«Яны павінны думаць, як глядзець людзям у вочы». Год без Рамана Бандарэнкі — як яго сям'я перажыла гэтыя месяцы?
Год, як не стала Рамана Бандарэнкі: 11 лістапада ён выйшаў у двор, каб паразмаўляць з тымі, хто прыехаў зразаць стужкі на Плошчы Перамен, і больш дамоў не вярнуўся. Рома быў збіты, звезены ў РУУС, а адтуль у бальніцу, дзе памёр ад шматлікіх траўм.
Да гадавіны пагутарылі з сястрой Рамана Вольгай Кучарэнка пра тое, як сям'я перажыла гэты год без любімага Ромы.
Чытайце цалкам

На канале «Тэлебудка» выйшла інтэрв’ю з былым паслом Швецыі ў Беларусі Стэфанам Эрыксанам
Падчас сваёй працы ў Беларусі Эрыксан вывучаў мову, знаёміўся з культурнай элітай і рабіў гучныя праекты. Але яго выслалі з краіны пасля гісторыі з «плюшавым дэсантам».
У новай «Тэлебудцы» дыпламат распавядае Сяргею Будкіну пра Караткевіча ды Вайцюшкевіча, пра дзіўную любоў да Беларусі і пра тое, ці варта беларусам рабіцца шведамі.
▫️«Гэта быў мой выбар — вывучыць беларускую мову. Каб зразумець, што адбываецца. Таму часта хадзіў на розныя імпрэзы, канцэрты. Аказалася, што гэта і беларусам важна, што замежнік стараецца гаварыць па-беларуску».
▫️«Пасля звальнення былі неафіцыйныя кантакты з беларускімі чыноўнікамі, якія поглядамі, словамі выразілі мне паразуменне. Мяне не папракалі ні ў чым».
▫️«Лёс краіны мяне хвалюе, я вельмі хачу, каб сітуацыя змянілася ў лепшы бок. У пэўным сэнсе я, канешне, назіральнік, але ўнутры гэта таксама адбываецца. Я не магу на гэта збоку паглядзець».
https://youtu.be/tk3s-GVae4c

МЗС Ірака заявіла пра спыненне прамога авіязлучэння з Беларуссю
Пра гэта паведамляе Нацыянальнае іракскае інфармацыйнае агенцтва.

На волю выйшла палітзняволеная па «справе Рабочага руху» Наталля Белабехава
47-гадовую педагога-дэфектолага з Гомеля Наталлю Белабехаву затрымалі 23 верасня па «справе Рабочага руху» ў межах арт. 356 Крымінальнага кодэксу (здрада дзяржаве).
Сёння яе нечакана выпусцілі на волю. У гомельскім СІЗА-3 яе ўтрымлівалі паўтара месяца, піша @viasna96.

Што робяць расійскія дэсантнікі каля беларуска-польскай мяжы?
Сёння на палігоне «Гожскі», што ў Гродзенскай вобласці, высадзіліся расійскія дэсантнікі. Мінабароны Беларусі заявіла, што «ў сувязі з нарошчваннем ваеннай дзейнасці каля дзяржаўнай мяжы Беларусі праводзіцца праверка аднаго з кампанентаў сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы».
Што гэта за праверка і што пра яе кажа ваенны эксперт?
Чытайце па спасылцы

Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем
Агенцтва можна знайсці ў спісе экстрэмісцкіх фармаванняў на сайце МУС. Рашэнне аб наданні агенцтву новага статусу КДБ прыняў яшчэ 1 лістапада.
Раней Следчы камітэт распачаў крымінальную справу аб ухіленні ад выплаты падаткаў у буйным памеры ў дачыненні да цяперашняга і былога дырэктара БелаПАН Ірыны Леўшынай і Дзмітрыя Наважылава, якія знаходзяцца за кратамі з 18 жніўня.

«Можа, накіраваць мігрантаў на мяжу з Украінай?» Як расійская прапаганда асвятляе крызіс на мяжы з Беларуссю
Увесь тыдзень міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з еўрапейскімі краінамі абмяркоўваецца ў расійскай прэсе.
Яшчэ год таму прапагандысты абураліся, што Лукашэнка занадта міндальнічае з Захадам, спрабуючы захаваць шматвектарнасць. Яны адкрыта заклікалі да больш рашучых дзеянняў у адказ на непрызнанне выбараў і санкцыі — напрыклад, закрыць мяжу.
Цяперашнія дзеянні ўладаў задавальняюць прапагандыстаў куды больш: відавочна, чым далей Беларусь ад Захаду, тым бліжэй яна да Расіі і ўжо без альтэрнатывы.
А расійскія прапагандысты працуюць па вельмі прадказальным сцэнары: хваліць Лукашэнку яны гатовыя роўна да таго моманту, пакуль той не супярэчыць Крамлю і не паглядае ў бок Захаду.
Паглядзелі, што яны кажуць пра міграцыйны крызіс.
Чытайце па спасылцы.

Макей пра санкцыі і сітуацыю на мяжы: Ніхто не здаецца і не здасца
Уладзімір Макей сёння пракаментаваў міграцыйны крызіс на мяжы з ЕС, а таксама санкцыі супраць беларускіх уладаў.
«Як толькі Лукашэнка заявіў некаторы час таму пра тое, што мы гатовыя да дыялогу, там адразу сказалі: «Ага, Лукашэнка здаецца, праявіў слабасць, таму трэба ціснуць і далей санкцыямі, і такім чынам мы дасягнём сваіх мэтаў». Ніякіх мэтаў ніхто ніколі праз падобнага роду ціск, пагрозы і шантаж не дасягне. Ніхто не здаецца і не здасца. Паверце, я кажу з веданнем справы», — сказаў Макей.

«На балотах не даводзілася быць. Як выйду, то рвану». Ягор Марціновіч з-за кратаў расказвае пра падарожжы
Наш галоўны рэдактар Ягор Марціновіч і кіраўнік аддзела рэкламы Андрэй Скурко больш за 120 дзён знаходзяцца ў СІЗА па абсурдным абвінавачванні. Лісты — гэта самае важнае, што ёсць сёння ў нас ад іх. У сваіх лістах Ягор Марціновіч пастаянна ўзгадвае мясціны, дзе быў, дзеліцца ўражаннямі і раіць маршруты.
«Ёсць два тыпы адпачынку, якія я ніколі не спрабаваў, але хацеў бы некалі праверыць, ці спадабаецца. Гэта кемпінг і круізы. Як называецца машына, у якой і едуць, і жывуць? Караван? Вось я ўяўляю, як крута на ім было б катануцца па Ісландыі, прам па ўсім узбярэжжы».
«Прыпяць я абажаю ў любым выглядзе, хоць звычайным, хоць разлітым. І каля Пінска любавацца, і ў Тураве і з мастоў Мазыра. Самая эфектная рака!»
Пішыце нашаніўцам:
СІЗА-1, вул. Валадарскага 2, 220030, г. Мінск
Скурко Андрэю Генадзевічу
Марціновічу Ягору Аляксандравічу
Уражанні Ягора Марціновіча ад падарожжаў чытайце па спасылцы.

⚡️⚡️⚡️Два расійскія дэсантнікі загінулі пасля няшчаснага выпадку падчас высадкі на палігон пад Гроднам, калі адбывалася раптоўная праверка боегатоўнасці
Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Мінабароны Расіі.
Няшчасны выпадак здарыўся сёння, 12 лістапада, падчас дэсантавання падраздзялення Паветрана-дэсантных войскаў Расіі пад Гроднам.
З-за раптоўнага моцнага парыву ветру ў двух парашутыстаў патухлі купалы. Адзін з загінулых пры дэсантаванні спрабаваў выратаваць другога, скарыстаўшыся запасным парашутам, але вышыні ўжо не хапіла. Абодва атрымалі траўмы, і лекары не змаглі іх выратаваць.

Мінуў год, як не стала Рамана Бандарэнкі: 11 лістапада ён выйшаў у свой двор, каб паразмаўляць з невядомымі, што прыехалі зразаць бел-чырвона-белыя стужкі на Плошчы Перамен, і больш дамоў не вярнуўся.
Рома быў збіты, звезены ў Цэнтральнае РУУС, а адтуль у бальніцу, дзе і памёр ад шматлікіх траўм.
Беларусы аддаюць даніну памяці, разгортваюць нацыянальныя сцягі і запальваюць знічкі ў гонар Рамана Бандарэнкі.

Наша Ніва
Як выбраць сыр: які самы карысны, а якога лепей пазбягаць Вядома, што ў сырах хапае важных рэчываў накшталт бялку, кальцыю, вітамінаў і ключавых амінакіслот. Прычым бялок з сыру можа стаць добрай альтэрнатывай мясному бялку, бо ён таксама мае жывёльнае паходжанне.…
Вашай увазе рэдакцыйныя матэрыялы @nashaniva, якія выйшлі ў пятніцу, 12 лістапада. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:
Фільм тыдня: «Мінулай ноччу ў Соха». Чаму яго варта паглядзець
«Масква хацела б павялічыць на Беларусі сваю пастаянную вайсковую прысутнасць». Якая роля Расіі ў мігранцкім крызісе?
Кожная пятая вакансія — з заробкам да 500 рублёў. Каго шукаюць на працу і колькі гатовы плаціць?
«Падумваем падаць у суд на журналіста БТ». Бацька Міколы Дзядка расказаў пра спатканне з сынам
Ірак — гэта гарачы пункт планеты і адзін з галоўных пастаўшчыкоў бежанцаў у іншыя краіны? Лічбы гавораць, што гэта не так
Як выбраць сыр: які самы карысны, а якога лепей пазбягаць
Два расійскія дэсантнікі загінулі каля беларуска-польскай мяжы. Што яны там рабілі?
«Можа, накіраваць мігрантаў на мяжу з Украінай?» Як расійская прапаганда асвятляе крызіс на мяжы з Беларуссю
«На балотах не даводзілася быць. Як выйду, то рвану». Ягор Марціновіч з-за кратаў расказвае пра падарожжы
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot