Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Пяць чалавек пацярпелі ў ДТЗ пад Мінскам. Легкавік разарвала напалам

Сёння раніцай на 30 км трасы «Мінск-Маладзечна-Нарач» у Мінскім раёне «Опель» занесла, пасля чаго легкавік выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў грузавы «ГАЗ». Пасля ў іх ўрэзаліся яшчэ дзве машыны.

У аварыі пацярпелі 5 чалавек.

ДАІ паведамляе, што на «Опелі», які у выніку ДТЗ разарвала напалам, стаялі ўсесезонныя шыны рознага рысунку пратэктара, які сцёрся.
❗️«Па нас няма рашэння ўжо 10 месяцаў». Беларуская сям'я расказала, як захрасла ў нямецкім лагеры для бежанцаў

На фоне міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы розныя сілы ў Германіі дыскутавалі, ці варта прымаць уцекачоў з Ірака. Але разам з гэтым, у Германіі ўжо хутка год як дабіваюцца прытулку некалькі беларускіх сем'яў. Колькі іх дакладна, мы не ведаем.

Мы пагаварылі з Таццянай, сям'я якой прыехала ў Германію з Мінскай вобласці. Дарослыя і двое дзяцей ўжо дзесяць месяцаў жывуць у лагеры, жанчына расказала, як гэта выглядае. 

▫️«Пакуль жывеш у лагеры — выдаюць невялікую суму, нам на чатырох чалавек давалі 600 еўра. Адзін раз на суткі кормяць гарачым і выдаюць «сухпай»: хлеб, ёгурт, сыр, каўбасу, малако».
▫️«Тут ёсць і беларускія цыгане, якія на словах вялікія рэвалюцыянеры. Я думаю, гэта ўсё махлярства. Кажуць, што яны «палітычныя». 
▫️«У лагеры цяжка без мовы прадзірацца праз нямецкую бюракратыю, але і жыць у краіне, дзе не працуе закон, — яшчэ цяжэй». 

Чытайце цалкам
Перад пачаткам пасяджэння рады міністраў замежных спраў АБСЕ Уладзімір Макей сфатаграфаўся са шведскай міністаркай Ан Ліндэ. Некаторыя звярнулі ўвагу, што Ліндэ нібыта дэманстратыўна трымае рукі за спінай.

У сацсетках міністарку замежных спраў Швецыі адначасова крытыкуюць за сустрэчу з прадстаўніком рэжыму Лукашэнкі і дзякуюць за прынцыповую пазіцыю.

Але, мяркуючы па фота з міністрамі іншых краін, Ліндэ проста так зручна стаяць — з рукамі за спінай. Малаверагодна, што гэта была дэманстрацыяй пазіцыі ў дачыненні да Макея.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце, колькі мігрантаў чакалі самалёта ў Ірак у мінскім аэрапорце

Відэа апублікаваў прэс-сакратар міністра-каардынатара польскіх спецслужб Станіслаў Жарын. Ён адзначае, што адлёт не азначае заканчэнне міграцыйнага крызісу, бо ў Беларусі застаецца шмат замежнікаў і ў будучым яшчэ магчымыя спробы сілавога штурму мяжы.

Нагадаем, што на сённяшні рэйс у Ірак зарэгістраваліся 427 чалавек.
«Белпошта» хоча абнавіць дызайн паштовых скрыняў. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюць усіх ахвотных

Конкурс працягнецца з 1 снежня да 28 лютага. Удзельнічаць могуць грамадзяне Беларусі, якім больш за 18 гадоў і якія пастаянна жывуць у РБ.

Дызайн-макет можа быць намаляваны ўручную або пры дапамозе праграмных прадуктаў. Разам з макетам трэба дасылаць заяўку, а таксама апісанне тэхнічных характарыстык скрыні.

Аб умовах конкурсу можна даведацца па спасылцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Ну, это пипец какой-то, Юра!». Следчыя паказалі відэа аварыі, у якой пацярпелі чатыры чалавекі

ДТЗ адбылося 3 ліпеня ў Асіповіцкім раёне. 43-гадовы мінчук абраў небяспечную хуткасць на грунтава-жвіровай дарозе, у выніку машыну занесла, пасля чаго яна ўрэзалася ў дрэва.

Пацярпелі чатыры чалавекі, у тым ліку і кіроўца, якога, мяркуючы па відэа, эмацыйна прасілі не ехаць хутка.

У выніку мінчука асудзілі на чатыры гады калоніі-пасялення. Машыну канфіскавалі.
Наша Ніва
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі Высланы з Чэхіі кіраўнік беларускага футбола Уладзімір Базанаў у інтэрв'ю «Беларусь-1» распавёў сваю версію інцыдэнту. Ён сказаў, што на яго з жонкай аказваўся псіхалагічны ціск. Чытайце…
Базанаў: На перакус і каву не пагаджаліся. Што перашкаджае падмяшаць штосьці псіхатроннае?

Дзяржаўныя СМІ амаль цалкам праігнаравалі тэму скандальнага затрымання кіраўніка АБФФ. Затое адразу па вяртанні Базанаў пагаварыў з газетай «Прэсбол», частка акцый якой якраз належыць федэрацыі футбола.

Базанаў распавёў, што з жонкай правёў у паліцэйскім пастарунку 8 з паловай гадзін:

— Провели там с женой восемь с половиной часов. Нам предлагали перекусить, попить кофе, но мы ни на что не соглашались. Что им мешает подмешать что-нибудь психотронное?

Псіхатронная зброя з’яўляецца выдуманай, яна нібыта пры дапамозе біялагічнай энергіі ўздзейнічае на мозг.
Судзілі Бабарыку, Знака і Калеснікаву, ліквідавалі «Вясну». Хто з суддзяў трапіў пад санкцыі ЕС

2 снежня ўступае ў сілу пяты пакет санкцыяў Еўрасаюза супраць беларускага рэжыму. У спісе асобаў, якія трапілі пад забарону, некалькі суддзяў і пракурор.

Расказваем, што пра іх вядома.

Чытайце па спасылцы
Суд пакараў турмой жыхарку Гомеля з псіхічным разладам за тое, што ўзяла за руку амапаўца

Суд у Гомелі вынес прысуд 49-гадовай Ларысе Кузьменка. За «гвалт над міліцыяй» (яна схапіла за руку супрацоўніка АМАП) жанчына пакараная 2 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, паведамляе «Радыё Свабода».

У Ларысы дэпрэсія і клаўстрафобія. Яна са жніўня знаходзіцца ў турме.

27 верасня 2020 года ў Гомелі падчас акцыі пратэсту супрацоўнікі АМАП прымянілі слёзацечны газ і святлашумавую зброю. Падчас разгону дэманстрантаў Ларыса Кузьменка схапіла за руку супрацоўніка АМАП, чым «прычыніла яму фізічны боль». Пацярпелы на суд не з’явіўся.

Самы гуманны суд у свеце: мінчук ударыў кулаком у сківіцу кантралёра і атрымаў 2900 рублёў штрафу

Самы гуманны суд у свеце: маладзечанец, які засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам, атрымаў 1,5 года хатняй хіміі
Паўсюдныя камеры назірання і сістэмы ідэнтыфікацыі па твары. Як лічбавыя тэхналогіі ўскладнілі працу шпіёнаў

Шпіёніць так, як раней, ужо не атрымаецца. У 2010 годзе выведнікі Масада распрацавалі план таемнага забойства палесцінскага баевіка ў Дубаі. У іх усё атрымалася, толькі не атрымалася зрабіць гэта таемна — камеры назірання здымалі іх перад і пасля таго, як яны надзелі маскіроўку.

Якія ёсць новыя выклікі шпіёнскай прафесіі, чытайце па спасылцы.
Лукашэнка — расійскаму прапагандысту: Назаві яшчэ адну такую краіну, дзе руская мова развіваецца на шкоду нацыянальнай

Лукашэнка ў размове з расійскім прапагандыстам Дзмітрыем Кісялёвым прызнаў, што руская мова ў Беларусі развіваецца на шкоду роднай беларускай.

«Мы гаворым з табой на рускай мове. Назаві яшчэ адну такую краіну, дзе руская мова дзяржаўная. Добра дзяржаўная, афіцыйная, — дзе вось так вось развіваецца руская мова. Нават на шкоду, па-мойму, нашай нацыянальнай, роднай, беларускай мове», — дадаў Лукашэнка.

Нагадаем, менавіта Аляксандр Лукашэнка стаў адным з галоўных ініцыятараў увядзення рускай мовы ў якасці дзяржаўнай у Беларусі. З 1995 года сфера ўжывання беларускай мовы значна скарацілася. Справаводства, адукацыя і тэлебачанне былі ў значнай ступені русіфікаваныя.
Мінздароўя: Чарговая хваля каранавіруса ў Беларусі заканчваецца

З такой заявай 2 снежня выступіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

— Гэтая чарговая хваля каранавіруса заканчваецца, і мы ўпэўнена ідзём уніз. Гэтая цяперашняя хваля была вышэйшая, чым папярэднія, і пытанне ў тым, наколькі нізка мы спусціліся паміж гэтымі хвалямі, — сказаў кіраўнік Мінздароўя.

Па словах Піневіча, у Беларусі ад COVID-19 прышчэплены звыш 3,5 млн чалавек, аднак медыкі плануюць давесці колькасць вакцынаваных да 5 мільёнаў.
Узровень барацьбы з экстрэмізмам у Беларусі: прызнаны экстрэмісцкім тэлеграм-канал «Критика чистого разума», у якога 147 падпісчыкаў.

Раней сёння стала вядома пра прызнанне экстрэмісцкімі каналаў Арцёма Шрайбмана і «Нік і Майк».
Санкцыйныя навіны: ЕС афіцыйна прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі.

Таксама ЗША ўвялі новыя санкцыі па Беларусі — у спісе фізічныя і юрыдычныя асобы, а таксама транспартныя сродкі: Дзмітрый Баскаў, кіраўніцтва ГУБАЗіК: Андрэй Паршын, Дзяніс Чамаданаў і Міхаіл Бедункевіч, кіраўнік ДПК Анатоль Лапо, Дзмітрый Лукашэнка, а таксама «Прэзідэнцкі спартыўны клуб», «ГардСэрвіс», «Слаўкалій», «Белтэхэкспарт», «Агат», «Пеленг» і іншыя.

Абмежаванні закранулі 20 чалавек, 12 арганізацый і тры самалёты. Поўны спіс — па спасылцы.

Санкцыі пашырылі Вялікабрытанія і Канада: пад абмежаванні трапіў «Беларуськалій», супрацоўнікі ГУБАЗіК, прапагандысты (кшталту Гладкай і Азаронка)і іншыя асобы.