Наша Ніва
24.3K subscribers
69.8K photos
10.3K videos
2 files
56.2K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
8 лістапада а 18.00 на плошчы Свабоды ў Мінску пачынаецца акцыя, ініцыяваная беларускімі блогерамі. «НН» будзе весці з яе анлайн-рэпартаж.

17:46
З пікета першага сакратара Мінскага гаркама БРСМ Клішэвіча раве музыка са «Славянскага Базара»: «Зажигает молодёжь, танцует вся страна».

Клішэвіч кажа, што тут «магутнасць і моц моладзі» і што можа даць адлуп любому крытыку. Каля намёта танцуе ажно 30 чалавек.
Вось у такім выглядзе «прынеслі» блогера.
17:51

На плошчы ёсць каля сотні чалавек, людзі разбітыя на 2 часткі. Адна частка слухае прамоўцу, які расказвае пра чорную ноч беларускай літаратуры. Другая частка людзей выказвае сваю крыўду адзін аднаму.
Легендарная Ніна Багінская таксама тут.

https://nn.by/?c=ar&i=240714
18:02

На месцы з’явіўся стыхійны лідар — індывідуальны прадпрымальнік у сіняй куртцы.

Ён выказвае прэтэнзіі да ўладаў: «Нашы прэтэнзіі ніхто не чуе».

«Паўмільёны юрыстаў у краіне, і ніхто не звяртае ўвагі на тое, што законы не працуюць», — кажа прадпрымальнік.
18:03

Адзін з амапаўцаў зламаў «папяровага» Nexta.
18:07

Кагосьці з удзельнікаў акцыі зацягнулі ў будынак ратушы.

Людзі звяртаюцца да міліцэйскага начальніка Балабы, каб чалавека вызвалілі. Яны хвалююцца, што яго там будуць збіваць, патрабуюць ад Балабы адчыніць дзверы, ён не адчыняе.
18:10

Некаторыя «ціхары», прысутныя на акцыі, маюць куртку «БРСМ».
18:11

На акцыі ўжо больш за 1000 чалавек.
18:14

Разбілі гукавое абсталяванне.
Чалавек, якога завалаклі ў ратушу — Андрэй Шарэнда.

Але яго ў выніку не сталі затрымліваць і адпусцілі.
Кед ціхара, які разбіў калонку.
Паводле ацэнак журналістаў «Нашай Нівы», акцыя сабрала каля 500 удзельнікаў.

Адметнасць гэтай акцыі ва ўзроставым складзе: абсалютная большасць гэта 17-35 гадоў.