Наша Ніва
68.1K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair

Былы авіядыспетчар расказаў польскім следчым усё, што яму вядома аб пасадцы самалёта з Пратасевічам, піша New York Times.

Выданне паведамляе, што былы дыспетчар перадаў падрабязныя доказы таго, што пасадка самалёта Ryanair праходзіла ў рамках аперацыі беларускіх спецслужбаў.

Дырэктар Дэпартамента нацыянальнай бяспекі Польшчы Станіслаў Жарын расказаў, што палякам удалося «атрымаць справаздачу непасрэднага сведкі дзеянняў на дыспетчарскай вышцы ў Мінску».

Чытайце па спасылцы.

Дарэчы, пра дыспетчара вы можаце прачытаць у нашым эксклюзіўным матэрыяле.
Ва Украіне вельмі востра стаіць праблема падробкі кавідных сертыфікатаў. Многія ўкраінцы замест таго, каб вакцынавацца якаснымі заходнімі вакцынамі, купляюць у махляроў фальшывыя электронныя сертыфікаты. Але многія потым шкадуюць пра гэта і хочуць зрабіць прышчэпку.

Спецыяльна для такіх людзей улады горада Ужгарада адкрылі ананімны цэнтр вакцынацыі. Ініцыятыву ўвялі для асоб, якія набылі фэйкавыя сертыфікаты або не жадаюць расказваць аб сваёй вакцынацыі па рэлігійных або сямейных прычынах.

Наведвальнікі маглі сказаць любы псеўданім работнікам цэнтра, каб не баяцца пакарання за набыццё фэйкавых дакументаў.

За ўвесь перыяд працы ананімнага кабінета вакцынацыі прышчэпкі ад кавіду атрымалі 1420 чалавек. У тым ліку 202 медработнікі, 107 дзяржслужбоўцаў, 370 педагогаў, 20 прадпрымальнікаў, 65 вайскоўцаў, а таксама 134 чалавекі, якія не прышчапляліся з-за прыналежнасці да пэўных рэлігійных груп.
Гігін: Захад — рабаўнікі і сцярвятнікі, а мы — альтэрнатыўны цэнтр

Захад хоча прыйсці да сусветнага гегеманізму, але аднапалярнага свету не будзе. Такое меркаванне выказаў старшыня праўлення таварыства «Веды» Вадзім Гігін у эфіры АНТ.

«Гэта цывілізацыйнае супрацьстаянне. Мы іх не ладзім, таму што мы нейкі альтэрнатыўны цэнтр. Мы — гэта Беларусь і Расія. Кітай такі цэнтр прадстаўляе. Яны хочуць прыйсці да сусветнага гегеманізму, — перакананы Гігін. — Яны гэта ўжо і не хаваюць».

На думку Вадзіма Гігіна, у Захаду імперыялістычнае мысленне, і яно сыходзіць у далёкія гістарычныя часы. «Гэта рабаўнікі, сцярвятнікі. Мы павінны разумець, з кім мы маем справу», — кажа ён.

Гігін лічыць, што ў сучасным свеце Захад ужо прайграў.

«Усе іх істэрыкі, шаленства, спроба катацца на танках уздоўж нашых межаў — гэта слабасць», — кажа Гігін.
У новым нямецкім урадзе жанчыны занялі палову пасад. У тым ліку крэслы міністраў абароны і ўнутраных спраў

Упершыню за 16 гадоў Нямеччынай будзе кіраваць мужчына. Аднак у новым нямецкім урадзе будзе рэкордная колькасць жанчын-міністраў — 8 (палова ад агульнай колькасці), піша NYT.

Новы канцлер Олаф Шольц стрымаў сваё перадвыбарнае абяцанне і прызначыў у новы ўрад аднолькавую колькасць мужчын і жанчын. Характэрна, што жанчыны будуць кіраваць пытаннямі бяспекі і дыпламатыяй.

Чытайце па спасылцы.
Вашай увазе рэдакцыйныя матэрыялы @nashaniva, якія выйшлі ў сераду, 8 снежня. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:

«Пішуць, што гэта помста». Завялі справу на беларускага анархіста, а пасадзілі яго маці

Здаецца, яшчэ адна краіна ў Лацінскай Амерыцы атрымае прэзідэнта-папуліста. Але пакуль што невядома, якога дакладна

«Нітратаў у калодзежнай вадзе было амаль у 4 разы больш за норму». Актывісты выпусцілі кніжку з інструкцыямі, як ліставацца з чыноўнікамі так, каб яны вырашалі праблемы ў вёсках

Праверка чутак. Ці сапраўды ў Мазыры звальняюць дзясяткі медсупрацоўнікаў, а рабіць анкааперацыі ўжо няма каму?

Жыхарцы Талачына выдалілі орган праз памылку медыкаў. Жанчына падала ў суд на бальніцу

«Бліжэй да М’янмы, але не перайшоў у стадыю масавых забойстваў». Які ў Беларусі сёння палітычны рэжым?

З крамаў знікнуць батончыкі Mars, Snickers і Raffaello? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot
У лукашэнкаўскім аналітычным цэнтры занепакоіліся захаваннем самаідэнтычнасці. Але не беларусаў, а ўкраінцаў

Для беларускіх уладаў прыняць украінцаў значыць выратаваць іх. Так пракаментаваў выдачу беларускага грамадзянства 448 украінцам аналітык праўладнага аналітычнага цэнтра «Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў» Аляксей Аўдонін.

«Гэтае рашэнне кіраўніка дзяржавы важна трактаваць з пункту гледжання філасофіі, разумення гісторыі як непарыўных падзей і працяглага працэсу. Народы Беларусі, Украіны, Польшчы славянскія. Калі на тэрыторыі Украіны адбываецца захоп палітычнай улады і насаджэнне непажаданай для народа палітыкі, то для нас прыняць украінцаў — гэта выратаваць іх», — сказаў праўладны аналітык.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў Беларусі нацэлены на тое, каб захаваць самаідэнтычнасць украінскага народа. «Мы не даем магчымасці знішчыць савецкае мінулае і сувязь іхняга братэрскага народа з нашым. Прымаючы ўкраінцаў, мы захоўваем іх нацыянальны, гістарычны і культурны код», — адзначыў Аўдонін.
Прэм'ер-міністр Фінляндыі парушыла правілы самаізаляцыі і пайшла ў начны клуб

Прэм'ер-міністр Фінляндыі Сана Марын адправілася ў начны клуб, нягледзячы на тое, што ведала аб станоўчым тэсце на каранавірус міністра замежных спраў Пекі Хаавіста. 

Марын была схільная да рызыкі заражэння ў пятніцу, калі разам з Хаавіста прымала ўдзел у пасяджэнні ўрада Фінляндыі, піша Yle.

Згодна з новымі рэкамендацыямі, міністры павінны ўстрымлівацца ад сацыяльных кантактаў пасля атрымання інфармацыі аб рызыцы заражэння.

Марын сказала, што да яе асабіста гэтыя інструкцыі не дайшлі, але прызнала, што гэта не з'яўляецца апраўданнем і яна нясе адказнасць за тое, што не атрымала паведамлення.

Марын у суботу ўвечары былі адпраўленыя паведамленні з інструкцыямі адносна ізаляцыі, але прэм'ер-міністр, якая знаходзілася ў начным клубе, не прачытала іх, паколькі не ўзяла з сабой міністарскага тэлефона.
У Харкаве пад выглядам рэканструкцыі да кватэры прыбудавалі супермаркет

На ўскраіне Харкава пад выглядам рэканструкцыі кватэры на першым паверсе пабудавалі супермаркет, які ў 20 разоў большы за плошчу самой кватэры. Пра гэта паведамляе Дзяржаўная інспекцыя архітэктуры і горадабудаўніцтва Украіны.

Архітэктурна-будаўнічая інспекцыя дала дазвол на рэканструкцыю кватэры, а пасля атрымання заявы на прыняцце ў эксплуатацыю выявілася, што кватэра стала вялікім гандлёвым аб’ектам.

У сітуацыі будуць разбірацца праваахоўныя органы.
«У месяц на прадукты сыходзіць каля 1000 рублёў». Параўноўваем беларускія цэны з цэнамі ў суседніх краінах

Часам падаецца, што беларускія прадукты даражэюць на вачах. «Наша Ніва» пісала, што гародніна падрасла ў цане на 70-120%. Але як мы выглядаем на фоне нашых суседзяў?

У рубрыцы «Дзе танней» параўноўваем цэны ў супермаркетах Беларусі і Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы і Латвіі. А беларусы, якія жывуць у сталіцах гэтых краін, расказваюць, колькі трацяць на прадукты.

Чытайце і глядзіце параўнальную табліцу па спасылцы
Эпідэміёлаг назвала асноўныя сімптомы амікрон-штама

Намеснік дырэктара Маскоўскага навукова-даследчага інстытута эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, доктар медыцынскіх навук Таццяна Ружанцова назвала асноўныя сімптомы пры заражэнні амікрон-штамам каранавіруса. Да іх адносяцца выяўленая слабасць, тэмпература, галаўны боль, кашаль і зніжэнне апетыту, піша «Лента».

У цяперашні час па аналізе цячэння захворвання можна сказаць, што, у першую чаргу, у большасці хворых адзначаецца выяўленая слабасць ці стомленасць, павышэнне тэмпературы цела да 38 градусаў і вышэй, галаўныя болі, зніжэнне апетыту, кашаль.

Ружанцова папярэдзіла, што гэтыя сімптомы могуць суправаджацца і іншымі тыповымі для каранавіруса паражэннямі лёгкіх і іншых органаў.
На гэты момант інфармацыі пра асаблівасці праяў SARS-CoV-2, выкліканых новым штамам, няшмат.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Міністэрства абароны Польшчы апублікавала відэа спробы прарыву мігрантаў праз мяжу ў раёне Дубічаў.

Польскія сілавікі паведамляюць, што мігранты былі агрэсіўныя і спрабавалі атакаваць вайскоўцаў.
Багдановічу — 130. Што вы ведаеце пра класіка? ТЭСТ

Сёння спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння вялікага беларускага паэта Максіма Багдановіча

Сабралі для вас 10 фактаў пра яго, праверце свае веды ў нашым тэсце.

Прайсці можна па спасылцы
Апублікаваны праект закона «Аб генацыдзе беларускага народа»

На нацыянальным прававым партале апублікаваны праект закона «Аб генацыдзе беларускага народа», унесены дэпутаткай Ананіч і ўхвалены парламентам.

У ім генацыдам беларускага народа прызнаюцца забойствы савецкіх грамадзян, якія пражывалі на тэрыторыі БССР, нацыстамі, іх памагатымі, нацыянальстычнымі фарміраваннямі ў перыяд Вялікай айчыннай вайны і да 31 снежня 1951 года.

У Крымінальны кодэкс прапануецца дадаць артыкул 130-2, які будзе прадугледжваць адказнасць за адмаўленне генацыду беларускага народа з пакараннем да 5 гадоў турмы. За паўторнае парушэнне закона прадугледжана ад 3 да 10 гадоў турмы.

Згодна з праектам, Саўмін павінен будзе прымаць меры, каб генацыд беларускага народа быў прызнаны на міжнародным узроўні.
Пенсія ўпадзе ў 1,5 раза. Эканамісты падлічылі, што чакае беларусаў у старасці, калі не рэфармаваць сістэму

Спецыялісты пралічылі два сцэнары — абодва бязрадасныя. І якія ёсць выйсці?

Чытайце па спасылцы
Наша Ніва
Апублікаваны праект закона «Аб генацыдзе беларускага народа» На нацыянальным прававым партале апублікаваны праект закона «Аб генацыдзе беларускага народа», унесены дэпутаткай Ананіч і ўхвалены парламентам. У ім генацыдам беларускага народа прызнаюцца забойствы…
«Лукашэнка «прысвойвае» ахвяр Халакосту, аб’яўляючы іх у прапагандысцкіх мэтах «беларускім народам». Гісторык пракаментаваў праект закона аб генацыдзе

Гісторык Аляксандр Фрыдман пракаментаваў з’яўленне праекта закона «Аб генацыдзе беларускага народа».

«Праект не толькі ставіць крыж над непрадузятым даследаванні гісторыі вайны ў Беларусі, але і прадугледжвае драконаўскія штрафы. За адмаўленне «генацыду беларускага народа» можа паследаваць турэмнае пакаранне да 5 гадоў (а паўторна да 10 гадоў), а «беларускім народам» абсурдна называюць усіх грамадзян, якія пражывалі на тэрыторыі БССР падчас вайны і ў пасляваенны перыяд.

Такім чынам рэжым Лукашэнкі «прысвойвае» сабе ахвяраў Халакосту, аб’яўляючы іх у прапагандысцкіх мэтах «беларускім народам»: словы «яўрэі» і «Халакост» у праекце Ананіч чакана адсутнічаюць. У «беларускі народ» Ананіч, дарэчы, фактычна запісала і яўрэяў з Германіі, Чэхіі і Аўстрыі, якіх нацысты дэпартавалі падчас вайны ў Беларусь і там забілі», — піша Фрыдман.

Чытайце таксама нашы архіўныя матэрыялы па тэме:

Генпракуратура працягвае шукаць за мяжой «знішчальнікаў беларускага народа». Ці можа стаяць за гэтым патрабаванне аб грашовай кампенсацыі?

Нямецкі гісторык пра прэтэнзіі да Германіі на 500 млрд даляраў: Гэта прапагандысцкі ход
Новая Зеландыя забароніць моладзі купляць цыгарэты — на ўсё жыццё

Новая Зеландыя забароніць продаж тытуню новым пакаленням, каб цалкам адмовіцца ад курэння. Кожны, хто нарадзіўся пасля 2008 года, не зможа купіць цыгарэты ці іншыя тытунёвыя вырабы на працягу ўсяго жыцця. Такі закон павінны прыняць у наступным годзе, паведамляе BBC.

Гэты крок з'яўляецца часткай маштабнай барацьбы з курэннем, абвешчанай Міністэрствам аховы здароўя Новай Зеландыі. Краіна плануе дасягнуць нацыянальнай мэты па зніжэнні ўзроўню курэння да 5% да 2025 года, з канчатковай мэтай — цалкам выкараніць гэтую шкодную звычку.

Цяпер прыкладна 13% дарослых у краіне курыць, а дзесяць гадоў таму такіх было 18%.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З’явілася відэа жорсткага ДТЗ, у якім легкавік збіў дзіця ў калясцы

Аварыя адбылася ў аўторак увечары на праспекце Незалежнасці. Легкавік праехаў на чырвонае святло светлафора і збіў 24-гадовага веласіпедыста, а таксама 3-гадовую дзяўчынку ў калясцы. Яе маці не пацярпела.

У выніку ДТЗ хлопец і дзяўчынка былі шпіталізаваныя.
Наша Ніва
Грузы «Беларуськалія» ў Клайпеду будуць пастаўляцца як мінімум да канца снежня Ад сёння канчаткова ўступілі ў сілу ўведзеныя ў жніўні санкцыі ЗША супраць «Беларуськалія», але літоўскія чыгункі будуць вазіць калійныя угнаенні у Клайпедскі порт як мінімум да…
Кіраўнік МЗС Літвы заявіў, што гатовы пайсці ў адстаўку з-за працягу паставак беларускага калію ў Літву

Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс заявіў, што гатовы сысці ў адстаўку, калі высветліцца, што «Беларуськалій», які знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, унёс перадаплату Літоўскім чыгункам ужо пасля таго, як санкцыі ўступілі 8 снежня.

«Я разумею, якая рэпутацыйная шкода нанесена Літве», — адзначыў Ландсбергіс.

З уступленнем у сераду амерыканскіх санкцый «Беларуськалій» працягвае транзіт сваіх тавараў праз Літву. Ландсбергіс сказаў, што чыгунка інфармавала толькі аб вераснёўскім авансе за кастрычніцкія паслугі.

«Сітуацыя, якая адбылася пасля, — пра яе не інфармавалі», — сцвярджае кіраўнік літоўскай дыпламатыі.
Змітра Хведарука арыштавалі на 15 сутак

Сёння прайшоў суд над актыўным мінчуком Зміцерам Хведаруком, якога затрымалі 8 снежня пасля ператрусу. У РУУСе на яго склалі пратакол за «непадпарадкаванне». Суд прызнаў Хведарука вінаватым і пакараў яго 15-сутачным арыштам, піша @viasnanazirae.

Падчас суда стала вядома, што падчасу ператруса Хведарука некалькі разоў ударылі па галаве.
Шпакоўскі, Дзерман, Аўдонін і актывіст незарэгістраванай партыі Лушч прыбылі ў Крым

Дэлегацыя з Беларусі прыбыла ў Крым. Сёння яны наведаюць у Ялце магілу Максіма Багдановіча, а заўтра возьмуць удзел у пасяджэнні Лівадыйскага форуму.

У склад дэлегацыі ўвайшлі намеснік старшыні «Белай Русі» Аляксандр Шацько, праўладныя аналітыкі Аляксандр Шпакоўскі і Аляксей Дзерман, старшыня незарэгістраванай партыі «Саюз» і былы актывіст паганскай секты Сяргей Лушч, аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін.

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка прызнаў Крым дэ-факта і дэ-юрэ расійскім, а таксама заявіў, што мае намер наведаць акупаваны рэгіён.