Наша Ніва
68.1K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Урад забараніў вываз пшанічнай мукі

Пастанова Савета міністраў №709 забараняе вываз за межы краіны мукі з мяккай пшаніцы і спельты. Пры гэтым нельга вывозіць не толькі муку беларускай вытворчасці, але і замежнай.

Пры чым забарона дзейнічае і для краінаў-чальцоў ЕАЭС. Дакумент уступае ў сілу з сённяшняга дня і будзе дзейнічаць на працягу трох месяцаў.

Нагадаем, забарону на вываз пшанічнай мукі і грэчкі раней уводзілі у ліпені бягучага года. Яна дзейнічала да кастрычніка.
Рэцэпт на выходныя: запечаная індычка з лімонам і часныком

Калі даўно хацелі пакаштаваць запечаную індычку пад хрусткай скурачкай, то паспрабуйце гэты рэцэпт. Ідэальны на Каляды. Большасць інгрэдыентаў для гэтай стравы знойдзецца ў вашай кухоннай шафе.

Шукайце яго па спасылцы
У Мінску мужчына пераходзіў праспект Незалежнасці. Яго насмерць збіла таксі, кіроўцу пагражае да 5 год

Усё здарылася сёння каля 4:15 ранку, паведамляе сталічная ДАІ. 39-гадовы кіроўца таксі праязджаў каля дома 95А. Перад ім мужчына пераходзіў праспект. У выніку таксіст наехаў на мужчыну. Пешаход памёр на месцы.

Следчы камітэт завёў крымінальную справу па ч.2 арт.317 Крымінальнага кодэкса «Парушэнне правіл дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартнага сродка». Таксісту пагражае да 5 год пазбаўлення свабоды.
Глядзіце, якую форму апрануць беларускія спартоўцы на Алімпіядзе ў Пекіне

Учора Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі святкаваў 30-годдзе з моманту заснавання. Напрыканцы мерапрыемства НАК паказаў форму беларускіх спартоўцаў для XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне.

Спартсмены будуць выступаць у бела-блакітна-сіняй форме ад брэнда TEAM BY. На элементах формы ёсць лагатып IROS. НАК тлумачыць: назва пайшла ад імя старажытнагрэчаскага бога шчаслівага моманту Кайраса.

Дарэчы, на святкаванні прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ўручыў кіраўніцтву НАК, у прыватнасці Віктару Лукашэнку, ганаровую грамату Савета міністраў «за значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы фізічнай культуры і спорту».
Наша Ніва
Пайшоў з жыцця народны артыст Беларусі дырыжор Міхаіл Фінберг Яму ішоў 75 год.
Развітанне з Міхаілам Фінбергам адбудзецца 13 снежня ў Белдзяржфілармоніі

«Уклад Міхаіла Якаўлевіча ў папулярызацыю беларускай музыкі і паэзіі складана пераацаніць: маэстра быў ідэйным натхняльнікам Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі, які ў 2021 годзе праводзіўся ў Маладзечне ў 20-ы раз, з'яўляўся музычным кіраўніком і членам арганізацыйнага камітэта Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», галоўным дырыжорам Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск», ініцыяваў мноства праектаў, накіраваных на развіццё айчыннай музычнай культуры», — гаворыцца ў спачуваннях філармоніі.
«Доктар пацвердзіў рак». Якія навіны ў справе затрыманых па «замаху» на Лукашэнку?

Адваката Юрася Зянковіча, літаратуразнаўцу Аляксандра Фядуту і старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва затрымалі вясной у межах справы па «замаху» на Лукашэнку і членаў яго сям’і.

Усе яны з’яўляюцца абвінавачанымі па крымінальным артыкуле 357 («Змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»). Палітыкам пагражае ад 8 да 12 гадоў зняволення.

Што вядома па гэтай гучнай справе, чытайце ў нашым матэрыяле.
Макс Корж здымае ў Мінску новы кліп. Пра гэта паведамляе блогер Максім Пушкін.

А ўчора ноччу ў Instagram спевака з'явілася відэа з начнога Мінску, у якім ён разам з жонкай едзе па праспекце Незалежнасці. Паралельна гучыць новая песня.

«Выдатны трэк, каб праспяваць яго на «Алімпійскім» у Кіеве», – падпісаў пост спявак.
Затрымалі галоўнага бізнэс-аналітыка ЕРАМ Дзяніса Насуру

У «пакаянным відэа», што з'явілася ў прраўладных тэлеграм-каналах, ён кажа пра ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 года. А таксама пра тое, што быў падпісаны на тэлеграм-каналы, якія прызнаныя экстрэмісцкімі.

Таксама ў відэа Насура кажа, што ў яго чацвёра дзяцей, называе свой заробак і кажа, што «часткова з дапамогай дзяржавы, часткова за свае сродкі пабудаваў кватэру».

Гэта не першае такое відэа, якое выкладваюць сілавікі. Як правіла, запісы з затрыманымі робяцца пад прымусам.
За апошнія дні мігранткі нарадзілі ўжо траіх дзецей. Ім дадуць беларускае грамадзянства?

Сёння стала вядома, што яшчэ дзве цяжарныя жанчыны, якія знаходзіліся ў лагеры для мігрантаў каля пункта пропуску «Брузгі», нарадзілі дзяўчынак. Маладым мамам зрабілі кесарава ў Гродзенскім перынатальным цэнтры. Да гэтага яшчэ адна жанчына нарадзіла хлопчыка, перадаваў тэлеканал АНТ.

Акрамя іх, яшчэ дзве цяжарныя жанчыны ляжаць у Гродзенскім перынатальным цэнтры. Адна на 14-м тыдні, а другая — на 20-м. Паўстае пытанне, а што будзе з грамадзянствам гэтых дзяцей?

Чытайце па спасылцы.
Навіна пра затрыманне прэс-сакратара беларускага офіса аўстрыйскай кампаніі А1 дайшла да міністэрства замежных спраў Аўстрыі. У суботу яны заявілі, што «асуджаюць зневажальныя дзеянні беларускіх уладаў». Таксама міністэрства заявіла, што вельмі занепакоенае арыштам прэс-сакратара.

«Асноўныя правы і свабоды ўсіх людзей павінны быць заўжды абароненыя, — цытуе аўстрыйскае выданне kurier.at суботнюю заяву МЗС. — Мы інтэнсіўна працуем па дыпламатычных каналах і знаходзімся ў цесным супрацоўніцтве з аўстрыйскай кампаніяй, каб аказаць тут падтрымку».
Літоўская чыгунка шукае спосабы вярнуць 10 мільёнаў еўра авансу ад «Беларуськалія»

Дзяржаўная літоўская чыгуначная кампанія ЛЧД шукае спосабы вярнуць аванс, які «Беларуськалій» заплаціў за транспарціроўку калійных угнаенняў у студзені-лютым наступнага года, паведамляе delfi.lt.

«Наша мэта — вярнуць грошы за студзень і люты, мы будзем шукаць шляхі і яшчэ раз пастараемся іх вярнуць», — заявіў прадстаўнік літоўскай чыгункі па сувязях з грамадскасцю Мантас Дубаўскас.

Ён адзначыў, што кампанія ўжо спрабавала пагасіць гэты дадатковы аванс праз Swedbank 7 снежня, за дзень да ўступлення ў сілу санкцый ЗША адносна «Беларуськалія». Але 8 снежня грошы вярнулі назад на рахунак. Бо расійскі карэспандэнт-банк ВТБ, што абслугоўвае «Беларуськалій», адхіліў перавод сродкаў.
Актывіст з Салігорска Павел Батуеў не выйшаў на волю пасля 15-суткавага арышту.

Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», Батуева асудзілі яшчэ на 15 сутак.
Беларуская капуста і буракі падаражэлі, а імпартныя апельсіны сталі танней

У лістападзе беларускія буракі і капуста падаражэлі на 12,8%. І гэта ў пачатку снежня, пасля таго, як ураджай толькі-толькі прыбралі.

А вось імпартныя цытрусавыя патаннелі на 12,5%. Між тым, агулам гародніна падаражэла на 3,8%, а фрукты і садавіна патаннелі на 3,66%.

Рэйтынг падаражэння гародніны за лістапад выглядае так:
белакачанная капуста — 12,79%,
буракі — 9,9%,
грэчка — 6,4%,
свежыя агуркі — 5,69%.
Герой роліка пра памідоры і смятану не выйшаў на волю пасля 30 сутак

65-гадовы інжынер Аляксандр Шалковіч сёння павінен быў выйсці на свабоду. Але гэтага не адбылося. Пра гэта @mediazona_by паведаміў яго сябра Аляксандр Знак.

Нагадаем, 19 лістапада Шалковіча затрымалі на 15 сутак, па якім артыкуле яго судзілі, невядома. МУС заяўляў, што Шаковіч нібыта «арганізаваў у падвале дома вытворчасць пратэснай сімволікі» — бела-чырвона-белых сцягаў, якія пазней нібыта закідваў на дрэвы. 26 лістапада яго асудзілі на 15 сутак яшчэ раз.