Саўмін адмяніў забарону на гандаль піратэхнікай. Яна дзейнічала з 12 жніўня 2020 года
Савет міністраў Беларусі адмяніў пастанову ад 12 жніўня 2020 года, якая забараняла аптовы і рознічны гандаль піратэхнічнымі вырабамі. Дакумент прынялі падчас пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту з боку сілавікоў.
Новая пастанова адмяняе папярэднія і пачынае дзейнічаць пасля апублікавання.

Вашай увазе рэдакцыйныя матэрыялы @nashaniva, якія выйшлі ў панядзелак, 6 снежня. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Настаўнікі зноў скардзяцца на прымусовую падпіску. Юрыст: «Без настойлівасці наўрад ці атрымаецца адстаяць свае правы»
«Засталіся ўсяго 44 бясплатныя ўпакоўкі». Інтэрнэт-махляры запусцілі рэкламу прэпарата нібыта ад Глеба Лабадзенкі
У Беларусі кожнае пятае злачынства — на п’яную галаву. Гэта адзін з самых высокіх паказальнікаў на постсавецкай прасторы
Раман Пратасевіч праходзіць сведкам. Што вядома пра закрыты суд над Эдуардам Пальчысам
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot

Еўрапейскі цэнтрабанк зменіць дызайн банкнот еўра ўпершыню за 20 гадоў
Гэта плануецца зрабіць да 2024 года.
Каб вызначыць, што будзе выяўлена на новых банкнотах, ЕЦБ створыць фокус-групы, у якія ўвойдуць прадстаўнікі ад усіх краін еўразоны. Яны дапамогуць скласці спіс тэм для новага дызайну, з якіх потым абяруць найлепшую. Канчатковае рашэнне будзе прымаць кіраўніцтва цэнтрабанка пасля грамадскіх кансультацый.
Гэта першы поўны рэдызайн банкнот еўра за два дзесяцігоддзя. Да гэтага банк толькі абнаўляў іх знешні выгляд, каб дадаць новыя сродкі абароны ад падробак.

Толькі IT-спецыялістам і членам іх сем'яў — 22 тысячы віз. Колькі беларусаў рэлацыравалася ў Польшчу?
Пасля выбараў 2020 года вялікая колькасць беларусаў была вымушаная пакінуць свой родны дом. Шмат хто з іх верыць, што гэта часова і на дзень народзінаў загадвае вярнуцца. «Наша Ніва» сабрала статыстыку па самых папулярных краінах для рэлакейту сярод беларускіх эмігрантаў.
Адной з краін, якая прыняла ў сябе больш за ўсё эмігрантаў з Беларусі, з’яўляецца Польшча. Паспрабавалі падлічыць, колькі суайчыннікаў пераехала туды апошнім часам і ў якіх умовах яны апынуліся.
Чытайце па спасылцы

У Івацэвіцкім раёне з’явіўся партызанскі Дзед Мароз
У мемарыяльным комплексе партызанскай славы «Хаваншчына» на ўсю зіму пасяліўся партызанскі Дзед Мароз, піша БелТА.
Знешне партызанскі Дзед Мароз выглядае інакш, чым звыклы навагодні персанаж. Па-першае, барада — з пакулля. Па-другое, апрануты ў кажух і падперазаны рамянём з кабурой. Па-трэцяе, на яго галаве альбо шапка-вушанка з зоркай, альбо папаха з чырвонай паласой. У руцэ ён трымае увянчаны чырвонай зоркай посах.
Ёлка ў комплексе таксама незвычайная — яна ўпрыгожаная гірляндамі з гільзаў, сцяжкоў і кавалачкаў чырвонай тканіны.

Жыхар Віцебскага раёна «пасяліў» у сябе на падворку герояў Пушкіна
Жыхар вёскі Сасноўка Віцебскага раёна Сяргей Ражноў стварыў спецыяльную майстэрню, у якой працуе ў вольны час з рознымі матэрыяламі, пішуць «Віцьбічы».
Казачныя персанажы з’явіліся на чароўным дубе, на плоце, а таксама і за брамай участка майстра.

У Паўднёвай Афрыцы прадставілі першую статыстыку па новым штаме «амікрон». Яна абнадзейвае
Мяркуючы па справаздачы Паўднёваафрыканскай рады па медыцынскіх даследаваннях, штам у асноўным выклікае лёгкую форму захворвання. А ў бальніцу праз амікрон паступае больш маладых людзей.
У дакуменце падрабязна апісваецца сітуацыя за апошнія два тыдні ў бальнічным комплексе ў правінцыі, дзе ўпершыню быў знойдзены амікрон.
Большасць пацыентаў не патрабуе дадатковага кіслароду. Працэнт людзей, якія маюць патрэбу ў інтэнсіўнай тэрапіі, таксама значна меншы за папярэднія хвалі.
Аналіз 166 пацыентаў паказаў, што ў бальніцу паступала значна больш маладых дарослых і дзяцей.
Яшчэ адна асаблівасць новага штаму — працягласць знаходжання ў бальніцы. Цяпер сярэдняя працягласць шпіталізацыі — 2,8 дня, што значна ніжэй, чым 8,5 дня за папярэднія 18 месяцаў.
Хоць гэтыя раннія даныя абнадзейваюць, яны заснаваныя на папярэдніх высновах, з даследаваннем невялікай колькасці людзей.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Малінаўцы нецвярозы кіроўца тараніў тралейбус
Здарэнне адбылося раніцай у нядзелю. 41-гадовы кіроўца «Фольксвагена» ехаў па вуліцы Ясеніна і ўрэзаўся ў тралейбус, які рухаўся наперадзе. Пасля гэтага легкавік з’ехаў з месца аварыі, паведамляе ДАІ.
Неўзабаве кіроўцу затрымалі. Медагляд выявіў у ягоным арганізме 1,69 праміле алкаголю. Раней кіроўцу ўжо пакідалі без правоў за кіраванне ў нецвярозым выглядзе.

Менш чым праз месяц пасля запуску расійская авіякампанія адмяніла рэйсы з Гомеля ў Маскву
10 лістапада расійская авіякампанія Nordwind выканала першы рэйс з Масквы ў Гомель. Планавалася, што самалёты будуць лятаць тройчы на тыдзень.
Цяпер жа ў раскладзе кампаніі рэйсаў паміж Гомелем і Масквой няма, як і рэйсаў з Гродна, якія анансаваліся з 2 снежня.
Прычына — нізкая напаўняльнасць рэйсаў.

Польшча: На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца каля сямі тысяч мігрантаў
Яшчэ каля 3 тысяч ужо адпраўленыя назад у Сірыю і Ірак, пра гэта заявіў прадстаўнік міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын.
Жарын таксама адзначыў, што назіраецца зніжэнне колькасці спробаў нелегальнага пранікнення мігрантаў у Польшчу, «аднак з гэтага не варта рабіць паспешных высноў аб заканчэнні крызісу».
Паводле яго ацэнкі, варта чакаць «вяртання да тактыкі адпраўкі невялікіх груп» для пошуку недастаткова добра абсталяваных месцаў на мяжы, што палегчыць яе незаконнае перасячэнне.

Нарвежскі футбольны клуб зрабіў форму з QR-кодам. Ён вядзе на артыкул пра парушэнне праў чалавека ў Катары, дзе пройдзе чэмпіянат свету
У стварэнні формы разам з клубам «Тромсё» ўдзельнічаў былы мігрант Малкольм Бідаль: яго арыштавалі ў Катары, калі ён для свайго блога асвятляў умовы працы ў краіне, паведамляецца на сайце клуба.
У лютым клубы «Тромсё», «Стромсгодсэт» і «Будзё-Клімт» заклікалі да байкоту чэмпіянату свету ў Катары.
Па звестках праваабаронцаў і СМІ, падчас будаўніцтва стадыёнаў і спартовых аб'ектаў да ЧС у Катары загінулі больш за 6,5 тысячы працоўных-мігрантаў з Індыі, Пакістана, Непала і іншых краін. Акрамя таго, ФІФА і ўрад Катара падазравалі ў змове — перамогу заяўкі краіны на правядзенне турніру палічылі вынікам карупцыйных дзеянняў.

35-гадовы вайсковец загінуў у турме ў Івацэвічах
СК паведаміў, што старшына ўнутранай службы загінуў сёння ноччу ад агнястрэльнага ранення падчас нясення службы ў выпраўленчай калоніі ў Івацэвічах.
Абставіны высвятляюцца.