Кандыдат на пасаду прэзідэнта Святлана Ціханоўская збірае ў мінскім парку Дружбы Народаў мітынг-канцэрт у падтрымку перамен.
Мерапрыемства пачнецца а 18-й гадзіне.
Першыя людзі пачалі падыходзіць яшчэ за гадзіну да пачатку мерапрыемства. Ля метро людзі ўжо навязваюць сабе на рукі белыя стужкі і ідуць у бок Бангалор. Каля сцэны арганізатары зрабілі лавачкі для пенсіянераў, інвалідаў і людзей з дзецьмі. Сабраліся некалькі соцень чалавек.

Тым часам, пасол Расіі заявіў, што затрыманыя ўчора пад Мінскам расіяне ехалі ў трэцюю краіну, але праз спазненне на рэйс засталіся і пасяліліся ў санаторый «Беларусачка».
Нагадаем, што затрыманне 33 грамадзян Расіі стала падставай для ўсталявання надгляду і рамак на перадвыбарчых мітынгах. Таксама было заяўлена пра групоўкі ў Пскоўскай вобласці, якія могуць рыхтаваць правакацыі ў Беларусі.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Людзі масава рухаюцца на Бангалор.
У парку Дружбы Народаў зноў назіраюцца вялікія праблемы з інтэрнэтам.
Мабільны аператар A1 заявіў пра павелічэнне ёмістасці сеткі ў 5 разоў, але гэта не асабліва дапамагае.
Мабільны аператар A1 заявіў пра павелічэнне ёмістасці сеткі ў 5 разоў, але гэта не асабліва дапамагае.
Карэспандэнты "Нашай Нівы" будуць выходзіць з зоны мітынгу, перадаваць інфармацыю і вяртацца — вельмі спецыфічная сёння форма працы ў сувязі з перагрузкай інтэрнэту.
Ціханоўская пакуль што ў машыне трэніруецца з прамовай. Прынамсі, частка прамовы будзе па-беларуску.
Праваабаронцы з ПЦ "Вясна" паведамляюць пра тое, што па стане на 19:00 на мітынгу Ціханоўскай сабралася больш за 25 тысяч чалавек.Такога ў Мінску на перадвыбарчых сустрэчах яшчэ не было
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Перад удзельнікамі мітынгу выступаюць сваякі палітвязняў. Іх вітаюць авацыямі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Людзі працягваюць ісці на Бангалор. Ціханоўская зноў б'е рэкорд колькасці ўдзельнікаў.
Твары людзей, што прыйшлі на мітынг-канцэрт Святланы Ціханоўскай у Мінску
ФОТЫ:
https://nn.by/?c=ar&i=256236
ФОТЫ:
https://nn.by/?c=ar&i=256236
Проста цяпер выступае Святлана Ціханоўская. Свой выступ яна пачала па-беларуску.
Карэспандэнт НН перадае з Бангалор, што колькасць людзей ацаніць немагчыма.
Людзі працягваюць падыходзіць, чэргі стаяць на ўсіх прапускных пунктах.
Людзі працягваюць падыходзіць, чэргі стаяць на ўсіх прапускных пунктах.
Вераніка Цапкала пачала вельмі эмацыйную прамову гісторыяй пра сваю маці.
Цапкала, ледзь стрымліваючы слёзы, расказвала, як супраць яе маці, хворай на рак, сфальсіфікавалі справу. Яна абвінаваціла ў гэтым кіраўніцтва краіны. Яна расказала шчымлівую гісторыю, як яе хворую маці, пасля хіміятэрапіі, прывязалі да батарэі, падчас сустрэчы з дачкой.

Цапкала шмат выказваецца на сямейную тэматыку. Кажа, што ўлада не паважае людзей, называе іх «кнырамі, свінаматкамі». Абвінаваціла ўлады ў цкаванні дзяцей.