Настаўніцкая
7.78K subscribers
14.6K photos
32 videos
1.64K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
Download Telegram
Багаты на эмоцыі камандзіровачны дзень — рабочая паездка прадстаўнікоў кіраўніцтва Выдавецкага дома "Педагагічная прэса" ў Ваўкавыск прайшла ў фармаце міні-прэс-туру

📍 У ваўкавыскім дзіцячым садзе № 6 не першы год развіваюць інклюзіўнае асяроддзе. Асаблівая ўвага ўдзяляецца дзецям з РАС. Педагогі дашкольнай установы стварылі сучаснае развіццёвае асяроддзе, якое дапамагае раскрыць патэнцыял абсалютна кожнага выхаванца. Па словах загадчыцы Вольгі Самайлюк, гэта было б немагчыма, калі б не высокі прафесіяналізм педагагічнага калектыву.

З такімі ж адкрытымі сэрцамі працуюць і педагогі спецыяльнай школы-інтэрната, дзе таксама створаны максімальна камфортныя ўмовы для жыцця і навучання дзяцей. Дырэктар навучальнай установы Ала Былінская не без гордасці правяла нас па вучэбных класах і жылых пакоях. У інтэрнаце імкнуцца рабіць усё, каб дапамагчы выхаванцам адаптавацца да жыцця.

У сярэдняй школе № 7 Ваўкавыска вучыцца амаль 1500 дзяцей. Вялікая школа з саліднымі здабыткамі. Як вучнёўскімі, так і педагагічнымі. На агульны вынік тут працуе кожны. Настаўнікі паспяхова ўдзельнічаюць у рэспубліканскім конкурсе прафмайстэрства, навучэнцы заваёўваюць узнагароды на алімпіядах і не толькі. Па словах дырэктара Аляксандра Бакуновіча, школа імкнецца адпавядаць запытам усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

✔️ У завяршэнне камандзіровачнага дня прайшла рабочая сустрэча з намеснікам начальніка ўпраўлення па адукацыі Ваўкавыскага райвыканкама Пятром Красько, на якой было абмеркавана пашырэнне супрацоўніцтва.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
О значимости семейного воспитания говорили с молодежным активом и педагогическим коллективом Жлобинского государственного технологического колледжа

📌 Семейное воспитание как основа сильного государства — ключевая тема, на которой акцентировал внимание собравшихся начальник главного управления образования Гомельского облисполкома Руслан Смирнов.

Во время тематической встречи членами областной информационно-пропагандистской группы отмечались важные аспекты о государственной поддержке материнства, молодых семей, предоставляемые социальные гарантии. Крепка семья — крепка держава! Белорусские семьи играют важную роль в построении сильного и суверенного государства. Какой Беларусь будет в будущем, зависит от воспитания, основанного на традиционных духовно-нравственных ценностях.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Пятнічная "Настаўніцкая" багатая на педагагічны і кіраўніцкі вопыт

🖌 У дадатку "Школа кіравання" пра работу камісій па тэхнічных аглядах будынкаў устаноў адукацыі расказвае галоўны тэхнічны інспектар галіновага прафсаюза Марына Лясун. Майстар-клас па стратэгічным планаванні прапануе дырэктар гімназіі № 28 імя Уладзіміра Караткевіча Мінска Алеся Зяневіч.

У рубрыцы "Круглы стол" спецыялісты Парка высокіх тэхналогій і педагогі гавораць пра магчымасці праекта "Інфарматыка без разеткі" для дзяцей з РАС.

Паласа "Захавальнікі памяці" знаёміць з новымі знаходкамі кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Слабадской сярэдняй школы імя М.М.Пшонкі Лепельскага раёна Валерыя Тухты.

🔹 У рубрыцы "Педагагічны вопыт" сваім вопытам па павышэнні матывацыі да чытання дзеліцца педагог дадатковай адукацыі сярэдніх школ № 1 і № 2 Копішча Мінскага раёна Настасся Растоўцава.

Прыемнага чытання!
Абнаўленні ў Кодэксе аб адукацыі былі абмеркаваны ў межах прэс-канферэнцыі ў Мінску

🔻 Як адзначалася, на пасяджэнні другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі восьмага склікання дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект "Аб змяненні законаў па пытаннях адукацыі". Новыя нормы або нормы, якія прынцыпова змяняюць дзеючыя, не ўводзяцца. Па сутнасці, гэта шліфоўка Кодэкса аб адукацыі дзеючай рэдакцыі, якая носіць тэхнічны характар.

На ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ўносяцца змяненні, якія прадыктавала нам жыццё, — адзначыла намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі — начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова. — Так, прапаноўваецца, каб вучэбныя заняткі для навучэнцаў 10-х класаў завяршаліся, як і для навучэнцаў 9-х і 11-х класаў, 25 мая. Гэта звязана з тым, што для дзесяцікласнікаў прадугледжаны вучэбна-палявыя зборы.

Наступная норма, якая ўводзіцца ў кодэкс, звязана з цэнтралізаваным экзаменам: прадугледжана магчымасць вызвалення ад ЦЭ навучэнцаў 11-х класаў па медыцынскіх паказчыках. Таксама кодэксам замацоўваецца практыка правядзення рэпетыцыі ЦЭ. Ужо два разы яна праводзілася ў студзені. Акрамя таго, прадастаўляецца права навучэнцам 11 класа, якія па выніках ЦЭ атрымалі нуль балаў, яшчэ раз паспрабаваць свае сілы на ЦЭ ў іншыя тэрміны (у прыватнасці, у жніўні). На сёння вучні, якія атрымалі нуль балаў, не маюць магчымасці атрымаць атэстат аб агульнй сярэдняй адукацыі, а могуць зрабіць гэта толькі на наступны год, прайшоўшы ЦЭ.

Яшчэ адна норма — надзяленне мясцовых органаў улады паўнамоцтвамі на арганізацыю бясплатнай перавозкі навучэнцаў, якія пражываюць у межах буйных населеных пунктаў на аддаленні ад размешчаных у іх устаноў адукацыі (а таксама населеных пунктах, размешчаных на значным аддаленні ад уладкаваных аўтамабільных дарог), да ўстаноў адукацыі і месцаў правядзення адукацыйных, спартыўных, культурных і іншых мерапрыемстваў. У цяперашні час прадугледжаны падвоз толькі ў сельскіх населеных пунктах да ўстаноў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі.

У абноўленым кодэксе замацаваны таксама патрабаванні аб нашэнні навучэнцамі школ адзення дзелавога стылю.
Дыялогавая пляцоўка "Усё пачынаецца з сям'і" з удзелам мам, якія выхавалі адораных дзяцей, адбылася ў Нясвіжы

Падчас сустрэчы мамы навучэнцаў-пераможцаў розных інтэлектуальных і творчых конкурсаў не толькі расказалі пра поспехі і дасягненні сваіх дзяцей, але і падзяліліся вопытам сямейнага выхавання, — адзначыла начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Нясвіжскага райвыканкама Святлана Шатрун.

🧩 У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў Святлана Антончык, намеснік дырэктара Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва старшыня Нясвіжскай раённай арганізацыі "Белая Русь" Ала Тронца і інш.
Настаўніцкая
Дыялогавая пляцоўка "Усё пачынаецца з сям'і" з удзелам мам, якія выхавалі адораных дзяцей, адбылася ў Нясвіжы — Падчас сустрэчы мамы навучэнцаў-пераможцаў розных інтэлектуальных і творчых конкурсаў не толькі расказалі пра поспехі і дасягненні сваіх дзяцей…
Таксама ў Нясвіжы прайшла дыялогавая пляцоўка "Педагог — прафесія асаблівая"

▪️ У мерапрыемстве прынялі ўдзел школьнікі — навучэнцы педагагічных класаў, кіраўніцтва і спецыялісты ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Нясвіжскага райвыканкама, педагогі раёна.

Сярод педагогаў — гасцей мерапрыемства — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, заслужаны настаўнік, дырэктар Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа Алена Жураўлёва, заслужаны настаўнік настаўніца рускай мовы і літаратуры Сноўскай сярэдняй школы Іна Віннік і інш.
Об идеях мира и космосе смогли спросить одиннадцатиклассники учреждений образования Ошмянского района Марину Василевскую

📍 Средняя школа № 1 имени М.М.Гружевского стала площадкой для открытого диалога с гостями, для которых мир — не просто слово. Это председатель правления общественного объединения "Белорусский фонд мира" Максим Мисько и его заместитель Марина Василевская.

Разумеется, большое количество вопросов касалось темы космоса. Учащиеся спрашивали о тренировках и трудностях, деталях полета, научно-исследовательских экспериментах, наиболее запоминающихся моментах и испытанных эмоциях.

Открытый диалог длился около часа, но даже этого времени показалось мало. Дети с большим интересом задавали вопросы, и это логично и закономерно. Для четверых учащихся нашей школы встреча была наполнена еще и дополнительным особым содержанием. Юные миротворцы нашей средней школы № 3 Валерия Бобровницкая, Кирилл Воронецкий, Сергей Дудойть и Арсений Томялойть награждены нагрудным знаком "Юны міратворац" за активное участие в мероприятиях и проектах по линии фонда мира, — поделилась заместитель директора по воспитательной работе средней школы № 3 Данута Янцевич.

🔹 С 2023 года средняя школа № 3 Ошмян носит статус Школы мира. Сегодня в районе она такая одна. Но судя по концентрации интереса школьников к прошедшему мероприятию, это может измениться.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Министр образования Андрей Иванец посетил с рабочим визитом Могилевскую область

Глава образовательного ведомства ознакомился с работой Мстиславского районного учебно-методического кабинета, а также встретился с педагогическим коллективом Центра детского творчества города.

Продолжился визит в Горках, в Белорусской государственной орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственной академии. Министр подробно изучил материально-техническую базу, пообщался с руководством вуза.

БГСХА сегодня — это своеобразный город в городе. На территории академгородка расположены 16 учебных корпусов, 14 студенческих общежитий, библиотека с книжным фондом более одного миллиона экземпляров, столовая на 800 мест. На данный момент на девяти факультетах в академии обучается около 8 тысяч молодых людей. Подготовка кадров здесь ведется с упором на практикоориентированность. В организации образовательного процесса задействовано множество мастерских, научных лабораторий, учебно-выставочных и инновационных центров, а также автотрактородром, учебный полигон, диагностическая станция автомобилей, пчелопасека, ветеринарная клиника, плодопитомник, виварий, ботанический сад, учебно-опытные поля. Для проведения досуга обучающихся тут имеются центр студенческого художественного творчества, спорткомплекс со стадионом, бассейном и спортивной площадкой для мини-футбола, центр духовно-нравственного развития "Возрождение".

▪️ Большое внимание в БГСХА уделяется научной работе. За последние пять лет учеными академии получены 50 патентов на изобретение и полезную модель, изданы сотни монографий, учебных пособий, научных трудов и рекомендаций производству. Значительная часть профессорско-преподавательского состава участвует в выполнении различных научных программ и проектов Национальной академии наук Беларуси и Фонда фундаментальных исследований. Примечательно, что к науке в академии активно привлекают студентов. Тут функционирует 18 студенческих научно-исследовательских лабораторий и 52 соответствующих кружка.

БГСХА является уникальной кузницей кадров для агропромышленного комплекса страны. Условия для обучения, проживания и досуга студентов здесь соответствуют самым высоким современным требованиям, — отметил Андрей Иванец.

В ходе экскурсии Андрей Иванович ориентировал ректорат на эффективное использование потенциала профессорско-преподавательского состава, необходимость усиления профориентационной работы, расширения взаимодействия с предприятиями.

Акцент был сделан также на важности нравственного и семейного воспитания молодежи. Министр подчеркнул: молодое поколение нужно воспитывать на традиционных семейных ценностях, ведь крепкая семья — основа государства.