Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца

Успомніць дзяцінства і рэлакснуць сярод нашай жахлівай рэчаіснасці. Гэта толькі адна з прычын, чаму варта паглядзець гэты фільм.

У дзяцінстве многія глядзелі ў дзяцінстве і назаўжды запомнілі белых як зефіркі прывідаў, песню Ghostbusters Рэя Паркера і ўсю адважную каманду саміх паляўнічых. Гэта працяг знакамітых «Паляўнічых на прывідаў».

Чытайце па спасылцы
Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса

Сусветныя кошты на нафту апусціліся да самага нізкага ўзроўню за апошнія два месяцы на фоне паведамленняў пра новы штам кавіду B.1.1.529.

Кошт студзеньскіх ф'ючарсаў маркі Brent на Лонданскай біржы ICE Futures да 20:06 упаў на 10,4% да 73,6 даляра за бараль. Цэны на студзеньскія ф'ючарсы WTI упалі на 12,2% да 68,8 даляра за бараль.

Штам B.1.1.529 упершыню быў знойдзены на поўдні Афрыкі, а затым стаў распаўсюджвацца ў іншых краінах. 26 лістапада стала вядома аб першым выпадку заражэння ў Еўропе.

Многія еўрапейскія і азіяцкія краіны пачалі спыняць авіязносіны з краінамі Паўднёвай Афрыкі.

Новы штам з'яўляецца патэнцыйна больш заразным і ўстойлівым да вакцынацыі.
У Беларусі амаль 60% студэнтаў бясплатна атрымліваюць адукацыю

Даныя прыводзіць Белстат. Сёлета студэнтамі сталі больш за 58 тысяч чалавек, дыпломы атрымалі каля 55 тысяч спецыялістаў.

Самым буйным універсітэтам застаецца БДУ — амаль 23 тысячы студэнтаў, на другім месцы — БНТУ (21 тысяча), на трэцім — БДЭУ (14 тысяч).

Сярод рэгіянальных вну найбуйнейшым з’яўляецца Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт (больш за 10 тысяч студэнтаў).

59,8% студэнтаў у Беларусі атрымліваюць адукацыю за кошт бюджэту, стыпендыю атрымлівае больш за 84 тысячы чалавек.

Больш за 40% сумяшчаюць вучобу з працай (дзяўчаты больш актыўна за хлопцаў). А яшчэ амаль кожны пяты студэнт яшчэ падчас навучання ўзяў шлюб. На 110 дзяўчат ва ўніверсітэтах прыходзіцца 100 хлопцаў.

Нягледзячы на пандэмію і грамадска-палітычны крызіс пасля выбараў, у Беларусі, па афіцыйнай статыстыцы, расце колькасць замежных студэнтаў: сёлета — амаль 19 тысяч чалавек, а дзесяць год таму — 9,3 тысячы. Пераважна гэта выхадцы з постсавецкіх краін (больш за 60%).
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі

Цікавы кейс разгледзелі ў Вярхоўным судзе. 27-гадовы хлопец спрабаваў абскардзіць рашэнне брэсцкай міліцыі і суда: яго пазбавілі грамадзянства, хоць ён нарадзіўся і вырас у Беларусі.

Чытайце па спасылцы.
Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) прысвоіла новаму штаму каранавіруса, які быў выяўлены ў Паўднёвай Афрыцы, грэчаскую літару амікрон.

У СААЗ прыйшлі да высновы, што штам B.1.1.529 пасля цэлай серыі мутацый можа быць больш небяспечным, і вакцыны могуць дзейнічаць на яго не так эфектыўна.

Гэты варыянт віруса распаўсюджваецца хутчэй, чым яго папярэднікі, і можа закрануць большую колькасць людзей, у тым ліку і тых, хто раней перахварэў на іншыя штамы, мяркуюць у СААЗ. У арганізацыі заклікалі ўсе краіны надаць большую ўвагу вывучэнню новага штаму.

За апошнія тыдні новы штам віруса быў выяўлены ў Батсване, Бельгіі, Ізраілі і Ганконгу.
Польскія паліцэйскія паказалі драўляныя масткі, з якімі мігранты штурмуюць мяжу

Палякі сцвярджаюць, што зрабіць такія прылады нелегалам дапамагае беларускі рэжым. На фоне сапраўды бачныя вайскоўцы па іншы бок мяжы, а масткі зробленыя занадта якасна для ўмоваў, у якіх знаходзяцца мігранты.
Выйшла новая серыя народнага мультфільма пра блізнятаў-важанятаў

Каманда некамерцыйнага праекта Vozhyki Bel рабіла гэты эпізод з асаблівай любоўю, бо ў цяперашнія часы не толькі малятам, але і дарослым так неабходна трошку больш колераў, яскравасці і добрых гісторый.

«Цяпер шмат людзей адкладае жыццё да лепшых часоў. Але нашыя дзеткі растуць цяпер, і каб і ім, і дарослым было троху святлей, мы працягваем наш праект. Нас праз краўдфандынг падтрымала так шмат людзей, што зразумела — казкам зараз самы час», — адзначыла прадзюсарка Марыя Грыц.

https://www.youtube.com/watch?v=4Dr00v881Sg
Mince pies, салодкія кошыкі з начыннем — адзін з самых старых сімвалаў Раства ў Англіі

Іх абажалі хобіты. Іх гатавала Джэйн Эйр.

Цяпер, калі да першага Раства засталося ўсяго чатыры тыдні, самы час навучыцца выпякаць гэтыя калядныя кошыкі і нам.

Чытайце па спасылцы
«Прыемна, што так высока ацанілі»: ад Уладзіміра Цыгановіча прыйшоў ліст перад прысудам

14 снежня абвесцяць прысуд Сяргею Ціханоўскаму, Міколу Статкевічу, Ігару Лосіку, Арцёму Сакаву, Уладзіміру Цыгановічу і Дзмітрыю Папову. Ім пагражае да 12—15 гадоў пазбаўлення волі.

У судзе, які праходзіць у гомельскай турме ў закрытым рэжыме, ужо выступілі абвінаваўца і адвакаты. Таксама прагучала апошняе слова абвінавачаных. Колькі запрасіў пракурор для палітвязняў — невядома. Адвакаты далі падпіску аб неразгалошванні, нагадвае Радыё Свабода.

З лістоў вязняў можна зразумець, што тэрміны, якія просіць пракурор, — вялікія ці максімальныя. «Канкрэтна тэрміны не ведаю. Але ведаю, што запрасіў пракурор па самае не магу», — кажа Наталля, жонка блогера Цыгановіча.

Муж напісаў з турмы з гумарам: «Прыемна, што мяне так высока ацанілі».
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?

Падзеі, што адбыліся ў Беларусі пасля выбараў-2020, адразу назвалі вартымі сюжэтаў кніг і кіно. І першая порцыя іх ужо створаная. У тым ліку і першыя спектаклі.

Расказваем пра частку з іх: на якіх тэатральных пляцоўках прагучалі (ці хутка пачнуць гучаць) гісторыі пра беларусаў.

Чытайце па спасылцы
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў

Інданезія — адна з краін-лідараў у свеце па вытворчасці кавы. Кававую гушчу ў Інданезіі можна цяпер не выкідаць у сметніцу — яна атрымала новае жыццё, бо навукоўцы навучыліся выкарыстоўваць яе як кампанент для літый-іённых акумулятараў.

Такія батарэйкі важаць значна менш за звычайныя акумулятары. А гэта ў сваю чаргу дазволіць сур’ёзна павялічыць прабег машыны.

Чытайце далей
З Беларусі вылецелі ўжо амаль 1,5 тысячы іракцаў

Міністэрства транспарту Ірака пацвердзіла вылет чацвёртага эвакуацыйнага рэйса, які выконваецца Iraqi Airways з Мінска ў аэрапорты Эрбіля і Багдада. Ім вылецелі 420 чалавек, паведамляе ірацкі авіяперавозчык.

Агульная колькасць эвакуіраваных за чатыры рэйсы склала 1458 іракскіх грамадзян. У Мінтрансе Ірака чакаюць, што гэтая колькасць будзе расці.

Яшчэ два рэйсы плануюцца ў суботу і нядзелю.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Двое польскіх салдат атрымалі лёгкія раненні падчас спробы штурму мігрантамі мяжы

Як паведамляюць польскія пагранічнікі, каля 100 замежнікаў спрабавалі нелегальна перасекчы мяжу на ўчастку ў раёне Белавежы.

Падчас атакі беларускія сілавікі асляплялі палякаў лазерамі і страбаскопамі.
У Беларусі забаранілі мармеладную піцу ад «Чупа Чупс»

Як паведамляе Дзяржстандарт, у прадукце ўтрымліваецца сок радыскі, што недапушчальна пры вытворчасці сокаў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ангела Меркель папрасіла вайсковы аркестр правесці яе з пасады канцлера песняй культавай панк-рокершы

На ўрачыстай цырымоніі аркестр Бундэсвера сыграе песню панк-рокершы Ніны Хаген «Du hast den Farbfilm vergessen» («Ты забыў каляровую плёнку»). Пра гэта піша Spiegel.

Музычнае суправаджэнне для мерапрыемства канцлер традыцыйна выбірае самастойна. Апроч Ніны Хаген, Меркель папрасіла аркестр сыграць песню Хільдэгарды Кнеф «Für mich sollʼs rote Rosen regnen» («Для мяне павінен ісці дождж з чырвоных ружаў»), а таксама хрысціянскі гімн «Großer Gott, wir loben dich» («Божа, мы славім цябе»).

З-за каранавіруса мерапрыемства пройдзе ў абмежаваным фармаце, на ім будуць прысутнічаць толькі 200 гасцей. Цырымонія адбудзецца 2 снежня.

Ніну Хаген называюць «маці нямецкага панку». Яна, як і Меркель, родам з ГДР. Кампазіцыя «Du hast den Farbfilm vergessen» выйшла ў 1974 годзе і атрымала папулярнасць ва Усходняй Германіі. Меркель тады было 19 гадоў.
Апытанне: Немцы не хочуць прымаць мігрантаў з-пад беларускай мяжы

Ідэю прыёму Нямеччынай мігрантаў, якія сабраліся на беларуска-польскай мяжы, адкідае амаль палова жыхароў краіны, піша Deutsche Welle. У ходзе апытання, праведзенага сацыялагічным інстытутам YouGov, 45% удзельнікаў не пагадзіліся з тым, каб дазволіць нават частцы гэтых мігрантаў прыехаць у Нямеччыну, каб тут разглядалі іх хадайніцтвы аб прытулку.

Усяго 9% рэспандэнтаў згодныя, каб гэтыя людзі прыбылі ў Нямеччыну і іх хадайніцтвы аб прытулку былі разгледжаны без якіх-небудзь папярэдніх умоў. 21% пагадзіліся б на ўезд мігрантаў толькі ў тым выпадку, калі частку людзей прымуць іншыя краіны ЕС.

Яшчэ 18% апытаных выступілі за прыём толькі тых мігрантаў, якія бягуць з зоны баявых дзеянняў.
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ

Усе мы ведаем творы і радкі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Але як выглядалі класікі айчыннай літаратуры, могуць ведаць не ўсе.

Праверце свае веды ў нашым тэсце, які можна прайсці па спасылцы.