Наша Ніва
68.1K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
У Нарыльску з-за завеі каля 130 чалавек засталіся начаваць у гарадскім цэнтры культуры. Яны ўсю ноч бясплатна глядзелі фільмы і пілі чай з вафлямі

У Нарыльску з-за «чорнай завеі» адміністрацыя горада абмежавала рух усіх відаў транспарту. Тых, хто застаўся ў цэнтры і не змог дабрацца дадому, пакінулі на начлег у гарадскім цэнтры культуры, паведамляе «Таймырскі тэлеграф».

У ноч на 9 снежня ў цэнтры размясцілі каля 130 чалавек. Разам з наведнікамі там засталіся і работнікі ўстановы. Яны ўсю ноч бясплатна глядзелі фільмы і пілі чай з вафлямі. Раніцай надвор'е палепшылася, і гараджане змаглі паехаць дадому.
Са спісу сацыяльна значных тавараў выключаць мяса, каўбасы і паўфабрыкаты

У наступным годзе ўрад Беларусі плануе пераключыцца на адрасную дапамогу, пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер Аляксандр Субоцін.

Паводле слоў чыноўніка, пералік сацыяльна значных тавараў стане значна карацейшы. У яго ўвойдуць не больш за 17 пазіцый. Рэгуляваць цэны працягнуць толькі на самыя неабходныя прадукты: хлеб, малако і малочную прадукцыю, дзіцячыя харчовыя прадукты. Са спісу дакладна выключаць мяса без косці, каўбасныя вырабы і іншыя паўфабрыкаты.

Беларускія ўлады цяпер вывучаюць фарматы адраснай дапамогі. Магчыма, пенсіянерам, маламаёмным і шматдзетным сем'ям будуць выдаваць бонусныя карты на ежу.

Выключэнне прадуктаў са спісу сацыяльна значных, на якія распаўсюджвалася дзеянне пастановы ўрада аб рэгуляванні цэн, з вялікай імавернасцю прывядзе да росту цэн на гэтыя прадукты. На наступны год у Беларусі грашова-крэдытная палітыка будзе нацэлена на падтрыманне інфляцыі на ўзроўні 6 працэнтаў.
Дзве навіны пра беларускую эканоміку

▪️Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка: «У бягучым перыядзе эканоміка функцыянуе ў няпростых умовах знешняга санкцыйнага ціску, які нарастае, і абмежаванняў, звязаных з пандэміяй COVID-19. Гэтыя фактары аказваюць адчувальны ўплыў на стан дзелавой і інвестыцыйнай актыўнасці. У такіх умовах наша эканоміка ў цэлым дэманструе ўстойлівасць да пастаянных эканамічных выклікаў і пагроз».

▪️Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў: «У наступным годзе выплаты па дзярждоўгу каля 10 млрд рублёў. Яны прырастаюць у параўнанні з гэтым годам на суму каля 2 млрд. Гэта планавае пагашэнне. Плануем працу па рэфінансаванні часткі даўгоў з нашымі калегамі з Расіі. Працуем з Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця. Плюс у нас ёсць валютныя рэшткі, якія пры неабходнасці будуць задзейнічаны на гэтыя мэты», — сказаў Юрый Селіверстаў.

Простай мовай, Мінфін плануе ў 2022 годзе браць новыя крэдыты, каб беларуская эканоміка працягвала дэманстраваць устойлівасць да выклікаў і пагроз.
З-за санкцый супраць «Белавіі» літоўская мытня забараніла экспарт грузаў, якія шлі ў Беларусь для авіякампаніі. Тавар (абсталяванне для абслугоўвання самалётаў коштам 154 тысячы еўра) быў вернуты адпраўніку — Embraer Aviation France.

Як паведамляе літоўская мытня, кампанія не пацвердзіла, што ўгода была заключана да 25 чэрвеня гэтага года.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Crazy Frog вярнуўся. З’явіўся першы за 11 гадоў кліп легенды рынгтонаў

Персанаж Crazy Frog выпусціў новы сінгл. Гэта рэмікс на папулярныя трэкі.

Словы ўзялі з трэка «It's tricky» амерыканскага рэп-гурта RUN DMC. Музыку ўзялі з песні рэпершы Millie B «M to the B».
Памёр ксёндз Міхаіл Сапель — першы пробашч адроджанай парафіі святога Роха на Залатой Горцы

Раніцай 10 снежня на 55-м годзе жыцця адышоў у вечнасць ксёндз Міхал Сапель, першы пробашч адроджанай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску. Апошнім часам ён быў вікарыем (дапаможным святаром) у гэтай парафіі, піша catholic.by.

У розны час святар быў душпастырам у парафіях Маці Божай Ружанцовай і святога Дамініка ў Ракаве, Нараджэння Маці Божай у Заслаўі, дырэктарам ДКТ Caritas Мінск і Беларусь, узначальваў камісію па перакладзе літургічных тэкстаў.

Інфармацыя пра пахаванне спачылага святара будзе вядома пазней.
Што цяпер будзе з мандарынамі і хурмой? Адказаў Галоўчанка

Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з дэпутатамі расказаў, адкуль Беларусь цяпер будзе вазіць экзатычныя фрукты і чым замяняць іншыя прадукты пад санкцыямі.

Прэм'ер упэўнены, што насельніцтву няма чаго хвалявацца, а на заводы заходняя прадукцыя будзе ўвозіцца па квотах.

Чытайце па спасылцы
Выдавец Янушкевіч: Апошні год павялічыў колькасць чытачоў беларускамоўных кніг у тры разы

Выдавецтва «Янушкевіч», якому няма яшчэ і дзесяці гадоў, стала заўважным гульцом на беларускім кніжным рынку амаль з моманту з’яўлення. Прадпрыемства зрабіла стаўку на выданне як беларускіх аўтараў, так і перакладной літаратуры — ад Оруэла да Руні з Роўлінг.

Заснавальнік выдавецтва Андрэй Янушкевіч паразважаў пра асаблівасці беларускага кніжнага рынку, уплыў на яго ўнутранага беларускага крызісу і пра тое, чаму поспех беларускай кнігі ў Беларусі цяжка назваць масавым.

Чытайце па спасылцы
Абменнік, лазня, шаўрма. Прайшоў месяц, як мігранты «пасяліліся» на беларуска-польскай мяжы. Што там адбываецца сёння?

Згадваем гісторыю памежнага канфлікту і расказваем, што адбываецца ў месцах дыслакацыі мігрантаў каля польскай мяжы.

Беларусаў жа затрымліваюць за «няправільныя» каментары пра мігрантаў.

Чытайце па спасылцы
Сацапытанне: Амаль палова ўкраінцаў лічаць Беларусь варожай краінай. За год гэты паказчык вырас у два разы

Сацыялагічная група «Рэйтынг» з 6 па 8 снежня правяла тэлефоннае апытанне 2500 чалавек з усіх рэгіёнаў Украіны, акрамя часова акупаваных.

Беларусь 48% рэспандэнтаў лічаць варожай да Украіны краінай, прычым за год гэты паказчык вырас з 22%.

Расію варожай краінай лічаць 72% апытаных, саюзнай — толькі 12%. Але 56% рэспандэнтаў выступаюць за прамыя перамовы з Расіяй як безальтэрнатыўнае рашэнне сітуацыі на Данбасе. Супраць — 41%.
Названыя пераможцы журналісцкага конкурсу «Вольнае слова»

Цырымонія прайшла ў Вільні падчас журналісцкага форуму, прымеркаванага да Сусветнага дня правоў чалавека. За кратамі на гэты момант знаходзіцца больш за 30 журналістаў, у тым ліку нашаніўцы Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко.

Конкурс праводзіўся ў пяці намінацыях. 

Са спісам пераможцаў і іх працамі можна азнаёміцца па спасылцы.
Сёння яшчэ больш за 400 іракцаў вяртаюцца дадому

У Мінску прыляцеў Boeing 747-400 авіякампаніі Iraqi Airways, якім на радзіму вернуцца яшчэ некалькі соцень іракскіх курдаў.

Усяго на рэйс зарэгістравалася 417 пасажыраў.

У Ірак вярнуліся ўжо больш за 3 тысячы чалавек.
За год колькасць запытаў Генпракуратуры аб міжнароднай прававой дапамозе вырасла амаль у два разы

У 2020 годзе Генпракуратура РБ накіравала краінам СНД больш за 4800 зваротаў аб аказанні прававой дапамогі. За год да таго такіх зваротаў было каля 2700.

А як часта з такімі просьбамі звяртаюцца да самой Беларусі? Летась было ўсяго 45 запытаў. 

Генпракуратура таксама мае права звяртацца да замежных партнёраў з просьбай выдаць грамадзянаў, якія, па меркаванні беларускіх сілавікоў, парушылі закон. У 2020-м годзе такіх запытаў было 220, у 2019 — 230, у 2018 — 240 (часцей за ўсё запыты паступаюць у Расію).

У 2020-м і 2021-м годзе істотна павялічылася колькасць запытаў Генпракуратуры праз Інтэрпал. Лічбы ведамства не прадастаўляе, аднак хакеры апублікавалі ў сеціве размовы прадстаўнікоў пракуратуры і беларускага бюро Інтэрпал, з якіх вынікае, што накіравана пад тысячу запытаў з аднатыпнай фабулай у абвінавачванні па справах, звязаных з палітычнай пазіцыяй грамадзян.
Расія змяніла правілы ўезду для замежнікаў

Ад 8 снежня змяніліся правілы ўезду ў Расію. Замежныя грамадзяне, якія прылятаюць у расійскія аэрапорты ці следуюць праз іх транзітам, для рэгістрацыі і пасадкі павінны прадаставіць адмоўны вынік ПЛР-тэста, зробленага не раней чым за 2 дні да прыбыцця ў Расію. Тое ж самае тычыцца і чыгуначнага транспарту.

Раней для ўезду быў патрэбны ПЛР-тэст, зроблены не раней за 72 гадзіны да прыбыцця.

«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну