вольнай Беларусі і іншых пляцоўках Варшавы. Уваход на большасць падзей вольны, выключэнні пазначаныя ў праграме.
Поўная праграма: https://pradmova.eu/warsaw_2026/

🎬 Сёння ў Беластоку — перадпрэм'ерны паказ фільма «Przez ścianę» («Праз сцяну»)!
Гэта заснаваная на рэальных падзеях гісторыя кахання, якое пераадолела сцены камуністычнай турмы.
1947 год. Двое маладых людзей апынаюцца ў турме за часамі сталінскіх рэпрэсій у Польшчы. Яны не могуць бачыць адно аднаго, але пачынаюць размаўляць праз сцяну з дапамогай азбукі Морзэ. Так нараджаецца каханне, якое вытрымала гады зняволення.
🏆 Фільм рэжысёра Мацея Сабяшчанскага атрымаў галоўную ўзнагароду — «Залатых львоў» — на кінафестывалі ў Гдыні.
📅 11 лістапада, 20:15
📍 Kino Forum, ul. Legionowa 5, Беласток
🗣 Пасля прагляду — абмеркаванне фільма на польскай мове з вядоўцам.
🎟 Для ўдзельнікаў інтэграцыйнага праекта «Gość w dom – aktywizacja społeczno-zawodowa» квіткі бясплатныя!
Калі Вы не з'яўляецеся ўдзельнікам праекту, то запоўніце анкету і патрапіце на кіно бясплатна!

❤3👍2
🕯 Бясплатныя квіткі на канцэрты пры свечках у Беластоку!
Сябры, маем для вас прыемную прапанову ад партнёраў!
Everlight Concerts — праект Фундацыі PESTKA — запрашае супольнасць Хаба «Новая Зямля» на два незвычайныя канцэрты жывой музыкі пры святле тысячы свечак.
🎶 Калі і што можна паслухаць?
📅 Пятніца, 13 лістапада
🇮🇹 18:00 — La Notte Italiana («Італьянская ноч»)
Музычная атмасфера сонечнай Італіі, знаёмыя мелодыі і рамантычны настрой.
Падрабязней:
https://everlightconcerts.pl/lanotteitaliana_13_11_26_bialystok
🎻 20:00 — Bridgertonowie («Брыджэртаны»)
Музыка ў атмасферы папулярнага серыяла «Брыджэртаны». Вечар элегантнасці, рамантыкі і прыгожых мелодый.
Падрабязней:
https://everlightconcerts.pl/bridgertonowie_13_11_26_bialystok
✨ Кожны канцэрт — гэта каля 70 хвілін жывой музыкі ў святле тысячы свечак.
📍 Дзе?
Aula Kongresowa WANS, ul. Ciepła 40, Беласток.
🎟 Квіткі для нашай супольнасці БЯСПЛАТНЫЯ! Іх прапанавала Фундацыя PESTKA ў межах сваёй дабрачыннай дзейнасці.
📩 Як атрымаць квіткі?
Напішыце нам:
📧 На email: novajaziamlia@gmail.com
📱 Альбо SMS на нумар 519 400 165
У паведамленні пазначце:
«Білеты на канцэрт пры свечках», назву абранага канцэрта і колькасць патрэбных квіткоў.
⏳ Не адкладайце! Канцэрты ўжо 13 лістапада, а колькасць бясплатных квіткоў абмежаваная.

everlightconcerts.pl
La Notte Italiana: włoska noc przy świecach
👍5❤3
Шаноўныя спадарства!
Размоўны клуб ТБМ імя Францішка Скарыны ў Беластоку збіраецца на чарговую сустрэчу. Часцей за ўсё нашыя сустрэчы тэматычныя. Гэтым разам вас чакае псіхалагічны практыкум «Самапазнанне і межасабовыя зносіны». Праз выкананне цікавых практыкаванняў зможам атрымаць новы досвед, абменяцца думкамі, паразважаць аб тым, хто мы ёсць тут і зараз. Восеньскія дні спрыяюць такой рэфлексіі і цёплым сустрэчам. Прыходзьце на наш Размоўны клуб, нават калі не з’яўляецеся сябрам Таварыства беларускай мовы.
Тэма сустрэчы: «Самапазнанне і межасабовыя зносіны. Псіхалагічны практыкум»
📅 Калі: 15 лістапада, 15:00
📍 Дзе: Хаб «Новая Зямля», Św. Rocha 5, lok. 32(уваход са двара).
Прыходзьце, будзем Вам радыя!

👍9
Приглашаю на офлайн-сессию Speak,Anima — будем играть, бросать кубики, работать с образами и ассоциациями и смотреть на собственные вопросы с неожиданных сторон.
Не нужно заранее придумывать идеальную цель или готовить серьёзную проблему. Можно прийти с тем, что сейчас занимает мысли. А можно — просто из любопытства.
📅 Воскресенье, 15 ноября
🕙 10:00
📍 Chill Time, Sw. Rocha 5
💸 Участие бесплатное
Приходите немного поэкспериментировать, отвлечься от привычного хода мыслей и посмотреть, куда приведёт игра.
Будет интересно!

👍3
Запрашаем на кіно і цікавую размову!
🎬 «Lachtara. Tęsknota» («Лахтара. Туга») — фільм пра эміграцыю, сям'ю і пошук сваіх каранёў.
Бацька-грэк і яго сын з Польшчы сустракаюцца пасля доўгай разлукі і адпраўляюцца ў сумеснае падарожжа з Афін у Польшчу.
Гэта гісторыя пра сямейныя адносіны, культурныя адрозненні і пошук свайго месца ў свеце.
💬 Тэмы фільма асабліва блізкія беларусам, якія жывуць у эміграцыі.
🎤 Пасля паказу — сустрэча з рэжысёрам Себасцьянам Хандракастасам.
📅 Сёння, 15 лістапада, 15:00
📍 Kino Forum, ul. Legionowa 5, Беласток
🎟 Уваход бясплатны! Квіткі на сеанс аплочаны інтэграцыйнай праграмай. Вам трэба проста прыйсці, і квіткі атрымаеце на ўваходзе.

❤5👍1
📢 Як стварыць грамадскую арганізацыю ў Польшчы і абараняць свае правы?
Запрашаем беларусаў на практычны воркшоп у Хабе «Новая Зямля»!
🇵🇱 У Польшчы існуе шмат магчымасцяў для грамадскай дзейнасці, аб'яднання людзей вакол агульных ідэй і абароны сваіх інтарэсаў. Але як гэтым скарыстацца?
🔎 Пра што пагаворым?
✅ Якія няўрадавыя арганізацыі (NGO) існуюць у Польшчы і чым яны могуць займацца.
✅ Як стварыць уласную арганізацыю або далучыцца да ўжо існуючай.
✅ Якія ёсць формы грамадскіх аб'яднанняў і супрацоўніцтва.
✅ Як ствараць прафсаюзы ў Польшчы і ўступаць у дзейныя прафсаюзныя арганізацыі.
✅ Якія магчымасці грамадскай актыўнасці даступныя беларусам у Польшчы.
📅 17 лістапада (аўторак)
🕒 15:00–19:00
📍 Хаб «Новая Зямля»
ul. Św.Rocha 5 lok.32, Беласток
💬 Сустрэча будзе карыснай тым, хто хоча рэалізоўваць уласныя ініцыятывы, удзельнічаць у жыцці мясцовай супольнасці або лепш разумець свае магчымасці ў Польшчы.

👍7
Forwarded from Andrei Mialeshka
СУСТРЭЧА БЕЛАРУСКІХ І ПОЛЬСКІХ КАЛЕКЦЫЯНЕРАЎ
📅 22 лістапада 2026 г., а 14:00
📍 Хаб «Новая Зямля» / Chill Time Club, Беласток, вул. Św. Rocha 5, пам. 32.
Маркі, манеты, узнагароды і рэдкія знаходкі! Запрашаем нумізматаў, філатэлістаў, фалерыстаў і ўсіх аматараў калекцыянавання.
🤝 Абмен досведам, новыя знаёмствы і цікавыя гісторыі.
🎟 Уваход вольны!
Прыносьце свае скарбы і запрашайце сяброў!
🇵🇱 SPOTKANIE BIAŁORUSKICH I POLSKICH KOLEKCJONERÓW
📅 22 listopada 2026 r., godz. 14:00
📍 Hub „Nowa Ziemia” / Chill Time Club, Białystok, ul. Św. Rocha 5, lok. 32.
Znaczki, monety, odznaczenia i rzadkie eksponaty! Zapraszamy numizmatyków, filatelistów i wszystkich pasjonatów kolekcjonerstwa.
🤝 Wymiana doświadczeń, nowe znajomości i ciekawe historie.
🎟 Wstęp wolny!
Przynieś swoje skarby i zaproś znajomych!

👍6
Forwarded from Tatiana Savich_art (Tatsiana Savich)
🎨 Майстар-клас па жывапісу «Зімовы вечар»
📅 Субота, 21 лістапада
🕐 14:00 – 17:00
📍 Chill Time Club
ul. Św. Rocha 5 lok. 32, Białystok
💰 Кошт: 250 злотых
Створым цёплую карціну ў тэхніцы тэкстурнага жывапісу з залатымі акцэнтамі. Усе матэрыялы ўключаны ў кошт.
Запіс абавязковы.

👍2❤1
🌿 Ёга па-беларуску
Запрашаем пачаць нядзелю з мяккай і расслабляльнай практыкі ёгі ў Беларускім хабе «Новая Зямля»!
Будзем павольна прачынацца, пацягвацца, здымаць напружанне з цела і наладжвацца на прыемны выходны. А яшчэ — вывучым беларускія назвы асноўных асан (поз ёгі) і паспрабуем ужываць іх падчас практыкі! 🌱
✨ Практыка падыдзе для любога ўзроўню падрыхтоўкі, нават калі вы ніколі раней не займаліся ёгай. Будзе мяккая расцяжка, спакойны рух і ўвага да свайго цела.
📅 Калі: нядзеля, 22 лістапада, 9:00
📍 Дзе: Беларускі хаб «Новая Зямля», Беласток, ul. św. Rocha 5/32
🎒 Што ўзяць з сабой: дыванок для ёгі і зручнае адзенне. Абутак не патрэбны — займацца будзем басанож.
💌 Рэгістрацыя: пішыце ў Telegram @biezlapau

❤4👍3