This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Казахстане згарэла фура з феерверкамі
Свята надышло крыху раней. Грузавік згарэў на трасе Нур-Султан – Шчучынск. Пацярпелых няма.
Свята надышло крыху раней. Грузавік згарэў на трасе Нур-Султан – Шчучынск. Пацярпелых няма.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам
Выданне адзначае, што інфармацыя пра магчымае ўварванне Расіі ва Украіну заснавана на ацэнках некалькіх людзей з НАТА і службаў бяспекі, якія змаглі ўбачыць некаторыя з магчымых планаў нападу Расіі.
Па словах высокапастаўленага афіцэра, план захопу Украіны разглядаецца Пуціным і канчатковае рашэнне яшчэ не прынята.
Чытайце па спасылцы

📍Сафіі Сапезе выставілі абвінавачванне. Ёй пагражае ад 5 да 12 год зняволення.
Крыніцы ВВС паведамляюць, што справу расіянкі перадалі ў суд. Асноўны артыкул, па якім яе абвінавачваюць — ч. 3 арт.130 «Распальванне варожасці».
Па версіі СК, Сапега адміністравала тэлеграм канал, які займаўся дэанонам сілавікоў.
Па дадзеным крыніцы ВВС, Мінімальны тэрмін для Сафіі — 6 год з улікам таго, што яна заключыла дасудовае пагадненне са следствам.
Па словах крыніц ВВС, Сапега знаходзілася пад хатнім арыштам у Лідзе ў кватэры бацькоў.

Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі сказаў, колькі можа згубіць Беларусь на экспарце праз санкцыі
Дзмітрый Круты ў інтэрв'ю «Беларусь-1» паведаміў, што санкцыі закранаюць экспарт на суму каля $250-300 мільёнаў на год.
Паводле слоў Крутога, 65% прыросту эканомікі ў наступным годзе чакаецца за кошт экспартных паставак. Прагназуецца, што экспарт вырасце прыкладна на $2,7 мільярда або 106,3%.
Асноўныя рынкі — Кітай (+32%), Расія — +9,5% і Афрыка — +52%. Асноўныя краіны ў Афрыцы — Егіпет і Зімбабвэ. Пастаўляць будуць трактары, грузавікі, прадукцыю сельгасмашынабудавання.
«Па той групе, якая знаходзіцца ў санкцыйным спісе, паводле ацэнак экспертаў — прыкладна $250-300 мільёнаў на год. Гэта ў першую чаргу энергетычная група, нафтахімічная. Плануецца, натуральна, зніжэнне паставак, таму ідзе пераарыентацыя патокаў на тыя рынкі, пра якія я сказаў вышэй. Гэта задача нумар адзін для нашых прадпрыемстваў», — акцэнтаваў Круты.

Прадстаўнік дыяспары: На наступным тыдні ў Крым прыедзе прадстаўнічая дэлегацыя з Беларусі, каб ушанаваць памяць Багдановіча
Пра гэта паведаміў ТАСС старшыня нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Крыма» Раман Чагрынец.
«Чакаецца ўзроўневая дэлегацыя, але ўзровень не выканаўчай улады, а знакавыя палітыкі і грамадскія дзеячы, якія на ўсю краіну гучаць. Канкрэтныя прозвішчы пакуль не назаву, бо ўсё можа змяніцца», — сказаў Чагрынец.
Старшыня аўтаноміі адзначыў, што правядзе дэлегацыю па тых месцах Крыма, якія, на яго думку, неабходна у будучым паказаць Аляксандру Лукашэнку, калі той прыедзе ў Крым.
«Я ўпэўнены, што па прыбыцці Лукашэнка таксама паедзе на магілу Багдановіча, як і гэтая дэлегацыя, а таксама наведае санаторый «Беларусія», — лічыць Чагрынец.
Нагадаем, што раней Лукашэнка назваў Крым дэ-юра і дэ-факта расійскім, а таксама выказаў здзіўленне, што беларускія самалёты не лятаюць у Крым.
Максім Багдановіч памёр у Ялце ў 1917-м. 9 снежня будзе адзначацца 130 гадоў з яго нараджэння.

Як хутчэй звыкнуцца з новай краінай і што ўплывае на адаптацыю эмігранта? Тлумачыць псіхолаг
Зараз немагчыма сказаць, колькі людзей пакінулі Беларусь пасля выбараў-2020. Ясна адно — размова як мінімум пра дзясяткі тысяч чалавек.
Шмат для каго пераезд аказаўся паспешным і непадрыхтаваным, хапае і тых, хто бяжыць ад катаванняў і пераследу.
Пагутарылі з псіхолагам Мілай Іваноўскай пра тое, як цяжкія абставіны ўскладняюць перажыванні пераездаў і праз што праходзіць эмігрант.

У Вільні з аншлагам прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева
Дзясятая па ліку і заключная прэзентацыя прайшла ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча 4 снежня, паведамляе «Новы час».
Уладзімір Някляеў падчас прэзентацыі ўзгадваў гісторыі свайго жыцця, якія паўплывалі на ягоны прыход у літаратуру, распавядаў пра сваю новую кнігу, чытаў вершы і нават выканаў песню «Васільковае поле».
Хаця збольшага песні спяваў Зміцер Вайцюшкевіч. Ён выканаў нізку сваіх найпапулярнейшых кранальных песень на словы Уладзіміра Пракопавіча.
Паводле кіраўніка kamunikat.org Яраслава Іванюка, які выдаў кнігу, у суботу была 10-я, заключная прэзентацыя кнігі, практычна ўсе асобнікі раскупленыя.
Перад гэтым прэзентацыі прайшлі ў Кракаве, Уроцлаве, Познані, Гданьску, Варшаве, Лодзі, Беластоку, Белым Падляску.

Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
Сярэдняя зарплата ў Беларусі па даным на кастрычнік 2021 года склала 1 478 рублёў (але гэта без выліку 14% падатку).
Медыянная (лічба, больш за якую зарабляе палова працоўных, а другая палова — менш) ужо толькі 944 рубля.
Пры гэтым дзяржаўная служба занятасці прапануе 97 тысяч вакансій, больш за тысячу рублёў абяцаюць усяго толькі 20 тысяч з іх.
А якія максімальныя заробкі ў сённяшняй Беларусі? І каму іх прапануюць?

1 130 160 рублёў – столькі сабралі на аднаўленне касцёла ў Будславе
Пра такую суму паведамляе тэлеграм-канал «Адновім Будслаў разам».
Арганізатары дзякуюць усім і кажуць, што гэта сапраўдны цуд – сабраць такія грошы за невялікі тэрмін.
Пажар у Будслаўскім касцёле — адной з галоўных святыняў Беларусі — здарыўся 11 мая. Ён знішчыў дах. Прыхаджане самастойна паспелі вынесці кнігі, абразы і іншыя каштоўныя рэчы, а пажарныя аператыўна патушылі агонь.
Пасля гэтага людзі сталі збіраць грошы на ліквідацыю наступстваў бяды.

«Гэта катастрофа і для яе, і для нас»: айчым Сафіі Сапегі пракаментаваў выстаўленне абвінавачвання дачцэ
Айчым Сафіі Сапегі Сяргей Дудзіч у інтэрв'ю радыёстанцыі «Эхо Москвы» пракаментаваў выстаўленне абвінавачвання для яго дачкі. Асноўны артыкул, па якім яе абвінавачваюць — ч. 3 арт.130 «Распальванне варожасці».
«Са слоў консула і адваката магу сказаць аб яе стане — яна псіхалагічна раздушана гэтым абвінавачваннем, якое ёй выстаўлена. Да таго, калі мы з ёй размаўлялі, да сярэдзіны кастрычніка, усё ж такі судовае пагадненне — яна не чакала такога абвінавачвання, для яе гэта было ударам. Мінімум 6 гадоў — гэта, вядома, катастрофа і для нас».
«Была надзея, што суда не будзе, а будзе экстрадыцыя ў Расію. Але відаць, нешта пайшло не так. Консул кажа, што толькі пасля суда можна абмяркоўваць умовы экстрадыцыі. Суд пакуль невядома, калі будзе».
«У нас з Сафіяй ніякай сувязі няма. Мы ведаем, што яна пакуль да 25 снежня пад хатнім арыштам. А што будзе далей — мы не ведаем».

У Нямеччыне самалёт сеў на мост — і трапіў у ДТЗ
Здарэнне адьбылося ў суботу на паўднёвым захадзе краіны ў зямлі Рэйнланд-Пфальц. Аднаматорны самалёт А 62, якім кіраваў 72-гадовы пілот, ляцеў з Францыі ў Ніжнюю Саксонію, калі раптам адмовіў рухавік.
Мужчына прыняў рашэнне сесці і абраў для гэтага мост на аўтабане 62. Вышыня збудавання каля 100 метраў.
У выніку пасадкі і сутыкнення паветранага судна з грузавіком пілот атрымаў лёгкія траўмы, кіроўца фуры не пацярпеў. Аднак з-за аварыі рух па аўтабане быў перакрыты на шэсць гадзін.

«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
Былы маладафронтавец і «свецкі леў» Іван Шыла даўно займаецца бізнэсам — ён сузаснавальнік клінінгавай кампаніі «Чысты кіт».
У твітары яго кампанія падзялілася падборкай трагікамічных гісторый пра кліентаў і іх нетрывіяльныя падыходы да аплаты паслуг клінера.

Старшыня Еўрапейскай народнай партыі, найбуйнейшай фракцыі Еўрапарламента, Манфрэд Вэбер заклікаў Нямеччыну згарнуць рэалізацыю праекта «Паўночны паток — 2» у выпадку ўварвання Расіі ва Украіну
У інтэрв'ю газеце Bild am Sonntag ён заявіў, што НАТА павінна «даць зразумець, што Расія заплаціць высокую цану, калі распачне штосьці супраць Украіны».
«Калі Пуцін пусціць у ход зброю, то газаправоду «Паўночны паток — 2» канец.
Увядзенне ў эксплуатацыю было б тады выключана. Гэтую цану ўрад Нямеччыны павінен выразна вызначыць», піша РБК.
Будаўніцтва «Паўночнага патоку — 2» завяршылася ў верасні гэтага года, цяпер яму трэба атрымаць адабрэнне нямецкага і еўрапейскага рэгулятараў.
Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам

Сёння ў эстафеце на этапе Кубка свету па біятлоне, што прайшоў у шведскім Эстэрсундзе, беларуская чацвёрка (Ганна Сола, Дзінара Алімбекава, Ірына Крыўко, Ірына Кручынкіна) выйграла срэбра.
Адметна, што падчас узнагароджання ў эфір «Беларусь-5» прарвалася «Жыве Беларусь» — заўзятары зацягнулі патрыятычнае скандаванне.

У Польшчы затрыманы расійскі сухагруз «Руслана» з п'яным экіпажам, што ледзь не сеў на мель
Сухагруз накіроўваўся наўпрост да пляжу каля Гданьска, піша Бі-бі-сі.
Інцыдэнт адбыўся каля 4-й раніцы ў суботу. Судна рухалася ў бок Паўночнага порта ў Гданьску за межамі фарватэру. Сухагруз не адказваў на звароты да яго па радыёсувязі. Прыйшлося ўмяшацца памежнай ахове.
Насустрач сухагрузу рушыў дзяжурны патруль, які выявіў экіпаж у стане алкагольнага ап’янення.
Судна, якое выйшла з Клайпеды, рухалася з хуткасцю 20 км/г. За паўмілі ад пляжу выспы Сабешава сухагруз развярнуўся на 180 градусаў, пазбегнуўшы выхаду на мель.
У капітана ў крыві выявілі 1 праміле алкаголю, а ў двух чальцоў каманды — 1,5 праміле, што паказвае на ап'яненне сярэдняй ступені цяжкасці (паўпляшкі гарэлкі для мужчыны вагой 80 кг)
Судна было пастаўлена на якар непадалёк ад порта Гданьска. Расійскія афіцыйныя асобы пакуль не каментавалі інцыдэнт.

Кіраўнік СК Расіі загадаў праверыць творчасць Аксімірона і Нойза МС
Старшыня Следчага камітэта Расіі Аляксандр Бастрыкін даручыў Галоўнаму следчаму ўпраўленню СК праверыць зварот «групы патрыётаў», якія паскардзіліся на творчасць рэпераў Аксімірона і Нойза МС.
«Ініцыятары звароту адзначаюць, што ў сваёй творчасці гэтыя выканаўцы прапагандуюць негатыўнае стаўленне да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, таксама ўгледжаныя спробы рэабілітацыі нацызму і экстрэмісцкай дзейнасці», — паведамляецца на сайце СК Расіі.
Нагадаем, што пасля таго, як Бастрыкін звінаваціў Алішэра Маргенштэрна ў тым, што той гандлюе наркотыкамі, рэпер пакінуў краіну.

Два бегемоты з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
Невядома, як 14-гадовая Імані і 41-гадовы Герміён падхапілі вірус. Аднак работнікі антверпенскага заапарка сцвярджаюць, што жывёлы пачуваюцца добра, у іх толькі насмарк, паведамляе Бі-бі-сі.
У заапарку будуць дзейнічаць узмоцненыя каранцінныя абмежаванні, пакуль бегемоты не ачуняюць.
Бегемоты заўсёды маюць вільготныя носікі, аднак ветэрынары вырашылі зрабіць тэсты жывёлам, калі заўважылі ў іх абодвух насмарк.
У выніку агароджу з жывёламі апячаталі. А работнікаў, якія іх даглядаюць (іх тэст на кавід быў адмоўным), абавязалі надзяваць маскі і акуляры, а таксама дэзінфікаваць абутак перад любым кантактам з бегемотамі.
«Наколькі мне вядома, гэта першае зарэгістраванае заражэнне жывёл гэтага віду, — сказаў Фрэнсіс Веркамен, ветэрынар заапарка. — Ва ўсім свеце вірус у асноўным назіралі ў малпаў і катоў».
Жывёлам нячаста праводзяць тэсты, таму ніхто дакладна не ведае, наколькі распаўсюджаны каранавірус у дзікай прыродзе.