Наша Ніва
24.3K subscribers
69.7K photos
10.3K videos
2 files
56.1K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Памёр ваенны карэспандэнт расійскага тэлеканала «Звезда». Месяц таму ён трапіў пад «Хаймарс» у Луганскай вобласці Украіны

Пры тым абстрэле загінулі карэспандэнт і аператар газеты «Известия», а таксама кіроўца аўтамабіля, у якім яны ўсе ехалі. Мікіта Гольдзін з «Звезды» тады трымаў цяжкае асколачнае раненне ў галаву. Месяц ён правёў у шпіталі, але ўрэшце пайшоў з жыцця.
Расія нанесла масіраваны ўдар па гарадах Украіны, у Кіеве — дзевяць загінулых, 63 параненых

49 чалавек шпіталізаваныя, сярод іх — шасцёра дзяцей.

https://nashaniva.com/366499

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366499
ВІДЭАНАВІНЫ: Паплечнік Лукашэнкі шакаваў усіх: ВІДЭА / Арышты генеральных дырэктараў: што вядома

Прызнанні пра Лукашэнку, схаваныя праблемы і падман беларусаў: што адбываецца? Бяда ў Асіповічах: што вядома? Сілавікі ўзяліся за беларусаў, якім не спадабалася абяцанне Лукашэнкі. Камедыя ў кабінеце беларускай міліцыі. Што непакоіць Лукашэнку і раздражняе яго прыхільнікаў? Куды знікла бульба з беларускіх крамаў: закрытыя дакументы чыноўнікаў. Віктар Лукашэнка, Дзмітрый Лукашэнка і вялікія грошы: новыя лічбы.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=8V1N1vhVuAQ
Актрыса з Мінска пырнула ў Пецярбургу п'янага каханка. Ён просіць яе не караць, а з Беларусі на дапамогу едзе муж

26-гадовая Аляксандра Драздова трапіла пад хатні арышт.

https://nashaniva.com/366502

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366502
Трамп: Мы маем дамову з Расіяй, зараз патрэбная згода Зяленскага

Прэзідэнт ЗША заявіў, што Расія нібыта гатовая заключыць дамову адносна спынення вайны ва Украіне. А вось дамовіцца з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім аказалася складаней, чым ён чакаў.

https://nashaniva.com/366501

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366501
Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся

Пра расстанне Улад і Нія абвясцілі пры канцы лютага.

https://nashaniva.com/366465

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366465
Ці расце злачыннасць пасля прыезду імігрантаў? Праверылі на прыкладзе Польшчы

Некаторыя беларусы панікуюць праз меркаваны прыезд 150 тысяч пакістанцаў — маўляў, такая масавая міграцыя паспрыяе росту злачыннасці. Праверылі на прыкладзе суседняй Польшчы, ці працуе такая логіка.

https://nashaniva.com/366396

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366396
Міністр абароны ЗША загадаў абсталяваць у Пентагоне пакой для макіяжу

Міністр абароны ЗША і былы вядучы на канале Fox News Піт Хэгсэт ініцыяваў пераабсталяванне пакоя ў Пентагоне пад грымёрку для падрыхтоўкі да тэлевізійных выступаў. Навіна выклікала рэзананс у медыя на фоне абвешчанага адміністрацыяй Трампа скарачэння дзяржаўных выдаткаў. 

https://nashaniva.com/366511

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366511
Пазняк пайменна пералічыў агентуру

У дзень свайго 81-годдзя ветэран беларускага руху, лідар руху «Вольная Беларусь» апублікаваў сваю сістэматызацыю агентаў КДБ і ФСБ.

https://nashaniva.com/366510

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366510
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Я ўжо ведаю, дзе закапаныя целы»

Netflix 23 красавіка паказаў першы тызер другога сезону папулярнага серыяла «Уэнсдэй», дзе галоўную ролю зноў выконвае Джэна Артэга.

https://nashaniva.com/366513

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366513
Шайгу абвінаваціў Еўропу ў падрыхтоўцы да вайны з Расіяй да 2030 года

«У Еўропе разгортваецца нічым не прыкрытая кампанія па падрыхтоўцы да ваеннага канфлікту з Расійскай Федэрацыяй».

https://nashaniva.com/366515

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366515
У Беларусі пройдзе амністыя да 80-годдзя Перамогі

Яна закране каля 8 тысяч асуджаных. Абяцаюць, што амністыя закране новую катэгорыю асуджаных. Каго менавіта, пакуль не паведамляецца.

https://nashaniva.com/366517

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366517
Крама «Суседзі» ў Слуцку сёння своечасова не адкрылася: работнікі зладзілі страйк

Людзі пратэстуюць супраць умоў працы і патрабуюць павышэння заробкаў.

https://nashaniva.com/366518

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366518
«Турэцкі акцёр» моцна закахаўся ў беларуску і паслаў ёй падарунак. Заведзена крыміналка

Жанчына расказала следчым, што не ведала пра такі спосаб махлярства.

https://nashaniva.com/366516

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366516
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры»

Доктарка Ірына Маркелава — маці актывіста Пятра Маркелава —пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі. Яна расказала, чаму хобі не стала працай, як пацвярджала дыплом і што яе здзіўляе ў польскай медыцыне.

https://nashaniva.com/366326

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366326