Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+

У гэтым месяцы часопіс People вызначыў найсэксуальнейшага мужчыну 2021 года. Ім аказаўся дабрадушны, прыязны, сціплы 52-гадовы Пол Рад, вядомы многім дзякуючы «Чалавеку-мурашу», «Паляўнічым на прывідаў» і серыялу «Сябры».

За такім невідавочным рашэннем аўтарытэтнага часопіса стаіць выразная тэндэнцыя: аказваецца, жанчыны пачалі цаніць ветлівасць, ураўнаважанасць і такую патрэбную надзейнасць значна больш за пераменлівую жарсць і драму. Адпаведна, у фокус жаночай увагі сёння ўваходзяць новыя героі.

У чым шарм новых пяцідзесяцігадовых, чытайце ў матэрыяле.
Олаф Шольц на апошнім пасяджэнні дзейнага Кабінета міністраў ФРГ падарыў Ангеле Меркель метровы куст кізілу. У чым сімвалічнае значэнне такога падарунка?

Па-першае, кізіл трэба вырошчваць у «кіслай» глебе — па-нямецку sauer, што сугучна з прозвішчам мужа Меркель Іахіма Заўэра.

Па-другое, на кусце вырастуць чорныя ягады, а гэты колер сімвалізуе Хрысціянска-дэмакратычны саюз — родную партыю Меркель.
Вашай увазе рэдакцыйныя матэрыялы @nashaniva, якія выйшлі ў сераду, 24 лістапада. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:

«За трохпакаёўку ў верасні налічылі 262 рублі». Беларусы расказваюць, як плацяць павышаную камуналку

Дырэктар канадскіх авіяліній заявіў, што не ведае адну з дзяржаўных моваў ‒ пачаліся пратэсты

Чаму менеджары-міленіялы выгараюць на працы хутчэй за іншых?

«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе

«Ішоў забіраць дачку з садка». За што затрымалі салігорскага актывіста Паўла Батуева?

У КДБ засталося менш за месяц, каб перадаць справу Эдуарда Бабарыкі ў пракуратуру

«Вельмі амбіцыйны, хоча трапіць у генералы». Хто такі Віталь Казлоў, голас якога часта трапляе на злівы хакераў

Чаму шведы ядуць па кілаграме цукерак на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе

Суддзя па справе журналісткі «Тутбай» пайшла на павышэнне

Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot
У хіт-парадзе найлепшых песень усіх часоў змяніўся лідар

Песня выканаўца The Weeknd «Blinding Lights» узначаліла чарт Billboard усіх часоў. Дагэтуль на першым месцы быў хіт 1960-х гадоў Чабі Чэкера «The Twist».

«Blinding Lights», што выйшла ў 2019 годзе, імгненна стала класікай поп-музыкі. На працягу чатырох тыдняў у красавіку-маі 2020 года яна ўзначальвала штотыднёвы чарт Billboard Hot 100. Песня правяла ў гэтым чарце рэкордныя 90 тыдняў запар.

Гэта самы паспяховы сінгл The Weeknd за ўвесь час. Песня стала шырока папулярнай дзякуючы танцавальным чэленджам у тыктоку і выступленню спевака на Супербоўле ў лютым 2021 года. На Spotify «Blinding Lights» праслухалі больш за 2,6 мільярда разоў.
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»

Каб перакладаць мігрантаў на
рускую мову, настаўнікаў англійскай мовы з Гродзенскай вобласці возяць у лагістычны цэнтр «Брузгі». Людзі ездзяць валанцёрамі па чарзе кожны дзень. «Нашай Ніве» ўдалося пагаварыць з адной з настаўніц, якая камунікавала з мігрантамі.

Чытайце па спасылцы
Мінфін на аўкцыёне паспрабаваў прадаць рублёвыя дзяржаблігацыі — іх ніхто не купіў

Міністэрства фінансаў паведаміла, што не адбыўся аўкцыён па продажы дзяржаблігацый у беларускіх рублях. Прычына — адсутнасць заявак. Гаворка пра доўгатэрміновыя каштоўныя паперы. Пры гэтым запазычанні на знешніх рынках для Беларусі пакуль праблематычныя.

Доўгатэрміновыя рублёвыя дзяржаблігацыі выпуску № 301 размясцілі на аўкцыёне 16 лістапада. Іх спрабавалі прадаць праз Беларускую валютна-фондавую біржу. Аднак аўкцыён прызналі несапраўдным праз адсутнасць заявак, паведамляе Мінфін.

Намінальны кошт адной аблігацыі — 1000 рублёў. Тэрмін звароту каштоўных папер — 548 дзён.

Пры гэтым запазычанні на знешніх рынках для Беларусі пакуль праблематычныя. У верасні за межамі краіны пазычыць атрымалася толькі каля 36 млн даляраў у эквіваленце.

Раней Мінфін прызнаў наяўнасць цяжкасцяў з рэфінансаваннем знешняга дзярждоўгу. Адна з прычын, як тлумачылі ў ведамстве, — уплыў уведзеных заходніх санкцый.
Расійскія анлайн-крамы заклапочаныя рызыкай падвойнага падаткаабкладання ў Беларусі і звярнуліся да прэм’ера РФ

Змены ў заканадаўстве Беларусі і Казахстана могуць прывесці да мільярдных страт для расійскіх маркетплэйсаў кшталту Wildberries, Ozon і іншых, з тавараў якіх з наступнага года пачнуць спаганяць ПДВ. Гэта прывядзе да падвойнага падаткаабкладання. Анлайн-прадаўцы ўжо звярнуліся прэм'ера Міхаіла Мішусціна, каб той пасадзейнічаў вырашэнню праблемы, піша «КоммерсантЪ».

З улікам 20% стаўкі ПДВ у Беларусі дадатковая нагрузка на крамы складзе больш за $50 млн. У той жа час адзначаецца, што новыя падатковыя патрабаванні не будуць распаўсюджвацца на анлайн-пляцоўкі, якія знаходзяцца за межамі ЕАЭС, кшталту AliExpress, ebay і іншых.

Анлайн-крамы хочуць адтэрмінаваць увядзенне ПДВ у суседніх краінах да прапрацоўкі пытання падатковага выліку ўнутры краіны.
Памёр архітэктар Алег Вараб’ёў, аўтар будынкаў гасцініцы «Арбіта», офіса Беларускай калійнай кампаніі і іншых

Вараб’ёў памёр 24 лістапада ва ўзросце 74 гадоў, паведамляюць «Мінск-Навіны».

З 1979 па 1999 гады працаваў галоўным архітэктарам дзяржаўнага інстытута «Мінскпраект». У гэты час пад яго кіраўніцтвам былі запраектаваныя і пабудаваныя гандлёва-грамадскі комплекс «Кірмаш» з кінатэатрам «Берасце», адміністрацыйны будынак канцэрна «Белнафтахім» на пр. Дзяржынскага, комплекс гасцініцы «Арбіта».

Сярод апошніх работ Вараб'ёва і яго каманды — офіс Беларускай калійнай кампаніі на пр. Машэрава, комплекс Falcon з гатэлем на пр. Пераможцаў, рэканструяваны будынак фабрыкі-кухні на вул. Свярдлова. А на вул. Я. Купалы на месцы 2-й гарадской бальніцы цяпер будуецца шматфункцыянальны комплекс з гатэлем.
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём

Некалькі тыднямі раней Вярхоўны суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі арганізацыі, якая існавала з 1989 года.

«Шаноўныя сябры! Для таго, каб вызваліць усё з нашай сядзібы, мы арганізоўваем у суботу талаку. Пачатак у 12 гадзін. Кожны ўдзельнік зможа забраць на памяць якую-небудзь рэч: кнігу, газету. Шмат што будзе вывезена для захавання», — напісала ў сваім фэйсбуку кіраўнік ТБМ, экс-дэпутат Алена Анісім.

Яна таксама спадзяецца, што да канца месяца будзе сабрана 3200 рублёў, каб поўнасцю разлічыцца за арэнду сядзібы і ў снежні не мець ніякіх абавязкаў з гэтай прычыны. 

Офіс ТБМ на вуліцы Румянцава, 13 (станцыя метро «Плошча Перамогі») быў доўгія гады адным з цэнтраў беларускай культуры ў цэнтры Мінска. Тут праводзіліся прэзентацыі кніг, часопісаў, выставы, можна было купіць беларускія газеты, кнігі, значкі, музычныя касеты, дыскі.
«Я ўжо не думаў, што гэты дзень прыйдзе». Праз 43 гады з амерыканскай турмы вызвалілі чалавека, які быў памылкова асуджаны

У аўторак суддзя вынес рашэнне скасаваць прыгавор 62-гадоваму Кевіну Стрыкланду. 43 гады таму яго прыгаварылі да пажыццёвага тэрміну без права на датэрміновае вызваленне за злачынства, якое, як ён казаў, не здзяйсняў.

Як праз столькі год выявілі, што ён невінаваты? Чытайце па спасылцы
Суд над Эдуардам Пальчысам пачнецца 6 снежня

Працэс пачнецца а 10-й гадзіне ў Мінскім гарадскім судзе, судзіць блогера будзе Пётр Арлоў.

Дзеянні Эдуарда Пальчыса кваліфікаваныя следствам па наступных артыкулах КК РБ:

▪️ч. 3 арт. 130 (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб, якія прывялі да іншых цяжкіх наступстваў);
▪️ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў);
▪️ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак);
▪️ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).
«Не ўяўляю, што цяпер можа зламаць». Інтэрв'ю з той самай парай, якая адсядзела за рэпосты ў прыватнай перапісцы 224 дні на дваіх

Настасся Крупеніч-Кандрацьева разам з мужам Сяргеем правялі за кратамі 224 дні на дваіх. З ліпеня іх бесперапынна судзілі за перасылку адно аднаму навінаў з «экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў».

Нечакана для ўсіх, хто сачыў за лёсам пары і для іх саміх, іх адпусцілі на пачатку лістапада, папярэдне асудзіўшы на чарговыя 15 сутак. Пасля гэтага пара амаль адразу пакінула Беларусь.

У інтэрв'ю @nashaniva маладыя людзі распавялі, што дапамагло ім перажыць гэтыя месяцы і як выпрабаванні іх змянілі.

▫️«Да мяне прад’яў у іх не было, адны мацюкі і абразы кшталту: «Чаму вы сюды прыпёрліся? Вы, айцішнікі, задралі, чаго вам не хапае. Валіце назад у сваю Польшчу. Такія, як вы, тут непатрэбныя».
▫️«Не з’ехаць з глузду дапамагала ўменне іранізаваць над сітуацыяй і падтрымка сукамернікаў».
▫️«Ëсць вялікая злосць на супрацоўнікаў міліцыіі, ЦІП. Яны павінны панесці пакаранне».

Чытайце цалкам
Пенсіянеру з-пад Маладзечна даішнікі падарылі флікер, а праз суткі яго насмерць збілі на трасе

Учора ўвечары недалёка ад вёскі Мойсічы на Маладзечаншчыне «Шэўрале» насмерць збіла 75-гадовага пенсіянера. Як аказалася, за суткі да трагедыі даішнікі падарылі мужчыну флікер, піша mlyn.by.

Тады пенсіянер таксама рухаўся з краю праезнай часткі. На яго склалі пратакол, але абмежаваліся толькі папярэджаннем. Інспектарка падарыла яму флікер і асабіста апранула на рукаво.

Але падчас смяротнага наезду мужчына быў без падоранага флікера.
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі

Фудблогер Павел «Кокобай» Крамар запосціў у сваім канале рэкламу клінікі жаночага здароўя, дадаўшы барадаты пахабны анекдот пра гінеколагаў і клітар, а таксама з’едлівы хэштэг «вагінны маркетынг». У каментарыях адразу пачаўся халівар і пра якасць рэкламы, і пра гінекалагічныя паслугі ў цэлым. 

Заснавальніца клінікі публічна адказала Крамару, але яе допіс выдаліў інстаграм.

Хроніка канфлікту — па спасылцы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Польскія памежнікі апублікавалі відэа, як сцвярджаецца, масавага прарыву мяжы нелегаламі

Палякі сцвярджаюць, што ў раёне Чарэмшы мяжу спрабавалі перайсці больш за 200 чалавек. У гэты час беларускія сілавікі дапамагалі ім, слепячы палякаў лазерамі і страбаскопамі.
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет

Кубсаты, ці CubeSats — гэта маленькія прыстасаванні (аб’ёмам усяго некалькі літраў і вагой некалькі кілаграмаў), якія выкарыстоўваюцца для даследаванняў з космасу. Іх можна сабраць хутчэй і больш танна, чым традыцыйныя спадарожнікі, і цяпер на арбіце Зямлі лётаюць сотні такіх кубсатаў.

Што гэта такое і як кубсаты дапамагаюць чалавецтву?
У Славакіі ўведзены жорсткі двухтыднёвы лакдаўн нават для прышчэпленых

У Славакіі з чацвярга ўведзены жорсткі двухтыднёвы лакдаўн для ўсяго насельніцтва, у тым ліку тых, хто перахварэў на COVID-19 і прышчэпленых. У краіне зачыняюцца ўсе кафэ, а таксама крамы, акрамя тых, дзе прадаюцца прадукты першай неабходнасці, паведамляе Deutsche Welle.

Улады Славакіі лічаць крытычнай сітуацыю ў бальніцах, а таксама тое, што колькасць новых выпадкаў інфікавання кавідам за суткі дасягнула максімуму з пачатку пандэміі.

Людзям дазволена пакідаць сваё жыллё толькі для паходу ў бліжэйшую краму, школу, на працу або ў пункты вакцынацыі, тэставання, а таксама для атрымання медыцынскай дапамогі. Выгульваць сабак можна на адлегласці не больш за 500 метраў ад месца пражывання.

Урад абвясціў, што праз 10 дзён некаторыя меры могуць змякчыць для вакцынаваных.
«Ёсць небяспека, што праз год адменяць і малако, і грошы». Што не так са зменамі ў Працоўны кодэкс

Нядаўна Мінпрацы анансавала змены ў Працоўны кодэкс. Сярод іх — прапанова дазволіць на заводах замест малака атрымліваць грашовую кампенсацыю, чаргаваць працу ў офісе і дома.

Разбіраемся, ці ўсе змены на карысць работнікам. Што кажа пра іх кіраўнік незалежнага прафсаюза?

Чытайце па спасылцы