Наша Ніва
68.1K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Рыгору Кастусёву працягнулі тэрмін знаходжання пад вартай да лютага

Старшыні Партыі БНФ Рыгору Кастусёву чарговы раз працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на два месяцы — да 12 лютага 2022 года. Пра гэта «Магілёўскаму рэгіёну» расказала дачка палітыка Кацярына Кастусёва.

Зараз Рыгор Кастусёў знаходзіцца ў рэспубліканскай турэмнай бальніцы ў СІЗА-1 па вуліцы Валадарскага ў Мінску, куды яго перавялі ў канцы лістапада з СІЗА КДБ у сувязі з абвастрэннем шэрагу хваробаў.

Кацярына Кастусёва кажа, што на мінулым тыдні яна наведала СІЗА-1 і паразмаўляла з дактарамі Рэспубліканскай бальніцы для асуджаных. Па яе словах, доктар пацвердзіў, што ў бацькі анкалагічнае захворванне, але разам з тым сцвярджаў, што патрэбы ў тэрміновай аперацыі пакуль што няма.

Рыгора Кастусёва затрымалі ў Шклове яшчэ 12 красавіка гэтага года. Кастусёва абвінавачваюць у змове з мэтай захопу ўлады. З таго часу палітык знаходзіцца за кратамі.
Адзін з заражаных «амікронам» у Ізраілі прыехаў з Беларусі

Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя Ізраіля, піша мясцовае выданне israelinfo.

Агулам у краіне 87 пацверджаных і імаверных інфіцыраваных паўднёваафрыканскім штамам.

З 35 пацверджаных хворых 24 нядаўна вярнуліся з-за мяжы — з Паўднёвай Афрыкі, Англіі, ЗША, Францыі, ААЭ і Беларусі.

Яшчэ шэсць чалавек заразіліся ад тых, хто прыляцеў з-за мяжы. Пяцёра падхапілі інфекцыю ў Ізраілі з невядомых крыніц.
Гайдукевіч паставіў Ціханоўскую ў адзін шэраг з Ельцыным і чэчэнскімі сепаратыстамі

На Захадзе любяць здраднікаў і гатовыя насіць іх на руках. Такую думку данёс да тэлегледачоў БТ дэпутат Алег Гайдукевіч.

«На Захадзе любяць здраднікаў і тых, хто развальвае краіны. Паглядзіце, хто там герой: Гарбачоў, Ельцын, Нямцоў, Шушкевіч, Ціханоўская, Латушка, чэчэнскі сепаратыст. Лукашэнку яны ненавідзяць па адной простай прычыне — ён не аддаў сваю краіну ні разу. Вось здраднікаў там любяць, людзей, якія адстойваюць інтарэсы краіны, — не любяць», — падкрэсліў Алег Гайдукевіч.

Па яго словах, калі б Лукашэнка адмовіўся ад саюза з Расіяй і заявіў аб жаданні краіны ўступіць у Еўрапейскі саюз і НАТА, Захад бы насіў яго на руках, але пры гэтым «краіну знішчылі б».
Наша Ніва
Затрыманы кіраўнік упраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі A1 Мікалай Брэдзелеў Відэа з яго ўдзелам з’явілася ў праўладных тэлеграм-каналах.
Аўстрыйская кампанія A1 адрэагавала на сітуацыю з Брэдзелевым, паабяцаўшы выкарыстаць усе даступныя сродкі для падтрымкі і абароны сваіх супрацоўнікаў у Беларусі.

Таксама кампанія асудзіла «ўварванне ў сферу асабістага жыцця аднаго са сваіх супрацоўнікаў».
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Францыі фермеры-пратэстоўцы залілі паліцэйскіх гноем

Пратэсты пачаліся з-за незадаволенасці экалагічнымі абмежаваннямі, якія перашкаджаюць вытворчасці. У мястэчку Мантабан супраць удзельнікаў забастоўкі выкарысталі вадамёты, у адказ на гэта пратэстоўцы аблілі сілавікоў тонамі смярдзючай жыжы з гною.

Улады прынялі рашэнне закрыць школы і шэраг грамадскіх службаў у горадзе, а таксама забараніць рух на найважнейшых дарогах у сувязі з маштабнымі акцыямі фермераў.
Пайшоў з жыцця народны артыст Беларусі дырыжор Міхаіл Фінберг

Яму ішоў 75 год.
Абяцала змякчыць прысуд. Родныя зняволеных паверылі мінчанцы і аддалі ёй больш за 30 тысяч рублёў

Мы ўжо пісалі аб тым, што з'явіліся людзі, гатовыя за грошы паручыцца за асуджаных. Днямі затрымалі 34-гадовую мінчанку, якую падазраюць у махлярстве. Яна брала грошы ў сваякоў зняволеных і абяцала палепшыць іх становішча.

Мінчанка пад рознымі імёнамі ўступала ў групы, у якіх размаўлялі сваякі падазраваных і асуджаных за незаконны абарот наркотыкаў. Яна заяўляла, што мае «плечы» ў сілавых структурах. Таму за грошы яна абяцала камусьці больш мяккі прысуд, камусьці замену рэжыму, а камусьці перавод у іншую выпраўленчую ўстанову.

З 2017 года ёй паверылі больш за 10 чалавек і перадалі суму каля 30 тысяч рублёў. Як паведамляе МУС, абяцанні свае яна не выканала, а атрыманыя грошы пакідала сабе.
У дачыненні да жанчыны завялі некалькі крымінальных спраў: за махлярства і падбухторванне да дачы хабару. Раней яна была судзімая за гандаль людзьмі.
«Пуцін — гэта маг, які дапамагае ўтрымліваць уладу». Як беларусы падселі на палітычныя расклады таро

Пакуль адны чытаюць прагнозы палітолагаў, іншыя глядзяць расклады таро. Варажба на палітыку раптоўна стала папулярнай — відэа збіраюць дзясяткі тысяч праглядаў. Таролагі прадказваюць лёс Бабарыкі, вынікі рэферэндуму і кар'еру Пракоп'ева.

Расказваем, што прагназуюць таролагі і як гэта ацэньвае псіхолаг.

Тэкст цалкам чытайце па спасылцы.
Урад забараніў вываз пшанічнай мукі

Пастанова Савета міністраў №709 забараняе вываз за межы краіны мукі з мяккай пшаніцы і спельты. Пры гэтым нельга вывозіць не толькі муку беларускай вытворчасці, але і замежнай.

Пры чым забарона дзейнічае і для краінаў-чальцоў ЕАЭС. Дакумент уступае ў сілу з сённяшняга дня і будзе дзейнічаць на працягу трох месяцаў.

Нагадаем, забарону на вываз пшанічнай мукі і грэчкі раней уводзілі у ліпені бягучага года. Яна дзейнічала да кастрычніка.
Рэцэпт на выходныя: запечаная індычка з лімонам і часныком

Калі даўно хацелі пакаштаваць запечаную індычку пад хрусткай скурачкай, то паспрабуйце гэты рэцэпт. Ідэальны на Каляды. Большасць інгрэдыентаў для гэтай стравы знойдзецца ў вашай кухоннай шафе.

Шукайце яго па спасылцы
У Мінску мужчына пераходзіў праспект Незалежнасці. Яго насмерць збіла таксі, кіроўцу пагражае да 5 год

Усё здарылася сёння каля 4:15 ранку, паведамляе сталічная ДАІ. 39-гадовы кіроўца таксі праязджаў каля дома 95А. Перад ім мужчына пераходзіў праспект. У выніку таксіст наехаў на мужчыну. Пешаход памёр на месцы.

Следчы камітэт завёў крымінальную справу па ч.2 арт.317 Крымінальнага кодэкса «Парушэнне правіл дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартнага сродка». Таксісту пагражае да 5 год пазбаўлення свабоды.
Глядзіце, якую форму апрануць беларускія спартоўцы на Алімпіядзе ў Пекіне

Учора Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі святкаваў 30-годдзе з моманту заснавання. Напрыканцы мерапрыемства НАК паказаў форму беларускіх спартоўцаў для XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне.

Спартсмены будуць выступаць у бела-блакітна-сіняй форме ад брэнда TEAM BY. На элементах формы ёсць лагатып IROS. НАК тлумачыць: назва пайшла ад імя старажытнагрэчаскага бога шчаслівага моманту Кайраса.

Дарэчы, на святкаванні прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ўручыў кіраўніцтву НАК, у прыватнасці Віктару Лукашэнку, ганаровую грамату Савета міністраў «за значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы фізічнай культуры і спорту».
Наша Ніва
Пайшоў з жыцця народны артыст Беларусі дырыжор Міхаіл Фінберг Яму ішоў 75 год.
Развітанне з Міхаілам Фінбергам адбудзецца 13 снежня ў Белдзяржфілармоніі

«Уклад Міхаіла Якаўлевіча ў папулярызацыю беларускай музыкі і паэзіі складана пераацаніць: маэстра быў ідэйным натхняльнікам Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі, які ў 2021 годзе праводзіўся ў Маладзечне ў 20-ы раз, з'яўляўся музычным кіраўніком і членам арганізацыйнага камітэта Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», галоўным дырыжорам Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск», ініцыяваў мноства праектаў, накіраваных на развіццё айчыннай музычнай культуры», — гаворыцца ў спачуваннях філармоніі.
«Доктар пацвердзіў рак». Якія навіны ў справе затрыманых па «замаху» на Лукашэнку?

Адваката Юрася Зянковіча, літаратуразнаўцу Аляксандра Фядуту і старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва затрымалі вясной у межах справы па «замаху» на Лукашэнку і членаў яго сям’і.

Усе яны з’яўляюцца абвінавачанымі па крымінальным артыкуле 357 («Змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»). Палітыкам пагражае ад 8 да 12 гадоў зняволення.

Што вядома па гэтай гучнай справе, чытайце ў нашым матэрыяле.
Макс Корж здымае ў Мінску новы кліп. Пра гэта паведамляе блогер Максім Пушкін.

А ўчора ноччу ў Instagram спевака з'явілася відэа з начнога Мінску, у якім ён разам з жонкай едзе па праспекце Незалежнасці. Паралельна гучыць новая песня.

«Выдатны трэк, каб праспяваць яго на «Алімпійскім» у Кіеве», – падпісаў пост спявак.