Настаўніцкая
6.3K subscribers
12.5K photos
27 videos
1.59K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
Download Telegram
Актыўна і цікава пройдуць восеньскія канікулы ў школьнікаў Магілёўшчыны

🔸 Усе ўстановы адукацыі вобласці будуць працаваць у рамках акцыі "Бяспечныя канікулы — на карысць". Усюды для навучэнцаў арганізуюць змястоўную занятасць. Традыцыйна самая папулярная форма адпачынку — лагеры з дзённым знаходжаннем. Аздараўленнем у іх плануецца ахапіць звыш 8 тысяч дзяцей.

Акрамя дзейнасці лагераў, працягнуць працаваць разнастайныя аб'яднанні па інтарэсах. Запланавана таксама правядзенне розных віктарын, марафонаў, культурна-забаўляльных, турыстычна-краязнаўчых, спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў. Асаблівы ўпор зробяць на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне. Вучні будуць наведваць музеі, для іх запланаваны пазнавальныя экскурсіі па гістарычных і памятных мясцінах роднага краю. Актыўна працягнецца таксама рэалізацыя рэгіянальнага праекта "#Мая_Замля_Прыдняпроўе".
Сталіцу наведала дэлегацыя Паўночнай тэрытарыяльнай арганізацыі Маскоўскай гарадской арганізацыі прафсаюза адукацыі

✔️ Госці азнаёміліся з работай устаноў адукацыі Заводскага раёна Мінска, сустрэліся з яго прафсаюзным актывам.

На базе сярэдняй школы № 210 прайшла канферэнцыя “Тэндэнцыі развіцця адукацыі: Беларусь і Расія”. Падчас яе педагогі падзяліліся вопытам развіцця адукацыі абедзвюх краін, абмеркавалі ролю дырэктара ў кіраўніцкай дзейнасці, разгледзелі пытанні ўзаемадзеяння прафсаюза і наймальніка ў мэтах устойлівага сацыяльнага развіцця.

Дырэктар школы Таццяна Мікульчык правяла экскурсію па ўстанове адукацыі, азнаёміла педагогаў з матэрыяльна-тэхнічнай базай, расказала пра асноўныя напрамкі работы.

📌 Госці таксама наведалі сярэднюю школу № 141 імя 120-й Рагачоўскай дывізіі, дзе дырэктар Зінаіда Гардзяюк прадставіла работу рэсурснага цэнтра “Зялёныя класы”, дзейнасць па экалагічным выхаванні навучэнцаў. Пабывалі яны з экскурсіяй і ў музеі баявой славы.
Абласны семінар-практыкум "Стварэнне ўмоў для павышэння кваліфікацыйнага ўзроўню педагогаў: метадычныя падыходы да вырашэння праблемы" адбыўся ў сярэдняй школе № 14 Маладзечна

🔻 У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Соф'я Філістовіч і начальнік упраўлення па адукацыі Маладзечанскага райвыканкама Людміла Каханоўская.

— Удзельнікі абласнога семінара праслухалі анлайн-выступленне "Забеспячэнне атэстацыі педагагічных работнікаў " метадыста цэнтра развіццёвых педагагічных тэхналогій Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Івана Фёдарава, — паведаміла Соф'я Філістовіч.

Акрамя гэтага, педагогі вобласці азнаёміліся з прэзентацыяй вопыту работы настаўнікаў-метадыстаў Маладзечанскага раёна, даведаліся аб сістэме работы раёна па павышэнні кваліфікацыйнага ўзроўню педагагічных работнікаў.

☕️ Падчас абласнога семінара педагогі прынялі ўдзел у рабоце "Сусветнага кафэ", дзе змаглі абмеркаваць матывы і патрэбы педагогаў у павышэнні кваліфікацыйнага ўзроўню.
Сёння “Настаўніцкая” дае магчымасць паразважаць над актуальнымі пытаннямі сістэмы адукацыі

🔻 У цэнтры ўвагі — выхаванне маладога пакалення. На гэтым рабіў акцэнт міністр адукацыі падчас рабочых паездак. Падрабязней — у матэрыялах нашых журналістаў.

Паласа “Выхаваўчая прастора” знаёміць з класным кіраўніком і настаўнікам матэматыкі СШ № 5 Пружан Дзмітрыем Арабчыкам. У рубрыцы “Адукацыя: погляд праз эпохі” разам з Ганнай Дабрынеўскай разбіраемся, чаго не хапае сучаснай школе і пра што павінен думаць кожны педагог.

А ў Галавічпольскай СШ імя У.Ч.Серахана, што ў Шчучынскім раёне, у сталовай заўсёды галавакружны пах, бо кухарам тут на працягу 20 гадоў працуе Ірына Семяняка, якая дакладна ведае, што, каб добра вучыцца, трэба смачна есці.

🔜 На палосах “Адукацыйная прастора” — сакрэты паспяховага кіраўніцтва ад дырэктара СШ № 1 Акцябрскага імя А.Р.Салаўя Святланы Макушынскай і вопыт раённага рэсурснага цэнтра “Тэрыторыя бяспекі”, які дзейнічае на базе дзіцячага сада № 3 Астраўца. Прыемнага чытання!
Міжведамаснае пасяджэнне калегіі Міністэрства адукацыі праходзіць на пляцоўцы ЗАТ "Атлант"

▪️ Адкрываючы пасяджэнне, міністр адукацыі Андрэй Іванец выказаў меркаванне, што моладзь трэба больш актыўна прыцягваць да ўдзелу ў грамадскім жыцці.

— Сёння ў краіне больш чым 1,68 млн чалавек — гэта маладыя людзі да 30 гадоў, — прывёў даныя Андрэй Іванец. — Згодна са статыстычнымі данымі, каля 20% моладзі пражывае ў сельскай мясцовасці, астатнія — у горадзе. Метады і падыходы, якія трэба ўлічваць, працуючы з гэтымі катэгорыямі, у многім агульныя, але разам з тым маюць свае адметнасці ⬇️ .
Настаўніцкая
Міжведамаснае пасяджэнне калегіі Міністэрства адукацыі праходзіць на пляцоўцы ЗАТ "Атлант" ▪️ Адкрываючы пасяджэнне, міністр адукацыі Андрэй Іванец выказаў меркаванне, што моладзь трэба больш актыўна прыцягваць да ўдзелу ў грамадскім жыцці. — Сёння ў краіне…
⬆️ А.Іванец акцэнтаваў увагу на тым, што сёння менавіта працуючая моладзь з'яўляецца вельмі сур'ёзным і важным суб'ектам рэалізацыі дзяржаўных падыходаў. Сёлета больш чым 53 тысячы выпускнікоў устаноў усіх узроўняў адукацыі атрымалі гарантаваныя першыя рабочыя месцы.

— Мы павінны забяспечыць магчымасць рэалізацыі інстытута настаўніцтва, — адзначыў міністр адукацыі. — Трэба, каб кожны малады чалавек, які прыходзіць на сваё першае рабочае месца, меў кваліфікаваную падтрымку старэйшых вопытных калег. Сёння добры кіраўнік сам сябе забяспечвае кадрамі, бо добра разумее: каб выгадаваць добрага спецыяліста пасля заканчэння УВА, павінен прайсці не адзін год.

✔️ Міністр нагадаў, што пытанні работы з вучнёўскай моладдзю былі падрабязна разгледжаны напярэдадні бягучага навучальнага года:

— У структуры занятасці прыкладна 27% складае моладзь. Мы ўпэўнены: калі ў рэальным сектары эканомікі створаны спрыяльная ўмовы з пункту погляду рэалізацыі сацыяльнага пакета, матэрыяльнага забеспячэння, прафесійнага і кар'ернага росту, то пытання аб замацаванні кадраў не ўзнікае.
Форум "ПедСТАРТ" объединил в Гродно более 120 учителей области, которые преподают в профильных классах педагогической направленности

📍 В областном институте развития образования его работа началась с вернисажа педагогических идей. В практической части педагогического форума были разнообразные мастер-классы и интересные наработки гостей из столицы.

Своим опытом с гродненскими коллегами поделились педагоги из средней школы № 6 Минска. Завершился педагогический форум вручением свидетельств о покорении Педагогического Олимпа.

🔸 На Гродненщине открыто 144 педагогических класса, в которых обучается 1084 учащихся. Это на 24 педагогических класса больше, чем в прошлом году.
Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці "Зорачка" адкрылі ў Смалявічах

📍 Для рознабаковага развіцця дзяцей у садку дзейнічаюць музычная і трэнажорная залы, зал для заняткаў фізкультурай і басейн. Для аказання медыцынскай дапамогі аснашчаны сучасны медыцынскі блок, які ўключае два ізалятары і кабінет медыцынскага работніка. А пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі і кабінет псіхолага дазволяць забяспечыць аказанне дэфекталагічнай і псіхалагічнай дапамогі выхаванцам.

— Сёння ў садку, які разлічаны на 230 месцаў, ужо 228 выхаванцаў ад 2 да 7 гадоў, — расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Башко. — У цэнтры арганізавана 12 груп (4 — ад двух да трох гадоў, 4 — ад трох да чатырох гадоў, 2 — ад чатырох да пяці гадоў, 2 — ад пяці да шасці гадоў).

Для стварэння сучаснай адукацыйнай прасторы ў дашкольнай установе адкрыты цэнтры бяспекі, пазнавальнага развіцця і STEAM-цэнтр.
Соглашение о сотрудничестве подписали Гродненская городская гимназия имени А.И.Дубко и гимназия № 15 Минска

🔹 Также в рамках работы областного ресурсного центра по предмету "Музыка" педагоги Гродненской городской гимназии имени А.И.Дубко провели мастер-классы для учителей музыки, учителей факультативов музыкальной направленности и студентов 2 курса БГПУ.

Учитель музыки, учитель-методист, руководитель Гродненского областного ресурсного центра Светлана Адамчук провела занятие "Эвристическое обучение как средство развития интеллектуального и творческого потенциала личности учащихся на уроках музыки и на факультативных занятиях музыкальной направленности". Руководитель образцовой вокальной студии "ЮНИКС-Star" Елена Булай провела мастер-класс "Работа над дикцией и артикуляционным аппаратом на факультативе по вокальному ансамблю в младшем школьном возрасте".