Наша Ніва
25.8K subscribers
63.5K photos
9.64K videos
2 files
49.4K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
У Беларусі збіраюцца павысіць транспартны падатак

Вось як могуць змяніцца падаткі на аўто для фізічных асоб.

https://nashaniva.com/352726

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Ордэн для здушыцеля паўстання. Лукашэнка атрымаў ад Расіі тую ж узнагароду, што і Мураўёў-Вешальнік

Атрыманая беларускім палітыкам найвышэйшая ўзнагарода мае глыбокі сімвалічны змест, які яна набыла за стагоддзі існавання. Расія ўзнагароджвала ёй самых верных і карысных служак, якія адзначыліся ў справе ўцягнення Беларусі ў арбіту імперыі.

Магнаты, біскупы і карнікі — паглядзелі, хто яшчэ ў гісторыі Беларусі атрымліваў гэты ордэн і за якія заслугі перад Расіяй.

https://nashaniva.com/352595

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Былому прэзідэнту Беларусі да пакета гарантый дадуць падатковыя льготы

У канцы мінулага года ў закон «Аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь» ужо дадалі цалкам новы раздзел аб гарантыях для экс-прэзідэнта і членаў яго сямʼі.

https://nashaniva.com/352727

Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Дзяржынскім раёне аўтамабіль урэзаўся ў апору моста і загарэўся

Кіроўца загінуў.

https://nashaniva.com/352729

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Наша Ніва
Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь «Я глыбока ўпэўнены, калі адносна невялікія падраздзяленні УСУ зойдуць, беларускае войска складзе сваю зброю. Гэта нават не ўпэўненасць, гэта веданне. А гэта вялікі ўдар пад дых…
Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі

Беларусь будзе мець права звярнуцца да Расіі па дазвол на прымяненне тактычнай ядзернай зброі, калі прапанова ўкраінскага дэпутата аб пераносе вайны ў Беларусь будзе рэалізаваная. Пра гэта заявіў намеснік старшыні Савета бяспекі Дзмітрый Мядзведзеў.

https://nashaniva.com/352730

Без VPN — па гэтай спасылцы.
А1 патлумачыў праблемы з інтэрнэтам у Мінску

Учора жыхары мікрараёна Малінаўка ў Мінску сядзелі без стацыянарнага інтэрнэту. Праблема закранула карыстальнікаў сеткі ад А1.

https://nashaniva.com/352731

Без VPN — па гэтай спасылцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Гомельскай вобласці зрабілі музычны ўчастак трасы

Для кіроўцаў, што засынаюць за рулём, гучаць «Песняры».

https://nashaniva.com/352733

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Чаго чакаць ад надвор'я на наступным тыдні

https://nashaniva.com/352725

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Наша Ніва
UPD. Збітым «самалётам» выявіўся найноўшы цяжкі расійскі разведвальна-ўдарны беспілотнік С-70 «Ахотнік», які праводзіў выпрабавальны палёт ва ўмовах баявых дзеянняў Існуе здагадка, што дрон страціў кіраванне і быў знішчаны знішчальнікам, які яго суправаджаў.
Што вядома пра гіганцкі дрон С-70 «Ахотнік», збіты над Канстанцінаўкай

Памеры БПЛА ўражваюць: даўжыня — 14 м, размах крыла — 19 м. Ён можа несці ва ўнутраных адсеках ракеты і авіябомбы агульнай масай да 2,8 тоны. І гэта не ўсё.

https://nashaniva.com/352735

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Наша Ніва
18-гадовы футбаліст Фёдар Паланейчык загінуў у аўтакатастрофе Ён брат спявачкі PALINA (Паліны Рэспублікі). https://nashaniva.com/351862 Без VPN — па гэтай спасылцы.
Спявачка PALINA апублікавала кранальны пост пра свайго 18-гадовага брата, які загінуў у ДТЗ

«Два тыдні таму здарылася самая страшная ноч у маім жыцці».

https://nashaniva.com/352737

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Падчас прэзідэнцтва Трамп пытаўся ў Пуціна, ці варта ЗША даваць Украіне зброю для абароны ад Расіі

Гэты абмен меркаваннямі адбыўся на першай асабістай сустрэчы Пуціна і Трампа, калі той толькі стаў прэзідэнтам ЗША.

https://nashaniva.com/352732

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Беларусы ўвайшлі ў топ-3 груп насельніцтва, якім найменш давяраюць палякі

SW Research даследавала ўзровень даверу палякаў да розных нацыянальнасцяў і меншасцяў.

https://nashaniva.com/352728

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Склалі пасля ДТЗ еўрапратакол, а грошай на рамонт аўто не хапіла. Што рабіць?

Адна з умоў складання еўрапратакола — удзельнікі аварыі лічаць, што шкода, прычыненая кожнаму транспартнаму сродку ў ДТЗ, не перавышае €800 па курсе Нацбанка. А што рабіць, калі потым апынецца, што гэтых грошай на рамонт аўтамабіля бракуе?

https://nashaniva.com/352741

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Рух пачаўся ў жніўні 2024 года. Суд Цэнтральнага раёна Мінска пачкамі заносіць акаўнты ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

https://nashaniva.com/352664

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Памёр акцёр, які граў дэпутата Віталя Наліўкіна ў сатырычных скетчах

На стваральнікаў гэтага расійскага шоу завялі крыміналкі праз выпуск «Віталь Наліўкін прадухіліў тэракт».

https://nashaniva.com/352746

Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Валожыне паставілі шыльды на чатырох мовах. Правільна напісаць змаглі толькі па-руску і па-англійску

Добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол сусветна вядомай ешывы, якая была сёлета адрэстаўравана, не абышлося без кур'ёзаў. 

https://nashaniva.com/352738

Без VPN — па гэтай спасылцы.
💣 Забойства паплечніка Лукашэнкі: чым скончылася расследаванне гучнай справы

Раніца звычайнага восеньскага дня абярнулася страшнай трагедыяй для Магілёва. У пад'ездзе свайго дома загінуў дэпутат і кіраўнік абласнога Дзяржкантроля Яўген Мікалуцкі. Гэты замах ягоны паплечнік Аляксандр Лукашэнка выкарыстаў у сваіх інтарэсах, у тым ліку для палітычных чыстак.

У нашым відэа расказваем, што вядома пра першае палітычнае забойства незалежнай Беларусі. Які страшны лёс напаткаў маладога чыноўніка і дэпутата Яўгена Мікалуцкага? Каго затрымалі пасля замаху? Ці змог Лукашэнка стрымаць сваё слова і знайсці вінаватых?

Адказваем на пытанні гэтай трагічнай і заблытанай гісторыі ў нашым сюжэце.

https://youtu.be/aoLfy3xDcyw?si=CPjdGup-TuVM8U9P
Як будуць выглядаць балгарскія еўра?

Хаця дата ўваходжання ў еўразону Балгарыі застаецца пад пытаннем, краіна распрацавала свой дызайн манет.

https://nashaniva.com/352743

Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Мінску затрымалі сына трэнера хакейнага «Дынама»

Мікіту Квартальнава затрымалі на 10 сутак.

https://nashaniva.com/352751

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Дураў расказаў, што яго дзяўчына была цяжарнай, калі яго затрымалі, і пасля страціла дзіця

5 кастрычніка ёй зрабілі аперацыю.

https://nashaniva.com/352752

Без VPN — па гэтай спасылцы.