Наша Ніва
68.1K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
«Доктар пацвердзіў рак». Якія навіны ў справе затрыманых па «замаху» на Лукашэнку?

Адваката Юрася Зянковіча, літаратуразнаўцу Аляксандра Фядуту і старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва затрымалі вясной у межах справы па «замаху» на Лукашэнку і членаў яго сям’і.

Усе яны з’яўляюцца абвінавачанымі па крымінальным артыкуле 357 («Змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»). Палітыкам пагражае ад 8 да 12 гадоў зняволення.

Што вядома па гэтай гучнай справе, чытайце ў нашым матэрыяле.
Макс Корж здымае ў Мінску новы кліп. Пра гэта паведамляе блогер Максім Пушкін.

А ўчора ноччу ў Instagram спевака з'явілася відэа з начнога Мінску, у якім ён разам з жонкай едзе па праспекце Незалежнасці. Паралельна гучыць новая песня.

«Выдатны трэк, каб праспяваць яго на «Алімпійскім» у Кіеве», – падпісаў пост спявак.
Затрымалі галоўнага бізнэс-аналітыка ЕРАМ Дзяніса Насуру

У «пакаянным відэа», што з'явілася ў прраўладных тэлеграм-каналах, ён кажа пра ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 года. А таксама пра тое, што быў падпісаны на тэлеграм-каналы, якія прызнаныя экстрэмісцкімі.

Таксама ў відэа Насура кажа, што ў яго чацвёра дзяцей, называе свой заробак і кажа, што «часткова з дапамогай дзяржавы, часткова за свае сродкі пабудаваў кватэру».

Гэта не першае такое відэа, якое выкладваюць сілавікі. Як правіла, запісы з затрыманымі робяцца пад прымусам.
За апошнія дні мігранткі нарадзілі ўжо траіх дзецей. Ім дадуць беларускае грамадзянства?

Сёння стала вядома, што яшчэ дзве цяжарныя жанчыны, якія знаходзіліся ў лагеры для мігрантаў каля пункта пропуску «Брузгі», нарадзілі дзяўчынак. Маладым мамам зрабілі кесарава ў Гродзенскім перынатальным цэнтры. Да гэтага яшчэ адна жанчына нарадзіла хлопчыка, перадаваў тэлеканал АНТ.

Акрамя іх, яшчэ дзве цяжарныя жанчыны ляжаць у Гродзенскім перынатальным цэнтры. Адна на 14-м тыдні, а другая — на 20-м. Паўстае пытанне, а што будзе з грамадзянствам гэтых дзяцей?

Чытайце па спасылцы.
Навіна пра затрыманне прэс-сакратара беларускага офіса аўстрыйскай кампаніі А1 дайшла да міністэрства замежных спраў Аўстрыі. У суботу яны заявілі, што «асуджаюць зневажальныя дзеянні беларускіх уладаў». Таксама міністэрства заявіла, што вельмі занепакоенае арыштам прэс-сакратара.

«Асноўныя правы і свабоды ўсіх людзей павінны быць заўжды абароненыя, — цытуе аўстрыйскае выданне kurier.at суботнюю заяву МЗС. — Мы інтэнсіўна працуем па дыпламатычных каналах і знаходзімся ў цесным супрацоўніцтве з аўстрыйскай кампаніяй, каб аказаць тут падтрымку».
Літоўская чыгунка шукае спосабы вярнуць 10 мільёнаў еўра авансу ад «Беларуськалія»

Дзяржаўная літоўская чыгуначная кампанія ЛЧД шукае спосабы вярнуць аванс, які «Беларуськалій» заплаціў за транспарціроўку калійных угнаенняў у студзені-лютым наступнага года, паведамляе delfi.lt.

«Наша мэта — вярнуць грошы за студзень і люты, мы будзем шукаць шляхі і яшчэ раз пастараемся іх вярнуць», — заявіў прадстаўнік літоўскай чыгункі па сувязях з грамадскасцю Мантас Дубаўскас.

Ён адзначыў, што кампанія ўжо спрабавала пагасіць гэты дадатковы аванс праз Swedbank 7 снежня, за дзень да ўступлення ў сілу санкцый ЗША адносна «Беларуськалія». Але 8 снежня грошы вярнулі назад на рахунак. Бо расійскі карэспандэнт-банк ВТБ, што абслугоўвае «Беларуськалій», адхіліў перавод сродкаў.
Актывіст з Салігорска Павел Батуеў не выйшаў на волю пасля 15-суткавага арышту.

Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», Батуева асудзілі яшчэ на 15 сутак.
Беларуская капуста і буракі падаражэлі, а імпартныя апельсіны сталі танней

У лістападзе беларускія буракі і капуста падаражэлі на 12,8%. І гэта ў пачатку снежня, пасля таго, як ураджай толькі-толькі прыбралі.

А вось імпартныя цытрусавыя патаннелі на 12,5%. Між тым, агулам гародніна падаражэла на 3,8%, а фрукты і садавіна патаннелі на 3,66%.

Рэйтынг падаражэння гародніны за лістапад выглядае так:
белакачанная капуста — 12,79%,
буракі — 9,9%,
грэчка — 6,4%,
свежыя агуркі — 5,69%.
Герой роліка пра памідоры і смятану не выйшаў на волю пасля 30 сутак

65-гадовы інжынер Аляксандр Шалковіч сёння павінен быў выйсці на свабоду. Але гэтага не адбылося. Пра гэта @mediazona_by паведаміў яго сябра Аляксандр Знак.

Нагадаем, 19 лістапада Шалковіча затрымалі на 15 сутак, па якім артыкуле яго судзілі, невядома. МУС заяўляў, што Шаковіч нібыта «арганізаваў у падвале дома вытворчасць пратэснай сімволікі» — бела-чырвона-белых сцягаў, якія пазней нібыта закідваў на дрэвы. 26 лістапада яго асудзілі на 15 сутак яшчэ раз.
Лідар незалежных прафсаюзаў на сустрэчы з МВФ раскрытыкаваў санкцыі

Старшыня Беларускай канфедэрацыі прафсаюзаў Аляксандр Ярашук анлайн сустрэўся з місіяй МВФ па Беларусі.

Пры адказе на пытанне пра санкцыі, якія ўводзяцца ЕС і ЗША супраць Беларусі, Аляксандр Ярашук адзначыў, што не лічыць іх уплыў крытычным:

«Па дзвюх прычынах. Адна заключаецца ў тым, што застаюцца шчыліны для іх абыходу, што пацвярджаецца сёння канкрэтнымі прыкладамі. Другая звязана з падтрымкай Расіі, якая зацікаўлена ў мінімізацыі Беларуссю страт ад санкцый і будзе гэтаму ўсяляк садзейнічаць».

Аляксандр Ярашук адзначыў неадназначнае стаўленне незалежных прафсаюзаў да эканамічных санкцый, паколькі яны супярэчаць мэтам стварэння і дзейнасці прафсаюзаў — занятасць, захаванне працоўных месцаў і стварэнне новых, забеспячэнне годных заробкаў.

Увесь тэкст заявы чытайце па спасылцы
Польскі фатограф атрымаў міжнародную прэмію за праект «Шнары», што расказвае аб пратэстах у Беларусі

Польскі фатограф Енджэй Навіцкі атрымаў міжнародную прэмію Луіса Валтуэны ў вобласці гуманітарнай фатаграфіі за свой праект «Шнары» аб  падаўленні пратэстаў у Беларусі. Яго праца скіраваная на фізічныя і псіхалагічныя шнары, якія нанесены сотням людзей, піша The Guardian.

Галоўныя героі гэтых фатаграфій — пратэстоўцы, збітыя рэжымам, сем’і, сваякі якіх падвергліся катаванням з боку спецслужбаў, або грамадзяне, якія выступаюць супраць гвалту і хочуць волі.

Міжнародная прэмія гуманітарнай фатаграфіі імя Луіса Вальтуэны, заснаваная ў 1997 годзе і якую штогод арганізоўвае арганізацыя Médicos del Mundo Spain, прысвечана памяці Флоса, Луіса, Мануэля і Мэрсэдэс, чатырох гуманітарных работнікаў арганізацыі, якія былі забітыя ў Руандзе і Босніі.

Больш фота – па спасылцы.