Кнігаўка
764 subscribers
216 photos
11 videos
1 file
140 links
Кніжная супольнасць. Для ўсіх, хто любіць і шануе беларускія кнігі.
Download Telegram
Цяпер кніга Джона Толкіна «Валадар пярсцёнкаў. Брацтва пярсцёнка» даступная з хуткай бясплатнай дастаўкай для карыстальнікаў Amazon Prime ў 8 краінах: Польшча, Германія, Францыя, Італія, Іспанія, Швецыя, Нідэрланды, Бельгія.

У Вялікабрытаніі кніга даступная з недарагой дастаўкай, а ў Польшчы бясплатная дастаўка нават на працягу дня.

У хуткім часе такім чынам можна будзе заказаць усе нашы кнігі, сачыце за навінамі.
Чатыры вялікія гарады наведаюць дзеля сустрэч са сваімі чытачамі пісьменнікі Юлія Цімафеева і Альгерд Бахарэвіч, перакладчык і рэдактар Сяргей Шупа, выдавец Андрэй Янушкевіч.

Будзе пра што паразмаўляць, а перадусім прадставіць новыя кнігі. Гэта — насычаны драйвам прыгодніцка-авантурны раман Альгерда Бахарэвіча «КАПІТАН ЛЯТУЧАЯ РЫБА», цалкам новы, поўны пераклад легендарнага рамана Мойшэ Кульбака «ЗЭЛМЭНЯНЕ» ў выкананні Сяргея Шупы, пранізлівы сваёй шчырасцю «МІНСКІ ДЗЁННІК» Юліі Цімафеевай. А Андрэй Янушкевіч распавядзе пра эксклюзіўныя выдавецкія планы і стан кніжнага рынку.

А ўвогуле, вас чакае нязмушаная шчырая размова і, канечне, аўтограф-сесія. Новыя кнігі таксама будуць, зразумела, па прамых выдавецкіх цэнах.
📍ВІЛЬНЯ, 9 траўня, 18.00.
Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

📍 ТАЛІН, 11 траўня, 17.00.
Прастора Workland (Pärnu mnt., 12)

📍УРОЦЛАЎ, 18 траўня, 17.00.
Biblioteka Słowianska. Dolnośląska Biblioteka Publiczna we Wrocławiu (Rynek, 58)

📍ПРАГА, 19 траўня, 18.00.
Kancelář demokratických sil Běloruska v České republice (Vodičkova, 9)

Мерапрыемствы падтрыманыя праграмай мабільнасці ARTPOWER Belarus ад Беларускай рады культуры і Дацкага інстытута культуры пры фінансавым спрыянні Еўрапейскага саюза. Асобная падзяка за гэта.
Павесілі шыльду, чакаем наведвальнікаў!

Варшава, ul. Kłopotowskiego 4
ЗНОЎ У ПРОДАЖЫ

Рына, алкагалічка сярэдніх гадоў, з неахвотай едзе на пахаванне сваёй бабкі ў забытую богам беларускую глушэчу. Пакуль памірала яе старая, Рына займалася чужымі ў дамах шчаслівай старасці на Захадзе. Адзінае, чаго яна хоча цяпер, — спакой. Але дома яе чакае неспадзяванка — старыя грахі і спадчына маюць доўгія цені. Ці можна ўсё выправіць, калі ты і блізка не цягнеш на гераіню? Рыне трэба пахаваць бабку, адкапаць каханка, аднавіць крыніцы, ніколі не прыходзячы ў поўную свядомасць. Жанр гэтай кнігі — балотная казка.

📚 Купіць на нашым сайце.

📚 Купіць на allegro.
Вырашылі крыху пасвяткаваць надыход цяпла і заканчэнне падрыхтоўкі да летняга сезона. Запрашаем вас заўтра, 30 красавіка, у нашу кнігарню на Дзень сяброў Кнігаўкі!

Мы аформілі вітрыны, павесілі неонавую шыльду, абзавяліся кавамашынай і іншымі цудоўнымі рэчамі. "Партызанскі перыяд" закончыўся, і цяпер нас відаць здалёк. І не толькі ў Google Maps, дзе мы пазначаны як "Кнігаўка. Беларуская кнігарня" 🙂

Заўтра бліжэй да абеду мы павесім новыя постары, і тыя наведвальнікі, што да нас зойдуць, першымі даведаюцца, калі выйдуць новыя кнігі, што вакол іх будзе адбывацца і як іх можна будзе набыць. А навінкі будуць проста бомба!

Цяпер каля нашай кнігарні можна пасядзець на вуліцы ў камфортных крэслах, выпіць смачнай кавы, проста пачытаць кнігі на свежым паветры.

А яшчэ вас чакае кніжны шопінг на мяжы шаленства са зніжкай 29 % на ўсе кнігі "Янушкевіча" і "Кнігаўкі". Колькасць экзэмпляраў абмежаваная..

Працуем з 11.00 і да апошняга кліента!

Чакаем вас у Варшаве на ul. Kłopotowskiego 4.
30 красавіка а 16-й па беларускім часе запрашаем да прагляду дыскусіі «Вядзьмар: гісторыя феномена» ў межах цыклу «Санаторый пад клепсідрай».

Госць — Адам Флама, даследчык творчасці Анджэя Сапкоўскага і мастацкага свету «Ведзьмара», аўтар першай і адзінай біяграфіі Ведзьмара.

Падстава для размовы — з’яўленне чарговага тома сагі ў беларускім перакладзе. У нашым выдавецтве выйшла чацвёртая частка цыкла — «Час ганьбы». Пераклад — Кацярына Маціеўская.

Размова будзе весціся таксама пра кнігу Адама Фламы — грунтоўнае даследаванне «Вядзьмар: гісторыя феномену».

Дыскусія будзе адбывацца тут.
Да нашага травеньскага турнэ далучылася Рыга!

10 траўня а 15-й гадзіне сустракайце гасцей у Дацкім інстытуце (Mukusalas iela, 5).
Навінкі ад выдавецтва Gutenberg!

📚 «Крэмулятар» Саша Філіпенка.

Твор паглыбляе чытача ў атмасферу 1930-х гадоў і грунтуецца на матэрыялах следчай справы першага дырэктара Маскоўскага крэматорыя Пятра Ільіча Несцярэнкі, праз паказанні і дзённікі якога можна прасачыць лёс чалавека на фоне знакавых падзей першай паловы ХХ стагоддзя: войнаў і рэвалюцыі, эміграцыі і вяртання ў СССР часоў тэрору.

Купіць на нашым сайце.

Купіць на Allegro.

📚 «Стукі-грукі — што за гукі» Андрэй Скурко.

Кардонная кніжка з вершамі Андрэя Скурко і малюнкамі Волі Кузьміч. Гісторыі пра інструменты і іх магчымасці.

Купіць на нашым сайце.

Купіць на Allegro.
АНОНС

10 траўня ў нас выйдуць доўгачаканыя прыгодніцкія авантуры Альгерда Бахарэвіча — раман "Капітан Лятучая Рыба".

Сталася так, што пятнаццацігадовая беларуска Алеся ўжо цэлы год жыве ў вялікім партовым горадзе недзе на Паўночным Захадзе Еўропы. Яна ходзіць у мясцовую школу, падпрацоўвае ў кіёску і размаўляе з акіянскімі караблямі. Але выпадковая сустрэча з трыма загадкавымі істотамі назаўсёды змяняе яе жыццё. Бо неўзабаве ёй давядзецца выправіцца ў вандроўку паміж гарадамі, кантынентамі ды нават рэальнасцямі — і пабачыць паўсвету, перажыўшы на сваім шляху галавакружныя прыгоды: у моры, паветры і на зямлі. "Капітан Лятучая Рыба" — авантурны раман для чытачоў усіх узростаў: пра адважных блуканцаў, далёкія краіны і крохкую надзею, якую спрабуе скрасці наш вар’яцкі час. Кніга пра вялікае беларускае падарожжа і супрацьстаянне злу, ілюстраваная знакамітым музыкам Лявонам Вольскім.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Расслабленая нядзеля ў кнігарні "Кнігаўка".
Кожную нядзелю працуем для вас з 12.00 да 18.00.
АНОНС ПАДЗЕІ!

10 траўня а 11-й у нас стартуюць продажы новага рамана Альгерда Бахарэвіча «Капітан Лятучая Рыба». У гэты дзень мы запрашаем вас у кнігарню «Кнігаўка», дзе з 16-й да 18-й вы зможаце атрымаць гэтую кнігу з рук яе ілюстратара — знакамітага музыкі Лявона Вольскага. У вас будзе магчымасць распытаць Лявона пра тое, як вялася праца над кнігай, а таксама падпісаць яе.

Для Альгерда Бахарэвіча гэта першы авантурны раман, але ў кнізе вельмі пазнаецца непаўторны аўтарскі стыль. «Капітан Лятучая Рыба» стане выдатным чытаннем на гэты цёплы час, паколькі раман напоўнены прыгодамі і падарожжамі. З кнігі вы даведаецеся, напрыклад, як вандраваць па свеце так шмат, як і героі твора, або як з мінімальнымі высілкамі падрабіць уласны пашпарт.

Завітвайце ў кнігарню на старт продажаў!

📍10 траўня, 16.00-18.00, Варшава, ul. Kłopotowskiego 4.
7 траўня наша кнігарня працуе да 16.00.

Але вечарам нас з нашымі кнігамі можна будзе знайсці на цырымоніі ўручэння Прэміі імя Міхала Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку.
Спецыяльны госць цырымоніі – Лявон Вольскі з песнямі на вершы Міхала Анемпадыстава.

7 траўня, 18:00.
📍 Музей Вольнай Беларусі, Варшава, вул. Foksal, 11.
Уваход вольны.
ВІЛЬНЯ ЎЖО ЗАЎТРА!

📍ВІЛЬНЯ, 9 траўня, 18.00.
Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Ужо заўтра Вільню наведаюць пісьменнікі Юлія Цімафеева і Альгерд Бахарэвіч, перакладчык і рэдактар Сяргей Шупа, выдавец Андрэй Янушкевіч.

Будзе пра што паразмаўляць, а перадусім прадставіць новыя кнігі. Гэта — насычаны драйвам прыгодніцка-авантурны раман Альгерда Бахарэвіча «КАПІТАН ЛЯТУЧАЯ РЫБА», цалкам новы, поўны пераклад легендарнага рамана Мойшэ Кульбака «ЗЭЛМЭНЯНЕ» ў выкананні Сяргея Шупы, пранізлівы сваёй шчырасцю «МІНСКІ ДЗЁННІК» Юліі Цімафеевай. А Андрэй Янушкевіч распавядзе пра эксклюзіўныя выдавецкія планы і стан кніжнага рынку.

На мерапрыемстве можна будзе купіць новыя кнігі па прамых выдавецкіх цэнах.
Велізарная падзяка ўсім, хто завітаў да нас сёння ў Вільні.

Заўтра чакаем вас у Рызе!

10 траўня а 15-й гадзіне сустракайце гасцей у Дацкім інстытуце (Mukusalas iela, 5).
Вільня, дзякуй!
СТАРТ ПРОДАЖАЎ!

Сталася так, што пятнаццацігадовая беларуска Алеся ўжо цэлы год жыве ў вялікім партовым горадзе недзе на паўночным захадзе Еўропы. Яна ходзіць у мясцовую школу, падпрацоўвае ў кіёску і размаўляе з акіянскімі караблямі. Выпадковая сустрэча з трыма загадкавымі істо­­тамі назаўсёды змяняе яе жыццё. Неўза­баве ёй давядзецца выправіцца ў вандроўку паміж гарадамі, кантынентамі ды нават рэальнасцямі — і пабачыць паў­свету, перажыўшы на сваім шляху галавакружныя прыгоды ў моры, паветры і на зямлі.

«Капітан Лятучая Рыба» — авантурны раман Альгерда Бахарэвіча для чытачоў усіх узростаў: пра адважных блуканцаў, далёкія краіны і крохкую надзею, якую спрабуе скрасці наш вар’яцкі час. Кніга пра вялікае беларускае падарожжа і супрацьстаянне злу, ілюстраваная знакамітым музыкам Лявонам Вольскім.

📚 Купіць на нашым сайце.

📚 Купіць на Allegro.
Сёння ў нас у Кнігаўцы з 16.00 да 18.00 Лявон Вольскі падпіша ўсім ахвочым праілюстраваны ім раман Альгерда Бахарэвіча "Капітан Лятучая Рыба", а таксама прадставіць свой альбом "Грамадазнаўства" на вініле. Плыткі можна будзе купіць у нашай кнігарні.
Сёння сустракаемся ў Таліне!

📍 ТАЛІН, 11 траўня, 17.00.
Прастора Workland (Pärnu mnt., 12)