Наша Ніва
68.1K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Гарадзенцу з інваліднасцю далі паўтара года калоніі за тое, што сігналіў пратэстоўцам

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна абвясцілі прысуд Дзмітрыю Горбачу. Мужчыну судзілі за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса), паведамляюць праваабаронцы. Справу разглядаў суддзя Віталь Лабоцкі.

Падставай для крымінальнай справы сталі падзеі 10 жніўня 2020 года. У той дзень Дзмітрый Горбач ездзіў каля абласной філармоніі і сігналіў. Дзмітрый Горбач мае інваліднасць трэцяй групы.

Дзяржабвінаваўца запрасіў у суда для абвінавачанага 1,5 года калоніі. Суддзя столькі і прысудзіў.

Самы гуманны суд у свеце: мінчук ударыў кулаком у сківіцу кантралёра і атрымаў 2900 рублёў штрафу

Самы гуманны суд у свеце: маладзечанец, які засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам, атрымаў 1,5 года хатняй хіміі
У Паўднёвай Афрыцы заявілі, што «амікрон» не выклікае цяжкіх формаў у прышчэпленых

Аднак тым, хто не зрабіў прышчэпку, можа пагражаць шпіталізацыя. Пра гэта заявіў у пятніцу міністр аховы здароўя ПАР Джо Паахла, піша ТАСС.

Паахла паведаміў, што ПАР знаходзіцца на парозе чацвёртай хвалі пандэміі каранавіруса. «За апошнія сем дзён колькасць выпадкаў захворвання на COVID-19 рэзка вырасла, — падкрэсліў ён. — Уздым цяперашняй хвалі нашмат большы, чым тры папярэднія».

«У нас ёсць пацверджаныя звесткі аб тым, што амікрон-штам лёгка перадаецца ад чалавека чалавеку, — заявіў Паахла. — Усе тыя, хто яшчэ не зрабіў прышчэпку ад каранавіруса, павінны як мага хутчэй прайсці вакцынацыю, каб абараніць сябе ад яго».

Закранаючы паходжанне амікрон-штама, Паахла адзначыў, што ўпершыню гэты варыянт каранавіруса быў выяўлены ў Батсване. «Аднак пакуль мы не ведаем, якім чынам і дзе ён пачаўся», — заўважыў міністр.
У Брытаніі да святаў выпусцілі шакаладна-апельсінавы маянэз

Брэнды Heinz і Terry’s зладзілі калабарацыю, вынікам якой стаў шакаладна-апельсінавы маянэз.

Але не ўсе ахвотныя змогуць яго пакаштаваць. Будзе выпушчана ўсяго 75 банак, якія разыграюць у сацсетках.
Наш адказ на санкцыі: Дзерман заявіў, што больш ні рубля не патраціць на візы і паездкі на Захад

Лукашэнкаўскі прапагандыст Аляксей Дзерман пракаментаваў увядзенне новых санкцый супраць Беларусі і ягоных калег: «Англо-саксы ввели персональные санкции против моих друзей и товарищей. Лично я принял решение ввести свои персональные санкции против стран Запада – ни рубля, ни копейки не потрачу на поездки к ним и на визы. Призываю вас сделать тоже самое. Пусть идут к чёрту».

У красавіку Вадзім Гігін прызнаваўся, што выкінуў пустыя цюбікі ад касметыкі Nivea і заявіў, што больш не будзе купляць прадукцыю гэтай кампанія, пакуль яна не выбачыцца перад Беларуссю.
Санкцыі — гэта добра ці дрэнна? Спрабуем зразумець па заявах уладаў

Захад узмацняе санкцыйны ціск на рэжым Лукашэнкі. На гэтым фоне ўлады абяцаюць прыраўняць заклікі да санкцый да пагрозы нацыянальнай бяспецы і ўзмацніць за гэта пакаранне.

У той жа час Лукашэнка заявіў, што сапраўдны ўрон ад абмежаванняў настолькі нязначны, што даражэй будзе яго лічыць.

Дык усё ж такі, санкцыі — гэта добра ці дрэнна? Сабралі супярэчлівыя выказванні прыхільнікаў Лукашэнкі.

▫️Мясніковіч лічыць, што санкцыі ствараюць умовы для пад’ёму нацыянальнай эканомікі.
▫️Крутой заявіў, што развіццё эканомікі Беларусі паказвае найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў. 
▫️Пункт гледжання Алега Гайдукевіча пастаянна мяняецца, але ён гучней за ўсіх крычыць пра тое, што за заклікі да санкцый трэба прыцягваць да адказнасці.
▫️Дэпутат Сівец лічыць, што санкцыі вядуць да паралізацыі работы вядучых суб'ектаў і, адпаведна, немагчымасці дзяржавы выконваць свае сацыяльныя абавязальніцтвы перад грамадзянамі.

Чытайце цалкам
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі

Аўстралійскі эпідэміёлаг прафесар Тоні Блэйклі лічыць, што штам амікрон, які аказаўся асабліва заразным варыянтам каранавіруса, але які, па папярэдніх звестках, не выклікае цяжкіх захворванняў, можа стаць выйсцем з пандэміі.

Чытайце далей
Увага пошук!

Для матэрыяла шукаем работнікаў «Гроднаэнерга». Калі гэта вы ці вашыя родныя альбо знаёмыя, пішыце ў @nasa_niva_bot.
Тэлеграм-канал і сацсеткі «Радыё Свабода» прызнаныя экстрэмісцкімі

Такім чынам, тэлеграм-каналы ўсіх буйных незалежных грамадска-палітычных медыя прызнаныя экстрэмісцкімі ў Беларусі.
«Наступны год можа стаць крызісным». Як старыя і новыя санкцыі паўплываюць на беларускую эканоміку і ці змогуць іх абысці?

Яшчэ да прыняцця пятага пакета эканамісты прагназавалі: са снежня Беларусь пачне адчуваць на сабе наступствы санкцый. Асабліва балючым мусіў стаць удар па нафтавым і калійным сектарах.

Беларускі экспартны цуд, які мы назіралі з пачатку года, наўрад ці зможа кампенсаваць будучыя страты. 

Якіх страт чакаюць цяпер? Як паўплываюць новыя санкцыі Еўропы і Амерыкі? Прагнозы розныя.

Чытайце па спасылцы
На Віцебскай абласной станцыі пералівання крыві людзі здаюць кроў і яе кампаненты ў доўг

На дзвярах Віцебскай абласной станцыі пералівання крыві павесілі аб’яву: «У сувязі з адсутнасцю фінансавання з 29.11.2021 усе выплаты прыпыненыя». Між тым кроў і плазму ад донараў прымаюць, але… у доўг.

Мы датэлефанаваліся ў медустанову па тэлефоне, які быў указаны ў аб’яве. Там пацвердзілі: гэта праўда, грошай на донараў няма.

Чытайце далей
Санкцыі ЗША стварылі пагрозу для ўнутраных пазык Беларусі ў далярах

ЗША ўвялі пяты пакет санкцый супраць Беларусі, забараніўшы сваім грамадзянам купляць яе новыя дзяржпаперы незалежна ад валюты. Краіна, якая займае ў далярах і на ўнутраным рынку, можа пазбавіцца такой магчымасці ў будучыні.

Эксперты лічаць, што Мінфін Беларусі, хутчэй за ўсё, пазбавіцца магчымасці прыцягваць даляры на ўнутраным рынку, паколькі амерыканскія банкі-карэспандэнты павінны будуць спыніць абслугоўванне гэтых транзакцый.

Чытайце па спасылцы
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы

Вядомая беларуская біятланістка Дар'я Домрачава ў інтэрв'ю «МатчТБ» распавяла пра сваё стаўленне да сітуацыі ў Беларусі.

— Наколькі моцна трывожыць вас усё, што звязана з вядомымі падзеямі ў Беларусі і якая рэакцыя на гэтыя падзеі?

— На сэрцы неспакойна, перажываю як любы нармальны чалавек. Хочацца, каб краіна квітнела і развівалася, жыла мірным жыццём. Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы. Веру, што Беларусь гэта пераадолее і ўсё ў маёй краіны і майго народа складзецца добра.

— Кранаюць крытычныя воклічы: «Домрачава не выказала свайго стаўлення»?

— Калі арыентавацца на воклічы і каментарыі ў сеціве, не ведаю, як увогуле жыць на свеце. Не лічу арыенцірам чужое меркаванне, стараюся кіравацца ўласнымі думкамі і адчуваннямі. Крытыкуюць? Ва ўсіх ёсць права. Як і на выбар стаўлення да крытыкі.

Домрачава дадала, што ў Беларусі была ў канцы кастрычніка, калі ў няні скончылася кітайская віза.
Сайт фонда і сацсеткі BYSOL прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем.
Што будзе з рэйсамі «Белавія» і цэнамі на квіткі, калі так шмат забаронаў?

ЕС уключыў у санкцыйны спіс «Белавію», а ранейшыя абмежаванні ўжо паўплывалі на дзейнасць авіякампаніі: флот скарасціўся амаль у два разы.

Што будзе далей, чытайце па спасылцы.
«Знішчаюць найлепшае, што засталося ў адукацыі». Рэпетытар Яўген Лівянт расказаў, што ў Мінску закрываюць ліцэі

Гісторыя з магчымым закрыццём ліцэяў пачалася яшчэ вясной гэтага года. У красавіку на сайце мінскага Ліцэя № 1 з’явілася аб’ява аб тым, што новага набору вучняў не будзе. Міністр адукацыі тады паведамляў, што гэтая інфармацыя фэйк і ліцэй закрываць ніхто не плануе.

Цяпер тэма закрыцця ліцэяў стала зноў актуальнай. Праўладныя тэлеграм-каналы абвінавачваюць вядомага педагога Лівянта ў хлусні і ўсяляк зневажаюць за апублікаваную ім інфармацыю. Афіцыйных каментароў ад Міністэрства адукацыі пакуль няма.

Пры гэтым, мяркуючы па навінах з мінскіх і абласных ліцэяў, горшыя асцярогі педагогаў і бацькоў пацвярджаюцца.

Чытайце па спасылцы
У Ваўкавыску дзве дзяўчынкі выпілі гарэлку і трапілі ў рэанімацыю

У Ваўкавыску дзве дзяўчынкі ўзросту 13 і 14 гадоў, пакуль бацькоў не было дома, купілі чыпсы, дзіцячае шампанскае, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама. А затым знайшлі пляшку гарэлкі і выпілі.

Калі дадому вярнуліся бацькі, дзяўчынкі былі без прытомнасці. Яны тут жа выклікалі хуткую.

Дзеці апрытомнелі толькі ў рэанімацыі. У крыві абедзвюх выявілі больш за два праміле алкаголю — гэтая доза можа стаць смяротнай нават для дарослага.
Птушкай 2022 года выбраная белая сініца — невялікая прыгожая пеўчая птушка, якая жыве ў нас толькі на Палессі

Менавіта за яе кандыдатуру прагаласавалі сябры Аховы птушак Бацькаўшчыны. Яна змяніла леляка — птушку 2021 года, паведамляе сайт АПБ.

Што ж гэта за птушка? 10 фактаў пра яе чытайце па спасылцы.