Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы

Каб назапасіцца дровамі на зіму, шмат каму прыйшлося і прыходзіцца прастаяць па іх у чарзе не адзін месяц. Пры гэтым па тэлевізары гавораць, што лесу ў нас сапраўды шмат, а ў лясной прамысловасці небывалы рост паказчыкаў.

Разбіраемся, куды зніклі дровы для простых беларусаў.

Чытайце па спасылцы
Ілан Маск прадставіў новы прадукт ад Tesla… кіберсвісток

Каштуе такі дэвайс 50 даляраў. На сайце Tesla гаворыцца, што свісток — гэта «прэміяльная калекцыйная рэч, зробленая з паліраванай нержавеючай сталі». І што яна ўжо раскуплена. На Ebay свісток ужо перапрадаюць па кошце ад 100 да 2500 даляраў.

Мільярдэр лічыць, што яго тавар лепшы за «дурную анучку Apple» для паліроўкі дысплеяў за 19 даляраў.

Форма кіберсвістка падобная да дызайну Cybertruck — электрычнага пікапа Tesla, прэзентацыя якога прайшла ў 2019 годзе.
У Польшчы знайшлі іракцаў у запламбаванай фуры з Беларусі

Учора паліцыя Лодзкага ваяводства затрымала пецярых грамадзян Ірака ў Томашуве Мазавецкім. Яны былі знойдзеныя ў запламбаванай фуры, якая прыехала з Беларусі. Мігрантаў заўважылі толькі падчас разгрузкі. Паведамляецца, што фура прыехала ў Польшчу з Літвы, дзе да гэтага перасекла беларуска-літоўскую мяжу.

Кіроўцу затрымалі. Па інфармацыі паліцыі, фура выехала з Беларусі 24 лістапада. На пломбе не было слядоў узлому. Кіроўца заявіў, што не ведае, як у паўпрычэпе апынуліся мігранты. Затрыманых мігрантаў размясцілі ў цэнтры для мігрантаў.

На мінулым тыдні мігрантаў знайшлі ў запламбаванай фуры на беларуска-літоўскай мяжы. У МУС Літвы тады заявілі, што могуць закрыць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, калі і надалей будуць спробы перавозкі замежнікаў у грузавіках.
Праваабаронцы паведамляюць пра ператрусы па ўсёй Беларусі

Як піша @viasna96, ад самай раніцы па ўсёй Беларусі адбываюцца ператрусы. На гэты момант праваабаронцам «Вясны» вядома пра вобшукі ў мазырскага праваабаронцы Уладзіміра Целепуна, у актывістаў з Віцебска Уладзіміра Кійко і Мікалая Качурца, а таксама ў крычаўскага журналіста Сяргея Няроўнага. У Гомелі прыйшлі да журналісткі Ларысы Шчыраковай, а пасля ператрусу яе павезлі на допыт.

Акрамя гэтага, ад 7 раніцы праходзяць масавыя ператрусы ў Мінску. Па інфармацыі праваабаронцаў, з вобшукамі прыйшлі мінімум да 10 чалавек.
Міністэрства абароны Польшчы сцвярджае, што з тэрыторыі Беларусі абстралялі асвятляльныя мачты, якія былі ўсталяваныя на мяжы з Беларуссю. Ліхтары знішчылі пры дапамозе пнеўматычнай зброі.
Лукашэнка зноў прыгразіў спыніць транзіт энерганосьбітаў, калі Польшча закрые мяжу

«Слухайце, калі мяне будуць душыць палякі ці яшчэ нейкія там, я буду глядзець на нейкія кантракты? Кіньце вы, пра што вы кажаце?», — сказаў ён у інтэрв’ю расійскаму прапагандысту Дзмітрыю Кісялёву.

На ўдакладняючае пытанне, ці сур'ёзна ён пра гэта кажа, Лукашэнка адказаў: «Вядома, сур'ёзна».

«Палякі вырашылі закрыць нам мяжу з Беларуссю. Добра, зачыняйце. Мы не вельмі часта ездзім у ЕС. Наш інтарэс сёння ў Расіі, Кітаі і на ўсходзе больш за ўсё. А калі я закрыю? Што будзе з гэтым патокам тады, які ў асноўным у Расію, Кітай ідзе праз нас?» — спытаў Лукашэнка.

Па яго словах, у Расіі з Украінай паўднёвая мяжа зачынена, то-бок яны праз Украіну не пройдуць, праз «Прыбалтыку нам на плячах насіць — дарог няма».

«Таму перш чым рабіць з іх боку заявы, трэба мазгі свае курыныя ўзяць у рукі і падумаць, што ты бразгаеш», — сказаў ён.

Ён прапанаваў польскаму боку зачыніць мяжу і паглядзець, хто атрымае больш шкоды ад гэтага. «Каму ты ў шкоду закрыеш? Сам сабе? А потым, ты закрыеш… Тады вы падумайце, як вы будзеце купляць энерганосьбіты ў Расіі», — сказаў Лукашэнка.
Чэмпіён па даверлівасці. Жыхар Бабруйска тройчы за год стаў ахвярай кібермахляроў

Сума скрадзеных грашовых сродкаў склала 1845 рублёў.

Спачатку ў студзені мужчыну ў вайберы пазваніў нібыта супрацоўнік банка, якому бабруйчанін назваў рэквізіты карткі. Тады з яе скралі 1005 рублёў. У маі аналагічным спосабам скралі яшчэ 230 рублёў.

Нягледзячы на два выпадкі падману, мужчына і ў кастрычніку зноў распавёў рэквізіты карткі «супрацоўнікам банка». У трэці раз скралі 609 рублёў.
Выхоўваў кулакамі. На Століншчыне 23-гадовы айчым атрымаў 21 год калоніі за забойства дзіцяці

Трагедыя здарылася ў лютым 2020 года ў вёсцы Вялікія Арлы. 26-гадовая жанчына паведаміла медыкам, што яе малодшы сын, якому быў год і тры месяцы, памёр. Яго збіў 23-гадовы сужыцель жанчыны. Па яго словах, такім чынам ён спрабаваў выхоўваць дзіця. Маці ж паведаміла суду, што каханак неаднаразова казаў, што заб’е яе сына, бо адчуваў да яго нянавісць.

Суд вынес пакаранне мужчыну — 21 год зняволення.

Чытайце далей
Галоўную ёлку Беларусі ўпрыгожваюць белымі, чырвонымі і залатымі шарамі

Такіх шароў будзе 4 тысячы, пішуць «Мінск-Навіны». Плануецца, што навагодняя ілюмінацыя запрацуе 15 снежня.

Культавы ўніверсам «Цэнтральны» ўпрыгожылі да святаў чырвона-зялёнымі шарамі
Колькі грошай улады трацяць на мігрантаў і колькі на беларусаў. Лічбы ўражваюць

Аляксандр Лукашэнка ацаніў выдаткі Беларусі на дапамогу мігрантам на мяжы ў $25 млн. Паглядзелі, ці можа беларус за МКАДам, шараговы падаткаплатнік, парадавацца за мігрантаў, ці значныя гэта грошы для бюджэтаў беларускіх райцэнтраў.

Чытайце далей
Фонд спартыўнай салідарнасці: кіраўніка АБФФ Базанава з жонкай выслалі з Чэхіі.

Нагадаем, што іх затрымалі ўчора за парушэнне антыкавідных правіл. Базанаў збіраўся наведаць гульню жаночых зборных Чэхіі і Беларусі.
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая

Лукашэнка ўчора заявіў, што ў выпадку размяшчэння ядзернай зброі ў Польшчы ён прапануе Пуціну вярнуць ядзерную зброю ў Беларусь. Гэтыя словы пракаментаваў вайсковы аналітык.

▫️«Размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі робіць нашу тэрыторыю адной з асноўных цэляў для нанясення ўдару рознымі сіламі і сродкамі ў выпадку вайны з Расіяй».
▫️«Заяву «Я як руплівы гаспадар нічога не разбурыў [інфраструктуру для ядзернай зброі часоў СССР], усе хлявы стаяць на месцы» кожны можа праверыць асабіста, прагуляўшыся па рамонтна-тэхнічных базах былога СССР, каб убачыць, наколькі яны адрозніваюцца ад хлявоў».

Чытайце па спасылцы
«Суцэльная пакута». Японцы рады новай хвалі кавіду, бо не трэба ісці на карпаратыў з босам

У снежні пачынаецца баненкаі, сезон вечарынак у Японіі, традыцыя, якой ужо больш васьмі стагоддзяў. Але людзі не гараць жаданнем ісці на працоўныя карпаратывы сёлета. І гэта звязана не толькі з пандэміяй.

Чаму старая традыцыя выклікае трывожнасць у японцаў?

Чытайце па спасылцы