Наша Ніва
68.1K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Мінздароўя: Чарговая хваля каранавіруса ў Беларусі заканчваецца

З такой заявай 2 снежня выступіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

— Гэтая чарговая хваля каранавіруса заканчваецца, і мы ўпэўнена ідзём уніз. Гэтая цяперашняя хваля была вышэйшая, чым папярэднія, і пытанне ў тым, наколькі нізка мы спусціліся паміж гэтымі хвалямі, — сказаў кіраўнік Мінздароўя.

Па словах Піневіча, у Беларусі ад COVID-19 прышчэплены звыш 3,5 млн чалавек, аднак медыкі плануюць давесці колькасць вакцынаваных да 5 мільёнаў.
Узровень барацьбы з экстрэмізмам у Беларусі: прызнаны экстрэмісцкім тэлеграм-канал «Критика чистого разума», у якога 147 падпісчыкаў.

Раней сёння стала вядома пра прызнанне экстрэмісцкімі каналаў Арцёма Шрайбмана і «Нік і Майк».
Санкцыйныя навіны: ЕС афіцыйна прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі.

Таксама ЗША ўвялі новыя санкцыі па Беларусі — у спісе фізічныя і юрыдычныя асобы, а таксама транспартныя сродкі: Дзмітрый Баскаў, кіраўніцтва ГУБАЗіК: Андрэй Паршын, Дзяніс Чамаданаў і Міхаіл Бедункевіч, кіраўнік ДПК Анатоль Лапо, Дзмітрый Лукашэнка, а таксама «Прэзідэнцкі спартыўны клуб», «ГардСэрвіс», «Слаўкалій», «Белтэхэкспарт», «Агат», «Пеленг» і іншыя.

Абмежаванні закранулі 20 чалавек, 12 арганізацый і тры самалёты. Поўны спіс — па спасылцы.

Санкцыі пашырылі Вялікабрытанія і Канада: пад абмежаванні трапіў «Беларуськалій», супрацоўнікі ГУБАЗіК, прапагандысты (кшталту Гладкай і Азаронка)і іншыя асобы.
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну

Аказваецца, беларусы, якія вакцынаваліся расійскім «Cпутнікам» у Беларусі, у Расіі лічацца непрышчэпленымі. Пра гэта «Нашай Ніве» расказалі чытачы. Чаму так адбываецца?

Што кажуць законы і чыноўнікі, чытайце па спасылцы.
У Заслаўі мужчына хацеў высушыць адзенне на абагравальніку, у выніку трапіў у бальніцу з апёкамі 20% цела

Сёння ноччу ў Заслаўскую бальніцу шпіталізавалі 52-гадовага мужчыну. Як паведамляе mlyn.by, ён сушыў адзенне на абагравальніку. Па неасцярожнасці яно загарэлася, у выніку чаго мужчына атрымаў апёкі рук і тулава, 20% цела.

У доме ўдалося пазбегчы вялікага пажару, ратавальнікі на месца здарэння не выязджалі. Падрабязнасці вясвятляюцца.
МЗС Украіны: Лукашэнка спаліў усе масты, зрабіўшы Беларусь варожай краінай

Цяпер Украіна разглядае Беларусь як варожую дзяржаву і не выключае не толькі магчымасць расійскага ўварвання з боку суседа з поўначы, але і ўдзелу ў ім беларускіх узброеных сіл.

Заява Лукашэнкі пра гатоўнасць наведаць Крым ператварылі гэтую краіну ў варожую для Украіны. Пра гэта ў інтэрв'ю латвійскаму парталу Sargs.lv заявіў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба.

«Гэтай заявай Лукашэнка па сутнасці спаліў усе масты ў адносінах з Украінай, зрабіўшы Беларусь краінай, варожай для Украіны», — сказаў міністр, назваўшы Лукашэнку дыктатарам.

Кулеба распавёў, што ў Кіеве сур'ёзна разглядаюць не толькі магчымасць ўварвання расейскіх войскаў праз Беларусь, але і ўдзелу беларускіх вайскоўцаў у гэтай аперацыі.
Што цікавага адбылося ў беларускай музыцы за восень?

Нягледзячы на цёмны час для беларускай культуры, яна не стаіць на месцы. Падрыхтавалі для вас падборку музычных навін, а таксама новых альбомаў, кліпаў і песень, якія выйшлі ўвосень.

Чытайце па спасылцы.
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі

Новы фільм Рыдлі Скота, які ўжо ідзе ў Мінску, варта паглядзець хаця б дзеля візуальнай эстэтыкі і добрай музыкі. Кожная інтэр’ерная сцэна, лакацыя, касцюм — як карціна. А таксама, каб нацешыцца ігрой Лэдзі Гагі.

Чытайце па спасылцы.
Расійскі парламентарый звязаў санкцыі супраць Беларусі з «каланізатарскай палітыкай Захаду»

Ніякія санкцыі супраць Беларусі не дапамогуць наладзіць жыццё ў разбураных Захадам краінах Блізкага Усходу і Афрыкі. Пра гэта заявіў кіраўнік камітэта Дзярждумы Расіі па міжнародных справах Леанід Слуцкі.

«Увядзенне санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам — крывадушная спроба перакласці адказнасць за наступствы каланізатарскай палітыкі калектыўнага Захаду ў найноўшай гісторыі», — напісаў Леанід Слуцкі.

«Ніякія рэстрыкцыі супраць беларускіх уладаў не дапамогуць наладзіць жыццё ў Іраку, Сірыі і астатніх краінах, разбураных заходнімі «цывілізатарамі». Гэтак жа, як не дапамогуць бежанцам вярнуцца ў свае дамы або здабыць новыя», — адзначыў дэпутат.

На ягоную думку, фактычна, Мінск цяпер «пакараны» за вынік дзеяння шматлікіх кааліцый на чале з ЗША.
Канфіскаваны форд Віктара Бабарыкі прадалі з аўкцыёну — заявіліся шэсць удзельнікаў

Сёння адбыўся аўкцыён, на якім прадавалі машыну Ford Fiesta 2015 года. Раней яна належала Віктару Бабарыку. Ford канфіскаваў ДФР, прадалі яго дзеля кампенсацыі «шкоды», якую нібыта нанёс банкір. 

У аўкцыёне ўдзельнічалі 6 чалавек. Стартавы кошт быў 17 тысяч беларускіх рублёў. 

У выніку пасля некалькіх крокаў машыну прадалі за 19 595 рублёў. Пакупнік невядомы. У яго ёсць дзесяць сутак, каб цалкам унесці грошы.
Наша Ніва
Ангела Меркель папрасіла вайсковы аркестр правесці яе з пасады канцлера песняй культавай панк-рокершы На ўрачыстай цырымоніі аркестр Бундэсвера сыграе песню панк-рокершы Ніны Хаген «Du hast den Farbfilm vergessen» («Ты забыў каляровую плёнку»). Пра гэта піша…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як выглядалі панк-провады Ангелы Меркель?

Сёння адбылася ўрачыстая цырымонія з нагоды сыходу з пасады канцлера ФРГ Ангелы Меркель. Яна кіравала Германіяй 16 гадоў. На мерапрыемстве праз каранавірус прысутнічалі толькі 200 гасцей, яно прайшло ў абмежаваным фармаце.

Нагадаем, што для музычнага суправаджэння Меркель выбрала песні панк-рокершы Ніны Хаген і Хільдэгарды Кнеф, а таксама хрысціянскі гімн «Божа, мы славім цябе».

Відэа: Global News.
Meta запусціла платформу абароны ад порнапомсты: трэба даслаць свае аголеныя фота, каб іх ніхто не апублікаваў у сацсетках

Meta разам з брытанскай гарачай лініяй Revenge Porn Helpline запусціла платформу StopNCII.org. Абрэвіятура NCII азначае «абмен інтымнымі выявамі ў інтэрнэце без згоды». Кампанія лічыць, што публікацыя такіх фота можна знішчыць жыццё чалавека.

Кампанія прапанавала карыстальнікам, чые фатаграфіі ці відэа апублікавалі ці могуць апублікаваць у фэйсбуку і інстаграме, абраць файлы, якія сістэма змагла б аператыўна выявіць. Файлы ператвораць у лічбавы адбітак (хэш), які сацсеткі і будуць выкарыстоўваць.

Meta сцвярджае, што зыходны малюнак застанецца на прыладзе карыстальніка, яго нікуды не запампуюць і не будуць перадаваць. Аперацыя хэшавання незваротная — аднавіць арыгінальны файл будзе немагчыма.
Вашай увазе рэдакцыйныя матэрыялы @nashaniva, якія выйшлі ў чацвер, 2 снежня. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:

«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі

У Гамбіі галасуюць за прэзідэнта не бюлетэнем, а шклянымі шарыкамі. У гэтым ёсць свая прычына і свой сэнс

У ЕС прапаноўваюць зрабіць вакцынацыю ад каранавіруса абавязковай. Грэцыя ўвяла штрафы для грамадзян пасля 60 год без прышчэпак

«Па нас няма рашэння ўжо 10 месяцаў». Беларуская сям'я расказала, як захрасла ў нямецкім лагеры для бежанцаў

Судзілі Бабарыку, Знака і Калеснікаву, ліквідавалі «Вясну». Хто з суддзяў трапіў пад санкцыі ЕС

Паўсюдныя камеры назірання і сістэмы ідэнтыфікацыі па твары. Як лічбавыя тэхналогіі ўскладнілі працу шпіёнаў

«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну

Што цікавага адбылося ў беларускай музыцы за восень?

Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі

Канфіскаваны форд Віктара Бабарыкі прадалі з аўкцыёну — заявіліся шэсць удзельнікаў

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot
«Мы што, ваюем з Нарвегіяй?!» Брытанцы смяюцца з каляднай ёлкі на Трафальгарскай плошчы

З 1947 года штогод Нарвегія дорыць Лондану ёлку да Калядаў на знак падзякі за падтрымку ў Другой сусветнай вайне. Сёлета брытанцы не вельмі радыя падарунку.

З дрэва шмат жартуюць у інтэрнэце: «Яе абрэзаў цырульніка Борыса Джонсана», «Нарвежцы не вынеслі звальнення Сульшэра з МЮ», «Мы што, ваюем з Нарвегіяй?!»

У афіцыйным твітары ёлкі ў адказ на прэтэнзіі адказалі, што галінкі не зніклі, гэта проста сацыяльнае дыстанцыяванне.
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца

Каб пераадолець страх старасці, яна пайшла ў сацыяльныя работніцы. Вольны час праводзіць у трэнажорцы і сэканд-хэндах. У ёй самой, як і ў яе псеўданіме, ёсць штосьці таямнічае. Пісьменніца Святлана Курс (Ева Вежнавец) атрымала сёлета літаратурную прэмію Гедройца.

Пагаварылі з ёй пра тое, як загартоўвае дзяцінства ў вёсцы, чаму сярод нашых жанчын так шмат няшчасных, што яе адвярнула ад касцёла і як не захраснуць у варожасці.

▫️«У 90-х мы былі чужымі на гэтым свяце жыцця, бо ўсіх усё задавальняла»
▫️«Страхі, што мы будзем старыя і брыдкія, — перабольшанне. А сяброўства і каханне можна знайсці ў кожным веку. Галоўнае — захаваць здароўе».
▫️«Калі жанчына піша эмацыйна, гэтак званае раздзіранне душы, то ўсе ўспрымаюць гэта як бабскую звышэмацыянальнасць. А калі так піша мужчына, то яму прыпісваюць тонкасць перцэпцыі».

Чытайце цалкам
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола

Футбаліст «Смаргоні» Андрэй Штыгель аб’яўлены персонай «нон грата» ў беларускім футболе за махлярства, звязанае са стаўкамі і дамоўнымі матчамі. Такое рашэнне прыняла АБФФ.

Яго, а таксама гульца магілёўскага «Дняпра» Алега Чмырыкава абвінавацілі ў подкупе ўдзельнікаў спаборніцтваў. Раней Штыгеля ўжо судзілі за аналагічнае злачынства. Пасля дыскваліфікацыі ён вярнуўся ў футбол, але зноў узяўся за старое. Сёлета паўабаронца правёў 20 матчаў за «Смаргонь» і яшчэ месяц таму выходзіў на поле.

Чмырыкаў аштрафаваны і дыскваліфікаваны на год.
Удава Зельцэра тры тыдні правяла ў Навінках

Палітзняволеную Марыю Успенскую накіроўвалі туды для псіхіятрычнай экспертызы. Пра гэта @nashaniva паведаміла яе маці. 

«Вынікі гэтай экспертызы мне невядомыя. Тры тыдні дачка правяла ў бальніцы, цяпер яе вярнулі ў СІЗА», — расказвае яна.

Перадачы для Марыі прымаюць. Але перапіску блакуюць — за час, што дачка за кратамі, маці не дайшло ад яе ніводнага ліста.

«Ад адваката часам даведваюся пра яе стан: самаадчуванне то так, то гэтак», — уздыхае маці.