Наша Ніва
25.8K subscribers
63.6K photos
9.65K videos
2 files
49.5K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
‼️ «Пры нявысветленых абставінах». Памёр мастак-палітвязень Алесь Пушкін

Пра гэта паведаміла яго жонка Яніна. Яна напісала, што здарылася гэта ў рэанімацыі.

Нам хацелася верыць, што гэта гнюсная ананімка, як было з Сяргеем Ціханоўскім, але @mediazona_by пацвердзілі інфармацыю ў Гродзенскай турме.

Пушкіну было 57 гадоў. У сакавіку 2022 года ён быў асуджаны на 5 гадоў калоніі.
Наша Ніва
‼️ «Пры нявысветленых абставінах». Памёр мастак-палітвязень Алесь Пушкін Пра гэта паведаміла яго жонка Яніна. Яна напісала, што здарылася гэта ў рэанімацыі. Нам хацелася верыць, што гэта гнюсная ананімка, як было з Сяргеем Ціханоўскім, але @mediazona_by…
У гродзенскай турме @NashaNiva паведамілі, што Пушкін знаходзіўся ў бальніцы хуткай медычнай дапамогі. У самой бальніцы пацвердзілі, што мастак-палітвязень быў пад канвоем у рэанімацыі.
Уладзімір Зяленскі прыляцеў у Вільню

Гэту інфармацыю пацвердзіў журналістам ягоны прэс-сакратар Сяргей Нікіфараў.

У 15:46 гадзіне ў віленскім аэрапорце сеў самалёт польскіх ВПС, які прыляцеў з Жэшува, дзе знаходзіцца вайсковая база НАТА.
Украінскія тэлеграм-каналы паведамляюць пра ракетны ўдар па акупаваным Бярдзянску Запарожскай вобласці

Па папярэдняй інфармацыі, ракеты знішчылі гатэль «Дзюна», дзе, як паведамляецца, жыло вайсковае акупацыйнае кіраўніцтва.
«Беларуская апазіцыя пераможа, гісторыя на яе баку» — прэм'ер Латвіі

Крыш’яніс Карыньш, адказваючы на пытанне карэспандэнта @belsat, заявіў пра важнасць падтрымкі беларускай дэмакратычнай апазіцыі.

https://nashaniva.com/321384

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Алесь Пушкін: хто гэты геніяльны мастак і палітвязень, што згінуў у зняволенні

«Які я крыж на сябе ўзваліў — такі і мушу несці, як бы цяжка ні было. Што мне тут пагражае? Ну пасадзяць мяне ад 5 да 12, але ж я буду жывы, ніхто мяне не заб’е». Цяпер гэтыя словы Алеся Пушкіна гучаць страшна. А сказаў ён іх @NashaNiva, вярнуўшыся ў Беларусь з-за мяжы, калі супраць яго завялі крымінальную справу. З прынцыпу вярнуўся. На наступны дзень яго арыштавалі.

Алесь Пушкін быў адным з самых значных сучасных мастакоў і іканапісцаў Беларусі. У яго была пакручастая біяграфія, якая ўключала вайну ў Афганістане і багемнае асабістае жыццё. Вось што пра яго вядома.

https://nashaniva.com/321385

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Расія адрэагуе на ўступленне Швецыі ў НАТА гэтак жа, як і на ўступленне Фінляндыі — Пяскоў

Як Расія адрэагавала на ўступ Фінляндыі ў НАТА, дагэтуль застаецца загадкай.

https://nashaniva.com/321393

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Наша Ніва
Алесь Пушкін: хто гэты геніяльны мастак і палітвязень, што згінуў у зняволенні «Які я крыж на сябе ўзваліў — такі і мушу несці, як бы цяжка ні было. Што мне тут пагражае? Ну пасадзяць мяне ад 5 да 12, але ж я буду жывы, ніхто мяне не заб’е». Цяпер гэтыя словы…
Па інфармацыі @radiosvaboda, Алесь Пушкін памёр падчас аперацыі

Як расказала выданню абазнаная крыніца, Алесь Пушкін пісаў у апошніх лістах, што за кароткі час схуднеў на 20 кілаграмаў. Да таго ж ён прасіў перадаць яму пояс для паясніцы, бо яму балелі ныркі.

Паведамляецца, што Пушкіна даставілі ў шпіталь хуткай дапамогі непрытомнага. Яму рабілі аперацыю. Падчас яе сэрца Алеся Пушкіна спынілася.
Суддзя, вядомая многім палітвязням, і пракурор з медалём ад Лукашэнкі

Хто судзіў Алеся Пушкіна?

https://nashaniva.com/321093

Без VPN — па гэтай спасылцы.
НАТА афіцыйна пагадзілася прыбраць План дзеянняў па членстве для Украіны, але яшчэ не дасць запрашэння — Столтэнберг

«Мы дамо Украіне запрашэнне далучыцца да НАТА, калі саюзнікі пагодзяцца і ўмовы будуць выкананыя».

https://nashaniva.com/321396

Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Ведалі, дзе спыніўся на адпачынак таварыш генерал». Украінцы знішчылі яшчэ аднаго расійскага генерала

51-гадовы Алег Цокаў быў намеснікам камандуючага Паўднёвай вайсковай акругай.

https://nashaniva.com/321397

Без VPN — па гэтай спасылцы.
ВІДЭАНАВІНЫ: Ад чаго памёр мастак Алесь Пушкін / Лукашэнка і каровы, Саладуха і акупанты / Сумная лічба дня

Раптоўна памёр мастак Алесь Пушкін: яго прывезлі ў рэанімацыю бальніцы з гродзенскай турмы. Палітвязень Зміцер Дашкевіч не выйшаў на волю: яго зноў будуць судзіць. Беларускія «поп-зоркі» гатовыя спяваць перад «вагнераўцамі». Саладуха дык увогуле з задавальненнем. Гастролі Лукашэнкі: цяпер Віцебшчына і кароўкі. Абноўлены закон аб грамадзянстве: што трэба ведаць. Улады чакаюць звестак пра вашу карту паляка. Нябесны хросны ход ад МНС.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://youtu.be/2Zs0Rgig66A
Дасылайце, калі ласка, рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ @nn_editor, на nivanasha@gmail.com ці nivanasha@proton.me фоты з акцый памяці Алеся Пушкіна

Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).
НАТА згадала ў сваім камюніке пра ролю Беларусі, ПВК «Вагнер» і ядзерную зброю

На сайце НАТА апублікавалі камюніке саміту лідараў краін Альянсу ў Вільні. У ім знайшлі адлюстраванне не толькі пытанні шляху Украіны ў НАТА і дапамогі ёй, але і іншыя пытанні, у тым ліку беларускае. 

https://nashaniva.com/321399

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Супраць Расіі і яе зладзеяў пачалі дзейнічаць метадамі Масада

Менавіта так выглядае ўчарашняе забойства ў Краснадары Станіслава Ржыцкага — намесніка начальніка гарадскога аддзела па мабілізацыйнай працы, капітана 2-га рангу. Раней ён быў камандзірам падводнай лодкі «Краснадар», з якой запускалі крылатыя ракеты па Украіне.

https://nashaniva.com/321381

Без VPN — па гэтай спасылцы.
«А теперь давайте еще раз, на нормальном языке»

Што адбывалася з Алесем Пушкіным за кратамі.

https://nashaniva.com/321392

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Галоўнае за 11 ліпеня

Памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін. Хто гэты геніяльны мастак і палітвязень? Што адбывалася з Алесем Пушкіным за кратамі

Свечкі ля беларускіх пасольстваў, у Варшаве жалобны мурал. Заўтра паніхіда па Пушкіне ў праваслаўнай царкве

«Я не ведаю, што сказаць дзецям». Змітра Дашкевіча не выпусцілі з калоніі

НАТА афіцыйна пагадзілася прыбраць План дзеянняў па членстве для Украіны, але яшчэ не дасць запрашэння. А таксама згадала ў сваім камюніке пра ролю Беларусі, ПВК «Вагнер» і ядзерную зброю

Ад чаго памёр мастак Алесь Пушкін / Лукашэнка і каровы, Саладуха і акупанты / Сумная лічба дня. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 11 ліпеня

Суддзя, вядомая многім палітвязням, і пракурор з медалём ад Лукашэнкі. Хто судзіў Алеся Пушкіна

Прэзідэнт Літвы назваў Беларусь расійскай губерняй

Валерый Сахашчык — пра сустрэчы падчас саміту НАТА і Прыгожына з вагнераўцамі

У Кобрыне скончыў жыццё самагубствам 34-гадовы афіцэр міліцыі, бацька чатырох дзяцей

Супраць Расіі і яе зладзеяў пачалі дзейнічаць метадамі Масада. Забойства Ржыцкага
«Раней махляры прадстаўляліся супрацоўнікамі банкаў, а цяпер можна спекуляваць на тэме палітзняволеных»

Як ашуканцы спрабуюць зарабляць на людскіх пакутах, расказала Саша Зверава, былая дзяўчына палітвязня Эдуарда Бабарыкі.

https://nashaniva.com/321401

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Forwarded from Бальзам
Амерыканскія навукоўцы распрацавалі новы метад барацьбы з ракам

Навукоўцы з Ельскага ўніверсітэта распрацавалі новы метад лячэння ракавых пухлін з выкарыстаннем геннага рэдагавання CRISPR. Навукоўцы выдалілі лішнюю храмасому ў ракавых клетак, і яны перасталі ўтвараць злаякасныя пухліны.

Рэч у тым, што здаровыя клеткі чалавека ўтрымліваюць 23 пары храмасом, тады як у ракавых клетак іх можа быць больш. Аднак дагэтуль было невядома, з’яўляецца гэта сімптомам ці прычынай захворвання.

Навукоўцы падкрэсліваюць, што гэта толькі першая стадыя даследавання, якая праводзілася ў чашы Петры. Цяпер спецыялістам трэба будзе праводзіць эксперыменты на клетках жывых арганізмаў, каб ацаніць патэнцыйныя рызыкі новага тыпу лячэння. У перспектыве гэты метад зробіць злаякасныя клеткі больш адчувальнымі да тэрапіі.