Наша Ніва
68.1K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Крыніцай заражэння 90% расіянаў штамам каранавіруса дэльта стаў адзін чалавек

Пра гэта гаворыцца ў працы расійскіх навукоўцаў. Коратка пра яе распавёў прафесар Сколкаўскага інстытута навукі і тэхналогій Георгій Базыкін, піша «Медуза».

Падобна, што больш за 90% выпадкаў дэльты у Расіі — нашчадкі аднаго-адзінага віруса, завезенага сюды вясной. Калі вы заразіліся кавідам у Расіі гэтым летам або восенню — напэўна вы хварэлі менавіта гэтым варыянтам, гаворыцца ў паведамленні.

Па словах Базыкіна, варыянт AY.122 па сваіх уласцівасцях не адрозніваецца ад іншых разнавіднасцяў штама дэльта.

«Відаць, справа ў эфекце заснавальніка», — сказаў Базыкін. Ён адзначыў, што і да, і пасля завозу AY.122 у Расіі выяўлялі іншыя завезеныя ў краіну варыянты дэльты, але яны «не мелі канкурэнтнай перавагі» ў параўнанні з пераважным варыянтам.
Відэа беларускага блогера ўвайшло ў топ-10 самых папулярных відэа ў расійскім ютубе, а трое беларусаў — у топ-10 аўтараў

Відэахостынг падвёў вынікі года і прадставіў спіс самых папулярных відэа ў Расіі. Узначаліла спіс відэа Аляксея Навальнага «Палац Пуціна. Гісторыя самага вялікага хабару» аб маёнтку ў Геленджыку, які аўтары расследавання звязваюць з прэзідэнтам Расіі. Ролік мае больш за 119 мільёнаў праглядаў.

На другім месцы — выпуск шоу «Што было далей» з Аляксандрам Гудковым і Антонам Лапенкам, на трэцім — інтэрв’ю Юрыя Дудзя з блогерам Івангаей. А на чацвёртым месцы чэлендж беларуса Улада А4 «Кого Первым Накажет НЯНЯ, Получит 1000$», які мае 42,3 мільёна праглядаў.

Улад А4 з 36,3 мільёна падпісчыкаў узначальвае топ аўтараў на ютубе. Разам з ім у дзясятку ўваходзяць яшчэ два беларусы: Глент (10,5 мільёна падпісчыкаў) і Лёша Майсак (6 мільёнаў падпісчыкаў). Усе яны здымаюць чэленджы.
Кіраўнік Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці звязаў рост колькасці злачынстваў з больш эфектыўнай працай сілавікоў

Кіраўнік Брэсцкага абласнога УСК Дзмітрый Канаплянік падвёў вынікі года:

«У апошнія гады адзначалася тэндэнцыя зніжэння злачыннасці. Сёлета яна крыху змянілася: у параўнанні з мінулым годам назіраецца рост на 2,6%. У пэўнай ступені паўплывала і больш эфектыўная праца праваахоўных органаў: дзякуючы новым формам і метадам выяўляецца больш злачынстваў, якія раней заставаліся латэнтнымі», — адзначыў Канаплянік.

«Напрыклад, істотна павялічылася колькасць махлярстваў. Адзначаецца невялікі рост злачынстваў, звязаных з нявыплатай падаткаў, незаконным абаротам наркотыкаў. Гэтыя тры катэгорыі якраз гавораць аб больш эфектыўнай працы праваахоўнікаў».
Бухгалтар прайграў 62 тысячы рублёў з рахункаў вайсковай часці

Суд Добрушскага раёна вынес прысуд па справе крадзяжу сродкаў з рахункаў вайсковай часткі. У гэтым падазравалі кіраўніка падраздзялення ваенізаванага фарміравання.

На судзе 26-гадовы мужчына прызнаў віну і сказаў, што залежнасць ад гульні вымусіла яго ўлезці ў бюджэтныя сродкі. Грошы прайграваліся ў анлайн-казіно.

Вайсковец адзначыў, што гэта падзея падзяліла ягонае жыццё на «да» і «пасля».

Таксама высветлілі, што мужчына прыпісваў сабе сумы звыш заробку.

Суд прызнаў вайскоўца вінаватым і прысудзіў таму 5 гадоў калоніі з адтэрміноўкай на 3 гады. Таксама яго пазбавілі афіцэрскага звання.
Як мігранты чакаюць эвакуацыі ў мінскім аэрапорце

Заўтра плануецца чарговы эвакуацыйны рэйс з Мінска ў Ірак. У чаканні вяртання дадому сотні мігрантаў ляжаць на падлозе аэрапорта «Мінск» проста на спальніках і рэчах. Фота з чата мігрантаў апублікаваў reform.by.

Ірак ужо вярнуў як мінімум 2700 чалавек рэйсамі з Мінска. Нягледзячы на словы, што самалёт 30 лістапада будзе апошнім, рэйсы працягваюцца.
У ДТЗ у Калінкавіцкім раёне загінулі два чалавекі і тры каровы

Здарэнне адбылося сёння днём на аўтадарозе Бабруйск — Мазыр — мяжа Украіны. 28-гадовы кіроўца «Форда» сутыкнуўся з трактарам, які перавозіў кароў.

Кіроўца і 25-гадовы пасажыр легкавіка загінулі, а 51-гадовы трактарыст шпіталізаваны. Жывёлы ў ДТЗ не выжылі.
Наша Ніва
Сёння пачаўся суд над блогерам Эдуардам Пальчысам Суддзя Пётр Арлоў зрабіў разгляд справы закрытым.
❗️Раман Пратасевіч праходзіць сведкам. Што вядома пра закрыты суд над Эдуардам Пальчысам

Сёння Мінскі гарадскі суд пачаў разглядаць справу блогера Эдуарда Пальчыса. Яму пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі. Блогера вінавацяць па чатырох артыкулах КК. Раніцай стала вядома, што суд зрабілі закрытым, а Пальчыс заявіў адвод усяму складу суда: і суддзі, і двум народным засядацелям.

Што яшчэ вядома пра пасяджэнне?
Даследаванне: 58% рэкламы на дзяржаўным тэлебачанні размяшчаюць заходнія кампаніі

Libereco апублікавала справаздачу аб маніторынгу рэкламы на тэлеканалах «Беларусь 1», АНТ і СТБ у перыяд з 15 па 21 лістапада, які праводзіўся штодня з 19:00 да 22:00.

Высветлілася, што заходнія кампаніі размясцілі 58% рэкламных ролікаў на дзяржаўным тэлебачанні. Больш за ўсё было рэкламы кампаній з ЗША (18%) і Германіі (16%).

Паводле звестак Libereco, больш за ўсё рэкламы ў азначаны час размясцілі: Mars (61 рэкламны ролік), Procter and Gamble (51), Henkel (47) і Sanofi (45), Queisser Pharma (30), Grindeks (28), Colgate-Palmolive (27), PepsiCo (25), Dr. Theiss Naturwaren (23) і Sandoz (22).

Аднак эксперты адзначаюць, што ёсць і некаторыя пазітыўныя змены. У лістападзе больш не было рэкламы ад Carlsberg (Данія) і L’Oreal (Францыя). Швейцарская Nestlé значна скараціла сваю рэкламу з 9% у ліпені да 0,4% у лістападзе. Акрамя ўжо згаданых кампаній, значна скарацілі паказы Jacobs Douwe Egberts, Gedeon Richter і іншыя.
Амерыканскі Pinterest купіў беларускі стартап Vochi

Амерыканскі інтэрнэт-сэрвіс Pinterest купіў беларускі стартап Vochi, паведамляе Techcrunch. Сума здзелкі не раскрываецца.

Vochi — мабільны рэдактар фота і відэа на базе машыннага зроку. З дапамогай інструментара Vochi крыэйтары змогуць ствараць больш якасны відэакантэнт для платформы.

Мабільная праграма Vochi застанецца даступная карыстальнікам у Google Play і App Store.

Праект Vochi быў заснаваны ў 2019 годзе Іллёй Лесуном, Ганнай Булгакавай, Васілём Касціцкім, Сяргеем Малюціным. Гэта партфельны стартап інвестыцыйнай кампаніі Bulba Ventures Юрыя Мельнічка і Андрэя Аўсіевіча.
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі

У «Нашу Ніву» з усёй краіны прыходзяць сігналы аб тым, што па раніцах да беларусаў у хаты ўрываюцца сілавікі пры падтрымцы ўзброенага САХР.

Пераварочваюць рэчы, залазяць у тэхніку, але гэты вобшук нічым не заканчваецца і не афармляецца належным чынам.

Па выніку чалавеку даюць распісацца ў паперцы, што ён не будзе займацца «экстрэмізмам» або супрацоўнічаць з пэўнымі арганізацыямі.

Чытайце па спасылцы.
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай

Ужо некалькі тыдняў увесь свет абмяркоўвае імавернасць вялікай вайны паміж Расіяй і Украінай, нагодай для чаго стаў найбуйнейшы падвод расійскіх войскаў да граніц суседкі і агентурная інфармацыя (ці дэзынфармацыя) заходнікаў. Наколькі гэта імаверны сцэнар?

Піша Арцём Гарбацэвіч.

Чытайце па спасылцы.
ЗША абвясцілі аб дыпламатычным байкоце Алімпіяды — 2022 у Пекіне

ЗША не будуць адпраўляць афіцыйных асоб на зімовыя Алімпійскія Гульні 2022 года ў Пекіне.

Дыпламатычны байкот прадугледжвае, што афіцыйныя прадстаўнікі амерыканскіх уладаў не будуць прысутнічаць на Гульнях. Пры гэтым спартсмены змогуць паехаць у Пекін.

Байкот звязаны з генацыдам ва Уйгурыі і іншымі парушэннямі правоў чалавека ў Кітаі.

Алімпіяда ў Пекіне пройдзе з 4 па 20 лютага 2022 года.
Ва Уладзіміра Базанава, якога дэпартавалі з Чэхіі, была шэнгенская віза, выдадзеная Венгрыяй

Выданне DenikN высветліла, якая дзяржава выдала візу кіраўніку АБФФ Уладзіміру Базанаву, які на мінулым тыдні быў затрыманы ў Чэхіі і дэпартаваны з гэтай краіны. Крыніцы паведамілі выданню, што ў беларускага чыноўніка была трохмесячная шэнгенская віза, выдадзеная Венгрыяй.

Аналітыкі выдання мяркуюць, што Венгрыя дала візу Базанаву праз высокія палітычныя кантакты. Таксама адзначаецца, што Венгрыя ў апошнія гады з’яўлялася галоўным еўрапейскім партнёрам Кітая і Расіі, а таксама іх саюзнікаў.