Што будзе з рэйсамі «Белавія» і цэнамі на квіткі, калі так шмат забаронаў?
ЕС уключыў у санкцыйны спіс «Белавію», а ранейшыя абмежаванні ўжо паўплывалі на дзейнасць авіякампаніі: флот скарасціўся амаль у два разы.
Што будзе далей, чытайце па спасылцы.

«Знішчаюць найлепшае, што засталося ў адукацыі». Рэпетытар Яўген Лівянт расказаў, што ў Мінску закрываюць ліцэі
Гісторыя з магчымым закрыццём ліцэяў пачалася яшчэ вясной гэтага года. У красавіку на сайце мінскага Ліцэя № 1 з’явілася аб’ява аб тым, што новага набору вучняў не будзе. Міністр адукацыі тады паведамляў, што гэтая інфармацыя фэйк і ліцэй закрываць ніхто не плануе.
Цяпер тэма закрыцця ліцэяў стала зноў актуальнай. Праўладныя тэлеграм-каналы абвінавачваюць вядомага педагога Лівянта ў хлусні і ўсяляк зневажаюць за апублікаваную ім інфармацыю. Афіцыйных каментароў ад Міністэрства адукацыі пакуль няма.
Пры гэтым, мяркуючы па навінах з мінскіх і абласных ліцэяў, горшыя асцярогі педагогаў і бацькоў пацвярджаюцца.
Чытайце па спасылцы

У Ваўкавыску дзве дзяўчынкі выпілі гарэлку і трапілі ў рэанімацыю
У Ваўкавыску дзве дзяўчынкі ўзросту 13 і 14 гадоў, пакуль бацькоў не было дома, купілі чыпсы, дзіцячае шампанскае, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама. А затым знайшлі пляшку гарэлкі і выпілі.
Калі дадому вярнуліся бацькі, дзяўчынкі былі без прытомнасці. Яны тут жа выклікалі хуткую.
Дзеці апрытомнелі толькі ў рэанімацыі. У крыві абедзвюх выявілі больш за два праміле алкаголю — гэтая доза можа стаць смяротнай нават для дарослага.

Птушкай 2022 года выбраная белая сініца — невялікая прыгожая пеўчая птушка, якая жыве ў нас толькі на Палессі
Менавіта за яе кандыдатуру прагаласавалі сябры Аховы птушак Бацькаўшчыны. Яна змяніла леляка — птушку 2021 года, паведамляе сайт АПБ.
Што ж гэта за птушка? 10 фактаў пра яе чытайце па спасылцы.

Магілёвец дрэнна спеў песню ў караоке і застаўся без зубоў
33-гадовы магілёвец стаў ахвярай хуліганскай выхадкі незнаёмца. Мужчына адпачываў у адным з караоке-бараў горада, дзе незнаёмы збіў яго, паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама.
38-гадовы дырэктар адной з арганізацый горада, раней не судзімы мужчына, быў п'яны. Яму не спадабалася, як іншы наведвальнік выконваў адну з яго любімых музычных кампазіцый у караоке. Калі апошні выйшаў на сцэну і заспяваў, мужчына падышоў да яго, каб выказаць сваю незадаволенасць. Паміж наведвальнікамі завязалася лаянка, а пасля адзін з іх ударыў па твары іншага, выбіўшы апаненту зубы.
Завялі крымінальную справу.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ва ўкраінскай Вярхоўнай Радзе вынеслі на галасаванне пытанне аб прадастаўленні памперсаў Зяленскаму
Пазафракцыйны нардэп Геа Лерас прапанаваў забяспечыць Уладзіміра Зяленскага памперсамі на выпадак новых дзяржпераваротаў. Яго падтрымалі 10 дэпутатаў, у тым ліку два сябры партыі «Слуга народа». Таксама Лерас прапаноўваў адправіць Зяленскага ў былую рэзідэнцыю Януковіча на залаты ўнітаз — гэта ўхвалілі толькі двое нардэпаў.
Парламентарый Аляксей Ганчарэнка вынес на галасаванне прапанову падарыць прэзідэнту сінтэзатар «для падтрымкі сцэнічных навыкаў і падрыхтоўкі другога выпуска шырока вядомага шоу «Браты Цыцько — ігра без штаноў».
Сваім зваротам парламентарый Аляксей Ганчарэнка хацеў патроліць Зяленскага за адзін з нумароў «Вячэрняга квартала», у якім Зяленскі граў на піяніне без рук. Ганчарэнку падтрымалі толькі 8 парламентарыяў.
Нагадаем, што раней Уладзімір Зяленскі заяўляў, што на 1 снежня планаваўся дзяржаўны пераварот, да якога нібыта быў датычны алігарх Рынат Ахметаў.

Ці сустракаліся ў Швецыі Макей і Ціханоўская?
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей прыляцеў у Швецыю для ўдзелу ў мерапрыемствах АБСЕ. У гэтыя ж дні ў Стакгольме знаходзіцца Святлана Ціханоўская. Ці не было ў кулуарах сустрэчы чыноўніка з апазіцыяй?
Што пра гэта вядома, чытайце па спасылцы.

Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Па даных крыніц «Нашай Нівы», рыхтуецца ўсплёск уліванняў у дзяржаўную эканоміку пад выглядам закупак абсталявання і «мадэрнізацыі». Пра гэта ўсё часцей гавораць чыноўнікі, недзе ўжо пачаліся неспадзяваныя закупкі, але маштаб пакуль дробны. З чым гэта звязана?
Чытайце пра гэта па спасылцы.

Сусветныя цэны на прадукты працягваюць свой рэкордны рост
Цэны на прадукты харчавання ў свеце працягваюць расці ў лістападзе і перавышаюць ўзроўні 2011 з-за збожжа і малочнай прадукцыі. Пра гэта паведамляе Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН.
Чытайце па спасылцы.
Чытайце таксама: Сусветныя цэны на прадукты харчавання цяпер самыя высокія за апошнія 46 гадоў. Што адбываецца?

Макей расказаў пра нейкія таемныя сустрэчы ў Стакгольме, аб якіх прасілі не паведамляць
Уладзімір Макей на палях пасяджэння Рады міністраў замежных спраў АБСЕ ў Стакгольме правёў шэраг міжнародных сустрэч, аб частцы з якіх па просьбе замежных калег не паведамлялі. Пра гэта ён расказаў у інтэрв'ю БТ-1.
«У мяне адбыўся шэраг сустрэч з маімі калегамі, пра іх паведамлена афіцыйна і на сайце Міністэрства замежных спраў. Большая палова сустрэч прайшла за зачыненымі дзвярыма, і пра іх мы не паведамлялі, таму што калегі папрасілі, каб яны заставаліся, скажам, канфідэнцыйнымі», — сказаў міністр.
«Але, тым не менш, гэтыя сустрэчы адбыліся. Як раз гэтыя сустрэчы з'яўляюцца больш паказальнымі. Тое, што гучыць афіцыйна на падобнага роду публічных пасяджэннях — гэта адно, а ў кулуарах, вядома ж, калегі выказваюць меркаванне аб тым, што трэба ўсім спыніцца і ўжо думаць над тым, як спыніць далейшае нагнятанне напружанасці і далейшае раскручванне спіралі, звязанай з эскалацыяй сітуацыі», — заявіў кіраўнік МЗС.

У Магілёве дзіця спрабавала выйсці з машыны, пакуль яна яшчэ не спынілася — аўтамабіль пераехаў нагу
У выніку нага дзіцяці трапіла пад колы аўтамабіля.
На вуліцы Лепяшынскага 9-гадовы пасажыр аўтамабіля Suzuki, не дачакаўшыся поўнага спынення машыны, адчыніў дзверы і выйшаў з аўто. У выніку кіроўца аўтамабіля наехаў на нагу дзіцяці. Хлопчык атрымаў траўму. Пра здарэнне паведамляе абласная ДАІ.

Вашай увазе рэдакцыйныя матэрыялы @nashaniva, якія выйшлі ў пятніцу, 3 снежня. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Удава Зельцэра тры тыдні правяла ў Навінках
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Санкцыі — гэта добра ці дрэнна? Спрабуем зразумець па заявах уладаў
«Наступны год можа стаць крызісным». Як старыя і новыя санкцыі паўплываюць на беларускую эканоміку і ці змогуць іх абысці?
На Віцебскай абласной станцыі пералівання крыві людзі здаюць кроў і яе кампаненты ў доўг
«Знішчаюць найлепшае, што засталося ў адукацыі». Рэпетытар Яўген Лівянт расказаў, што ў Мінску закрываюць ліцэі
Ці сустракаліся ў Швецыі Макей і Ціханоўская?
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot

❗️«Спісы нібыта спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Што адбываецца на «Гомсельмашы», у БДУ і Інстытуце метралогіі?
Мы пагутарылі з супрацоўнікамі і кіраўніцтвам — чытайце па спасылцы
Поўная карціна дня — на Nashaniva.com

Што зрабіў для Беларусі Павел Белавус, які не выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту
Пра заснавальніка культурніцкай пляцоўкі «Арт Сядзіба», стваральніка крамы Symbal.by і кіраўніка кампаніі «Годна» чытайце па спасылцы.