Настаўніцкая
6.15K subscribers
12.2K photos
26 videos
1.58K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
Download Telegram
Мемарыяльную дошку ў гонар Героя Сацыялістычнай Працы Надзеі Кавалец адкрылі на будынку Велікамалешаўскай сярэдняй школы Столінскага раёна

📍 На Століншчыне памятаюць і шануюць заслужаную настаўніцу БССР Надзею Іванаўну, якая шмат гадоў аддала працы на педагагічнай ніве. Таму ўрачысты мітынг з нагоды адкрыцця мемарыяльнай дошкі атрымаўся даволі прадстаўнічым.

Да ўдзельнікаў з цёплымі словамі ў адрас Надзеі Кавалец звярнуліся старшыня Столінскага райвыканкама член Савета Рэспублікі Нацыяльнага сходу Беларусі Рыгор Пратасавіцкі, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Наталля Каліноўская, старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Іван Васіленка і іншыя госці ⬇️ .
Настаўніцкая
Мемарыяльную дошку ў гонар Героя Сацыялістычнай Працы Надзеі Кавалец адкрылі на будынку Велікамалешаўскай сярэдняй школы Столінскага раёна 📍 На Століншчыне памятаюць і шануюць заслужаную настаўніцу БССР Надзею Іванаўну, якая шмат гадоў аддала працы на педагагічнай…
⬆️ Падчас урачыстага мерапрыемства прагучала падзяка кіраўніцтву ЦК галіновага прафсаюза за фінансавую дапамогу ва ўсталяванні дошкі.

Акрамя яе, ва ўстанове адукацыі адкрыўся музейны пакой у памяць пра ганаровага грамадзяніна Столінскага раёна Надзею Кавалец. Яе імя Велікамалешаўская сярэдняя школа носіць з 2020 года. Вучні і педагогі вельмі ганарацца гэтым. Музейны пакой валодае вялікім адукацыйна-выхаваўчым патэнцыялам, бо экспануе асабістыя рэчы, фотаздымкі і дакументы Надзеі Іванаўны. Матэрыялы размешчаны ў раздзелах “Я і мая сям’я”, “Я і мая работа” і “Мая грамадская дзейнасць”.

🔹 Многія выхаванцы Надзеі Кавалец сталі педагогамі. Заслужанай настаўніцы БССР не стала 3 гады назад, але памяць пра яе жыве ў сэрцах удзячных вучняў і калег. Сучаснікам ёсць на каго раўняцца!
Злёт навучэнцаў педагагічных класаў праходзіць на базе НДЦ “Зубраня”

🔹 У ім прымае ўдзел 161 навучэнец педагагічных класаў Мінска, усіх рэгіёнаў Беларусі і Санкт-Пецярбурга. Адметнасць сёлетняга злёту заключаецца ў тым, што ў яго рабоце ўпершыню ўдзельнічаюць 44 маладыя педагогі з устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ўсіх раёнаў сталіцы.

На цырымоніі адкрыцця каманды-ўдзельніцы прадставілі свае творчыя візітоўкі, якія рыхтавалі ў якасці дамашняга задання. У гэты ж дзень для ўдзельнікаў расчыніла дзверы педагагічная гасцёўня “Педагог: выбар, прызванне і лёс", дзе моладзь актыўна ўдзельнічала ў размове на хвалюючыя тэмы.

✒️ З моладдзю таксама былі праведзены трэнінгавыя і інтэрактыўныя заняткі на развіццё ў іх крытычнага і крэатыўнага мыслення, навыкаў камунікацыі і кааперацыі.
Республиканский праздник "Последний звонок" собрал в Лиде более тысячи лучших выпускников со всей Беларуси

🔻 Масштабные торжественные мероприятия начались с церемонии возложения цветов и венков к подножию Кургана Бессмертия и продолжились в Лидском замке. Именно здесь прозвучал последний звонок.

— Сегодня для вас открываются все горизонты, вы смотрите в будущее широко открытыми глазами, у вас большие амбиции, мечты, — подчеркнул, обратившись к выпускникам, министр образования Андрей Иванец. — Хочу пожелать, чтобы все ваши желания обязательно сбылись. В нашей стране государством при поддержке Президента создаются все необходимые условия для того, чтобы наша молодежь развивалась, чтобы реализовывался творческий, научный, спортивный потенциал. Уверен, каждый из вас воспользуется этой возможностью.

🎗 В ходе праздника Андрей Иванец вручил награды лучшим выпускникам в номинациях "Интеллект", "Талант, "Чемпион", "Лидер", а также вручил заслуженные награды педагогам.
Фотафакт. Раённы фестываль “Майскі вальс” для навучэнцаў школ прайшоў у Крупках

Усе творчыя групы без выключэння праявілі арыгінальнасць, пачуццё рытму і ўменне танцаваць вальс, таму журы было цяжка вызначыць пераможцаў, — расказаў пра мерапрыемства начальнік па адукацыі, спорце і турызме Крупскага райвыканкама Уладзімір Рогаў. — Але фестываль — гэта спаборніцтва, значыць, пераможцы ў ім павінны быць.

🔖 Дыплом І ступені Уладзімір Рогаў уручыў танцавальным парам Крупскай раённай гімназіі і сярэдняй школы № 3 Крупак. 2-е месца заваявалі танцоры Ухвальскай сярэдняй школы, а на 3-м месцы — навучэнцы Каласоўскай сярэдняй школы.
У мэтах абмену вопытам настаўнікі гісторыі Мінскай вобласці правялі для навучэнцаў гімназіі № 74 Санкт-Пецярбурга ўрокі па тэме “Партызанскі рух у Беларусі”

🧩 Настаўнік-метадыст гімназіі Клецка Вадзім Абрамовіч і настаўнік-метадыст Лошніцкай гімназіі Галіна Галуза на працягу двух дзён выкладалі гісторыю школьнікам з суседняй краіны.

Месяц назад настаўнікі з Пецярбурга прыязджалі да нас у гімназію і таксама праводзілі ўрокі, — расказала дырэктар гімназіі Клецка Іна Ждановіч. — Нашы педагогі расказалі школьнікам Санкт-Пецярбурга пра рух супраціўлення ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Акрамя гэтага, настаўнікі расказалі пра школьную гістарычную адукацыю ў Беларусі, а таксама падзяліліся вопытам выкладання гісторыі на канферэнцыі “Патрыятычнае выхаванне школьнікаў. Вопыт Расіі і Беларусі”, якая была арганізавана для класных кіраўнікоў устаноў адукацыі Санкт-Пецярбурга.
Прадстаўнікі Выдавецкага дома "Педагагічная прэса" знаходзяцца з рабочай паездкай у Капылі

🔸 Намеснік дырэктара па развіцці Выдавецкага дома Людміла Пастарнакевіч сустрэлася з начальнікам раённага аддзела па адукацыі, спорце і турызме Капыльскага райвыканкама Аленай Карповіч.

Падчас размовы ў тым ліку былі разгледжаны магчымасці больш грунтоўнага ўзаемадзеяння настаўнікаў раёна з выданнямі медыяхолдынга, а таксама абмеркаваны пытанні падпіскі на "Настаўніцкую газету", часопіс "Спорт time" і інш.

📍 У ходзе паездкі прадстаўнікі медыяхолдынга наведалі сярэднюю школу № 2 Капыля імя Цішкі Гартнага, дзе сваім вопытам работы падзяліліся настаўніца пачатковых класаў Святлана Калевіч і настаўніца інфарматыкі Людміла Хаміцэвіч. У сярэдняй школе № 3 адбылося знаёмства з настаўніцай рускай мовы і літаратуры Таццянай Нядзелькай.

У хуткім часе адзначаныя тэмы знойдуць адлюстраванне на старонках "Настаўніцкай газеты".
Актуально и разнопланово — так можно охарактеризовать портал nastgaz.by. Наши журналисты стараются побывать везде, посмотреть все и предоставить самую интересную информацию.

Впрочем, убедитесь сами, взглянув на топ-5 популярных материалов минувшей недели⬇️

🔺Мы не сомневались, что рейтинг возглавит репортаж с первого в истории страны ЦЭ. Об эмоциях и планах выпускников — тут

🔺Вы знали, что в учреждениях образования Беларуси насчитывается около 1500 музеев? Профили их разные — исторический, литературный, краеведческий… Есть даже Музей “СельПО”!

🔺#мы_за_зож — по такому принципу живет 52-я минская школа. Ее ученики участвуют в проекте по формированию здоровых привычек в питании.

🔺А вот среди школьников Дятловщины популярен футбол. По субботам на игровой площадке Крутиловичской школы всегда по-спортивному шумно.

🔺Танец льва, китайские песни, мастер-классы по ушу и цзяньчжи — фестиваль “Два моста” в столичной школе № 180 никого не оставил равнодушным. Наш яркий фотоотчет подтверждает это.