У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
Над Беларуссю на гэтым тыдні пачне ўладарыць халодны антыцыклон. Прычым тэмпература па краіне ў ноч на сераду будзе розная: ноччу месцамі -ад -2°С і да -15°С па паўночным захадзе, а днём — ад нуля па паўднёвым захадзе да -8°С па паўночным усходзе.
У ноч на чацвер, паводле папярэдняга прагнозу, па поўначы краіны наогул да -18°С.
А ў наступныя выходныя за сітуацыю ў атмасферы пачнуць адказваць цёплыя паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы. Ноччу — 0...-6°С. Днём у суботу – 0...+3°С.
А заўтра, 6 снежня, у Мінску чакаецца да мінус 3°С. Але вецер 4-9 м/c.

Альпініст чакаў восем гадоў, каб атрымаць палову знойдзеных каштоўных камянёў
Французскі альпініст, які восем гадоў таму знайшоў на Манблане скрынку са смарагдамі, сапфірамі і рубінамі, зараз атрымаў палову каштоўнасцяў, піша Бі-бі-сі.
Альпініст знайшоў металічную скрынку на ледніку на гары Манблан у 2013-м. На пакеціках з каштоўнасцямі быў надпіс «Зроблена ў Індыі», таму ўлады меркавалі, што яны належалі камусьці з пасажыраў індыйскага лайнера, які разбіўся на Манблане больш за 50 гадоў таму.
Альпініст сумленна аднёс знаходку ў паліцыю і да гэтага часу чакаў, ці знойдуцца сваякі ўладальніка каштоўнасцяў.
Яны не знайшліся, і па сканчэнні васьмі гадоў, улады камуны Шамані, дзе знаходзіцца Манблан, згодна з законам падзялілі з альпіністам каштоўнасці напалову. Кожная палова каштуе 150 тысяч еўра.
На Манблане разбіліся два індыйскія лайнеры. У крушэнні ў 1950-м загінулі 48 чалавек, у крушэнні 1966-га — 117 чалавек.
Каштоўнасці, мяркуецца, вёз з сабой пасажыр другога лайнера, які ляцеў з Бамбея ў Нью-Ёрк.

Галоўчанка: У дэфіцытным бюджэце на 2022 год няма нічога катастрафічнага
«На жаль, не ўсе ведаюць прынцыпы працы дзяржаўных фінансаў, таму слова дэфіцыт бюджэту гучыць жахліва. Значыць, нешта здарыцца. Ды абсалютна не», заявіў Раман Галоўчанка.
«Многія краіны не тое, што гадамі, а дзесяцігоддзямі жывуць ва ўмовах бюджэтнага дэфіцыту і жывуць досыць нядрэнна. ЗША маюць самы вялікі дэфіцытны бюджэт. Таму ў выпадках, калі дзяржаўныя выдаткі перавышаюць разліковыя даходы — закладваецца бюджэтны дэфіцыт.
Чаму мінулы год, гэты і наступны плануюцца з дэфіцытам? Бо ў нас ёсць непрадбачаныя выдаткі на падтрымку эканомікі і насельніцтва ва ўмовах COVID-19 і санкцый. Значыць, на гэта трацяцца дадатковыя грошы».
Галоўчанка сказаў, што санкцыі ў адказ будуць агучаныя ў найбліжэйшыя дні.
«Мы ні на каго не нападалі, але раз ужо супраць нас развязаная эканамічная вайна або гібрыдная вайна, вядома, дзеянні без адказу не застануцца», — заявіў ён.

Высвятляем, чаму беларусы, якія вакцынаваліся расійскім «Cпутнікам» у Беларусі, у Расіі лічацца непрышчэпленымі
Адпраўляючыся ў Расію, беларусы нават з прышчэпкай «Спутнікам», мусяць зрабіць ПЛР-тэст, вынікі якога трэба будзе ўнесці ў дадатак «Падарожнічаю без COVID-19». Чаму так адбываецца?
Чытайце па спасылцы адзін з найбольш чытаных матэрыялаў мінулага тыдня.

Вашай увазе рэдакцыйныя матэрыялы @nashaniva, якія выйшлі на выхадных, 4-5 снежня. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:
«Спісы нібыта спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»
Беларуская прапаганда: Германія мала дапамагае бежанцам. Але колькі насамрэч краіна выдатковаўвае грошай? Спойлер — вельмі шмат
ТЭСТ: Адгадайце, што на гэтых фота ўрачыста адкрываюць беларускія чыноўнікі
«Цераз лес ідзе цягнік — зайцы едуць на пікнік!» — новая порцыя турэмнай лірыкі ад нашаніўца Андрэя Скурко
Як хутчэй звыкнуцца з новай краінай і што ўплывае на адаптацыю эмігранта? Тлумачыць псіхолаг
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot

Міс Беларусь гатовая паляцець у космас
Кіраўнік «Раскосмасу» Дзмітрый Рагозін заявіў, што першы палёт беларускага касманаўта можа адбыцца ў 2023-2024 гадах. Ён папрасіў беларускі бок падрыхтаваць кандыдатуру, прычым жанчыну.
Пераможца конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь 2021» Дар’я Ганчарэвіч адказала «Спутніку», што гатовая паляцець у космас, калі паступіць такая прапанова. Яна дадала, што разумее, што туды могуць адправіцца толькі людзі з выдатным здароўем і адзначыла, што ў яе ўсё добра ў гэтым плане.
Міс Беларусь — 2021: Мяне выкарысталі ў разгар беларускіх пратэстаў у радыкальных намерах

«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Дзяніс Дудзінскі і Кацярына Раецкая — адна з самых пазнавальных зорных пар у Беларусі. Іх гады працы на тэлебачанні і «Славянскім базары» перакрэсліць адзін пост Дзяніса з асуджэннем дзеянняў сілавікоў. Потым былі суткі на Акрэсціна — у Дзяніса. І чаканне мужа — для Кацярыны. І нечаканы візіт супрацоўнікаў ДФР у чэрвені.
Пасля трох дзён допытаў сям’я прыняла рашэнне з’ехаць з Беларусі. Для перастрахоўкі выбіралася партызанскімі сцежкамі да Масквы, без сімак. Адтуль — у Ерэван і потым у Кіеў, дзе і застаюцца па сённяшні дзень.
У інтэрв’ю «Нашай Ніве» Дзяніс распавёў пра адаптацыю за мяжой, маўчанне ДФР, сум па талерках з кватэры на Аўтазаводскай, сваё стаўленне да сённяшняй беларускай прапаганды, стасункі з бацькамі, якія падтрымліваюць дзейны рэжым, і працу над кніжкай.
Чытайце па спасылцы

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
HBO Max выпусціў тызер спецэпізоду, прысвечанага 20-годдзю «Гары Потэра»
Прэм'ера адбудзецца 1 студзеня 2022 года. У 50-секундным тызеры паказалі некаторых акцёраў, якія прынялі ўдзел у рэтраспектыўным выпуску.
У ім раскажуць гісторыю стварэння першага фільма, а Дэніэл Рэдкліф, Руперт Грынт, Эма Уотсан і іншыя зоркі карціны ўз'яднаюцца і падзеляцца гісторыямі са здымачнай пляцоўкі.
Прэм'ера адбудзецца 1 студзеня 2022 года. У 50-секундным тызеры паказалі некаторых акцёраў, якія прынялі ўдзел у рэтраспектыўным выпуску.
У ім раскажуць гісторыю стварэння першага фільма, а Дэніэл Рэдкліф, Руперт Грынт, Эма Уотсан і іншыя зоркі карціны ўз'яднаюцца і падзеляцца гісторыямі са здымачнай пляцоўкі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На перадвыбарным мітынгу ўльтраправага кандыдата ў прэзідэнты Францыі адбылася бойка. Пацярпеў і сам палітык
Праціўнікі і прыхільнікі ультраправавага публіцыста Эрыка Зэмура, які балатуецца на пасаду прэзідэнта Францыі, у нядзелю, 5 снежня, зладзілі некалькі сутычак на яго першым перадвыбарным мітынгу пад Парыжам.
У выніку пацярпелі некалькі чалавек, у тым ліку журналісты і сам Зэмур, які атрымаў лёгкую траўму запясця: адзін з прысутных груба схапіў яго ў той момант, калі той накіроўваўся для выступу на сцэну.
На думку Зэмура, сучасная Францыя пакутуе ад іміграцыі, якой трэба пакласці канец. Публіцыст выступае супраць імігрантаў з ісламскіх краін і ўжо двойчы пераследваўся правасуддзем за распальванне нянавісці да мусульманаў.
Страсці падчас перадвыбарчага мітынгу разгарэліся, калі ў зале ўсталі з крэслаў некалькі актывістаў у футболках з лозунгам «Не расізму». Як паведамляе агенцтва AFP, непасрэдна пасля гэтага прыхільнікі Зэмура накінуліся на іх і пачалі кідаць у іх крэсламі.

Фрылансер «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык не выйшаў на волю пасля арышту на 10 сутак
Тэрмін арышту скончыўся, аднак Кузнечык застаўся пад вартай, гэта стала вядома ад ягонай сям’і, паведамляе выданне.
25 лістапада Андрэй перастаў выходзіць на сувязь. Неўзабаве стала вядома, што яго затрымалі і правялі ў кватэры ператрус, забраўшы тэхніку і іншыя прадметы. Пасля гэтага суд прызнаў Кузнечыка вінаватым у «дробным хуліганстве» і пакараў 10 суткамі арышту.
Кузнечык на працэсе віны не прызнаў. Яго змясцілі на Акрэсціна.

Генпракуратура: тэлеграм-суполка «Кусь за Беларусь» прызнана экстрэмісцкай
Гэта было зроблена па заяве пракурора Віцебскай вобласці.

«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Расійскі грамадскі дзеяч і папулярны блогер Максім Кац выпусціў ролік пра нядаўнюю актыўнасць Лукашэнкі, які за кароткі час даў некалькі інтэрв’ю замежным медыя. Нягледзячы на тое, што апошні год у Беларусі няма масавых акцый пратэсту, па меркаванні Каца, сама рыторыка Лукашэнкі кажа пра тое, што дэмакратычныя змены непазбежныя.

Дзяржсакратар ЗША: У выніку нападу Расіі на Украіну будуць сур'ёзныя наступствы
Пра гэта Энтані Блінкен абвясціў у інтэрв'ю шведскаму тэлебачанню ў нядзелю, піша Deutsche Welle.
Блінкен паведаміў, што падчас сустрэчы з Сяргеем Лаўровым хацеў даць кіраўніку МЗС РФ зразумець, што наступствы ад магчымага паўторнага акту агрэсіі Расіі супраць Украіны будуць «сур'ёзнымі» і што для вырашэння рознагалоссяў паміж дзвюма краінамі існуе лепшы спосаб, а менавіта дыпламатыя, у прыватнасці, прымяненне мінскіх пагадненняў.
Адказваючы на пытанне вядучага аб тым, маюць на ўвазе ці «сур'ёзныя наступствы» ад магчымага нападу Расіі на Украіну «ваенныя наступствы», Блінкен заявіў наступнае:
«Мы далі вельмі ясна зразумець, што ў гэтага (магчымага нападу Расіі на Украіну. Будуць сур'ёзныя наступствы. Мы разглядаем, напрыклад, эканамічныя меры, якія аказалі б вельмі вялікі ўплыў, а таксама рэчы, ад якіх мы ўстрымліваліся ў мінулым, калі ў нас былі глыбокія рознагалоссі з Расіяй».

Намесніца кіраўніка расійскага Севераўральска папрасіла не называць горад «Сральскам»
Намесніца кіраўніка Севераўральска Святлана Міронава прапанавала ўсім адміністратарам гарадскіх паблікаў і груп у сацсетках выдаляць грубыя каментары пра горад. Гэтую просьбу яна выказала на нарадзе па пытаннях ЖКГ у адміністрацыі горада.
«Такія каментары [ёсць] кшталту "Сральск" і гэтак далей. Крытыку мы прымаем, але не ў такой абразлівай форме! Ёсць жа мадэратары [паблікаў і гуртоў], вось няхай выдаляюць такія каментарыі», — сказала Міронава.

Затрыманне ў Кіеве футбаліста Арцёма Мілеўскага назвалі пастановачным
Сёння тэлеграм-каналы апублікавалі відэа з нібыта затрыманнем футбаліста Арцёма Мілеўскага ў цэнтры Кіева. Паведамлялася, што затрыманне праводзілі «людзі ў абмундзіраванні з паметкамі «СБУ» і аўтаматамі», разам з Мілеўскім быў затрыманы яго агент Аляксандр Панкоў.
Пазней Novyny.online, спасылаючыся на сваю крыніцу, паведамілі, што затрыманне было пастаноўкай. У праваахоўных органах выданню паведамілі, што супрацоўнікі паліцыі не былі задзейнічаны ў сітуацыі, а ў рэстаране адмовіліся каментаваць тое, што адбылося.

Наша Ніва
Сёння пачаўся суд над блогерам Эдуардам Пальчысам Суддзя Пётр Арлоў зрабіў разгляд справы закрытым.
Сёння пачаўся суд над палітвязнем Эдуардам Пальчысам. Сабралі для вас архіўныя матэрыялы пра блогера:
Ён паказаў, што беларуская нацыянальная ідэя можа быць папулярнай. Чаму Эдуард Пальчыс — круты
«Не разумею, хто такі Васкрасенскі і чаму ён мне піша». Блогер Эдуард Пальчыс даў інтэрв’ю з-за кратаў
«Думала вярнуцца ў Беларусь, Эдзік кажа — пакуль не варта». Як і чым сёння жыве Вікторыя Пальчыс

Настаўнікі зноў скардзяцца на прымусовую падпіску. Юрыст: «Без настойлівасці наўрад ці атрымаецца адстаяць свае правы»
Заканчваецца каляндарны год, і на дзвярах у школьных настаўніцкіх зноў з’явіліся аб’явы з заклікам: «Прапануем правесці падпісную кампанію». Скаргі на прымусовую падпіску на дзяржаўную прэсу ад настаўнікаў чуюцца штогод. Яны абураюцца, але грошы на газеты нясуць.
Юрыст, да якога звярнулася «Наша Ніва», расказвае, якім чынам можна адмовіцца ад прымусовай падпіскі.