Як выглядаюць пахаванні мігрантаў на польскіх могілках
У Багоніках на Падляшшы, дзе гістарычна жывуць татары і ёсць мусульманскія могілкі ды мячэць, учора пахавалі заўчасна народжанае дзіця. Яго маці знаходзіцца ў крытычным стане ў бальніцы, а бацька з пяццю дзецьмі застаецца ў лагеры для замежнікаў, піша OKO.press.
Раней у Багоніках пахавалі 19-гадовага сірыйца, 37-гадовага еменца і яшчэ аднаго замежніка, чыю асобу высветліць не атрымалася.

«Мы цяпер захраслі тут на ўсё жыццё». Курды, якія вярнуліся з Беларусі тыдзень таму, трапілі ў яшчэ большую нявыкрутку
Многія курды, каб назбіраць грошай на падарожжа ў ЕС праз Беларусь, пазычалі грошы і прадавалі маёмасць. 430 з іх вярнуліся дадому ні з чым. Адны плануюць праз год зноў спрабаваць трапіць у Еўропу, іншыя змірыліся і больш не мараць перабрацца на Захад.
Чытайце далей

Нацбанк усталяваў мэту па інфляцыі на 2022 год у памеры 6%. Цяпер гадавая інфляцыя перавышае 10%
Нацыянальны банк плануе ўстанавіць мэтавы паказчык інфляцыі на 2022 год не больш за 6%. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення даследаванняў і стратэгічнага развіцця НБРБ Наталля Мірончык, піша reform.by.
Мірончык адзначыла, што пры неабходнасці Нацыянальны банк будзе павышаць стаўкі.
У Беларусі цяпер гадавая інфляцыя складае 10,5%. Мэтавы паказчык на гэты год складаў 5 працэнтаў.

Чаму менеджары-міленіялы выгараюць на працы хутчэй за іншых?
Калі малады супрацоўнік атрымлівае павышэнне ў кампаніі, часцей за ўсё яго робяць менеджарам сярэдняга звяна. У яго вырастае заробак, але малады супрацоўнік не адразу разумее, што насамрэч ён узяў на сябе.
Неўзабаве вялікая колькасць пачынае пакутаваць на дэпрэсію.

Беларус хацеў завезці ў краіну McLaren за $290 тысяч, але занізіў ягоны кошт у 14 разоў
42-гадовы беларус перасякаў літоўска-беларускую мяжу і вёз у краіну аўтамабіль McLaren 720SSpider 2019 года. Ён падаў дакументы, паводле якіх машына каштавала 18 тысяч еўра.
Мытнікі правялі праверку і высветлілі, што рэальны кошт — большы за 260 тысяч еўра (290 тысяч даляраў).
Мытнікі мяркуюць, што мужчына спрабаваў ухіліцца ад выплаты мытных плацяжоў на суму, большую за 280 тысяч рублёў, распачатая крымінальная справа.

Лукашэнка прысвоіў лётчыкам Мікіце Куканенку і Андрэю Нічыпарчыку, якія загінулі ў маі гэтага года ў выніку крушэння вайсковага самалёта ў Баранавічах, званне «Герой Беларусі».
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Такую настаўніцу вы яшчэ не бачылі. З ружовымі валасамі і ў міні-спадніцы дзяўчына вядзе англійскую мову ў адной з мінскіх школ. Жартаўлівыя відэа пра сваю працу яна выкладвае ў тыктоку.
19-гадовая Паліна вучыцца ў каледжы на апошнім курсе на настаўніцу англійскай мовы. У школе яна праходзіць практыку — тры разы на тыдзень вядзе ўрокі ў старшакласнікаў.
🟣 «Мае 11-класнікі паставіліся станоўча. Я думала, яны не будуць успрымаць мяне ўсур’ёз, але на маё здзіўленне ўсё прайшло добра. Я гутару з імі як педагог, але на іх хвалі. Яны мяне паважаюць».
🟣 «Я натхняюся Маргенштэрнам, і ён сказаў цікавую рэч: часам трэба адключаць мозг і думаць сэрцам».
🟣 «У школьным узросце я была залежная ад чужога меркавання, мне было страшна паказваць сябе. Хацела быць як усе — проста прыгожай дзяўчынкай. Потым падрасла і зразумела, што наогул не трэба думаць, што пра цябе кажуць».
Чытайце цалкам

«Ішоў забіраць дачку з садка». За што затрымалі салігорскага актывіста Паўла Батуева?
Учора, 23 лістапада, быў затрыманы салігорскі актывіст Павел Батуеў. Даведаліся падрабязнасці.
Паўла затрымалі, калі ён ішоў забіраць дачку з садка. Яго жонка ў той момант была з сынам у бацькоў. Ператрус правялі спачатку ў бацькоўскай кватэры, пасля ў ягонай.
Забралі ноўтбук, узмацняльнік вай-фаю, жончыны тэлефон і флэшку, значок і нашыўку з «Пагоняй», два старыя нататнікі.
Родным сказалі, што да Паўла прыйшлі па артыкуле за абразу. Справай актывіста займаюцца не мясцовыя сілавікі, а супрацоўнікі з Мінска.
Беларус пяць гадоў пражыў на Ямале. Гутарка пра пургу, ненцаў, алкаголь і грошы

Пасля абвінавачванняў у гандлі наркотыкамі ад кіраўніка расійскага СК рэпер Маргенштэрн з’ехаў з Расіі… у Беларусь
Тэлеграм-каналы паведамляюць, што рэпера Маргенштэрна заўважылі ў Смаленску пры пасадцы на цягнік «Масква — Мінск».
Раней кіраўнік расійскага СК Бастрыкін абвінаваціў яго ў гандлі наркотыкамі ў сацсетках.
Адвакат Маргенштэрна заявіў, што не можа ні пацвердзіць, ні абвергнуць інфармацыю пра ад’езд свайго кліента.

❕Увага, пошук
Шукаем дальнабойшчыкаў, якія стаяць цяпер у чэргах на мяжы з Польшчай ці Літвой.
Калі гэта вы ці вашыя знаёмыя, напішыце нам у @nasa_niva_bot.

Жыллё для берасцейцаў, якія стаяць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў, будуць будаваць у Жабінцы
Пра гэта паведаміў кіраўнік Брэста Аляксандр Рагачук.
«У найбліжэйшы час маем намер актывізаваць развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва па розных кірунках з горадам-спадарожнікам Брэста Жабінкай. Адзін з першых кірункаў — будаўніцтва ў райцэнтры жылля для берасцейцаў, якія стаяць на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў», — напісаў Рагачук у сваім тэлеграм-канале.
Адзначым, што Жабінка знаходзіцца ў 27 км ад Брэста.

Кіраўнік БПЦ Веніямін заклікаў ставіцца да мігрантаў як да «прышэльцаў»
«Да іх трэба ставіцца, як да «прышэльцаў». Менавіта так Стары Запавет заклікае ставіцца да ўсіх вандроўнікаў у нашым жыцці. Біблія кажа, што і мы прышэльцы на гэтай зямлі, як і многія бацькі нашыя. Таму ў адносінах да вандроўнікаў і прышэльцаў трэба праяўляць міласэрнасць і спачуванне, у складаную хвіліну іх падтрымаць і забяспечыць іх хлебам», — распавёў Веніямін у сераду падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску, піша Interfax.by.
Кіраўнік БПЦ адзначыў, што, згодна з рэлігійным вучэннем, усе людзі, пражыўшы жыццё на зямлі, будуць даваць свой адказ за ўласныя ўчынкі перад Богам, і заклікаў усіх, ад каго залежыць міграцыйны крызіс і лёсы людзей на мяжы, дапамагчы ім.

У мінскім Зялёным Лузе тралейбус наехаў на пешахода
ДТЗ адбылося сёння днём на вуліцы Мірашнічэнкі. На месцы працавалі супрацоўнікі ДАІ, ратавальнікі і медыкі.
Па папярэдняй інфармацыі, тралейбус наехаў на пешахода. Чытачы «Анлайнера» паведамляюць, што цела было накрыта.

У КДБ засталося менш за месяц, каб перадаць справу Эдуарда Бабарыкі ў пракуратуру
Эдуард Бабарыка быў затрыманы разам з бацькам 18 чэрвеня 2020 года. І калі Віктар Бабарыка ўжо асуджаны і адбывае пакаранне ў калоніі, то Эдуард усё яшчэ ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ. Па законе, ён можа быць пад вартай да суда максімум 18 месяцаў, якія заканчваюцца 18 снежня, гэта крайні тэрмін, калі следства павінна перадаць справу пракурору для накіравання ў суд.
Бабарыку-малодшаму было выстаўленае абвінавачванне ва ўхіленні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 КК — ад 3 да 7 гадоў зняволення згодна папярэдняй рэдакцыі кодэкса, якая дзейнічала на той момант). Гэта цяжкае злачынства. У такім выпадку, па законе, утрымліваць пад вартай могуць да 18 месяцаў (арт. 127 КПК), гэты тэрмін хутка скончыцца. Пасля справу павінны ці перадаць пракурору для накіравання ў суд, ці змяніць меру ўтрымання Эдуарду на тую, якая не будзе звязаная з абмежаваннем свабоды.

Наша Ніва
У мінскім Зялёным Лузе тралейбус наехаў на пешахода ДТЗ адбылося сёння днём на вуліцы Мірашнічэнкі. На месцы працавалі супрацоўнікі ДАІ, ратавальнікі і медыкі. Па папярэдняй інфармацыі, тралейбус наехаў на пешахода. Чытачы «Анлайнера» паведамляюць, што цела…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З’явілася відэа ДТЗ з удзелам тралейбуса ў Зялёным Лузе. У ім загінула 86-гадовая жанчына
Як бачна па кадрах, пешаходы пераходзілі вуліцу на зялёнае святло. Але тралейбус не спыніўся на чырвонае і збіў жанчыну, якая памерла на месцы здарэння.
Магчыма, у тралейбуса не спрацавалі тармазы.