This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Палякі апублікавалі відэа спробы нелегальнага перасячэння мяжы групай агрэсіўных мігрантаў. Памежнікі сцвярджаюць, што ў іх кідалі каменне, металічныя трубы і петарды.
«Яны назаўжды вярнуліся на Паўночны полюс». З-за кавіду Санта Клаус сёлета прыйдзе не да ўсіх
Пандэмія адбілася і на рынку Санта Клаусаў: паколькі імі працуюць людзі старэйшага веку, звычайна з лішняй вагой, ім кавід страшнейшы ў першую чаргу.
Студыям цяпер амаль немагчыма знайсці акцёраў для калядных фотасесій: большасць альбо адмаўляюцца праз кавід, альбо радыкальна скарачаюць працу. У індустрыі вымушаныя шукаць іншыя варыянты для віншаванняў.
Чытайце далей

«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
У судовых зводках апошнім часам пішуць пра выпадкі, калі людзей караюць за падпіску на экстрэмісцкія каналы. Што адбываецца насамрэч?
@nashaniva даведалася падрабязней пра тры такія выпадкі. У двух з іх людзі былі падпісаныя на «няправільныя» каналы, але асудзілі іх не за гэта. А вось трэці стварае небяспечны прэцэдэнт судовага сафізму.
«Грамадзянін з неўстаноўленага часу, знаходзячыся ў неўстаноўленым месцы, з выкарыстаннем тэлефона з мэтай распаўсюджвання інфармацыйнай прадукцыі захоўваў у дадатку Instagram ва ўкладцы падпіскі з вольным доступам для грамадзян дэструктыўнага характару спасылку ў групу канала, якая па рашэнні суда прызнаная экстрэмісцкай. Пры гэтым акаунт у дадатку не з'яўляецца схаваным, у сувязі з чым любы грамадзянін мае доступ да паказанай спасылкі».
Раней і юрысты, і сам ГУБАЗіК, што пакаранне за падпіску на экстрэмісцкія тэлеграм-каналы, законам не прадугледжанае.
Чытайце цалкам

«Белавія», «Беларуснафта» і «Гродна Азот». Стаў вядомы поўны спіс фізічных асоб і кампаній, якія трапяць у пяты пакет санкцый ЕС
У спіс увайшлі прадпрыемствы з Беларусі, Сірыі і Турцыі, а таксама беларускія памежнікі, суддзі і прапагандысты, паведамляе «Радыё Свабода».
У спісе кампаній: «Белавія»; «Цэнтркурорт»; «Оскартур»; гатэлі «Мінск» і «Планета»; Асобная служба актыўных мерапрыемстваў (АСАМ); авіякампанія Cham Wings Airlines (Сірыя); пашпартна-візавы цэнтр VIP Grub (Турцыя); «Гродна Азот»; «Беларуснафта»; «Гродна Хімвалакно» і «Белшына».
Сярод фізічных асоб: кіраўнік ДПК Анатоль Лапо, прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз, кіраўнік АНТ Марат Маркаў, суддзя Дзмітрый Карсюк і іншыя. Цалкам спіс можна пабачыць па спасылцы.
Пакет санкцый, як паведамляецца, будзе дзейнічаць з 2 снежня.

Праўладныя тэлеграм-каналы смяюцца з памеру нямецкай гуманітарнай дапамогі, але беларускія пенсіянеры штомесяц атрымліваюць не нашмат больш
Генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў заявіў, што нямецкі Чырвоны Крыж выдзеліць для мігрантаў у Беларусі 143 тысячы еўра гуманітарнай дапамогі.
Памер нямецкай дапамогі выклікаў іронію ў праўладных тэлеграм-каналах: «Калі падзяліць паміж бежанцамі ў ТЛЦ, выйдзе аж па 150 еўра кожнаму», ‒ піша канал АТН.
Але ж можна ўспомніць, што сярэдняя пенсія ў краіне ‒ 188 еўра на месяц, з камуналкай, лекамі, прадуктамі.
143 тысячы ‒ гэта дапамога толькі нямецкай арганізацыі. Раней Шаўцоў заяўляў, што беларускі бок ужо атрымаў дапамогу ад Міжнароднай федэрацыі Чырвонага Крыжа ў памеры 266 тысяч еўра.
Агулам жа, паводле Шаўцова, чакаецца, што памер дапамогі па лініі Міжнароднага Чырвонага Крыжа для мігрантаў складзе каля 6 млн еўра.

У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
Сіноптыкі паведамляюць, што ўначы на большай частцы тэрыторыі краіны, удзень у асобных раёнах пройдзе кароткачасовы снег.
Уначы і раніцай месцамі слабыя туман, галалёд, мяцеліца. На асобных участках дарог завіруха.
Вецер заходні, паўночна-заходні 4-9 м/с, у асобных раёнах парывы да 14 м/с, уначы месцамі 15-18 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў марозу, пры праясненнях - мінус 8-10. Удзень будзе ад мінус 5 да +1.
У Мінску чакаецца ўначы да мінус сямі, удзень да мінус 4 градусаў.

«Маё сэрца рвецца на часткі, бо градус нянавісці ў Беларусі расце». Вольга Залатар выступіла з апошнім словам у судзе
Падыходзіць да сканчэння судовы працэс па справе маці пяцярых дзяцей Вольгі Залатар. Палітзняволеную абвінавачваюць у арганізацыі, удзеле ў акцыях пратэсту, а таксама ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання. Следства не знайшло і не дапытала ніводнага чалавека, які нібыта ўваходзіў у тое «фарміраванне». Пракурор запатрабавала пакаранне — пяць год калоніі.
Што Вольга сказала ў апошнім слове?
▫️«Усе мае дзеянні і выказванні падрыхтаваныя з любоўю да людзей і з нянавісцю да хлусні і гвалту».
▫️«Неабходна пакаянне і ўзаемнае прабачэнне. Толькі так магчыма спыніць грамадска-палітычны крызіс у краіне».
▫️«У матэрыялах справы маім дзеянням нададзены сэнс, які я не мела на ўвазе. Звычайныя чалавечыя ўчынкі, рэакцыі і пачуцці крыміналізаваныя».
Чытайце цалкам па спасылцы

У Мінску ў сістэму гарачага водазабеспячэння дададуць фарбавальнік? Дзе і навошта?
У сямі раёнах Мінска ў гарачую ваду цеплавых сетак з 1 снежня па 31 студзеня будзе ўводзіцца фарбавальнік флуарэсцэін для выяўлення ўцечак, пішуць «Мінск-Навіны».
Фарбавальнік не ўяўляе небяспекі для арганізма чалавека. Яго дададуць у сеткавую ваду ў закрытай сістэме кацельняў «Кедышка», «Шабаны» і Мінскай ЦЭЦ-2, якія ажыццяўляюць цеплазабеспячэнне спажыўцоў Ленінскага, Заводскага, Маскоўскага, Партызанскага, Кастрычніцкага, Савецкага і Першамайскага раёнаў горада Мінска.
Пры выяўленні ўцечак, мінчукоў просяць інфармаваць у «Мінскія цеплавыя сеткі».

Ва Ушацкім раёне перакулілася маршрутка. Два чалавекі пацярпелі
Мікрааўтобус на 32-м км дарогі Лепель - Полацк з'ехаў у кювет і перакуліўся.
Як паведамляе ДАІ, паводле папярэдніх звестак, 48-гадовы кіроўца не даў рады кіраванню і з'ехаў у кювет.
Пакуль па медыцынскую дапамогу звярнуліся два пасажыры.

Культавы ўніверсам «Цэнтральны» ўпрыгожылі да святаў чырвона-зялёнымі шарамі
«Зайшла днямі ў «Цэнтральны» па любімы «Оскар» [напой з кавы, каньяку і сырога яйка, які робяць толькі ў кафетэрыі ўніверсама, — НН]. Адчыніла дзверы — і самлела. Не, не ад кантынгенту, — кажа чытачка. — Я самлела ад навагодніх упрыгожванняў. Я, вядома, разумею, што імі хацелі сказаць тыя, хто ўсё гэта зрабіў, але гэта нават не намёк. Гэта здзек нейкі! Нават панкі афігеваюць, калі заходзяць. А іх цяжка чымсьці ўразіць».
Як ні намагаліся, але нейкага дызайнерскага рашэння ў такім упрыгожванні не ўгледзелі і іншыя мінчукі. Што ўжо казаць пра легендарную ляпніну і шыкоўныя люстры «Цэнтральнага», якім такое чырвона-зялёнае суседства відавочна не вельмі пасуе.
Чаму «Цэнтральны» вырашыў такім чынам упрыгожыць свой кафетэрый? З гэтым пытаннем @nashaniva звярнулася да адміністрацыі. Як толькі мы атрымаем адказ, адразу ж яго апублікуем.

На літоўска-беларускай мяжы стаяць вялізныя чэргі фураў, кіроўцы чакаюць па 8 сутак
Прадстаўнік транспартнай кампаніі Komlita Вітас Клімавічус сказаў, што цяпер у Райгардасе — Прывалцы стаіць 11-кіламетровая чарга з фур, якая практычна не рухаецца з месца. Па яго словах, такіх чэргаў не было за ўсю гісторыю працы кампаніі, піша Delfi.
«Там стаяць два мае цягачы з кіроўцамі. Першы кіроўца прастаяў ля мяжы 8 сутак. Іншы цягач прыехаў нядаўна, калі нічога не зменіцца, на гэтым тыдні ён не перасячэ мяжу», — сказаў суразмоўца.
«Нават не вельмі прыемна тэлефанаваць кіроўцам, яны злуюцца. Я разумею іх сітуацыю, вельмі цяжка столькі часу правесці ў кабіне, нікуды не ехаць. Бо там няма магчымасці ні памыцца, ні ў прыбіральню схадзіць, ні паесці», — заўважыў прадстаўнік кампаніі.

Легендарнай праграмы «Поле цудаў» больш не будзе. Яна зменіць назву і фармат
Першы канал перазапусціць праграму «Поле цудаў» у новым фармаце і пад новай назвай. Вядучым і мастацкім кіраўніком праграмы застанецца Леанід Якубовіч.
Канал вырашыў не працягваць кантракт з кампаніяй «ВІД», якая займалася вытворчасцю віктарыны. Са студзеня Першы канал будзе самастойна выпускаць праграму пад назвай «Наша Поле цудаў».
«Поле цудаў» у беларускім тэлерэйтынгу знаходзіцца сярод лідараў, апярэджваючы беларускіх прапагандыстаў.

Ініцыятывы «Кібер-партызаны», «Супраціў», «Дружыны народной самаоабароны — ДНС» і «Буслы ляцяць» прызнаныя тэрарыстычнымі ў Беларусі
Улады зусім не каментуюць акцыі вышэй названых арганізацый, але ў выніку прызналі іх тэрарыстычнымі.

Лукашэнка прызнаў Крым расійскім
«Крым де-факто и де-юре стал российским после референдума», — Лукашэнка сказаў у інтэрв’ю Дзмітрыю Кісялёву.
Таксама Лукашэнка сказаў, што ў яго ёсць дамоўленасць з Пуціным аб візіце ў Крым, які б хацеў пачаць з Севастопаля.

Наша Ніва
Чэшская паліцыя затрымала старшыню Беларускай асацыяцыі футбола Уладзіміра Базанава. Паліцэйскія падазраюць, што чыноўнік без дазволу прыехаў у Чэхію.
Што вядома пра затрыманне Уладзіміра Базанава?
▫️Яго разам з жонкай затрымала паліцыя Мараўска-Сілезскага края.
▫️Паліцыя падазрае Базанава ў парушэнні загада Міністэрства аховы здароўя. Па словах прадстаўніка паліцыі, Базанаў наогул не меў права ўязджаць на тэрыторыю Чэхіі.
▫️Па інфармацыі СМІ, пасля прыезду ў Чэхію Базанаў застаўся ў Астраве, пасля паехаў на стадыён у Апаве, дзе мусіў прайсці матч паміж жаночымі зборнымі Чэхіі і Беларусі.
▫️Базанаву пагражае дэпартацыя. Ён знаходзіцца ў санкцыйным спісе краін Балтыі.
УЕФА і беларуская федэрацыя футбола звярнуліся па тлумачэнні да чэшскай федэрацыі з нагоды затрымання Базанава.

«У Расію прадаваць на 30% выгадней, дзяржаўныя заводы пастаўляюць туды». Чыноўнік патлумачыў дэфіцыт малака ў Беларусі
Чытачы паведамляюць «Нашай Ніве», што ў крамах назіраецца дэфіцыт малака. «Раней быў выбар, цяпер адзін-два найменаванні. Пытаюся на касе: што такое, куды падзелася малако? Кажуць: не было паставак», — такія паведамленні прыходзяць нам апошнія дні. Мяркуючы па геаграфіі скаргаў, праблемы назіраюцца па ўсёй краіне.
Што адбываецца? Мы адрасавалі гэтае пытанне чыноўніку аднаго з аблвыканкамаў, ён выступіў ананімна.
▫️«З дэфіцытам сыравіны праблема не звязаная, яна звязаная з нежаданнем беларускіх дзяржаўных вытворцаў працаваць на беларускім жа рынку».
▫️«Дзяржаўныя прадпрыемствы ўсё гоняць на Расію — гэта да папулярнага аргумента, што «толькі дзяржава можа забяспечыць харчавую бяспеку».
▫️«Малако на паліцы вернецца, але цаной пагаршэння эканамічнага стану перапрацоўшчыкаў».

Лукашэнка прызнаў Крым расійскім «Крым де-факто и де-юре стал российским после референдума», — Лукашэнка сказаў у інтэрв’ю Дзмітрыю Кісялёву. Таксама Лукашэнка сказаў, што ў яго ёсць дамоўленасць з Пуціным аб візіце ў Крым, які б хацеў пачаць з Севастопаля.
Што раней Лукашэнка казаў пра Крым?
Украінскі паўвостраў разам з горадам Севастопаль быў незаконна акупаваны Расіяй ў 2014-м. Міжнародная супольнасць не прызнала законнасць гэтай анексіі. На працягу сямі гадоў з моманту акупацыі Аляксандр Лукашэнка неаднаразова называў паўвостраў «дэ-факта расійскай зямлёй». Такой была яго заява ў красавіку 2014 года.
«Галоўнае ў тым: дэ-факта — гэта сёння расійская тэрыторыя, гэта сёння частка Расіі. Мне гэта не падабаецца. Але хто даў падставу расіянам дзейнічаць такім чынам? І апошні аргумент — я ім [украінцам, — Рэд.] сказаў па-мужчынску: калі б вы лічылі, што гэта ваша тэрыторыя, вы б за яе змагаліся. Вы гэтую зямлю не абаранілі», — сказаў тады Лукашэнка.
У тым жа 2014 годзе Лукашэнка прыехаў у Кіеў на інаўгурацыю прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі. Украінскія журналісты спыталі яго, чый Крым.
«Спытайце ва украінцаў, чыя гэта тэрыторыя сёння. Я ўжо не аднойчы казаў: не час і не месца сёння гэтыя праблемы абмяркоўваць. Украіна павінна быць адзінай, цэласнай дзяржавай і будзе такой», — адказаў ён.
Лукашэнка тады таксама рэкамендаваў журналістам «паехаць у Крым і там дамаўляцца аб тым, каб ён быў украінскім». Аб гэтым эпізодзе Лукашэнка згадаў у 2019 годзе на сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ.
У жніўні 2021 года Лукашэнка рэзка выказаўся пра перспектывы прызнання расійскай анексіі Крыма, па сутнасці, намякнуўшы, што і ў самой Расіі далёка не для ўсіх відавочны статус паўвострава.
«Калі апошні алігарх у Расіі прызнае Крым і пачне пастаўляць туды прадукцыю, за мной справа не заржавее. Хоць мяне і многае звязвае: Будапешцкая дэкларацыя, мой подпіс там стаіць, але я і праз гэта пераступлю», — заявіў ён.
Але ўжо ў лістападзе Лукашэнка выказаў шкадаванне аб тым, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не запрасіў яго ў Крым на пасяджэнне Вышэйшай дзяржаўнай рады Саюзнай дзяржавы.