Вашай увазе рэдакцыйныя матэрыялы @nashaniva, якія выйшлі на выхадных, 27-28 лістапада. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:
Mince pies, салодкія кошыкі з начыннем — адзін з самых старых сімвалаў Раства ў Англіі
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Загінуў знакаміты морж-ютубер з Нарвегіі
Тор Экхаф па мянушцы Apetor здымаў дзіўныя ролікі, у якіх катаўся на каньках па заледзянелым возеры, даваў нырца ў палонку і піў алкаголь на камеру. У яго было больш за мільён падпісчыкаў, ролікі збіралі дзясяткі мільёнаў праглядаў, а нарвежца называлі легендай відэахостынгу.
Блогер праваліўся пад лёд 26 лістапада, паведамляюць СМІ. Яго крыкі пачуў мінак, які і выклікаў ратавальнікаў. Вадалазы выцягнулі мужчыну з вады, пасля чаго яго даставілі ў шпіталь. Але медыкам не ўдалося яго выратаваць.
За чатыры дні да смерці Экхаф апублікаваў відэа з загалоўкам «Я не памёр, мне сёння 57».

«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
Алеся — унучка Антона Луцкевіча, аднаго з заснавальнікаў БНР. Гісторыя яе сям’і — гэта пакручысты раман пра выпрабаванні, годнасць і каханне.
Кватэра жанчыны нагадвае невялікі музейчык. Карціны, намаляваныя мужам, фота з сямейнага архіва, бюст Івана Луцкевіча, які калісьці стаяў у Беларускім музеі і быў схаваны ў вайну.
▫️«Прабабуля мела латарэйны квіток і моцна малілася, каб ён выйграў. І пасля малітвы пачаліся беды. Яна напісала ліст сваім нашчадкам: «Ніколі не прасіце ў Бога грошай».
▫️«Дзяцінства сыноў Луцкевіча прайшло сярод музейных экспанатаў. Хлопцы гулялі з пярсцёнкам Усяслава Чарадзея, белай мядзведжай поўсцю, сапраўднай зброяй».
▫️«Бацька казаў пра Калыму: «Што ты, я трапіў у такое цудоўнае месца, там была ўся інтэлігенцыя. Я б ніколі ў жыцці не сустрэў у адным месцы столькі адукаваных людзей».
Чытайце цалкам па спасылцы

Уладальнік аэрапорта ў нямецкім горадзе арганізаваў прышчэпачны пункт з уласнай вакцынай ад каранавіруса
Нямецкая паліцыя закрыла нелегальны пункт вакцынацыі ад каранавіруса, які размяшчаўся ў аэрапорце горада Любек, паведамляе Welt.
Акцыя па вакцынацыі незарэгістраваным прэпаратам ад COVID-19 была спыненая 27 лістапада. Паводле падлікаў праваахоўных органаў, прышчапіцца ў аэрапорце збіраліся больш за 200 чалавек. Да прыбыцця паліцыі зрабіць прышчэпку паспелі 50 чалавек. Паліцыянты канфіскавалі ўзоры вакцыны, выкарыстаныя шпрыцы і спісы вакцынаваных, а таксама перапісалі асабістыя звесткі прысутных.
Стваральнікам прэпарата з'яўляецца нямецкі бізнэсмен і медык Вінфрыд Шцёкер, якому належыць аэрапорт Любека. Ён самастойна распрацаваў уласную вакцыну ад каранавіруса вясной 2020 года, аднак не здолеў яе зарэгістраваць.
Пры гэтым іншыя дактары пацвярджалі эфектыўнасць вакцыны Шцёкера і выявілі антыцелы ў добраахвотнікаў, якія выпрабавалі гэты прэпарат.

У Беларусі ў наступным годзе з’явіцца каўбаса без мяса
У Інстытуце мяса-малочнай прамысловасці НАН распрацавалі рэцэптуру каўбасы на расліннай сыравіне. Як сцвярджаюць навукоўцы, па смаку каўбаса падобная да мясной і будзе каштаваць значна танней.
Як піша газета «Рэспубліка», павінны з’явіцца яшчэ і раслінныя сасіскі са смакам курыцы і ялавічыны. Пры вытворчасці было вырашана адмовіцца ад соі, таму выкарыстоўваюць фасолю, гарохавую муку, бульбяное пюрэ, сухое малако і сыроватачны бялковы канцэнтрат, а таксама сметанковае масла.
Каб атрымаць смак мяснога вырабу, у склад расліннай каўбасы ўключаны смакаараматычныя рэчывы.
Таксама ў наступным годзе навукоўцы абяцаюць і марозіва без малака. Замест яго будуць выкарыстоўваць аўсянае малако, атрыманае па спецыяльнай тэхналогіі з аўсяных камячкоў.

Аб'яднанне хакераў сцвярджае, што ўзламала ўнутраную сетку «Беларуськалія»
Сайт прадпрыемства адкрываецца толькі з Беларусі.
Калі вы працуеце на «Беларуськаліі» і ведаеце сітуацыю, напішыце нам у @nasa_niva_bot.

Наша Ніва
На мяжы загінуў чарговы мігрант 27 лістапада, на ўчастку пагранічнай заставы «Відзы» Полацкага пагранічнага атрада знойдзены труп мужчыны ўзростам каля 30 гадоў, сцвярджае Памежны камітэт Беларусі. Беларускае ведамства сцвярджае, што цела збітага мігранта…
ДПК Беларусі паведаміў пра яшчэ адну смерць мігранта на мяжы
Цела было знойдзена на мяжы з Літвой.
Як і ў папярэдніх выпадках, беларускае ведамства сцвярджае, што труп з прыкметамі пабояў зацягнулі на тэрыторыю Беларусі з Літвы.

Пачаўся суд над студэнтам Арцёмам Баярскім. Яго адразу зрабілі закрытым
У Мінскім гарадскім судзе распачаўся судовы працэс над 20-гадовым палітзняволеным Арцёмам Баярскім. Былога студэнта другога курса хімфака БДУ абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем) і ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Арцёму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі, піша @viasna96.
Суддзя Алена Шылько па хадайніцтву пракурора вырашыла праводзіць судовае разбіральніцтва па справе ў закрытым рэжыме, бо «ў матэрыялах справы маюцца звесткі аб інтымным баку жыцця абвінавачанага, а таксама інфармацыя з тэлеграм-канала, прызнанага экстрэмісцкім».

Расійскія вайскоўцы распрацавалі робата-разведчыка, замаскіраванага пад камень
Робат на гусенічнай платформе можа знаходзіцца ў рэжыме чакання амаль суткі. Ён актывізуецца пры спрацоўванні сігналу ад датчыка руху. Пры гэтым аператар павінен знаходзіцца за два кіламетры ад прылады.
Курсанты распрацоўвалі робат-камень тры гады.

У Беларусі захаваюць спіс сацыяльна значных тавараў, але яго скароцяць
Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер Аляксандр Субоцін, піша БелТА.
«На дадзены момант існуе меркаванне, што пастанова, хутчэй за ўсё, застанецца. Але пералік сацыяльна значных тавараў мы скароцім да 17 [першапачаткова было 62 — НН], прыбярэм бескасцёвае мяса і іншыя пазіцыі. Пакідаем хлеб, малако, натуральнамалочную прадукцыю і гэтак далей», — сказаў Субоцін.
Субоцін распавёў, што жорсткія абмежаванні пастановы ўрада спрацавалі, але ўскладнілі фінансавы стан прадпрыемстваў.
Варта адзначыць, што нягледзячы на рэгуляванне цэн, гадавая інфляцыя ў краіне перавысіла 10%, а пастанова ўрада не перашкаджала расці цэнам на «замарожаныя» прадукты.
Мяса — амаль на 30%, малако — на 18%. Паглядзелі, як змяніліся цэны пасля «замарозкі»

Лукашэнка: Калі толькі Украіна паспрабуе развязаць канфлікт з Расіяй, у баку Беларусь не застанецца
Лукашэнка сёння правёў нараду ў Міністэрстве абароны, дзе абмяркоўвалася сітуацыя вакол межаў Беларусі.
Ён, у прыватнасці, заявіў, што Захад выкарыстоўвае мігрантаў як спосаб стрымлівання беларускай арміі ў выпадку канфлікту з Расіяй.
«Яны, напэўна, перажываюць, што ў нас стаў меншы паток мігрантаў, бо выкарыстоўвалі гэтых людзей (мы гэта ўжо бачым) для таго, каб вырашыць свае ўнутраныя праблемы і трымаць нас у напрузе. Яны выдатна разумеюць: калі толькі Украіна паспрабуе развязаць канфлікт з Расіяй, у баку Беларусь не застанецца, таму беларускае войска трэба стрымліваць, напружваць на заходніх рубяжах».

На аўторак з-за моцнага ветру абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
У аўторак, 30 лістапада, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с.
На дарогах галалёдзіца, па поўначы краіны — моцны снег, паведамляе Белгідрамет.
У Мінску чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с, на дарогах — галалёдзіца.

На «Беларуснафце» з-за выбуху абсталявання загінуў супрацоўнік, яшчэ адзін рабочы ў рэанімацыі
На прадпрыемстве «Беларуснафта» ў ноч на 28 лістапада загінуў супрацоўнік. Пра гэта блогу «Отражение» распавяла сястра загінулага. Уладзіміру Цалуйку было 33 гады, у яго засталася жонка і двухгадовая дачка.
Уладзімір Цалуйка быў памочнікам бурыльшчыка. У суботу ён выйшаў на змену і ў 23:20, Як распавяла сястра Уладзіміра, з-за павышэння ціску ва ўсталёўцы адбыўся выбух гідракампенсатара.
Ад аварыі пацярпелі два чалавекі: Уладзімір Цалуйка загінуў, па словах сястры «ў яго няма паловы твару». Другі рабочы цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане — у мужчыны пашкоджаны ногі.

Як змагацца з залежнасцю падлеткаў ад відэагульняў? Раяць самі падлеткі
Гэта не проста гульні, папярэджваюць дарослых усяго свету амерыканскія тынэйджары. Гэта віртуальная прастора, дзе чалавек вучыцца працаваць у камандзе, выбудоўвасць стратэгіі, станавіцца лідарам. І там не бессэнсоўныя чаты з сябрамі — там цэлы новы свет сацыяльных адносінаў.
Журналісты сабралі парады бацькам ад падлеткаў-гульцоў.
Чытайце па спасылцы

Польшча са жніўня 2020 года прыняла 20 тысяч беларусаў
Пра гэта на сённяшнім брыфінгу заявіла афіцыйны прадстаўнік Пагранічнай аховы Польшчы Ганна Міхальска, піша reform.by.
«Польшча ўжо аказала дапамогу 20 тысячам беларускіх апазіцыянераў, якія былі рэпрэсаваныя на тэрыторыі Беларусі», — сказала яна ў адказ на пытанне, колькі беларусаў звярталіся па міжнародную дапамогу.
Міхальска не ўдакладніла, аб якой менавіта дапамозе ідзе гаворка: выдача гуманітарных віз, прадастаўленне прытулку, пропуск праз мяжу.
Нагадаем, у канцы верасня прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заяўляў, што ў ягонай краіне каля 150 тысяч беларусаў атрымалі прытулак і працу. Паводле інфармацыі МЗС краіны, са жніўня 2020 года па жнівень 2021 года было выдадзена 12 тысяч гуманітарных віз.
Паводле звестак Еўрастата, за 2020 год першы від на жыхарства ў краінах ЕС атрымалі больш за 63,5 тысяч грамадзян Беларусі, у тым ліку 50,9 тыс. чалавек у Польшчы і каля 7,5 тысяч — у Літве.

Пачаўся Адвент. Як яго праводзяць людзі ў розных краінах?
Вянкі, свечы і календары. Гэта першыя асацыяцыі з Адвентам па ўсім хрысціянскім свеце. Але што менавіта значыць Адвент і як яго праводзяць людзі ў розных краінах свету?

Апублікавана фота першай лэдзі Туркменістана. Яна раней ніколі не з’яўлялася ў СМІ
Турэцкія СМІ апублікавалі фота Агулгерэк Бердымухамедавай. Сумеснае фота з удзелам прэзідэнтаў Туркменістана і Турцыі, а таксама іх жонак было зроблена падчас візіту Эрдагана ў Ашхабад 27 лістапада.
Гурбангулы Бердымухамедаў на экранах тэлебачання і ў СМІ звычайна з'яўляецца адзін, яго жонку туркменскія выданні ніколі не паказваюць. На сямейных фота, як правіла, прадстаўлены яго сын, дочкі і ўнукі.
Шырокай публіцы невядомыя простыя факты пра Агулгерэк Бердымухамедаву, колькі ёй гадоў і чым яна займаецца. У замежныя паездкі Бердымухамедаў жонку не бярэ.