Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
У Мінску за год колькасць наркатычных злачынстваў вырасла на 20%

Па звестках пракуратуры, сёлета істотна вырасла колькасць злачынстваў, звязаных з наркотыкамі. Так, за дзевяць месяцаў 2021-га такіх фактаў зарэгістравана на 200 больш, чым летась. Колькасць злачынстваў па факце збыту наркотыкаў і псіхатропаў вырасла амаль на 25%, як і колькасць тых, хто трапіў у бальніцу з наркатычным атручэннем.

Зафіксаваныя новыя схемы распаўсюджвання анлайн, прычым апошнім часам з’яўляецца ўсё больш навінаў пра тое, што школьнікі займаюцца продажам наркотыкаў.

Пракуратура лічыць працу сілавікоў у барацьбе з распаўсюджваннем наркотыкаў эфектыўнай. 

Чытайце больш
«Спадзяюся, нашым папярэднікам не было б за нас сорамна». Ягор Марціновіч з-за кратаў перадаў вітанні да 115-годдзя «Нашай Нівы»

Вось ужо пяты месяц галоўны рэдактар «НН» Ягор Марціновіч і кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэй Скурко знаходзяцца за кратамі. У іх няма магчымасці чытаць «Нашу Ніву», але ў сваіх лістах яны перадаюць падзяку чытачам, якія ў самыя цяжкія часы засталіся з выданнем, падтрымліваюць і дасылаюць лісты нашаніўцам у СІЗА.

Да 115-годдзя «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч перадаў кароткае вітанне:

«У 1906-м была Расійская імперыя і была «Наша Ніва». У 1991-м быў СССР і была «Наша Ніва». У 2021-м у Беларусі — дыктатура і «Наша Ніва». Як у старым габрэйскім анекдоце. Мы ўжо ў фінале. Можна выгнаць рэдакцыю з тэрыторыі Беларусі, але
пакуль нікому не ўдалося забіць мару пра сваю газету, якая будзе глядзець на свет з беларускага пункту гледжання.

Можна ўзяць закладнікаў, але нашаніўцы працягваюць сумленна працаваць. Сёння ў мяне няма магчымасці чытаць «Нашу Ніву», даваць парады калегам. Але спадзяюся, нашым папярэднікам не было б сорамна за тое, што і як мы рабілі». 

Калі ласка, памятайце пра нашых калег, якія да апошняга дня на свабодзе рабілі ўсё магчымае, каб беларусы маглі чытаць праўдзівыя навіны пра Беларусь і свет.

Дашліце ліст, паштоўку ці тэлеграму нашаніўцам, павіншуйце іх са 115-годдзем НН!

Адрас для ліставанняў:
220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. СІЗА №1
Марціновіч Ягор Аляксандравіч
Скурко Андрэй Генадзевіч
«Да канца зімы ўсе ў Германіі будуць альбо прышчэпленыя, альбо перахварэўшыя, альбо мёртвыя». Немцы чакаюць піку кавіду

Так выказаўся міністр аховы здароўя Германія Енс Шпан, тлумачачы, наколькі важна прышчапляцца.

«Свабода прадугледжвае адказнасць, і ў кожнага ёсць абавязак перад грамадствам — прышчапіцца», — сказаў ён.

Германія перажывае чацвёртую хвалю каранавіруса, колькасць выпадкаў захворвання расце штодня і многія шпіталі ўжо цалкам запоўненыя, піша BBC. Таксама ў краіне адзін з самых нізкіх адсоткаў вакцынаванасці насельніцтва ў Заходняй Еўропе — на сёння там прышчапіліся 68% жыхароў краіны.

Неўзабаве будуць ўведзеныя больш строгія правілы, паводле якіх невакцынаваным нельга будзе з’яўляцца ў грамадскіх месцах, а некаторыя славутыя нямецкія калядныя кірмашы ўжо скасаваныя.

Міністр таксама сказаў, што штам Дэльта настолькі высоказаразны, што «ўсе, хто не прышчапіўся, цягам наступных месяцаў заразяцца».
У дзень 115-годдзя «Нашай Нівы» тэлеграм-канал і сацсеткі «НН» прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.

У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, які вядзе Мінінфарм, гэтая інфармацыя пакуль што не з'явілася.
СБ: «Лукашэнка можа сказаць Захаду дзякуй за санкцыі». Эканаміст: «Гэта дзіцячая памылка!»

Дзяржаўная газеты «СБ» перадрукавала нататку данецкага журналіста Аляксея Ільяшэвіча, які піша, што аб’ёмы знешняга гандлю Беларусі з ЗША і ЕС растуць рэкорднымі тэмпамі. «Цяпер Лукашэнка можа сказаць Захаду дзякуй за санкцыі супраць Беларусі. Станоўчы эфект ад іх лічыцца мільярдамі», — сцвярджае Ільяшэвіч.

Сапраўды, санкцыі ідуць Беларусі на карысць? Зусім наадварот, кажа эканаміст Кацярына Барнукова.

«Я не веру, што гэты эксперт мог здзейсніць такую дзіцячую памылку. Бо калі рэчы адбываюцца адначасова, гэта зусім не значыць, што адна з іх выкліканая іншай. Гэты эксперт проста адкрыта хлусіць чытачам».

Чытайце цалкам
Інтэрпал выключыў з базы даных беларуса Макарыя Малахоўскага, якога затрымлівалі ў Польшчы

12 верасня 2021 года Макарый Малахоўскі быў затрыманы супрацоўнікамі польскай паліцыі па запыце пракуратуры Беларусі. На наступны дзень ён быў вызвалены з-пад варты, паколькі распачатая супраць яго крымінальная справа палітычна матываваная.

Макарый яшчэ чакае канчатковага рашэння польскіх уладаў па працэсе экстрадыцыі, але Алесь Міхалевіч атрымаў ліст ад генеральнага сакратарыята інтэрпола, якое пацвярджае выдаленне даных Макарыя з базы міжнароднага вышуку.

Чытайце па спасылцы.
Пры памілаванні асуджаных могуць улічыць асабістае паручальніцтва. Яго ўжо прапаноўваюць набыць за 700 даляраў

Сёлета ў Беларусі з’явіўся інстытут паручальніцтва пры памілаванні. Сэнс новаўвядзення: чалавек, які, па меркаванні ўладаў, заслугоўвае даверу, можа пісьмова паручыцца за асуджанага, што той, калі апынецца на свабодзе, не будзе перашкаджаць расследаванню ці разгляду справы ў судзе, што больш не здзейсніць злачынства.

Як стала вядома «Нашай Ніве», сваякам вязняў сталі прапаноўваць паручальніцтва за грошы — «вынаходлівыя» беларусы просяць за гэта 700 даляраў. Адзначым, што гэта незаконная «паслуга».

Чытайце па спасылцы.
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева

У інтэрнэце з'явіўся запіс размовы, якая, як сцвярджаецца, была зробленая 10 верасня 2020 года.

На запісе чалавек з голасам, падобным да голасу на той момант міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева гаворыць са сваім падначаленым. Начальнік на запісе дае ўказанне свайму падначаленаму, што трэба тэрмінова знайсці міліцыянераў, пацярпелых падчас разгону акцый пратэсту.

Чытайце па спасылцы.
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?

«Наша Ніва» выдавалася без перапынкаў 10 гадоў, з 1906 па 1915 год, пакуль немцы не акупавалі Вільню.

«Наша Ніва» зрабіла так шмат для нацыянальнага развіцця, бо выходзіла стабільна. А стабільнасць тая залежала ад бесперапыннага фінансавага забеспячэння.

Чытайце па спасылцы.
«Можа запалаць так, што мільёны ўкраінцаў пабягуць шукаць прытулак». Расійскія сілавікі працягваюць запалохваць Украіну

Сакратар Рады бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў у інтэрв'ю расійскаму пракрамлёўскаму выданню «Аргументы і факты» заявіў, што «ва Украіне можа запалаць» так, што мільёны ўкраінцаў вымушаныя будуць бегчы за мяжу.

«Устанавіўшы свой пратэктарат ва Украіне, Захад разбурыў эканоміку гэтай краіны, давёў грамадства да бяспраўя, а асобныя пласты насельніцтва да галечы. У любы момант ва Украіне можа запалаць так, што мільёны ўкраінцаў пабягуць шукаць прытулак у іншых краінах», — сказаў ён.

Патрушава лічаць адным з найбольш уплывовых чыноўнікаў Крамля.

Нагадаем, нядаўна расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай на сітуацыю ў Грузіі ў 2008 годзе.

Паведамленні аб тым, што Расія нарошчвае вайсковыя сілы на мяжы з Украінай, пачалі з'яўляцца ў СМІ ў канцы кастрычніка-пачатку лістапада, у прыватнасці, пра гэта пісалі The Washington Post і Politico.
ЕС выдзеліць €3,5 млн на вяртанне мігрантаў з Беларусі ў свае краіны

ЕС выдзеліць €3,5 млн на тое, каб падтрымаць добраахвотнае вяртанне мігрантаў з Беларусі ў свае краіны. Пра гэта заявіла ў аўторак кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

«Усё больш мігрантаў аказваюцца ў пастцы, і мы будзем супрацоўнічаць з агенцтвамі ААН, каб палегчыць іх вяртанне дадому. Мы мабілізуем да €3,5 млн для падтрымкі добраахвотнага вяртання з Беларусі», — паведаміла яна.

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з Латвіяй, Літвой і Польшчай, куды з пачатку года накіраваліся мігранты, рэзка абвастрыўся 8 лістапада. Некалькі тысяч чалавек падышлі з беларускага боку да польскай мяжы і не пакідалі памежную зону, некаторыя з іх паспрабавалі трапіць на тэрыторыю Польшчы, зламаўшы загароду з калючага дроту.

Краіны ЕС абвінавачваюць Мінск у наўмыснай эскалацыі крызісу.
Дырэктара Коласаўскага тэатра ў Віцебску звальняюць за фразу «Жыве Фландрыя!»

У Нацыянальным акадэмічным драмтэатры імя Якуба Коласа з 1 снежня звальняюць дырэктара Аляксандра Старых, паведамляе тэлеграм-канал vitebsk_info.

Чыноўнікам ад культуры не спадабаўся спектакль «Ціль», у якім гучала фраза «Жыве Фландрыя!».

21 лістапада адбыўся прэм'ерны паказ, на якім прысутнічалі міністр культуры Анатоль Маркевіч, прадстаўніца міністэрства Ірына Дрыга, а таксама кіраўніцтва Віцебскай вобласці. П'есу стварыў драматург Рыгор Горын па матывах рамана «Ціль Уленшпігель».

Пасля заканчэння прэм'ернага спектаклю чыноўнікі выступілі з прамовамі і ўручылі акцёрам і супрацоўнікам узнагароды ў гонар 95-годдзя тэатра. Аднак пазней «Ціль» быў зняты з рэпертуару.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вялікі дзякуй нашым чытачам за віншаванні з нагоды нашага юбілею!

Дзякуем вам за тое, што памятаеце пра нашых зняволеных калег і падтрымліваеце іх!
Вашай увазе рэдакцыйныя матэрыялы @nashaniva, якія выйшлі ў аўторак, 23 лістапада. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:

Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх?

Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы»

ПЛР-тэст на кавід — дужа непрыемная штука. Так і павінна быць?

Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі

Чаму Нацбанк не атэстоўвае топ-менеджараў «Альфа-Банка»? Тлумачаць крыніцы

Расійскі адыёзны дэпутат прыехаў на мяжу, каб дапамагчы мігрантам. Пасля назваў іх халяўшчыкамі, якія пагражаюць Польшы

Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю

У Мінску за год колькасць наркатычных злачынстваў вырасла на 20%

«Спадзяюся, нашым папярэднікам не было б за нас сорамна». Ягор Марціновіч з-за кратаў перадаў вітанні да 115-годдзя «Нашай Нівы»

СБ: «Лукашэнка можа сказаць Захаду дзякуй за санкцыі». Эканаміст: «Гэта дзіцячая памылка!»

Пры памілаванні асуджаных могуць улічыць асабістае паручальніцтва. Яго ўжо прапаноўваюць набыць за 700 даляраў

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы. Што здарылася?

33-гадовая мадэль з Бразіліі Крыс Галера вырашыла, што стамілася ад спроб пабудаваць стасункі з мужчынамі і выйшла замуж за саму сябе. Выглядала ўсё як мае быць: у інстаграме фота ў вясельнай сукенцы з букетам на фоне царквы.

У выніку шлюб пратрымаўся крыху больш за два месяцы. Па словах Галеры, яна нарэшце кагосьці сустрэла, закахалася і была вымушана развесціся з сабой. «Я была шчаслівая ў гэтым шлюбе і паверыла ў каханне, калі сустрэла аднаго асаблівага чалавека», – кажа Галера.
«За трохпакаёўку ў верасні налічылі 262 рублі». Беларусы расказваюць, як плацяць павышаную камуналку

Самая напружаная пара для беларусаў, якіх прызналі незанятымі ў эканоміцы, — гэта пачатак ацяпляльнага сезона. Бо ў гэты перыяд у дадатак да газу і гарачай вады па поўным тарыфе даводзіцца плаціць і за ацяпленне. Днямі тым, хто трапіў у «базу дармаедаў» прыйшлі больш важкія жыроўкі, чым звычайна.

Якія гэта сумы, «Наша Ніва» распытала ў «дармаедаў»-уласнікаў кватэр.

«Складваецца ўражанне, што ёсць ўстаноўка сабраць як мага больш грошай любой цаной».

Чытайце цалкам
131 чалавек пацярпеў за тыдзень ад галалёду і холаду

Такія лічбы прыводзіць Мінздароўя.

Больш за ўсё пацярпелых на Гродзеншчыне — 57, 54 з якіх пацярпелі ад галалёдзіцы. 17 чалавек давялося шпіталізаваць.

У Мінску 26 чалавек пацярпелі, траім спатрэбілася шпіталізацыя. 20 чалавек звярнуліся па дапамогу ў Віцебскай вобласці (у большасці выпадкаў гэта галалёдныя траўмы), 22 — у Мінскай вобласці, 3 — у Гомельскай. У Магілёўскай вобласці ў бальніцу трапілі 2 пацыенты з халадовай траўмай. Адзін такі пацыент шпіталізаваны ў Брэсцкай вобласці.

Медыкі папярэджваюць, што падчас галалёду асабліва небяспечнымі могуць быць прыступкі пад'ездаў і падземных пераходаў, прыпынкі грамадскага транспарту і дзіцячыя горкі.
Дырэктар канадскіх авіяліній заявіў, што не ведае адну з дзяржаўных моваў ‒ пачаліся пратэсты

Майкл Русо, дырэктар Air Canada, выступіў перад франкамоўнай аўдыторыяй на англійскай мове. На пытанне журналістаў, ці гаворыць ён па-французcку, Русо прызнаўся: «Я пражыў у Квэбэку 14 год, не ведаючы французскай, і думаю, што гэта шмат добрага кажа пра горад Манрэаль».

У выніку каля сотні чалавек з плакатамі падцягнуліся да аэрапорта пад Манрэалем, патрабуючы яго адстаўкі.

Чытайце далей
EC: На тэрыторыі Беларусі знаходзяцца каля 15 тысяч мігрантаў

За год больш за 7500 чалавек змаглі трапіць у Літву, Польшчу і Латвію з тэрыторыі Беларусі. Гэта тыя, каго ўлады гэтых краін зарэгістравалі. Больш за 40 тысяч спробаў перасекчы межы ЕС былі прадухіленыя, паведамляе Deutsche Welle.

Паводле ацэнак еўрапейскіх чыноўнікаў, цяпер у Беларусі знаходзяцца каля 15 тысяч мігрантаў, сярод іх больш за 2000 — ля межаў Еўрасаюза.

Гэтыя даныя агучылі прадстаўнікі Еўракамісіі на слуханнях у Еўрапарламенце па сітуацыі з мігрантамі на мяжы з ЕС.

Раней афіцыйны Мінск заяўляў, што на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца каля сямі тысяч мігрантаў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Польская памежная служба апублікавала відэа спробы нелегальнага перасячэння мяжы мігрантамі

Ведамства сцвярджае, што агрэсіўная група, у якой было больш за 100 чалавек, кідала камяні. На відэа бачныя пашкоджаная загарода, а таксама беларускія сілавікі са зброяй.