Наша Ніва
68.1K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Сілавікі прыйшлі да Змітра Хведарука

Пра гэта ў фэйсбуку напісаў Сяргей Мельянец.

«Па Змітра Хведарука прыйшлі сёння. Хто прыйшоў — вы самі ведаеце. Хрысціянін, багаслоў, педагог, пісьменнік. Неабыякавы чалавек. Мой сябар», — напісаў ён.

Падрабязнасці пакуль невядомыя.

Зміцер Хведарук у нядаўнім мінулым вядомы як журналіст і актывіст «Маладога фронту», выкладчык, даследчык Рэфармацыі.
Жыхарцы Талачына выдалілі орган праз памылку медыкаў. Жанчына падала ў суд на бальніцу

Летась жыхарка райцэнтра амаль трапіла ў мясцовую бальніцу. Яе стан пагаршаўся, таму ёй экстранна зрабілі дзве аперацыі, аднак лепш не стала, таму жанчыну перавялі ў Віцебск. Пасля выпіскі яна больш за тры тыдні яшчэ была на бальнічным.

Пацыентка звярнулася спачатку ў СК, а пасля ў суд — і выйграла справу.

Эксперты прыйшлі да высновы, што дактары перад правядзеннем аперацыі не правялі поўнае інструментальнае даследаванне, гэта прывяло да пашкоджання ўнутраных органаў, як вынік — давялося ампутаваць унутраны орган. 

Жанчына звярнулася і ў суд, яна патрабавала спагнаць з бальніцу 30 тысяч рублёў маральнай шкоды, каля 1200 рублёў маёмаснай шкоды (страты заробка і грошы, патрачаныя на лячэнне), 700 рублёў кампенсацыі за юрыдычную дапамогу.

Пацыентка выйграла працэс: бальніца заплаціць ёй 18 тысяч рублёў маральнай шкоды, каля 760 рублёў матэрыяльнай шкоды і каля 380 рублёў — за зварот па юрыдычную дапамогу.
У пятніцу ўжо будзе плюсавая тэмпература

У ноч на чацвер і днём будзе яшчэ халодна. Будзе -9..-14°С, пры праясненнях да -20°С, па але па Гомельшчыне -5..-8°С; днём ад 0°С па поўдні да -11°С.

У Мінску ўначы будзе да -14°С, удзень да -7°С.

У пятніцу ў Беларусь франтальныя раздзелы з Украіны, за якімі пачне паступаць цёплая паветраная маса. Раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны — снег, які будзе пераходзіць у мокры снег, дождж.

Уначы да -14°С, удзень — -2..+5°С. У Мінску ўдзень будзе да +4°С.

Такое надвор'е чакаецца і ў выходныя.
Навукоўцы апублікавалі першае фота штама «амікрон»

Мікрафатаграфіі новага штама Covid-19 атрымалася атрымаць дзякуючы электроннаму мікраскопу. Пра гэта паведамляецца на сайце ўніверсітэта Ганконга. На здымку можна пабачыць вірусны агрэгат з шыпамі ў выглядзе кароны.

Навукоўцы сфатаграфавалі клетку ныркі малпы пасля заражэння Covid-19. Вылучэнне «амікрона» з клінічных узораў дапаможа распрацаваць вакцыну супраць віруса.
У палітзняволенай Валерыі Касцюговай памёр бацька, у Беларусі не засталося сваякоў, якія могуць яго пахаваць

Пра смерць бацькі палітзняволенай напісала яе дачка Настасся.

«Сёння памёр мой дзядуля, і ў яго фактычна няма сваякоў, якія могуць яго пахаваць. Маці ў турме, я на эміграцыі, бабуля памерла, яго сын, мой дзядзька, таксама памёр даўно. Мой бацька памірае ад раку, і ў мяне пачынаюць заканчвацца сваякі, з якімі я магу пагаварыць».

Палітолага Валерыю Касцюгову затрымалі 30 чэрвеня. На яе завялі крымінальную справу па трох артыкулах КК РБ. Дэталі справы не разгалошваюцца, адвакат пад падпіскай аб неразгалошванні.

«Адзінае, што я магу даведацца, гэта пра дату суда, — кажа дачка палітзняволенай Настасся Касцюгова. — Але пакуль пра суд гаворкі няма».
«Відаць неба, хоць і ў клетачку». Айцішнік Куўшынаў расказаў, як сядзеў у карцары на Валадарцы

Пасля выбараў заснавальнік кампаніі PandaDoc Мікіта Мікада заявіў, што гатовы дапамагаць сілавікам, якія адмовіліся выконваць злачынныя загады і пакінулі службу. У адказ рэжым узяў у закладнікі супрацоўнікаў кампаніі. Пасля сустрэчы Лукашэнкі з палітвязнямі ў СІЗА КДБ фігурантаў з PandaDoc адпусцілі — усіх, акрамя Віктара Куўшынава.

Мужчына амаль год правёў у СІЗА за сваю прынцыповую пазіцыю. У жніўні 2021-га яго адпусцілі без суда. Віктар з сумнай іроніяй распавёў пра сваё знаходжанне ў карцары «Валадаркі».

Чытайце па спасылцы
Заўтра пачнуць судзіць музыкантаў гурта IRDORATH

У судзе Савецкага раёна Мінска 9 снежня ў 10:30 пачнецца разгляд крымінальнай справы супраць двух палітзняволеных удзельнікаў гурта IRDORATH – Надзеі і Уладзіміра Калачоў. Працэс будзе весці суддзя Аляксандр Якунчыхін, піша @viasna96.

Мужа і жонку абвінавачваюць паводле ч. 1 і 2 арт. 342 КК (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях) за музычныя выступы падчас масавых шэсцяў у Мінску ў жніўні 2020 года. За кратамі музыкі ўтрымліваюцца чатыры месяцы.
Наша Ніва
Не адкрываецца сайт «Ежедневник» ej.by Як паведамляе @euroradio, у галоўнага рэдактара выдання Сяргея Сацука прайшоў ператрус. Ён у Следчым камітэце на допыце.
Галоўны рэдактар «Ежедневника» Сяргей Сацук затрыманы, яго змесцяць у СІЗА

Як паведамляе @bajby, Сацука ўзялі пад варту пасля допыту па старой справе аб атрыманні хабару.

Архіўнае інтэрв’ю: Пра крыніцы ў КДБ і Юрыя Зісера, фантастычныя раманы і слёзы жонкі: шчырая гутарка з Сяргеем Сацуком
«Бліжэй да М’янмы, але не перайшоў у стадыю масавых забойстваў». Які ў Беларусі сёння палітычны рэжым?

Палітычныя рэжымы як спосабы кіравання падзяляюцца на дэмакратычныя і не. Антыдэмакратычныя, у сваю чаргу, ужо бываюць аўтарытарнымі і таталітарнымі з уласнымі асаблівасцямі. Які з іх цяпер характэрны для Беларусі? Тэрор у нас ужо ці пакуль яшчэ не? Якую форму рэжым можа прыняць у будучыні?

Папрасілі дапамагчы разабрацца ў гэтых паняццях палітолага, дырэктара BISS Пятра Рудкоўскага.

«Беларусы хацелі не шмат: проста эфектыўнай улады. У сітуацыі палітычнай безальтэрнатыўнасці менавіта «моцная рука» Лукашэнкі ўспрымалася многімі як больш-менш эфектыўная. Але дастаткова было паўтарамесячнай прысутнасці на палітычнай сцэне Віктара Бабарыкі, як Лукашэнка раптам стаў героем мемаў пра 3%».

Чытайце цалкам
Нарэшце дома. IKEA зрабіла рэкламу крэсла з Ангелай Меркель

Шведскі вытворца творча падышоў да навіны пра заканчэнне кар’еры Ангелы Меркель у якасці канцлера ФРГ.

IKEA мяркуе, што яна пасля 16-гадоў у палітыцы нарэшце знойдзе час, каб расслабіцца дома ў зручным крэсле.
У Пуціна спыталі, ці будзе ён нападаць на Украіну. Але ён так толкам і не адказаў

Прэзідэнт Расіі назваў правакацыйным пытанне аб тым, ці збіраецца Расія нападаць на Украіну, заўважыўшы, што Расія, якая акупавала Крым і вядзе гібрыдную агрэсію супраць Украіны, — «міралюбная дзяржава». Адказ Пуціны цытуе РІА Навіны.

«Гэта пытанне правакацыйнае. Расія праводзіць міралюбную знешнюю палітыку, але яна мае права забяспечваць сваю бяспеку, як я ўжо сказаў, у сярэднетэрміновай і больш аддаленай перспектыве. І мы гэта абмяркоўваем з нашымі партнёрамі, з усімі нашымі партнёрамі, уключаючы ўчарашняга майго суразмоўцу — прэзідэнта ЗША спадара Байдэна», — сказаў Пуцін.
Беларусь уводзіць ліцэнзаванне імпарту з Украіны туалетнай паперы, кандытаркі, піва і іншых тавараў

Паведамляецца, што ліцэнзаванне ўводзіцца ў сувязі «з сістэматычным парушэннем Украінай прынцыпаў свабоднага гандлю» і распаўсюджваецца на асобныя тавары, аналагі якіх вырабляюцца ў Беларусі.

Пад ліцэнзаванне трапілі: ДСП і ДВП, шпалеры, папера туалетная, мэбля, а таксама асобныя віды кардоннай і папяровай упакоўкі. З харчовай прамысловасці: кандытарскія вырабы, шакалад, печыва і піва.
П’яная пенсіянерка на Камчатцы царкоўнай свечкай спаліла ўвесь рынак падчас абраду «на добры гандаль»

У Петрапаўлаўску-Камчацкім 71-гадовая жанчына вырашыла павялічыць прыбытак сваёй палаткі на рынку, правёўшы два немудрагелістыя абрады: на ачышчэнне павільёна і на добры гандаль. Для магічнага рытуалу яна запаліла царкоўную свечку.

У выніку агонь ахапіў увесь рынак. Сума ўрону склала больш за $700 тысяч.

На жанчыну завялі крыміналку, але віну яна не прызнае, бо нічога не памятае.
Кіроўца ўрэзаўся ў статак кароваў. А калгас заплаціць за пашкоджанне аўто

ДТЗ здарылася летась у Чашніцкім раёне. Кіроўца «Рэно» сутыкнуўся са статкам кароў, які нечакана выбег на дарогу. ДАІ прыйшла да высновы, што кіроўца нічога не парушыў.

Тады яго жонка, якой належыць аўто, звярнулася ў суд, каб гаспадарка, якой належаць каровы, заплаціла за пашкоджанне аўтамабіля. Паводле ацэнкі, матэрыяльныя страты склалі амаль 6 тысяч рублёў, яшчэ 1300 рублёў пайшло на юрыдычныя выдаткі. Прадпрыемства «Іванаўскі-Агра» патрабаванні заяўніцы не падтрымала.

Суд пастанавіў, што супрацоўнікі гаспадаркі павінны былі кантраляваць статак бліз дарогі, таму задаволіў патрабаванні заяўніцы. Такім чынам, калгас аказаўся вінен каля 7300 рублёў. Рашэнне суда прадстаўнікі прадпрыемства не абскарджвалі.
З крамаў знікнуць батончыкі Mars, Snickers і Raffaello? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый

Сярод імпартных тавараў, якія падпадуць пад беларускія санкцыі, — кандытарскія вырабы. А значыць частку шакаладу і цукерак нельга будзе ўвозіць. Паглядзелі, што можа знікнуць з прылаўкаў.

Чытайце па спасылцы.
Байдэн аб амерыканскіх войсках: У нас ёсць абавязацельствы перад нашымі хаўруснікамі па НАТА, але не перад Украінай

ЗША пачалі падрыхтоўку да перамоваў краін NATO з Расіяй. Пра гэта заявіў амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн, паведамляе CNN.

На сустрэчы плануецца абмеркаваць занепакоенасць Расіі з нагоды пашырэння НАТА на ўсход і меры па зніжэнні напружанасці.

Байдэн падкрэсліў, што ЗША не будуць адпраўляць свае войскі ва Украіну, калі на яе нападзе Расія. Замест гэтага амерыканскія ўлады адкажуць санкцыямі.

«У нас ёсць маральныя і юрыдычныя абавязацельствы перад нашымі хаўруснікамі па НАТА, калі яны падвергнуцца нападу. Гэта абавязацельства не распаўсюджваецца на Украіну», — сказаў Байдэн.
New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair

Былы авіядыспетчар расказаў польскім следчым усё, што яму вядома аб пасадцы самалёта з Пратасевічам, піша New York Times.

Выданне паведамляе, што былы дыспетчар перадаў падрабязныя доказы таго, што пасадка самалёта Ryanair праходзіла ў рамках аперацыі беларускіх спецслужбаў.

Дырэктар Дэпартамента нацыянальнай бяспекі Польшчы Станіслаў Жарын расказаў, што палякам удалося «атрымаць справаздачу непасрэднага сведкі дзеянняў на дыспетчарскай вышцы ў Мінску».

Чытайце па спасылцы.

Дарэчы, пра дыспетчара вы можаце прачытаць у нашым эксклюзіўным матэрыяле.
Ва Украіне вельмі востра стаіць праблема падробкі кавідных сертыфікатаў. Многія ўкраінцы замест таго, каб вакцынавацца якаснымі заходнімі вакцынамі, купляюць у махляроў фальшывыя электронныя сертыфікаты. Але многія потым шкадуюць пра гэта і хочуць зрабіць прышчэпку.

Спецыяльна для такіх людзей улады горада Ужгарада адкрылі ананімны цэнтр вакцынацыі. Ініцыятыву ўвялі для асоб, якія набылі фэйкавыя сертыфікаты або не жадаюць расказваць аб сваёй вакцынацыі па рэлігійных або сямейных прычынах.

Наведвальнікі маглі сказаць любы псеўданім работнікам цэнтра, каб не баяцца пакарання за набыццё фэйкавых дакументаў.

За ўвесь перыяд працы ананімнага кабінета вакцынацыі прышчэпкі ад кавіду атрымалі 1420 чалавек. У тым ліку 202 медработнікі, 107 дзяржслужбоўцаў, 370 педагогаў, 20 прадпрымальнікаў, 65 вайскоўцаў, а таксама 134 чалавекі, якія не прышчапляліся з-за прыналежнасці да пэўных рэлігійных груп.
Гігін: Захад — рабаўнікі і сцярвятнікі, а мы — альтэрнатыўны цэнтр

Захад хоча прыйсці да сусветнага гегеманізму, але аднапалярнага свету не будзе. Такое меркаванне выказаў старшыня праўлення таварыства «Веды» Вадзім Гігін у эфіры АНТ.

«Гэта цывілізацыйнае супрацьстаянне. Мы іх не ладзім, таму што мы нейкі альтэрнатыўны цэнтр. Мы — гэта Беларусь і Расія. Кітай такі цэнтр прадстаўляе. Яны хочуць прыйсці да сусветнага гегеманізму, — перакананы Гігін. — Яны гэта ўжо і не хаваюць».

На думку Вадзіма Гігіна, у Захаду імперыялістычнае мысленне, і яно сыходзіць у далёкія гістарычныя часы. «Гэта рабаўнікі, сцярвятнікі. Мы павінны разумець, з кім мы маем справу», — кажа ён.

Гігін лічыць, што ў сучасным свеце Захад ужо прайграў.

«Усе іх істэрыкі, шаленства, спроба катацца на танках уздоўж нашых межаў — гэта слабасць», — кажа Гігін.
У новым нямецкім урадзе жанчыны занялі палову пасад. У тым ліку крэслы міністраў абароны і ўнутраных спраў

Упершыню за 16 гадоў Нямеччынай будзе кіраваць мужчына. Аднак у новым нямецкім урадзе будзе рэкордная колькасць жанчын-міністраў — 8 (палова ад агульнай колькасці), піша NYT.

Новы канцлер Олаф Шольц стрымаў сваё перадвыбарнае абяцанне і прызначыў у новы ўрад аднолькавую колькасць мужчын і жанчын. Характэрна, што жанчыны будуць кіраваць пытаннямі бяспекі і дыпламатыяй.

Чытайце па спасылцы.