Наша Ніва
68.1K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Снегапад — традыцыйная нагода для рамонту асфальту

Дарожныя работы ў складаных умовах надвор’я праходзяць у Дружным і Слуцку.
«Засталося ўсяго 44 бясплатныя ўпакоўкі». Інтэрнэт-махляры запусцілі рэкламу прэпарата нібыта ад Глеба Лабадзенкі

Ён нібыта бярэ інтэрв'ю ў медыкаў. Выдуманых экспертаў у ёй лёгка распазнаць: чальца каманды Ціханоўскай Аляксандра Дабравольскага, лідара прадпрымальнікаў Анатоля Шумчанку, эканаміста Вадзіма Іосуба.

Сам Лабадзенка знайшоў нумары махляроў і патэлефанаваў разабрацца.

«Першая жанчына сказала, што яна афіцыйны прадстаўнік завода.

Пачала расказваць пра карысць прэпарату. Я кажу: «Пакуль вашу рэкламу не ўбачыў, гіпертаніі не было».

Калі пачула пра рэкламу з маім тварам і патрабаванне прыбраць, дала задні ход: «Мы не ведаем, хто рэкламу дае». Па іншым нумары чалавек паабяцаў, што перадасць усё дырэктару», — расказаў Глеб.

Ці падаваць на махляроў заяву ў міліцыю, ён яшчэ не вырашыў: наўрад ці махляроў змогуць адшукаць.

«Адзіны прэпарат, які я магу ўсім прапісаць — гэта порцыя чарадзейства і захаплення нашай слаўнай гісторыяй ў музеі «Стары Менск», — напісаў у фэйсбуку Лабадзенка.
У Беларусі кожнае пятае злачынства — на п’яную галаву. Гэта адзін з самых высокіх паказальнікаў на постсавецкай прасторы

Алкагалізм застаецца адной з асноўных прычын злачыннасці ў Беларусі. За апошнія чатыры гады да 20% злачынстваў здзяйсняюцца ў стане алкагольнага ап’янення, каля 2% — пад уздзеяннем наркотыкаў. Па «п’янай злачыннасці» наша краіна займае трэцяе месца на постсавецкай прасторы.

Найбольш паказальнымі з’яўляюцца гвалтоўныя злачынствы: 84% выпадкаў наўмыснага нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў адбываецца на п’яную галаву, 75% згвалтаванняў — таксама ў стане ап’янення

У Акадэміі міліцыі прыводзяць лічбы ўдзельнай вагі «п’янай злачыннасці», у Беларусі адзін з самых высокіх паказальнікаў на постсавецкай прасторы — 29,3. Для параўнання: Азербайджан — 1,4; Арменія — 0,6; Казахстан — 11,8; Кыргызстан — 2,5. Горш, чым у Беларусі, сітуацыя ў Расіі — 30,7.

Адным са спосабаў барацьбы з алкагалізацыяй і злачыннасцю ў Беларусі з’яўляюцца так званыя лячэбна-працоўныя прафілакторыі (больш вядомая рускамоўная абрывіятура — ЛТП), куды трапляюць людзі з залежнасцю, якія на працягу года здзейснілі два правапарушэнні ў стане ап’янення.

Такая практыка часоў СССР засталася толькі ў нашай краіне. Праваабаронцы крытыкуюць ЛПП, паколькі кіруе ўстановамі Дэпартамент выканання пакаранняў МУС, часта ўмовы там блізкія да сітуацыі ў калоніях, сама практыка выглядае як пакаранне людзей за тое, што яны хворыя (адказнасць за правапарушэнні не здымаецца змяшчэннем у ЛПП).

Самае галоўнае — улады не маюць даных аб паспяховасці такога «выпраўлення», у Беларусі няма ўліку, колькі людзей адмовіліся ад алкаголю пасля ЛПП.
Крыніцай заражэння 90% расіянаў штамам каранавіруса дэльта стаў адзін чалавек

Пра гэта гаворыцца ў працы расійскіх навукоўцаў. Коратка пра яе распавёў прафесар Сколкаўскага інстытута навукі і тэхналогій Георгій Базыкін, піша «Медуза».

Падобна, што больш за 90% выпадкаў дэльты у Расіі — нашчадкі аднаго-адзінага віруса, завезенага сюды вясной. Калі вы заразіліся кавідам у Расіі гэтым летам або восенню — напэўна вы хварэлі менавіта гэтым варыянтам, гаворыцца ў паведамленні.

Па словах Базыкіна, варыянт AY.122 па сваіх уласцівасцях не адрозніваецца ад іншых разнавіднасцяў штама дэльта.

«Відаць, справа ў эфекце заснавальніка», — сказаў Базыкін. Ён адзначыў, што і да, і пасля завозу AY.122 у Расіі выяўлялі іншыя завезеныя ў краіну варыянты дэльты, але яны «не мелі канкурэнтнай перавагі» ў параўнанні з пераважным варыянтам.
Відэа беларускага блогера ўвайшло ў топ-10 самых папулярных відэа ў расійскім ютубе, а трое беларусаў — у топ-10 аўтараў

Відэахостынг падвёў вынікі года і прадставіў спіс самых папулярных відэа ў Расіі. Узначаліла спіс відэа Аляксея Навальнага «Палац Пуціна. Гісторыя самага вялікага хабару» аб маёнтку ў Геленджыку, які аўтары расследавання звязваюць з прэзідэнтам Расіі. Ролік мае больш за 119 мільёнаў праглядаў.

На другім месцы — выпуск шоу «Што было далей» з Аляксандрам Гудковым і Антонам Лапенкам, на трэцім — інтэрв’ю Юрыя Дудзя з блогерам Івангаей. А на чацвёртым месцы чэлендж беларуса Улада А4 «Кого Первым Накажет НЯНЯ, Получит 1000$», які мае 42,3 мільёна праглядаў.

Улад А4 з 36,3 мільёна падпісчыкаў узначальвае топ аўтараў на ютубе. Разам з ім у дзясятку ўваходзяць яшчэ два беларусы: Глент (10,5 мільёна падпісчыкаў) і Лёша Майсак (6 мільёнаў падпісчыкаў). Усе яны здымаюць чэленджы.
Кіраўнік Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці звязаў рост колькасці злачынстваў з больш эфектыўнай працай сілавікоў

Кіраўнік Брэсцкага абласнога УСК Дзмітрый Канаплянік падвёў вынікі года:

«У апошнія гады адзначалася тэндэнцыя зніжэння злачыннасці. Сёлета яна крыху змянілася: у параўнанні з мінулым годам назіраецца рост на 2,6%. У пэўнай ступені паўплывала і больш эфектыўная праца праваахоўных органаў: дзякуючы новым формам і метадам выяўляецца больш злачынстваў, якія раней заставаліся латэнтнымі», — адзначыў Канаплянік.

«Напрыклад, істотна павялічылася колькасць махлярстваў. Адзначаецца невялікі рост злачынстваў, звязаных з нявыплатай падаткаў, незаконным абаротам наркотыкаў. Гэтыя тры катэгорыі якраз гавораць аб больш эфектыўнай працы праваахоўнікаў».
Бухгалтар прайграў 62 тысячы рублёў з рахункаў вайсковай часці

Суд Добрушскага раёна вынес прысуд па справе крадзяжу сродкаў з рахункаў вайсковай часткі. У гэтым падазравалі кіраўніка падраздзялення ваенізаванага фарміравання.

На судзе 26-гадовы мужчына прызнаў віну і сказаў, што залежнасць ад гульні вымусіла яго ўлезці ў бюджэтныя сродкі. Грошы прайграваліся ў анлайн-казіно.

Вайсковец адзначыў, што гэта падзея падзяліла ягонае жыццё на «да» і «пасля».

Таксама высветлілі, што мужчына прыпісваў сабе сумы звыш заробку.

Суд прызнаў вайскоўца вінаватым і прысудзіў таму 5 гадоў калоніі з адтэрміноўкай на 3 гады. Таксама яго пазбавілі афіцэрскага звання.
Як мігранты чакаюць эвакуацыі ў мінскім аэрапорце

Заўтра плануецца чарговы эвакуацыйны рэйс з Мінска ў Ірак. У чаканні вяртання дадому сотні мігрантаў ляжаць на падлозе аэрапорта «Мінск» проста на спальніках і рэчах. Фота з чата мігрантаў апублікаваў reform.by.

Ірак ужо вярнуў як мінімум 2700 чалавек рэйсамі з Мінска. Нягледзячы на словы, што самалёт 30 лістапада будзе апошнім, рэйсы працягваюцца.
У ДТЗ у Калінкавіцкім раёне загінулі два чалавекі і тры каровы

Здарэнне адбылося сёння днём на аўтадарозе Бабруйск — Мазыр — мяжа Украіны. 28-гадовы кіроўца «Форда» сутыкнуўся з трактарам, які перавозіў кароў.

Кіроўца і 25-гадовы пасажыр легкавіка загінулі, а 51-гадовы трактарыст шпіталізаваны. Жывёлы ў ДТЗ не выжылі.