Наша Ніва
27.1K subscribers
60.6K photos
9.32K videos
2 files
46.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Дзмітрый Круты – новы кіраўнік лукашэнкаўскай Адміністрацыі

Пасада была вольнай з лютага 2024 года. Былы кіраўнік Ігар Сергеенка быў прызначаны старшынёй Палаты прадстаўнікоў.

Да гэтага Круты быў паслом Беларусі ў Расіі.

https://nashaniva.com/345832/

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Міністрам замежных спраў прызначаны Максім Рыжанкоў

Ён займаў пасаду першага намесніка кіраўніка лукашэнкаўскай Адміністрацыі.
Якая маёмасць ёсць у Дзмітрыя Крутога — новага кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі

https://nashaniva.com/345838/

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Па даносе чат-рулетчыка затрымалі мінчука. За тое, што падтрымлівае Украіну і не пойдзе супраць яе ваяваць

Раман Ліхадзіеўскі пагутарыў з правакатарам Юрыем Комарам, які выдае сябе за ўкраінца ў чат-рулетцы.

https://nashaniva.com/345846/

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Расіяне знішчылі антычны Херсанес і паставілі на яго месцы навабуд

Расійскія археолагі і забудоўшчыкі цалкам знішчылі аўтэнтычны помнік сусветнага значэння ў Крыме — Херсанес Таўрычны.

https://nashaniva.com/345854/

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Вядомы беларускі завод прадае адміністрацыйны будынак. Цана — астранамічная

Але пакупнік у падарунак атрымае групу дрэў. 

https://nashaniva.com/345851

Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Мінску выставілі на аўкцыён жывога кракадзіла

Нільскаму кракадзілу па імені Дандзі 13 гадоў, ён жыве ў Мінскім заапарку.

https://nashaniva.com/345859

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Зяленскі: «Упэўнены, што будуць прынятыя рашэнні адносна Беларусі»

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўпэўнены, што пасля Украіны ў Еўрапейскі саюз аднойчы ўступіць і Беларусь.

https://nashaniva.com/345858

Без VPN — па
гэтай спасылцы.
Пяць фактаў пра Наталлю Пяткевіч — самую ўплывовую чыноўніцу Беларусі да з'яўлення Качанавай і Эйсмант

Наталля Пяткевіч — адзін з самых пазнавальных твараў беларускіх палітыкі 2000-х. Зноў убачыць яе на вяршыні палітычнага Алімпу ў пачатку 2020-х — дзіва для аналітыкаў. Пяткевіч як кандыдатуру на высокія пасады не ўзгадваў бадай ніхто з экспертаў. Тым не менш ад сёння менавіта яна першая намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. @NashaNiva ўзгадвае пакручастую біяграфію Наталлі Пяткевіч.

https://nashaniva.com/345836

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Украінскія хакеры выявілі галоўнага спічрайтара Мядзведзева

Таямніца, ці піша Мядзведзеў свае пагрозы ў Telegram самастойна, верагодна, раскрытая.

https://nashaniva.com/345850

Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Дэмакратыі хлябнула, пара вяртацца дамоў». Лукашэнка даў наказ Пяткевіч

Прадстаўляючы прызначаную сёння новую-старую першую намесніцу кіраўніка сваёй адміністрацыі Наталлю Пяткевіч, Лукашэнка быў нешматслоўны.

https://nashaniva.com/345860

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Столтэнберг: Расія не здатная на «значныя прарывы» ва Украіне

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг мяркуе, што расійскія войскі не здольныя на «значныя прарывы» на полі бою ва Украіне, у той час як Кіеў ударамі ўглыб тэрыторыі Расіі наносіць ёй значныя страты.

https://nashaniva.com/345864

Без VPN — па гэтай спасылцы.
ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнка пазбавіўся ад пераемніка Макея / Малады чыноўнік не вытрымаў допытаў: падрабязнасці

Што здарылася з маладым беларускім дыпламатам: сумныя падрабязнасці. Аляксандр Лукашэнка мяняе чыноўнікаў: звольнены міністр замежных спраў Алейнік, які замяніў Уладзіміра Макея. Таксама Лукашэнка прызначыў кіраўніка сваёй адміністрацыі і вярнуў з-за мяжы старую сяброўку Наталлю Пяткевіч. Загадкавы суд над маладым мінскім міліцыянерам: што вядома. Дарагія цацкі чыноўніка Лукашэнкі: хто стаў новым віцэ-прэм’ерам.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=j3e7uJh86nM
Беларусам прапанавалі вакансію «менеджара па шашлыках» за 3000 рублёў у месяц

Прытым праца дыстанцыйная.

https://nashaniva.com/345871

Без VPN — па гэтай спасылцы.
У цэнтры Гомеля зладзілі гонкі пад чырвона-зялёным сцягам

Малады гамяльчук пахваліўся тым, як парушаў правілы дарожнага руху, ганяючы днём па цэнтральных вуліцах горада. Пры гэтым, мяркуючы з каментароў, ён не баіцца пакарання.

https://nashaniva.com/345869

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Галоўнае за 27 чэрвеня

З ЗША вяртаецца Наталля Пяткевіч — і адразу першай намесніцай кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Пяць фактаў пра Наталлю Пяткевіч — самую ўплывовую чыноўніцу Беларусі да з'яўлення Качанавай і Эйсмант

Сяргей Алейнік пакідае пасаду міністра замежных спраў. Стала вядома, дзе ён цяпер будзе працаваць. А замест яго будзе цяпер Максім Рыжанкоў, якому Лукашэнка даручыў «прывесці ў прытомнасць» МЗС

Кіраўніком Адміністрацыі Лукашэнкі стаў Дзмітрый Круты. Якая ў яго ёсць маёмасць?

Украінскія хакеры выявілі галоўнага спічрайтара Мядзведзева

У Мінску ноччу стаяла даўжэзная чарга ў краму. Што давалі?

Ці спыніліся атакі мігрантаў на польскай мяжы пасля пагрозы закрыць яе і кітайскага папярэджання?

Краіны ЕС узгаднілі санкцыі ў дачыненні да Беларусі, каб закрыць самую вялікую шчыліну супраць Расіі

У Мінску маладога лейтэнанта судзяць за «распусныя дзеянні» ў адносінах да падлетка

Грузія прабілася ў 1/8 фіналу. І гэта самая галоўная сенсацыя Еўра-2024

Гэта краіна ЕС уводзіць з наступнага тыдня шасцідзённы працоўны тыдзень