Наша Ніва
27K subscribers
60.9K photos
9.34K videos
2 files
46.6K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
У «дзённіках» стралкоў з Прагі і Бранска выявілася аднолькавая памылка. І ўвогуле яны вельмі дзіўныя

У тэлеграм-каналах, якія, як мяркуецца, звязаныя з Давідам Козакам, які зладзіў страляніну ў Карлавым універсітэце ў Празе, і Алінай Афанаскінай, што страляла ў школе ў Бранску, прысутнічаюць вельмі падобныя пасты. Акрамя гэтага, абодва выкарыстоўвалі канструкцыі, якія не адпавядаюць нормам маўлення, а таксама з памылкай пісалі адно і тое ж слова.

https://nashaniva.com/332791

Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Прыпынак «Рэспубліканская псіхіятрычная бальніца». Канцавы». Найлепшыя твіты тыдня

На мінулым тыдні твітар абмеркаваў зварот Азаронка да Сталіна, найлепшы беларускі ютуб-праект 2023 года, голую вечарынку ў Іўлеевай і нядопуск Дунцовай на прэзідэнцкія выбары ў Расіі.

https://nashaniva.com/332801

Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Напэўна, усё праплачана». Дальнабойнікі стаяць на польска-беларускай мяжы больш за тыдзень

На мяжы Польшчы і Беларусі з польскага боку выстраіліся шматкіламетровыя чэргі фур. Некаторыя стаяць у чарзе ўжо дзясятыя суткі. Кіроўцы звязваюць гэта з тым, што асобныя аўтамабілі на «ліпавых» падставах перасякаюць мяжу ў прыярытэтным парадку.

https://nashaniva.com/332808

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Самалёт кампаніі Southwind Airlines першы раз прыляцеў са Стамбула ў Мінск

Першы рэйс новага для беларускага рынку авіяперавозчыка сустракалі ў Мінску ўчора позна ўвечары.

https://nashaniva.com/332812

Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Трэнер нядаўна вярнуўся з Данбаса, наш пацан». Дзе і з кім трэніруюцца Лебедзева, Ланская і іншыя лукашысты

Пра тое, што Рыгор Азаронак ходзіць займацца ў залу Gym24 (каля «Белай Вежы» ў Мінску), грамадскасць даведалася, калі сілавікі затрымалі хлопца, які напісаў у твітары «Фу, са мной у трэнажорцы Азаронак».

«Наша Ніва» паглядзела, дзе яшчэ аматары спорту могуць сутыкнуцца з ярымі прыхільнікамі рэжыму.

https://nashaniva.com/332760

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Галоўнае за 23 снежня

«Трэнер нядаўна вярнуўся з Данбаса, наш пацан». Дзе і з кім трэніруюцца Лебедзева, Ланская і іншыя лукашысты

Беларускіх палітвязняў чамусьці пераводзяць у іншыя калоніі

Гайдукевіч, Гігін, Шпакоўскі, Шаўцоў, Барсукоў і астатнія. Хто ў Мінску сабраўся ў дэпутаты

За мяжу ездзіў усяго тры разы. Што вядома пра самага публічнага спікера КДБ

Паведамляецца пра затрыманні на фестывалі кіно ў мінскім кінаклубе. У Браславе затрымалі супрацоўнікаў Музея традыцыйнай культуры. А ў Мінску — былога пракурора Эльдара Сафарава і ягоную жонку

«Прыпынак «Рэспубліканская псіхіятрычная бальніца». Канцавы». Найлепшыя твіты тыдня

Расійскую журналістку, якая кінула выклік Пуціну, не дапусцілі да збору подпісаў

У Гомелі асудзілі жанчыну, якая выклала ў тыктоку відэа інцыдэнту з супрацоўнікам ДАІ і сваёй дачкой

Карпянкоў з'явіўся на вучэннях з шаўронам ПВК «Вагнер»

Каб абыграць каманду беларускі Алены Повышавай у «Што? Дзе? Калі?», давялося пайсці на хітрасць
«Галоўны сакрэт — у каранях». Як правільна выбраць ялінку ў гаршку?

Навагодняе хвойнае дрэва перад тым, як яго ссякуць, расце некалькі гадоў, а пластыкавыя ялінкі хутка зношваюцца і становяцца дадатковай крыніцай забруджвання глебы. Найбольш экалагічным варыянтам апошнім часам лічыцца ялінка ў гаршку, якую можна пасля святаў высадзіць у зямлю. Аднак многія сутыкаюцца з тым, што дрэва не дажывае да вясны. Як гэтага пазбегнуць?

https://nashaniva.com/332810

Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Мы з братам асуджаныя на смерць»

Кожны дзень Андрэя Шыдловіча з Бярозы — барацьба за жыццё. Ён і ягоны малодшы брат Мікалай нарадзіліся нармальнымі дзецьмі, але з часам у абодвух выявілася дэгенерацыйнае генетычнае захворванне — СМА. З тых часоў дзясяткі гадоў бясконцых бальніц і такога ж бясконцага пераадолення цяжкасцяў. Сёння Андрэй расказаў пра сваё жыццё і новыя выпрабаванні, якія яго чакаюць у наступным годзе.

https://nashaniva.com/332814

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Украіна ўвяла санкцыі супраць яшчэ адной беларускай кампаніі

Гэта адзін з рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій.

https://nashaniva.com/332803

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Зімой 2024/25 года Расія можа паспрабаваць атакаваць Еўропу

Нямецкае выданне Bild са спасылкай на ўласную крыніцу ў адной з еўрапейскіх разведак піша, што Расія нібыта можа нанесці ўдар па Еўропе ў той момант, калі ЗША апынуцца «без лідара», а таму змогуць прыйсці на дапамогу еўрапейскім дзяржавам толькі пасля некаторай затрымкі.

https://nashaniva.com/332816

Без VPN — па гэтай спасылцы.
6000 кіламетраў на матацыкле з 500 далярамі ў кішэні. Як беларускія байкеры зрабілі падарожжа туды, дзе канчаюцца ўсе дарогі

Каб дабрацца да гэтага краю зямлі і пабачыць мясцовыя могілкі караблёў на свае вочы (а яшчэ паесці марскіх вожыкаў), Аляксандру разам з сябрам прыйшлося пераадолець амаль 6000 кіламетраў на матацыклах, адпачываючы ў намётах, піша @onlinerby.

https://nashaniva.com/332815

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Пад атаку Бондаравай патрапіў рэпер Сярога

Прычына вельмі сур'ёзная.

https://nashaniva.com/332818

Без VPN — па гэтай спасылцы.
На вечарынцы расійскіх журналістаў у Рызе невядомы кінуў у іх навучальную гранату

Журналісты лічаць, што напад звязаны з іх прафесійнай дзейнасцю.

https://nashaniva.com/332820

Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Нават мой палавы орган выйграе выбары»

Гайдукевіч шчыра распавёў пра асаблівасці беларускай выбарчай сістэмы.

https://nashaniva.com/332823

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Былы дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў з'ехаў з Беларусі

Паводле інфармацыі @MAYDAYMog, Аляксей Бацюкоў прабыў 15 сутак у Магілёўскім ІЧУ. Па выхадзе ён пакінуў тэрыторыю краіны з-за пагрозы крымінальнага пераследу.

https://nashaniva.com/332825

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Міністарка працы Ірына Касцевіч ідзе ў дэпутаты

Вось што ў гэтай сітуацыі незвычайнага.

https://nashaniva.com/332826

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Forwarded from Бальзам
Ніколі не дарыце гэта на Новы год!

Найгоршыя падарункі на думку беларусаў.

Чытайце далей тут.
Праваабаронцы назвалі лічбу затрыманых пасля вяртання з-за мяжы

https://nashaniva.com/332827

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Марзалюка спісваюць ва ўтыль? «Белая Русь» выставіла яму канкурэнта на парламенцкія выбары

Гісторык Ігар Марзалюк балатуецца ў Палату прадстаўнікоў трэці раз запар. Але на гэты раз патрапіць у парламент яму будзе нашмат цяжэй, чым у папярэдніх выпадках.

https://nashaniva.com/332828

Без VPN — па гэтай спасылцы.