Наша Ніва
68.1K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Польскія спецслужбы: Самалёт з Пратасевічам дапамагаў саджаць афіцэр КДБ. А што казалі беларусы?

Днямі стала вядома, што былы авіядыспетчар «Белаэранавігацыі» Алег Галегаў, які пакінуў Беларусь, прызнаўся, што ён пад наглядам афіцэра КДБ вёў перамовы з самалётам Ryanair, якім ляцеў Раман Пратасевіч з Афін у Вільню.

Сёння Польшча агучыла некаторыя дэталі гэтай гісторыі. На апублікаваным палякамі аўдыя чуваць голас таямнічага афіцэра, які, як сцвярджаецца, адказваў за пасадку самалёта.

«Наша Ніва» параўнала дзве версіі падзей: ад польскіх спецслужб і беларускіх уладаў.

Чытайце па спасылцы
Палітолаг: Балючасць санкцый не азначае іх эфектыўнасць

Ці гутарылі Байдэн і Пуцін пра Беларусь? Ці прымусяць рэжым у Беларусі новыя жорсткія санкцыі Захаду пайсці на спыненне рэпрэсій і вызваленне палітвязняў? І як доўга рэжым зможа існаваць ва ўмовах санкцый?

Пра гэта гаворыць старшы навуковы супрацоўнік Брытанскага Інстытута міжнароднага і параўнальнага права, галоўны рэдактар Journal of Belarusian Studies Яраслаў Крывой.

Чытайце па спасылцы
Затрыманы кіраўнік упраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі A1 Мікалай Брэдзелеў

Відэа з яго ўдзелам з’явілася ў праўладных тэлеграм-каналах.
Ціханоўская: Я дагэтуль не магу зразумець, як адной групе галаварэзаў удаецца тэрарызаваць усю Еўропу

Святлана Ціханоўская выступіла на міжнародным Форуме за дэмакратыю. У сваім выступе яна расказала пра сітуацыю ў Беларусі і заклікала дэмакратычныя дзяржавы да паслядоўнай палітыкі ў дачыненні да беларускіх уладаў.

«Усё пачалося як пратэст супраць фальсіфікаваных выбараў, але стала барацьбой за годнасць і справядлівасць. Беларусы былі сытыя па горла 27 гадамі жыцця пры кіраванні краінай рэжымам. Яны адчувалі, што заслугоўваюць таго, каб іх паважалі, а іх галасы — чулі. 

«Я не разумею, у чым розніца паміж словамі very, deeply, strongly concerned («мы вельмі, глыбока, моцна занепакоеныя») і gravely, extremely, seriously concerned («мы надзвычай, сур'ёзна занепакоеныя»)?

Я да гэтага часу не магу зразумець, як адной групе галаварэзаў атрымоўваецца тэрарызаваць ўсю Еўропу — з дапамогай захопу самалёта або арганізацыі незаконнага ўвозу мігрантаў. Чаму гэтыя людзі да гэтага часу не сутыкнуліся з якімі-небудзь сур'ёзнымі наступствамі за свае бесчалавечныя дзеянні?

Нядаўна я пачула ад аднаго міністра замежных спраў: «Мы зрабілі ўсё, што маглі, і нічога не спрацавала». У яго голасе чуліся расчараванне і стомленасць. На жаль. Але беларусы не могуць сказаць: «Мы зрабілі ўсё, што маглі, і нічога не атрымалася». Мы не можам вярнуцца дадому. У нас адабралі наш дом. І пакуль мы не вернем яго, мы не спынімся», — сказала яна.

Ціханоўская нагадала, што сярод палітвязняў — і яе муж Сяргей, які, хутчэй за ўсё, на наступным тыдні будзе асуджаны на 15 або 20 гадоў пазбаўлення волі: «Сёння я тут праз яго. Я не магу мірыцца з тым, што мае дзеці не бачылі свайго бацьку 18 месяцаў».

Палітык прапанавала ўдзельнікам саміту зрабіць наступны год годам канцэнтраваных дзеянняў. Паводле яе слоў, дыктатуры нагадваюць высокія і магутныя дрэвы, якія здаюцца моцнымі, але падаюць ад моцнага ветру.

Ціханоўская адзначыла, што адчувае і аптымізм ад тых зменаў, якія яна бачыць у беларускім грамадстве.

Яе выступ цалкам можна паглядзець па спасылцы:
https://youtu.be/WDHtTJgIl-g
Міністр замежных спраў Літвы напісаў заяву аб адстаўцы на фоне скандалу з перавозкамі беларускага калію

Габрыэлюс Ландсбергіс напісаў у заяве на імя прэм’ер-міністаркі Інгрыды Шыманіце наступнае: «Я бачу, якое становішча склалася ў сувязі з перавозкамі беларускіх грузаў праз Літву пасля ўведзеных ЗША санкцый, і разумею, як гэта адбіваецца на рэпутацыі ўрада Літвы, таму прашу прыняць заяву аб адстаўцы і звольніць мяне з пасады міністра замежных спраў у найкарацейшыя тэрміны».

Нагадаем, што з уступленнем у сераду амерыканскіх санкцый «Беларуськалій» працягвае транзіт сваіх тавараў праз Літву.
На рагу Свярдлова і Бабруйскай у Мінску «Яндэкс» сутыкнуўся з Uber

У ДТЗ сёння раніцай трапілі дзве машыны таксі: 41-гадовы кіроўца Škoda платформы Uber ехаў па Свярдлова і пры павароце налева на вуліцу Бабруйскую выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з Hyundai «Яндэкса».

У выніку ДТЗ пацярпеў пасажыр Hyundai — яго даставілі ў медустанову.
ЗША ўвялі санкцыі супраць начальнікаў Акрэсціна

Дзярждэпартамэнт увёў санкцыі супраць начальнікаў ізалятара ў завулку Акрэсціна ў Мінску ў сувязі з іх удзелам у парушэннях правоў чалавека. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай у пятніцу пісьмовай заяве дзяржсакратара Энтані Блінкена.

«Дзярждэпартамэнт уводзіць санкцыі <…> супраць наступных асоб за іх дачыненне да грубых парушэнняў правоў чалавека:<…> Ігар Кенюх і Яўген Шапецька, кіраўнікі сумна вядомага ізалятара Акрэсціна ў Мінску (Беларусь), за іх дачыненне да грубых парушэнняў правоў чалавека, а менавіта да катаванняў і/або жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання і пакарання затрыманых пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года», — гаворыцца ў паведамленні Блінкена.
“Беларуснафта” адмяніла свае планы на 2022 год на экспарт у Германію па трубаправодзе “Дружба” ў сувязі з новымі санкцыямі ЕС, паведамляе Reuters.

2 снежня ЕС увёў санкцыі ў дачыненні да некалькіх беларускіх фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку супраць “Беларуснафты”.

У кастрычніку-снежні Беларусь магла б паставіць у Нямеччыну каля 450 000 тон нафты, згодна з квартальным графікам. Нафта пастаўляецца на нафтаперапрацоўчы завод PCK Schewdt у Нямеччыне, які належыць расейскай "Раснафце” і італьянскай Eni.

Са слоў трэйдараў, "Беларуснафта" можа перанакіраваць нафту на экспарт на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы, што прывядзе да зніжэння паставак расійскай нафты ў краіну.
У нобелеўскай прамове Дзмітрый Муратаў згадаў Беларусь

10 снежня галоўнаму рэдактару «Новай газеты» Дзмітрыю Муратаву ўручылі Нобелеўскую прэмію міру. У сваёй прамове ён згадаў Беларусь у кантэксце катаванняў і парушэнняў грамадзянскіх свабод.

«Узнікла ілюзія, што можна дасягнуць прагрэсу тэхналогіямі і гвалтам, а не захаваннем правоў і свабод чалавека. Такі вось прагрэс без свабоды. У нас у краіне (і не толькі ў нас) папулярная думка: тыя палітыкі, якія пазбягаюць крыві, — слабыя людзі. А вось пагражаць свету вайной — абавязак сапраўдных патрыётаў», — сказаў Муратаў.
Рыгору Кастусёву працягнулі тэрмін знаходжання пад вартай да лютага

Старшыні Партыі БНФ Рыгору Кастусёву чарговы раз працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на два месяцы — да 12 лютага 2022 года. Пра гэта «Магілёўскаму рэгіёну» расказала дачка палітыка Кацярына Кастусёва.

Зараз Рыгор Кастусёў знаходзіцца ў рэспубліканскай турэмнай бальніцы ў СІЗА-1 па вуліцы Валадарскага ў Мінску, куды яго перавялі ў канцы лістапада з СІЗА КДБ у сувязі з абвастрэннем шэрагу хваробаў.

Кацярына Кастусёва кажа, што на мінулым тыдні яна наведала СІЗА-1 і паразмаўляла з дактарамі Рэспубліканскай бальніцы для асуджаных. Па яе словах, доктар пацвердзіў, што ў бацькі анкалагічнае захворванне, але разам з тым сцвярджаў, што патрэбы ў тэрміновай аперацыі пакуль што няма.

Рыгора Кастусёва затрымалі ў Шклове яшчэ 12 красавіка гэтага года. Кастусёва абвінавачваюць у змове з мэтай захопу ўлады. З таго часу палітык знаходзіцца за кратамі.
Адзін з заражаных «амікронам» у Ізраілі прыехаў з Беларусі

Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя Ізраіля, піша мясцовае выданне israelinfo.

Агулам у краіне 87 пацверджаных і імаверных інфіцыраваных паўднёваафрыканскім штамам.

З 35 пацверджаных хворых 24 нядаўна вярнуліся з-за мяжы — з Паўднёвай Афрыкі, Англіі, ЗША, Францыі, ААЭ і Беларусі.

Яшчэ шэсць чалавек заразіліся ад тых, хто прыляцеў з-за мяжы. Пяцёра падхапілі інфекцыю ў Ізраілі з невядомых крыніц.
Гайдукевіч паставіў Ціханоўскую ў адзін шэраг з Ельцыным і чэчэнскімі сепаратыстамі

На Захадзе любяць здраднікаў і гатовыя насіць іх на руках. Такую думку данёс да тэлегледачоў БТ дэпутат Алег Гайдукевіч.

«На Захадзе любяць здраднікаў і тых, хто развальвае краіны. Паглядзіце, хто там герой: Гарбачоў, Ельцын, Нямцоў, Шушкевіч, Ціханоўская, Латушка, чэчэнскі сепаратыст. Лукашэнку яны ненавідзяць па адной простай прычыне — ён не аддаў сваю краіну ні разу. Вось здраднікаў там любяць, людзей, якія адстойваюць інтарэсы краіны, — не любяць», — падкрэсліў Алег Гайдукевіч.

Па яго словах, калі б Лукашэнка адмовіўся ад саюза з Расіяй і заявіў аб жаданні краіны ўступіць у Еўрапейскі саюз і НАТА, Захад бы насіў яго на руках, але пры гэтым «краіну знішчылі б».
Наша Ніва
Затрыманы кіраўнік упраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі A1 Мікалай Брэдзелеў Відэа з яго ўдзелам з’явілася ў праўладных тэлеграм-каналах.
Аўстрыйская кампанія A1 адрэагавала на сітуацыю з Брэдзелевым, паабяцаўшы выкарыстаць усе даступныя сродкі для падтрымкі і абароны сваіх супрацоўнікаў у Беларусі.

Таксама кампанія асудзіла «ўварванне ў сферу асабістага жыцця аднаго са сваіх супрацоўнікаў».
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Францыі фермеры-пратэстоўцы залілі паліцэйскіх гноем

Пратэсты пачаліся з-за незадаволенасці экалагічнымі абмежаваннямі, якія перашкаджаюць вытворчасці. У мястэчку Мантабан супраць удзельнікаў забастоўкі выкарысталі вадамёты, у адказ на гэта пратэстоўцы аблілі сілавікоў тонамі смярдзючай жыжы з гною.

Улады прынялі рашэнне закрыць школы і шэраг грамадскіх службаў у горадзе, а таксама забараніць рух на найважнейшых дарогах у сувязі з маштабнымі акцыямі фермераў.
Пайшоў з жыцця народны артыст Беларусі дырыжор Міхаіл Фінберг

Яму ішоў 75 год.
Абяцала змякчыць прысуд. Родныя зняволеных паверылі мінчанцы і аддалі ёй больш за 30 тысяч рублёў

Мы ўжо пісалі аб тым, што з'явіліся людзі, гатовыя за грошы паручыцца за асуджаных. Днямі затрымалі 34-гадовую мінчанку, якую падазраюць у махлярстве. Яна брала грошы ў сваякоў зняволеных і абяцала палепшыць іх становішча.

Мінчанка пад рознымі імёнамі ўступала ў групы, у якіх размаўлялі сваякі падазраваных і асуджаных за незаконны абарот наркотыкаў. Яна заяўляла, што мае «плечы» ў сілавых структурах. Таму за грошы яна абяцала камусьці больш мяккі прысуд, камусьці замену рэжыму, а камусьці перавод у іншую выпраўленчую ўстанову.

З 2017 года ёй паверылі больш за 10 чалавек і перадалі суму каля 30 тысяч рублёў. Як паведамляе МУС, абяцанні свае яна не выканала, а атрыманыя грошы пакідала сабе.
У дачыненні да жанчыны завялі некалькі крымінальных спраў: за махлярства і падбухторванне да дачы хабару. Раней яна была судзімая за гандаль людзьмі.
«Пуцін — гэта маг, які дапамагае ўтрымліваць уладу». Як беларусы падселі на палітычныя расклады таро

Пакуль адны чытаюць прагнозы палітолагаў, іншыя глядзяць расклады таро. Варажба на палітыку раптоўна стала папулярнай — відэа збіраюць дзясяткі тысяч праглядаў. Таролагі прадказваюць лёс Бабарыкі, вынікі рэферэндуму і кар'еру Пракоп'ева.

Расказваем, што прагназуюць таролагі і як гэта ацэньвае псіхолаг.

Тэкст цалкам чытайце па спасылцы.
Урад забараніў вываз пшанічнай мукі

Пастанова Савета міністраў №709 забараняе вываз за межы краіны мукі з мяккай пшаніцы і спельты. Пры гэтым нельга вывозіць не толькі муку беларускай вытворчасці, але і замежнай.

Пры чым забарона дзейнічае і для краінаў-чальцоў ЕАЭС. Дакумент уступае ў сілу з сённяшняга дня і будзе дзейнічаць на працягу трох месяцаў.

Нагадаем, забарону на вываз пшанічнай мукі і грэчкі раней уводзілі у ліпені бягучага года. Яна дзейнічала да кастрычніка.
Рэцэпт на выходныя: запечаная індычка з лімонам і часныком

Калі даўно хацелі пакаштаваць запечаную індычку пад хрусткай скурачкай, то паспрабуйце гэты рэцэпт. Ідэальны на Каляды. Большасць інгрэдыентаў для гэтай стравы знойдзецца ў вашай кухоннай шафе.

Шукайце яго па спасылцы