Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
У Польшчы знайшлі іракцаў у запламбаванай фуры з Беларусі

Учора паліцыя Лодзкага ваяводства затрымала пецярых грамадзян Ірака ў Томашуве Мазавецкім. Яны былі знойдзеныя ў запламбаванай фуры, якая прыехала з Беларусі. Мігрантаў заўважылі толькі падчас разгрузкі. Паведамляецца, што фура прыехала ў Польшчу з Літвы, дзе да гэтага перасекла беларуска-літоўскую мяжу.

Кіроўцу затрымалі. Па інфармацыі паліцыі, фура выехала з Беларусі 24 лістапада. На пломбе не было слядоў узлому. Кіроўца заявіў, што не ведае, як у паўпрычэпе апынуліся мігранты. Затрыманых мігрантаў размясцілі ў цэнтры для мігрантаў.

На мінулым тыдні мігрантаў знайшлі ў запламбаванай фуры на беларуска-літоўскай мяжы. У МУС Літвы тады заявілі, што могуць закрыць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, калі і надалей будуць спробы перавозкі замежнікаў у грузавіках.
Праваабаронцы паведамляюць пра ператрусы па ўсёй Беларусі

Як піша @viasna96, ад самай раніцы па ўсёй Беларусі адбываюцца ператрусы. На гэты момант праваабаронцам «Вясны» вядома пра вобшукі ў мазырскага праваабаронцы Уладзіміра Целепуна, у актывістаў з Віцебска Уладзіміра Кійко і Мікалая Качурца, а таксама ў крычаўскага журналіста Сяргея Няроўнага. У Гомелі прыйшлі да журналісткі Ларысы Шчыраковай, а пасля ператрусу яе павезлі на допыт.

Акрамя гэтага, ад 7 раніцы праходзяць масавыя ператрусы ў Мінску. Па інфармацыі праваабаронцаў, з вобшукамі прыйшлі мінімум да 10 чалавек.
Міністэрства абароны Польшчы сцвярджае, што з тэрыторыі Беларусі абстралялі асвятляльныя мачты, якія былі ўсталяваныя на мяжы з Беларуссю. Ліхтары знішчылі пры дапамозе пнеўматычнай зброі.
Лукашэнка зноў прыгразіў спыніць транзіт энерганосьбітаў, калі Польшча закрые мяжу

«Слухайце, калі мяне будуць душыць палякі ці яшчэ нейкія там, я буду глядзець на нейкія кантракты? Кіньце вы, пра што вы кажаце?», — сказаў ён у інтэрв’ю расійскаму прапагандысту Дзмітрыю Кісялёву.

На ўдакладняючае пытанне, ці сур'ёзна ён пра гэта кажа, Лукашэнка адказаў: «Вядома, сур'ёзна».

«Палякі вырашылі закрыць нам мяжу з Беларуссю. Добра, зачыняйце. Мы не вельмі часта ездзім у ЕС. Наш інтарэс сёння ў Расіі, Кітаі і на ўсходзе больш за ўсё. А калі я закрыю? Што будзе з гэтым патокам тады, які ў асноўным у Расію, Кітай ідзе праз нас?» — спытаў Лукашэнка.

Па яго словах, у Расіі з Украінай паўднёвая мяжа зачынена, то-бок яны праз Украіну не пройдуць, праз «Прыбалтыку нам на плячах насіць — дарог няма».

«Таму перш чым рабіць з іх боку заявы, трэба мазгі свае курыныя ўзяць у рукі і падумаць, што ты бразгаеш», — сказаў ён.

Ён прапанаваў польскаму боку зачыніць мяжу і паглядзець, хто атрымае больш шкоды ад гэтага. «Каму ты ў шкоду закрыеш? Сам сабе? А потым, ты закрыеш… Тады вы падумайце, як вы будзеце купляць энерганосьбіты ў Расіі», — сказаў Лукашэнка.
Чэмпіён па даверлівасці. Жыхар Бабруйска тройчы за год стаў ахвярай кібермахляроў

Сума скрадзеных грашовых сродкаў склала 1845 рублёў.

Спачатку ў студзені мужчыну ў вайберы пазваніў нібыта супрацоўнік банка, якому бабруйчанін назваў рэквізіты карткі. Тады з яе скралі 1005 рублёў. У маі аналагічным спосабам скралі яшчэ 230 рублёў.

Нягледзячы на два выпадкі падману, мужчына і ў кастрычніку зноў распавёў рэквізіты карткі «супрацоўнікам банка». У трэці раз скралі 609 рублёў.
Выхоўваў кулакамі. На Століншчыне 23-гадовы айчым атрымаў 21 год калоніі за забойства дзіцяці

Трагедыя здарылася ў лютым 2020 года ў вёсцы Вялікія Арлы. 26-гадовая жанчына паведаміла медыкам, што яе малодшы сын, якому быў год і тры месяцы, памёр. Яго збіў 23-гадовы сужыцель жанчыны. Па яго словах, такім чынам ён спрабаваў выхоўваць дзіця. Маці ж паведаміла суду, што каханак неаднаразова казаў, што заб’е яе сына, бо адчуваў да яго нянавісць.

Суд вынес пакаранне мужчыну — 21 год зняволення.

Чытайце далей
Галоўную ёлку Беларусі ўпрыгожваюць белымі, чырвонымі і залатымі шарамі

Такіх шароў будзе 4 тысячы, пішуць «Мінск-Навіны». Плануецца, што навагодняя ілюмінацыя запрацуе 15 снежня.

Культавы ўніверсам «Цэнтральны» ўпрыгожылі да святаў чырвона-зялёнымі шарамі
Колькі грошай улады трацяць на мігрантаў і колькі на беларусаў. Лічбы ўражваюць

Аляксандр Лукашэнка ацаніў выдаткі Беларусі на дапамогу мігрантам на мяжы ў $25 млн. Паглядзелі, ці можа беларус за МКАДам, шараговы падаткаплатнік, парадавацца за мігрантаў, ці значныя гэта грошы для бюджэтаў беларускіх райцэнтраў.

Чытайце далей
Фонд спартыўнай салідарнасці: кіраўніка АБФФ Базанава з жонкай выслалі з Чэхіі.

Нагадаем, што іх затрымалі ўчора за парушэнне антыкавідных правіл. Базанаў збіраўся наведаць гульню жаночых зборных Чэхіі і Беларусі.
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая

Лукашэнка ўчора заявіў, што ў выпадку размяшчэння ядзернай зброі ў Польшчы ён прапануе Пуціну вярнуць ядзерную зброю ў Беларусь. Гэтыя словы пракаментаваў вайсковы аналітык.

▫️«Размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі робіць нашу тэрыторыю адной з асноўных цэляў для нанясення ўдару рознымі сіламі і сродкамі ў выпадку вайны з Расіяй».
▫️«Заяву «Я як руплівы гаспадар нічога не разбурыў [інфраструктуру для ядзернай зброі часоў СССР], усе хлявы стаяць на месцы» кожны можа праверыць асабіста, прагуляўшыся па рамонтна-тэхнічных базах былога СССР, каб убачыць, наколькі яны адрозніваюцца ад хлявоў».

Чытайце па спасылцы
«Суцэльная пакута». Японцы рады новай хвалі кавіду, бо не трэба ісці на карпаратыў з босам

У снежні пачынаецца баненкаі, сезон вечарынак у Японіі, традыцыя, якой ужо больш васьмі стагоддзяў. Але людзі не гараць жаданнем ісці на працоўныя карпаратывы сёлета. І гэта звязана не толькі з пандэміяй.

Чаму старая традыцыя выклікае трывожнасць у японцаў?

Чытайце па спасылцы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дождж з буракоў

Сотні кілаграмаў буракоў высыпаліся на дарогу ў Баранавічах.

Відэа @intexpress
У пятніцу Лукашэнка паабяцаў мігрантам, што выканае ўсё, што яны хочуць і не будзе сілком прымушаць іх вяртацца дадому. А ў аўторак у інтэрв’ю Дзмітрыю Кісялёву палітык сказаў іншае: мігрантаў будуць прасіць вярнуцца назад, бо гуманітарнага калідора не будзе.

Як мяняліся выказванні Лукашэнкі — на нашай выяве.
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы

Выданне Denikn апублікавала падрабязнасці затрымання кіраўніка беларускага футбола ў Чэхіі. Нагадаем, Уладзімір Базанаў разам з жонкай быў затрыманы ў Чэхіі, калі прыляцеў разам з жаночай зборнай на гульню. Чэшская паліцыя абвінавачвала чыноўніка ў парушэнні супрацькавідных правіл і заяўляла, што ў Базанава не было права ўезду на тэрыторыю краіны.

Базанавы атрымалі загад пакінуць тэрыторыю Чэхіі да 1 снежня, а таксама ім анулявалі шэнгенскія візы, выдадзеныя іншай краінай.

Футбольная федэрацыя Чэхіі адхрысцілася ад сітуацыі, заявіўшы, што Базанаў не атрымліваў запрашэння ад афіцыйных асоб.
Двух іракцаў знайшлі пад прычэпам грузавіка ў порце Хельсінкі. Мяркуецца, што яны дабраліся з Беларусі

Памежны патруль 30 лістапада выявіў у порце Хельсінкі двух іракцаў, якія хаваліся на восях паўпрычэпа грузавіка, які прыбыў на пароме з Таліна, паведамляе Yle.fi. Мужчыны змерзлі, але ніякіх траўмаў у іх не было выяўлена.

Фінскія памежнікі зазначаюць, што хованка была небяспечнай для жыцця, асабліва калі б грузавік разагнаўся да максімальнай хуткасці.

У мужчын не было дакументаў, якія дазваляюць ім уезд у краіну. Мяркуецца, што яны патрапілі ў шэнгенскую зону з Беларусі.

Па словах старшага следчага Пагранслужбы Юха Сіланпяя, гэты выпадак з'яўляецца унікальным для Фінляндыі. Ён адзначае, што падобных спробаў раней не было выяўлена.