Наша Ніва
68.1K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Падборка аўтамабільных нумароў беларусаў у ЗША

Узята адсюль.
Вашай увазе рэдакцыйныя матэрыялы @nashaniva, якія выйшлі ў аўторак, 7 снежня. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:

Толькі IT-спецыялістам і членам іх сем'яў — 22 тысячы віз. Колькі беларусаў рэлацыравалася ў Польшчу?

Ад хрушчоўкі ў спальніку да новабудоўлі каля метро. Якія кватэры можна купіць да 40 тысяч даляраў

Не трэба збіраць даныя па камуналцы і рабіць фота з канцэртаў. Няўжо настаўнікаў разгрузілі і далі магчымасць проста вучыць дзяцей?

СМІ заўважылі, што пенсіі ў Мінску зменшыліся. Мінгарвыканкам хутка адрэагаваў — статыстыка з сайта знікла

Супрацоўніцу Акадэміі навук затрымалі і судзілі за свечку ў акне на гадавіну забойства Бандарэнкі 

Урад прыняў пастанову аб санкцыях: у «чорны спіс» патрапіла мяса, малако, кандытарка і садавіна з ЕС, ЗША і Канады. Што гэта значыць?

Дзяржава будзе займацца імпартазамяшчэннем. Крута? Эканаміст: «Гэта ўдарыць па кішэні беларусаў»

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot
Раманчук пра контрсанкцыі і тое, хто на іх заробіць: «Кантрабанда будзе крышавацца людзьмі ў пагонах»

Хто ўвойдзе ў санкцыйныя спісы беларускіх уладаў, ці з’явіцца дэфіцыт тавараў, хто выйграе ад праграмы імпартазамяшчэння ‒ пра гэта паразважаў эканаміст Яраслаў Раманчук.

Чытайце па спасылцы
«Пішуць, што гэта помста». Завялі справу на беларускага анархіста, а пасадзілі яго маці

Анархіст Раман Халілаў больш за два гады не жыве ў Беларусі. Калі на яго завялі крымінальную справу, з вобшукам прыйшлі да маці ў Полацку. «Бацькі ў адказе за сваіх дзяцей», — напісана ў відэа сілавікоў з кадрамі затрымання жанчыны. Цяпер яна за кратамі па «крыміналцы».

Падрабязнасці гісторыі па спасылцы.
Беларускія чыноўнікі прыдумалі новую крыніцу даходаў — навігацыйныя пломбы на транзітныя грузы

З чэрвеня мінулага года грузы, якія праязджалі праз мяжу ЕАЭС у Беларусі, пламбіравалі на выбарачнай аснове. Цана арэнды пломбы дасягала трох базавых велічыняў, паведамляе канал «Эканоміка па-беларуску».

У канцы ліпеня 2021 года Саўмін увёў абавязковае пламбіраванне грузаў, якія ўвозяцца з тэрыторыі Літвы. Цана пломбы падрасла да 5 БВ.

З 9 снежня пламбіраванне ахопіць грузы, якія паступаюць і з тэрыторыі Польшчы. Цана пломбы для транзітных грузаў вырасце да 10 базавых.

Улетку літоўскім перавозчыкам далі месяц на падрыхтоўку да зменаў. А цяпер адпаведная пастанова набыла сілу за дзень: апублікавалі 8 снежня, уступае 9-га.

Ці шмат гэта дасць беларускаму бюджэту? Па інфармацыі Мытнага камітэта за 2020 год, «праз мытную мяжу ЕАЭС у Беларусі праехала больш як 2,3 млн грузавых аўтамабіляў».

Калі навігацыйнымі пломбамі ахапіць мяжу з Украінай і Латвіяй, то выходзіць да 667 млн руб даходаў.
Наша Ніва
ЗША абвясцілі аб дыпламатычным байкоце Алімпіяды — 2022 у Пекіне ЗША не будуць адпраўляць афіцыйных асоб на зімовыя Алімпійскія Гульні 2022 года ў Пекіне. Дыпламатычны байкот прадугледжвае, што афіцыйныя прадстаўнікі амерыканскіх уладаў не будуць прысутнічаць…
Аўстралія далучылася да дыпламатычнага байкоту Алімпіяды ў Пекіне

Аўстралія не адправіць дыпламатычную місію на Алімпійскія гульні ў Пекіне ў 2022 годзе. Пра гэта аб'явіў прэм'ер-міністр краіны Скот Морысан.

Ён заявіў, што адносіны паміж краінамі моцна пагоршыліся. У якасці прычын Морысан пералічыў рознагалоссі з Кітаем па многіх пытаннях, парушэнні правоў чалавека ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне, і крытыку КНР у дачыненні да планаў Аўстраліі купіць атамныя падводныя лодкі.

Таксама Морысан абвінаваціў Кітай у нежаданні палепшыць адносіны паміж краінамі.

Нагадаем, што раней аб дыпламатычным байкоце Алімпіяды заявілі ЗША. Гэта значыць, што не будзе прадстаўнікоў уладаў, але спартсмены будуць удзельнічаць у спаборніцтвах.
Доктар распавёў, як трэба паводзіць сябе ў моцны мароз

Узімку варта насіць свабодную вопратку, якая не цісне, пры гэтым трэба апранацца шматслойна, зверху — у непрамакальную куртку або паліто. Пра гэта расказаў «Мінск-Навінам» намеснік галоўнага доктара гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Алег Варабей.

Медык адзначае, што прасторнае адзенне спрыяе нармальнай цыркуляцыі крыві. Абутак таксама павінен быць свабодным. Калі ён ўпрытык, то не дапаможа нават натуральны мех ці поўсць.

Варабей параіў пакласці ў абутак цёплыя вусцілкі, а замест баваўняных шкарпэтак надзець ваўняныя — яны ўбіраюць вільгаць, пакідаючы ногі сухімі.

Абавязкова трэба ўхутвацца цёплым шалікам і апранаць вязаныя рукавіцы: яны лепш захоўваюць цяпло, чым пальчаткі.

Акрамя таго, медык раіць перад выхадам на мароз добра паесці. Катэгарычна не раяць сагравацца алкаголем.

Таксама спецыяліст параіў на марозе не курыць і не насіць металічныя ўпрыгожванні.

Пры першых прыкметах замярзання трэба як мага хутчэй зайсці ў цёплае месца.
Наша Ніва
Доктар распавёў, як трэба паводзіць сябе ў моцны мароз Узімку варта насіць свабодную вопратку, якая не цісне, пры гэтым трэба апранацца шматслойна, зверху — у непрамакальную куртку або паліто. Пра гэта расказаў «Мінск-Навінам» намеснік галоўнага доктара гарадской…
У Езярышчы было 23,5 градуса марозу

На карце мінімальных тэмператур можна параўнаць, наколькі моцны цяпер мароз у розных частках Беларусі.

Так, найбольш марозна было ў Езярышчы — мінус 23,5 градуса. Самае цёплае месца — на паўднёвым усходзе Беларусі, там амаль на 20 градусаў цяплей.

У Мінску было крыху халадней за 16 градусаў марозу.
Мужчына, які ўключыў «Муры» пад Акрэсціна, распавёў пра сваё затрыманне

11 кастрычніка 37-гадовы Руслан Багданоўскі пад сценамі Акрэсціна ўключыў песню «Муры». Пасля яго і хлопца, які быў з ім, затрымалі. Багданоўскага трымалі 30 сутак у карцары ў нечалавечых умовах і з пастаяннымі пагрозамі. 1 снежня мужчына з’ехаў з краіны і распавёў праваабаронцам пра свой учынак і ўмовы ўтрымання.

Па словах Багданоўскага, ён працаваў таксістам на Tesla і 11 кастрычніка прыехаў на замову да незнаёмага яму кліента. У дарозе яны слухалі песні Міхалка, гурта «Кіно», а таксама «Муры». Ад гэтага ў мужчын «пачала закіпаць кроў ад беззаконня, што адбываецца ў краіне», таму таксіст прапанаваў новаму знаёму паехаць пад Акрэсціна і ўключыць «Муры», каб падтрымаць арыштантаў. Той пагадзіўся.

Каля Акрэсціна мужчыны адчынілі ў машыне ўсе вокны, люк, і, уключыўшы на ўсю гучнасць «Муры», праехалі ўздоўж сцен ЦІП і ІЧУ, потым развярнуліся і спыніліся недалёка ад брамы ў ізалятар. Праз некалькі хвілін выбег начальнік ІЧУ Ігар Кенюх і пачаў здымаць усё на тэлефон. Па словах Багданоўскага, міліцыянер спрабаваў адчыніць дзверы, але мужчыны з’ехалі.

Багданоўскага затрымалі неўзабаве каля крамы: да яго пад’ехалі два аўтамабіля ДАІ, адкуль выбеглі шэсць міліцыянераў. У Маскоўскім РУУСе на яго склалі два пратаколы: за пікетаванне і за парушэнне ПДР. Туды ж даставілі і пасажыра, пасля дваіх перавезлі на Акрэсціна.

Пасля 15 сутак Багданоўскага адвезлі ў Маскоўскі РУУС, дзе склалі пратакол за дробнае хуліганства, нібыта «мужчына падчас “прафілактычнай гутаркі“ пачаў весці сябе агрэсіўна, крычаць і ўскокваць са стула». На наступны дзень яму прысудзілі яшчэ 15 сутак.

Усе 30 сутак Руслан прасядзеў у адным карцары, дзе ў розныя дні было ад чатырох да васьмі чалавек. Спаць прыходзілася блізка адзін да аднаго, каб не змерзнуць. Ні матрацаў, ні душа, ні шпацыру — толькі святло 24/7 і бетонная падлога. Цёплыя рэчы ў арыштантаў таксама забіралі, а супрацоўнікі пагражалі Багданоўскаму.

Падчас арышту мужчына хварэў, але неабходная медыцынская дапамога арыштаваным не аказвалася. З таблетак, якія лекарка выдавала, быў толькі цытрамон.

Цяпер Багданоўскі за мяжой і аб сваім учынку не шкадуе.
Каля польска-беларускай мяжы знайшлі памерлым яшчэ аднаго мігранта

Цела мужчыны было знойдзена ўчора каля вёскі Альхуўка ў гміне Нарэўка ў 9 км ад мяжы. Побач з целам быў заплечнік і нігерыйскі пашпарт, паведамляе паліцыя Падляшша.

Гэта дзясятая смерць мігранта на тэрыторыі Польшчы з пачатку крызісу. 3 снежня памерла жанчына, якую ў лістападзе ў цяжкім стане знайшлі на мяжы. Яна была цяжарнай, немаўля выратаваць таксама не атрымалася.
Здаецца, яшчэ адна краіна ў Лацінскай Амерыцы атрымае прэзідэнта-папуліста. Але пакуль што невядома, якога дакладна

Апошнія дзесяцігоддзі Чылі лічылася самай эканамічна развітай і паспяховай лацінаамерыканскай краінай. Пакуль амаль увесь рэгіён пакутаваў на хранічную палітычную нестабільнасць і папулізм, у Чылі здолелі пабудаваць устойлівую дэмакратыю з адказнымі палітычнымі элітамі і цывілізаванай змяняльнасцю ўлады.

Але нешта зламалася. На сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах умераныя кандыдаты пацярпелі паражэнне, а ў другі тур выйшлі два радыкалы. Адна з самых стабільных і квітнеючых дэмакратый Лацінскай Амерыкі цяпер настолькі палярызаваная, што гэта можа мець небяспечныя наступствы для ўсяго рэгіёна.

Чытайце па спасылцы
Гуляць у хакей наш казачны лёс. Новы старшыня Федэрацыі хакея прапанаваў уключыць катанне на каньках у курс школьнай праграмы

Кіраўнік Беларускай федэрацыі хакея, алімпійскі чэмпіён па веславанні Аляксандр Багдановіч у інтэрв'ю «Беларусь-5» паразважаў аб развіцці хакея ў краіне. 

Багдановіч, які ўзначаліў ФХБ два месяцы таму, выступіў з прапановай.

«Мы цяпер прапрацоўваем момант з міністэрствам адукацыі, каб катанне на каньках уключыць у агульнаадукацыйную праграму. Гэта значыць, будзе ўжо абавязковым прадметам, будзе ўваходзіць у варыятыўны кампанент у дзяцей пачатковых класаў навучання», — сказаў чыноўнік.
«Нітратаў у калодзежнай вадзе было амаль у 4 разы больш за норму». Актывісты выпусцілі кніжку з інструкцыямі, як ліставацца з чыноўнікамі так, каб яны вырашалі праблемы ў вёсках

Моўныя актывісты Ігар Случак і Аліна Нагорная выпусцілі кнігу «Абаронім вёску», якая закліканая дапамагчы дасылаць пісьменныя звароты чыноўнікам для вырашэння мясцовых праблем. Прычым рабіць гэта так, каб яны не былі праігнараваныя.

«Дарогу на нашай вуліцы адрамантавалі, з калодзежа стала не страшна браць ваду, з’явіўся пешаходны пераход, новыя дарожныя знакі і ўказальнікі, прыпынкі палепшыліся, святло перастала знікаць. Вёска змянілася, стала ўтульней і прыгажэй», — кажа Ігар Случак.

Чытайце па спасылцы
У Мінску затрымалі сузаснавальніка стартапа WiFi Map. Ён грамадзянін Ізраіля

У спісах затрыманых учора з'явілася прозвішча праграміста Дзмітрыя Плашчынскага. Ён з'яўляецца грамадзянінам Ізраіля, паведамляе Dev.by.

Дзмітрый — кафаўндэр і распрацоўшчык WiFi Map, займаецца гэтым праектам з 2012 года.

У «пакаяльным» роліку, які апублікавалі праўладныя каналы, ён кажа, што раней быў падпісаны на каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі, але адпісаўся ад іх, «удзельнічаў у размове з Антонам Матолькам» і нібыта адсылаў фота некаторым тэлеграм-каналам.

Таксама Дзмітрый прызнаецца, што ў яго ва ўласнасці ёсць паляўнічая зброя, маецца дазвол на яго. На момант ператрусу яна знаходзілася не ў сейфе, але побач.

Блізкія Дзмітрыя не маюць ніякай іншай інфармацыяй аб яго затрыманні. Вядома толькі, што сёння будзе суд.
Кіраўнік СК Гара заявіў пра заканчэнне следства па крымінальнай справе супраць Сафіі Сапега

Грамадзянцы Расіі прад’яўлена канчатковае абвінавачванне па шэрагу артыкулаў КК РБ. Сярод іх — распальванне сацыяльнай варажнечы, злачынства супраць інфармацыйнай бяспекі, пагрозы на адрас сілавікоў.

Па справе, акрамя Сапега, праходзяць былыя супрацоўнікі «Белтэлекама», а таксама іншыя людзі.

«Гэта катастрофа і для яе, і для нас»: айчым Сафіі Сапегі пракаментаваў выстаўленне абвінавачвання дачцэ
Грузы «Беларуськалія» ў Клайпеду будуць пастаўляцца як мінімум да канца снежня

Ад сёння канчаткова ўступілі ў сілу ўведзеныя ў жніўні санкцыі ЗША супраць «Беларуськалія», але літоўскія чыгункі будуць вазіць калійныя угнаенні у Клайпедскі порт як мінімум да студзеня.

Кампанія LTG Cargo ў снежні павінна перавесці каля 1 млн тон угнаенняў. Гэта азначае, што, як і раней, праз тэрыторыю Літвы будуць рухацца па 6-9 саставаў у суткі, паведамляе Delfi.

Справа ў тым, што па дамове з літоўскімі чыгункамі беларуская кампанія ўжо разлічылася за правоз гэтых грузаў загадзя. Ці будуць гэтыя паслугі прадастаўляцца беларускай кампаніі і далей, будзе залежаць ад рэжыму санкцый, рашэнняў дзяржаўных ведамстваў і пазіцыі банкаў у пытанні абслугоўвання яе грашовых пераводаў.