Наша Ніва
68.1K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Лідар незалежных прафсаюзаў на сустрэчы з МВФ раскрытыкаваў санкцыі

Старшыня Беларускай канфедэрацыі прафсаюзаў Аляксандр Ярашук анлайн сустрэўся з місіяй МВФ па Беларусі.

Пры адказе на пытанне пра санкцыі, якія ўводзяцца ЕС і ЗША супраць Беларусі, Аляксандр Ярашук адзначыў, што не лічыць іх уплыў крытычным:

«Па дзвюх прычынах. Адна заключаецца ў тым, што застаюцца шчыліны для іх абыходу, што пацвярджаецца сёння канкрэтнымі прыкладамі. Другая звязана з падтрымкай Расіі, якая зацікаўлена ў мінімізацыі Беларуссю страт ад санкцый і будзе гэтаму ўсяляк садзейнічаць».

Аляксандр Ярашук адзначыў неадназначнае стаўленне незалежных прафсаюзаў да эканамічных санкцый, паколькі яны супярэчаць мэтам стварэння і дзейнасці прафсаюзаў — занятасць, захаванне працоўных месцаў і стварэнне новых, забеспячэнне годных заробкаў.

Увесь тэкст заявы чытайце па спасылцы
Польскі фатограф атрымаў міжнародную прэмію за праект «Шнары», што расказвае аб пратэстах у Беларусі

Польскі фатограф Енджэй Навіцкі атрымаў міжнародную прэмію Луіса Валтуэны ў вобласці гуманітарнай фатаграфіі за свой праект «Шнары» аб  падаўленні пратэстаў у Беларусі. Яго праца скіраваная на фізічныя і псіхалагічныя шнары, якія нанесены сотням людзей, піша The Guardian.

Галоўныя героі гэтых фатаграфій — пратэстоўцы, збітыя рэжымам, сем’і, сваякі якіх падвергліся катаванням з боку спецслужбаў, або грамадзяне, якія выступаюць супраць гвалту і хочуць волі.

Міжнародная прэмія гуманітарнай фатаграфіі імя Луіса Вальтуэны, заснаваная ў 1997 годзе і якую штогод арганізоўвае арганізацыя Médicos del Mundo Spain, прысвечана памяці Флоса, Луіса, Мануэля і Мэрсэдэс, чатырох гуманітарных работнікаў арганізацыі, якія былі забітыя ў Руандзе і Босніі.

Больш фота – па спасылцы.
Кубінца, які 30 год пражыў у Беларусі і мае трох дзяцей, дэпартавалі на радзіму

55-гадовы кубінец Рабэрта Вальдэс Касануэва пражыў у Беларусі 30 год. Ён працаваў графічным дызайнерам, свабодна размаўляе па-руску, мае сям'ю і трох дзяцей. Яго затрымалі на маршы Народаўладдзя 8 лістапада мінулага года. Яму прысудзілі 15 сутак, з якіх ён не выйшаў.

Больш за год мужчына правёў у ІЧУ на Акрэсціна ў чаканні дэпартацыі. 10 лістапада яго дэпартавалі на Кубу. Гэтую інфармацыю @zerkalo_io пацвердзіў кіраўнік фонда BYSOL Андрэй Стрыжак.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» звяртае ўвагу, што ні ІЧУ, ні ЦІП не прыдатныя для ўтрымання людзей доўгі час, бо ўмовы там падыходзяць толькі для кароткачасовага зняволення (да 15 сутак). Таму ўтрыманне замежнікаў і асобаў без грамадзянства ў гэтых установах праваабаронцы расцэньваюць як жорсткае і прыніжальнае зняволенне і абыходжанне.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Міністр інфармацыі прапанаваў пазбаўляць права выбару беларусаў, што маюць від на жыхарства іншых краін

«Людзі, што валодаюць відамі на жыхарства, картамі паляка, пашпартамі іншых дзяржаў, павінны быць абмежаваныя ў правах на тэрыторыі Беларусі, — заявіў міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў. — Менавіта той, хто пражывае больш за паўгода ў іншай краіне і з'яўляецца падатковым рэзідэнтам іншай краіны, там будуе нейкае грамадства, туды плаціць падаткі, атаясамлівае сваю нейкую жыццядзейнасць з той краінай, тут, ва ўсякім разе, не можа галасаваць, быць выбраным, бо ён залежыць ад іншай дзяржавы».

Адзначым таксама, што Расія не першы год заяўляе, што хоча стварыць свой аналаг — картку рускага, якую збіраюцца выдаваць былым суайчыннікам па СССР. Беларускія палітыкі ідэю калег з Расіі не крытыкуюць.

Пры гэтым у Беларусі пражывае амаль 707 тысяч грамадзян, якія лічаць сябе рускімі, палякамі, для параўнання, — амаль 288 тысяч.
Паглядзіце, якія шыкоўныя выцінанкі робіць беларуская мастачка ФОТЫ

Гэтая мастачка, бадай, часцей за ўсіх сутыкаецца з плагіятам. Хто б падумаў, што на выцінанку шалёны попыт!

Лізавета Чырвонцава з Маладзечна працягвае займацца рамяством, беларускай традыцыі якога больш за 500 год.

Чытайце па спасылцы.
Пуцін расказаў, што ў 1990-я працаваў таксістам

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прызнаў, што ў 1990-я гады падпрацоўваў прыватным возніцтвам.

Відэазапіс, на якім ён пра гэта кажа, увайшоў у фільм «Найноўшая гісторыя», які выйдзе на тэлеканале «Россия 1» у нядзелю. Фрагменты фільма ў суботу апублікаваў тэлеканал «Россия 24».

«Часам даводзілася падпрацоўваць і возніцтвам. Непрыемна пра гэта казаць, але, на жаль, і гэта таксама было», — сказаў Пуцін.

У фільме Пуцін таксама расказаў аб агентах ЦРУ, якія нібыта працавалі ў 90-я ў расійскім урадзе.

Пуцін удакладняў, што ў пачатку 2000-х, пасля таго, як стаў прэзідэнтам, «ужо вычысціў усіх».
Тарнада ў ЗША забіў больш за 100 чалавек

Сама меней 100 чалавек загінулі ў амерыканскім штаце Кентукі ў выніку тарнада. Магутныя смерчы разбурылі свечачны завод, пажарныя і паліцэйскія ўчасткі, дом састарэлых у суседнім штаце Місуры і забілі сама меней шэсць рабочых на складзе Amazon у Ілінойсе, піша Reuters.

Губернатар Кентукі заявіў, што серыя тарнада была самай разбуральнай у гісторыі штата. Каля 40 рабочых былі выратаваны на свечачнай фабрыцы ў горадзе Мэйфілд, дзе знаходзілася ў момант смерчу каля 110 чалавек. Фабрыка ператварылася ў груду абломкаў.

Мяркуючы па відэа і фатаграфіях у сацыяльных сетках, цагляныя будынкі ў цэнтры Мэйфілда разбураныя, а прыпаркаваныя аўтамабілі амаль пахаваныя пад абломкамі.

Гэтая прыродная катастрофа была адной з самых буйных у гісторыі ЗША. Такой сілы тарнада здараюцца рэдка, і звычайна ў цяплейшыя сезоны.
Глядзіце, якія «дызайнерскія» ялінкі паставілі ў гродзенскім парку ФОТЫ

Да 10 снежня ў Гродне ў парку Жылібера ўсталявалі ўжо традыцыйныя навагоднія ялінкі ад арганізацый і прадпрыемстваў горада.

Некаторыя захавалі стыль мінулых гадоў, «Беларусбанк» паставіў ялінку-інфакіёск, паліклінікі сканцэнтраваліся на каранавірусе, а «Гроднагіпразем» парэкламаваў свае паслугі. У гэтым сезоне стала менш агратрэшу і больш фотазон, піша Hrodna.life.

Больш фота глядзіце па спасылцы.
Літоўскія сілавікі паведамілі пра 22 выстралы з боку Беларусі

За мінулыя суткі літоўскія памежнікі не пусцілі ў краіну 8 мігрантаў, якія спрабавалі перасекчы мяжу ў забароненых месцах.

У суботу ў Лаздзійскім раёне чулі з беларускага боку 20 выстралаў. Днём недалёка ад Шальчынінкскага раёна было 2 выстралы, піша Delfi.

Ужываць службовую зброю на мяжы літоўскім памежнікам і дапамагаць ім ваенным на працягу мінулых сутак не давялося.
Як цяпер жыве пераможца першага конкурсу «Міс Беларусь»

Святлана Кузняцова ў далёкім 1998 годзе, будучы юнай студэнткай ГрДУ імя Янкі Купалы, перамагла на першым конкурсе «Міс Беларусь». Журналісты даведаліся ў Святланы, куды прывялі яе жыццёвыя дарогі.

Чытайце па спасылцы.
Нестабільнасць на Балканах: Рэспубліка Сербская пачала працэс выхаду з дзяржаўных інстытутаў Босніі і Герцагавіны

Парламент Рэспублікі Сербскай (не варта блытаць з Сербіяй), дзяржаўнага ўтварэння ў складзе Босніі і Герцагавіны, прагаласаваў за шэраг крокаў, накіраваных на выхад з дзяржаўных інстытутаў гэтай балканскай краіны.

Боснія і Герцагавіна ў яе цяперашнім выглядзе — тварэнне Дэйтанскіх мірных пагадненняў 1995 года. У рамках пагаднення ў складзе шматнацыянальнай Босніі і Герцагавіны, населенай баснійцам, сербамі і харватамі, стварылі два аўтаномныя дзяржаўныя ўтварэнні: Рэспубліку Сербскую і Баснійска-харвацкую Федэрацыю.

Міжнародная супольнасць асцерагаецца, што калі мірнае пагадненне, якое завяршыла вайну 1992-95 гадоў, будзе разбурана, то гэта паставіць пад пагрозу рэгіянальную стабільнасць.

Чаму Боснія застаецца праблемнай краінай і ў чым прычыны сепаратызму з боку сербаў, чытайце па спасылцы.
«Страцілі тое, што напрацоўвалася тысячу гадоў». Пуцін назваў распад СССР «распадам гістарычнай Расіі»

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у фільме, паказаным на канале «Россия-1», заявіў, што для яго распад СССР стаў трагедыяй і «распадам гістарычнай Расіі».

Са слоў Пуціна, дзяржава страціла 40% тэрыторыі, вытворчых магутнасцяў і насельніцтва, а таксама тое, «што напрацоўвалася цягам тысячы гадоў», ацаніў Пуцін. Такім чынам ён цалкам атаясамлівае расійскую дзяржаву з СССР.

«Мы ператварыліся ў іншую краіну зусім. І тое, што напрацоўвалася на працягу тысячы гадоў, у значнай ступені было страчана», — сказаў прэзідэнт Расіі.

Пуцін таксама заявіў пра расіян, якія ў выніку развалу Саюза «раптоўна апынуліся за мяжой» без магчымасці вярнуцца на радзіму. «Ім немагчыма было вярнуцца, уз'яднацца са сваімі сваякамі. Не было ні месца працы, ні месца жыхарства. Гэта вялікая гуманітарная трагедыя, без усялякага перабольшання», — дадаў ён.