Наша Ніва
68.1K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Ад хрушчоўкі ў спальніку да новабудоўлі каля метро. Якія кватэры можна купіць да 40 тысяч даляраў

Долі ў кватэрах і зусім дабітыя хрушчоўкі ў спіс не ўключалі. Абралі аднапакаёўкі, у якіх не страшна жыць.

Чытайце і глядзіце па спасылцы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Некалі папулярны сэрвіс зацыкленных відэа Coub збіраюцца прадаваць

Кампанія «Камітэт» плануе ў найбліжэйшы час адшукаць новага ўладальніка для сэрвіса Coub. Хостынг з кароткімі зацыкленнымі відэа працуе з 2012 года, а пад кантроль «Камітэта» перайшоў летась, калі ў Coub скончыліся грошы на развіццё.

Штомесяц на хостынг запампоўваюць 65 тысяч ролікаў, а аўдыторыя Coub складае каля 3 мільёнаў чалавек.
Карыч распавёў пра актывацыю запаснога рухавіка ў галаве з-за санкцый

Драгамір Карыч, які з братам Багалюбам і іншымі членамі сям’і валодае забудоўшчыкам Dana Holdings, што сёлета трапіў пад санкцыі ЗША, сустрэўся з Лукашэнкам і распавёў пра эфект ад санкцый:

«Санкцыі даюць кожнай дзяржаве магчымасць актываваць запасны рухавік у галаве, каб паглядзець, дзе вы памыляліся, каб, выкарыстоўваючы вашы рэсурсы, выйсці са становішча, каб з’явілася больш магчымасцяў», — прыводзіць словы Карыча БелТА.

Карыч таксама заявіў, што Лукашэнка стварыў ідэальныя ўмовы для бізнэсу, але сёння даводзіцца працаваць не наўпрост, а праз розныя краіны.
Не трэба збіраць даныя па камуналцы і рабіць фота з канцэртаў. Няўжо настаўнікаў разгрузілі і далі магчымасць проста вучыць дзяцей?

Педагогі ў школе перыядычна скардзяцца на павышаную нагрузку: акрамя падрыхтоўкі ўрокаў і праверкі сшыткаў, яны вымушаныя рабіць разнастайныя справаздачы, якія не тычацца справы. Але напрыканцы лістапада ўступіла ў сілу распараджэнне віцэ-прэм'ера Мікалая Снапкова. Яно вызваляе педагогаў ад працы, не звязанай з іх непасрэднай прафесійнай дзейнасцю.

Аднак, як кажуць настаўнікі, яно пакуль чамусьці не працуе.

Чытайце па спасылцы
⛄️У ноч на сераду месцамі да мінус 23

Снег, калі і пройдзе, то толькі па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці. 

Уначы будзе 11-17 градусаў марозу, пры праясненнях — мінус 18-23. Напрыклад, у Езярышчы чакаецца да мінус 21.
Па Гомельшчыне будзе мінус 5-10.

Днём будзе ад мінус 4 па поўдні да 14 градусаў ніжэй за нуль па поўначы.

У Мінску ўначы чакаецца да мінус 14, столькі ж у Гродне. У Брэсце ўначы да мінус 10. Удзень у сталіцы чакаецца да мінус 11, у Гродне да мінус 9, у Брэсце да мінус 7.
❗️Паўлючэнка сказаў: «Ваша кампанія скончаная». Новыя падрабязнасці ад'езду Ціханоўскай з Беларусі

Святлана Ціханоўская распавяла, як выязджала з краіны пасля выбараў 2020 года. Дэталі тых падзей апублікаваў часопіс The New Yorker.

Нагадаем, што 10 жніўня 2020 года Ціханоўская прыехала ў ЦВК, дзе яе сустрэлі высокапастаўленыя сілавікі. Пасля кандыдатку ў прэзідэнты адвезлі на літоўскую мяжу.

Чытайце далей
Наша Ніва
«П**дуй на прышчэпку!». Маскоўскі абласны штаб па барацьбе з кавідам апублікаваў відаролік з катом і нецэнзурным заклікам вакцынавацца Ролік з'явіўся ў тэлеграм-канале штаба, але праз некалькі хвілін быў выдалены. Пасля Масаблштаб аднавіў ролік, але цяпер…
«Гніда, прышчапляйся ад кавіду». Аператыўны штаб Маскоўскай вобласці апублікаваў рэкламу вакцынацыі з агрэсіўным заклікам

У афіцыйным тэлеграм-канале аперштаба Маскоўскай вобласці па барацьбе з каранавірусам з’явілася карцінка ў стылі савецкага агітацыйнага плаката. На ёй намаляваны Уладзімір Маякоўскі і агрэсіўны заклік прайсці вакцынацыю: «Чтоб в живых остаться, гнида, прививайся от ковида!»

Аўтары падкрэслілі, што не вітаюць грубасць, але прышчэпка — «вымушаная неабходнасць».

Гэта не першы выпадак незвычайнай рэкламы вакцынацыі: у кастрычніку абласны штаб публікаваў ролік з катом, які нецэнзурна заклікаў вакцынавацца, каб не разносіць бацылу.
Канцэрн Henkel вырашыў адмовіцца ад супрацоўніцтва з беларускімі тэлеканаламі

Нямецкі хімічны канцэрн Henkel вырашыў адмовіцца ад супрацоўніцтва з каналамі АНТ, СТБ і Беларусь-1. Пра гэта напісала Frankfurter Allgemeine Zeitung.

Гэта здарылася пасля публікацыі дакладу праваабарончай арганізацыі Libereco аб рэкламе заходніх кампаній на дзяржТБ Беларусі. Henkel аказаўся на трэцім месцы ў ліку заходніх рэкламадаўцаў на беларускіх тэлеканалах.

У канцэрне заявілі, што не будуць размяшчаць новую рэкламу на дзяржТБ.

«Мы вельмі сур'ёзна ставімся да крытыкі і адаптавалі нашу мясцовую маркетынгавую дзейнасць з улікам гэтага — сказаў прадстаўнік кампаніі Henkel па запыце FAZ. — Мы не забраніравалі новы рэкламны час на дзяржаўным тэлебачанні», — адказала Henkel.

Henkel — вядомы вытворца бытавой хіміі і касметыкі. Яму належаць такія брэнды, як Persil, Pril, Bref, Vernel, «Пемалюкс», «Ласка», «Дэні», Losk, Somat, Clin, Fa, Taft, Brillance, Shamtu, клей «Момант», Metylan, Ceresit ды інш.
У Маскве мужчына адмовіўся надзець маску і адкрыў страляніну ў шматфункцыянальным цэнтры

Загінулі два чалавекі.

Стралок затрыманы, ім аказаўся былы армейскі падпалкоўнік.
У цэнтры Львова жанчына адкрыла фэйкавы абменнік. Мясцовага жыхара там адразу надурылі на 19 тысяч даляраў

Кіяўлянка разам з саўдзельнікамі арганізавала фіктыўны пункт абмену валют і табліцай з курсамі, апаратам для пералічвання і фальшывымі грашыма. На кручок трапіўся мясцовы жыхар, які аддаў махлярцы 19 тысяч даляраў.

У паліцыю паскардзіўся мужчына, які распавёў, што 29 лістапада ў адным з абменных пунктаў у цэнтры Львова касірка ўзяла ў яго грошы для абмену і сышла разам з імі праз заднія дзверы. Прычым мужчына аддаў 19 тысяч даляраў.

Паліцыя зазначае, што махлярка выкарыстала парык і падробленыя дакументы. Для пошуку патэнцыйных ахвяр жанчына давала анлайн-аб'явы пра абмен буйной сумы замежнай валюты, прапаноўваючы паніжаны курс.

Жанчыну затрымалі ў Кіеве, ёй пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.
444 навагоднія ёлкі ў кватэры: здаецца, гэты немец пабіў сусветны рэкорд

Томас Ерамін з Рынтэльна, што ў Ніжняй Саксоніі, любіць Каляды і Новы год і паставіў у сваёй кватэры 444 аздобленыя шарыкамі і мішурой ёлкі.

Прадстаўнік нямецкага Інстытута рэкордаў зайшоў у госці да 55-гадовага Томаса і яго жонкі Сюзаны, каб пераканацца ў тым, што ўсе заяўленыя на паперы штучныя дрэвы сапраўды ёсць у наяўнасці. У выніку калекцыя была прызнанаы новым сусветным рэкордам, піша Deutsche Welle.

Акрамя проста ярка ўпрыгожаных, ёсць у калекцыі і тэматычныя елкі: напрыклад, з персанажамі з «Зорных войнаў» або з гумовымі качачкамі. Ёлкі з гарышча Томас заўсёды дастае загадзя — ужо 1 жніўня, бо, апроч іншага, трэба развесіць 72 тысячы шароў. Самая вялікая ёлка, памерам 3,50 метра, вісіць на столі.
СМІ заўважылі, што пенсіі ў Мінску зменшыліся. Мінгарвыканкам хутка адрэагаваў — статыстыка з сайта знікла

Найбуйнейшы партал, прызнаны ўладамі экстрэмісцкім, звярнуў увагу на афіцыйную статыстыку па пенсіях у Мінску.

Журналісты заўважылі, што некаторыя віды пенсій зменшыліся.

Праз некалькі гадзін сваім артыкулам адказала агенцтва «Мінск-Навіны», заснавальнікам якога з'яўляецца Мінгарвыканкам.

У артыкуле тлумачыцца, якім чынам знізіліся ў Мінску пенсіі. Спецыялісты прыводзяць такі прыклад:

«На паверсе жывуць тры пенсіянеры. Адзін з іх атрымлівае 300 рублёў, іншы — 500 рублёў, трэці — 700 рублёў. Сярэдняя іх пенсія роўная 500 рублёў. Але калі заўтра той, хто атрымлівае 700 рублёў, захоча пераехаць, напрыклад, да сына ў Расію, то сярэдняя пенсія для дваіх астатніх суседзяў складзе 400 рублёў».

Але самае цікавае не гэта. Статыстыка па пенсіях з сайта Мінгарвыканкама зусім знікла.

Перад гэтым сайт перастаў публікаваць даныя па колькасці пенсіянераў у Мінску.
За студзень-жнівень іх стала на 8,5 тысячы менш.
Супрацоўніцу Акадэміі навук затрымалі і судзілі за свечку ў акне на гадавіну забойства Бандарэнкі 

Учора з'явілася інфармацыя пра затрыманне супрацоўніцы Акадэміі навук Наталлі Капыцька. Першапачаткова гаворка ішла пра тое, што жанчыну затрымалі за свечку, якую яна запаліла ў дзень смерці Рамана Бандарэнкі 12 лістапада 2020 года.

Навіна выклікала шмат пытанняў: чаму затрымалі толькі цяпер, што з тэрмінам даўніны і гэтак далей. Але высветлілася, што свечку Наталля запальвала 12 лістапада бягучага года.

То-бок у гадавіну забойства Бандарэнкі. Пра гэта @nashaniva расказаў муж мінчанкі.

Затрымалі жанчыну ўвечары 6 снежня.

«Наташу ўзялі за свечку ў акне ў памяць аб Рамане Бандарэнку. Цяпер яна на знакамітым Акрэсціна, — расказаў «Нашай Ніве» кампазітар Віктар Капыцька, муж Наталлі. — Яны прыязджалі на працу: Наталля працуе ў Акадэміі навук, старшы навуковы супрацоўнік, музыка, кандыдат мастацтвазнаўства. Але там яе не заспелі.

Выклікалі ў міліцыю, мы прыйшлі ўдваіх, паўгадзіны тлумачэнняў (я ў калідоры) — і арышт. Яны фоткалі ўсе вокны са свечкамі тады. Ездзілі і фоткалі. Так і патлумачылі». 

Суд прайшоў 7 снежня па скайпе, як кажа Віктар Капыцька. Наталлі прысудзілі 5 сутак арышту. Чаму затрымалі і судзілі менавіта Наталлю, да канца незразумела.

«Так, менавіта гэта я ўчора заявіў і спытаў у міліцыі, калі ўжо яны паведамілі аб затрыманні. Я ўласнік кватэры. Але іх гэта не цікавіла. Ім яна патрэбна была. А мяне пасля гэтага пытання адразу папрасілі выдаліцца», — кажа Віктар Капыцька.
Стала вядома, што за антысанкцыі ўводзіць Беларусь

Савет Міністраў прыняў пастанову №700 «Аб прымяненні спецыяльных мер у дачыненні да асобных відаў тавараў», у ім вызначаныя катэгорыі тавараў, забароненых да ўвозу і рэалізацыі ў Беларусі з краін ЕС, ЗША, Канады, Нарвегіі, Албаніі, Ісландыі, Паўночнай Македоніі, Злучанага Каралеўства, Чарнагорыі і Швейцарыі.

Гэта мяса-малочная прадукцыя, фрукты і гародніна, кандытарскія тавары, тлушч, соль і іншыя катэгорыі.

Забарона не закране тавары для асабістага спажывання, дзіцячага харчавання і крытычнага імпарту.

Пастанова будзе дзейнічаць на працягу 6 месяцаў з 1 студзеня 2022 года.
Наша Ніва
Стала вядома, што за антысанкцыі ўводзіць Беларусь Савет Міністраў прыняў пастанову №700 «Аб прымяненні спецыяльных мер у дачыненні да асобных відаў тавараў», у ім вызначаныя катэгорыі тавараў, забароненых да ўвозу і рэалізацыі ў Беларусі з краін ЕС, ЗША…
Які агульны спіс забароненых да ўвозу і рэалізацыі тавараў?

▫️жывыя свінні,
▫️мяса буйной рагатай жывёлы (БРЖ), свежае, ахалоджанае, замарожанае,
▫️свежая, ахалоджаная і замарожаная свініна,
▫️субпрадукты БРЖ і іншых жывёл,
▫️мяса і харчовыя субпрадукты хатняй птушкі,
▫️салёнае мяса, сушанае і вэнджанае, харчовая мука з мяса і мясных субпрадуктаў,
▫️малако і малочная прадукцыя, за выключэннем безлактознай прадукцыі,
▫️гародніна, за выключэнне пасяўнога матэрыялу,
▫️фрукты і арэхі,
▫️тлушч свіней, птушкі, БРБ, авечак і коз, лярд-стэарын і іншыя жывёльныя масла,
▫️каўбасы і аналагічныя прадукты,
▫️кандытарскія вырабы (акрамя какава-парашку),
▫️соль,
▫️іншыя харчовыя прадукты (коды ТН ЗЭД 1901 90, 2106 90).
Наша Ніва
Які агульны спіс забароненых да ўвозу і рэалізацыі тавараў? ▫️жывыя свінні, ▫️мяса буйной рагатай жывёлы (БРЖ), свежае, ахалоджанае, замарожанае, ▫️свежая, ахалоджаная і замарожаная свініна, ▫️субпрадукты БРЖ і іншых жывёл, ▫️мяса і харчовыя субпрадукты хатняй…
Пытанні і адказы па беларускіх антысанкцыях

▪️Цяпер з паліц увесь імпарт будуць здымаць?
Не. Пастанова не распаўсюджваецца на тавары, што былі ці будуць увезеныя да 1 студзеня 2022 года, калі яно ўступіць у сілу.

▪️Хто можа ўвозіць «санкцыёнку»?
Звычайныя людзі, калі вязуць з-за мяжы нешта для асабістага спажывання. Вытворцы для перапрацоўкі ў межах спецыяльных квот. 

▪️А што будзе замест забароненых тавараў?
Савет Міністраў у сваёй пастанове патрабуе ад Міністэрства сельскай гаспадаркі, «Белдзяржхарчпрама», аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама забяспечыць «насычэнне ўнутранага рынку шырокім асартыментам харчовай прадукцыі вытворчасці Рэспублікі Беларусь».

▪️Відаць, цэны вырастуць?
Савет Міністраў таксама патрабуе, каб МАРГ, Мінсельгас і «Белдзяржхарчпрам», а таксама вытворцы і гандлёвыя арганізацыі прытрымліваліся «ўстаноўленага параметра індэкса спажывецкіх цэн».

▪️Калі пачне дзейнічаць забарона?
Пастанова будзе дзейнічаць на працягу 6 месяцаў з 1 студзеня 2022 года.