Наша Ніва
26.5K subscribers
62K photos
9.47K videos
2 files
47.8K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Тэст для ўладаў на чалавечнасць. Ці будуць трэцюю ноч запар вывозіць тыя горы кветак, што ляжыць у Мінску на месцах, дзе пралілася кроў? Мінулыя дзве ночы — вывозілі.
Forwarded from Mash
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Били, оскорбляли, угрожали смертью, снимали штаны, сказали по кругу пустят»

Сейчас из изоляторов в Белоруссии начали выпускать людей, многие девушки не могут содержать слез. А вот о каком ужасе рассказала одна из них чуть ранее сегодня.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дэманстранты ў ланцугу салідарнасці ва Уруччы забаўляліся, робячы хвалю — відэа чытача @nashaniva
Оперны спявак Ілля Сільчукоў адмовіўся ад гранд-прэмій прэзідэнта РБ.
https://www.facebook.com/ilya.silchukov/posts/4508060459211920
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск прыдумаў новую акцыю. Пасля 22.00 людзі дружна міргалі ліхтарыкамі. Глядзіце як выглядаў квартал Каскад. Відэа даслаў чытач Нашай Нівы

@nashaniva
А гэта праекцыя, якую сёння скіравалі на франтон дома жыхары квартала Брылевічы ў Мінску.
З турмы Акрэсціна працягваюць масава выпускаць людзей. За апошнюю гадзіну выйшла каля 50 дзяўчат. Як паведамляе карэспандэнт @nashaniva, вязняў сустракае вялізная колькасць людзей. Жыхары Мінска з'ехаліся, каб дапамагчы развезці вызваленых палітвязняў дахаты. Увесь час дзяжураць некалькі дзясяткаў аўто. Вязні, якія яшчэ ўчора існавалі ў атмасферы катаванняў — яшчэ ўчора з двара даносілі гукі ўдараў, крыкі і стогны, апынаюцца ў іншым Мінску - Мінску, які за сёння адчуў сябе горадам-пераможцам.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Свой заклік да спынення гвалту запісалі віцебскія "Коласаўцы" — акторы і супрацоўнікі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

@nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чытач даслаў відэа з вуліцы Гурскага — усё застаўлена машынамі. Жыхары Мінска з'ехаліся, каб развозіць вызваленых вязняў Акрэсціна.

@nashaniva
Жанчын масава адпускаюць з Акрэсціна. Тут можна пабачыць чаргу на некалькі дзясяткаў кіроўцаў, гатовых падвезці бясплатна людзей. Многія дзяўчыны, выходзячы, плачуць. Кажуць, што чулі па начах жахлівыя здзекі з хлопцаў.

@nashaniva
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Жанчына згубіла за міліцэйскімі сценамі сына, якому патрэбны рэгулярныя лекі. Перадаць іх яна не можа, у хлопца няма падстраўнікавай залозы. Называе тое, што адбываецца, фашызмам і будзе "стаяць да канца".

@nashaniva
!!!! До 6:00 всех задержанных во время акций протеста выпустят из СИЗО

Об этом заявил замминистра МВД Александра Барсуков, который лично приехал на Окрестина.
У Акрэсціне машын шмат, а ў Жодзіне трэба будзе дапамога, каб вывозіць людзей. Каардынацыя тут: https://t.me/zhodino2020
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Рассказы женщин, выпущенных из изолятора на Окрестина

«Избивали просто зверски. Там было море крови».
Намеснік Караева Барсукоў пра затрыманых на Акрэсціна: Здзекаў не было

У чацвер позна вечарам сталі выпускаць затрыманых з Акрэсціна. Выпусцілі сотні чалавек, у тым ліку і доктара Андрэя Вітушку, затрыманага ў панядзелак разам з жонкай Крысцінай і сынам Міронам.

Уначы каля 1.20 гадзіны каля ЦІП з'явіўся намеснік міністра ўнутраных спраў Аляксандр Барсукоў. Ён перагаварыў з фатографамі і хутка пайшоў да чорнага джыпа і не спыніўся каля людзей. Журналісты пацікавіліся, колькі затрыманых сёння адпусцяць.

— Усіх, -- сказаў ён на хаду. "Я з кожным перагаварыў". «Здзекаў не было». "Вы адкажаце за ўсё", -- кідаюць у спіну журналісты.

Па ацэнках падчас акцый пратэсту і пасля іх былі затрыманыя каля 7 тысяч чалавек, многія жорстка і нечалавечна збітыя, людзі па 10-15 гадзін мусілі стаяць у РУУСах і нейкіх гаражах на каленях з апушчанай галавой.

Збівалі і нечалавечна на самім Акрэсціна. Пацыенты суседняй бальніцы чулі, як збіваюць гэтых людзей, іх стогны і крыкі.
Без каментароў.
Наўседа: Не думаю, што мы па-ранейшаму можам называць Лукашэнку легітымным

Пра гэта ён заявіў брытанскаму выданню Sky News

"Не думаю, што мы па-ранейшаму можам называць Лукашэнку легітымным [кіраўніком дзяржавы], паколькі ў Беларусі няма свабодных дэмакратычных выбараў", - сказаў ён.

Наўседа таксама папярэдзіў, што ў дачыненні да Мінска "магчыма прымяненне санкцый", калі крызісную сітуацыю не ўдасца вырашыць мірным шляхам.

На яго думку, Расія "зацікаўлена ў тым, каб мець дзяржава-сатэліт".

"Калі мы будзем пасіўна назіраць за тым, што адбываецца, Беларусь, магчыма, будзе цалкам інтэграваная ў склад Расіі. Мы -- не толькі Літва, але і ўвесь Еўрасаюз -- зацікаўлены ў тым, каб Беларусь была стабільнай, дэмакратычнай і суверэннай дзяржавай" .
З СІЗА ў Жодзіне выпусцілі 119 чалавек

З Жодзінскага СІЗА таксама пачалі выпускаць затрыманых пратэстоцаў. Да гэтага часу вызвалілі, паводле валанцёраў, 119 чалавек, піша Tut.by.

Выпускаць людзей з Жодзінскага СІЗА пачалі прыкладна ў 4 раніцы. Потым быў невялікі перапынак. У 6.30 дзверы СІЗА сталі адчыняцца зноў.

У асноўным, усе яны з Мінска.
“Бедныя хлопчыкі проста вылі, іх так збівалі. Дзяўчат таксама білі”

Сярод вызваленых з Акрэсціна – доктарка хуткай дапамогі Анастасія. Яе затрымалі ў ноч 12 жніўня. Яны з калегамі пасля працы аказвалі дапамогу пацярпелым, а калі вярталіся, іх машыну спынілі. Дзяўчына ў гэты момант была ў белым халаце, піша Tut.by.

— Спецназ спыніў машыну з намі, выкінулі, паставілі аўтаматы да галавы, вось і ўсё -- і прывезлі сюды, -- коратка распавядае дзяўчына пра сваё затрыманне. 50 чалавек, працягвае медык, знаходзіліся ў камеры на чатырох чалавек.

— Мы не тое, што спаць не маглі, некаторыя ночы мы стаялі, бо сесці не маглі, — кажа яна. — Паветра няма.

Першыя суткі, працягвае яна, яны стаялі ў дворыку для прагулак. Тут іх не кармілі, вады не давалі. Першую ваду, кажа дзяўчына, далі праз 15 гадзін, яе «патрабавалі са скандалам і істэрыкай». На другія суткі прынеслі хлеб і кашу.

— Ахоўнікі хадзілі здзекаваліся, казалі: «Не будзе вам ніякай медыцынскай дапамогі, кінем у вас гранату -- і ўсё скончыцца».

— Вас білі?

— Мяне не, але былі дзяўчынкі, якіх тут збівалі. Іх збівалі супрацоўнікі, якія на першым паверсе, якія прымаюць ўсіх тут. Наглядчыкі - тут незразумела, хто.

— А што было з мужчынамі?

— Мы чулі, што кожную ноч мужчын збівалі так, што яны проста вылі. Бедныя хлапчукі проста вылі. Іх прымушалі спяваць гімн Беларусі і пры гэтым іх збівалі. Гэта тое, што мы чулі з вокнаў кожную ноч. Кроў стыла ў венах ад таго, што мы чулі кожную ноч.

— Колькі сутак вам далі?

— Дзесяць, але сёння, нейкім чароўным чынам прыехалі невядомыя людзі, якія сказалі, што тут робіцца незразумела, што [...] яны прыехалі, выклікалі нас усіх, правялі гутарку, далі паперы, што мы ведаем, за што мы былі затрыманыя, і сказалі: «Ідзіце, дадому".
А 7-й раніцы на Партызанскі праспект выйшлі медыкі ў белых халатах і сталі ў ланцуг салідарнасці. Яны трымаюць плакаты «Хопіць збіваць нашых мужчын!», «Дактары з народам». Непадалёк месціцца 5-я бальніца, піша Радыё Свабода