Кожная пятая вакансія — з заробкам да 500 рублёў. Каго шукаюць на працу і колькі гатовы плаціць?
З пачатку года канкурэнцыя на рынку працы знізілася. Якіх спецыялістаў цяпер шукаюць? І колькі гатовы плаціць? Паглядзелі, што адбываецца з вакансіямі.
▪️З пачатку года канкурэнцыя знізілася. Калі ў студзені на адну вакансію прыпадала дзевяць рэзюмэ, то ў верасні — шэсць.
▪️У ІТ падае канкурэнцыя.
▪️Праблемнымі раёнамі лічацца Браслаў, Паставы, Шуміліна, Сянно і Ганцавічы. Іх жыхарам складаней за ўсё знайсці працу.
▪️Кожная пятая вакансія ў краіне — з заробкам да 500 рублёў. Ад 1000 да 1500 рублёў — 18% прапаноў. Вакансій, дзе абяцаюць плаціць больш за 1600 рублёў, — толькі 1,6%.
▪️Вялізная колькасць працадаўцаў хацела б, каб заробак быў 200-300 рублёў плюс працэнты.
Чытайце цалкам па спасылцы

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Група мігрантаў прарвалася праз беларускі кардон на памежным пункце пропуску Кузніца.
Як паведамляе Мінабароны Польшчы, частку затрымалі, частка працягвае рухацца ўздоўж польскай загароды.
Як паведамляе Мінабароны Польшчы, частку затрымалі, частка працягвае рухацца ўздоўж польскай загароды.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дзяржпагранкамітэт Беларусі апублікаваў відэа, як выглядае лагер мігрантаў
Бачна, што замежнікі пабудавалі шалашы. Каля лагера ляжыць бярвенне.

Пяскоў: Лукашэнка не ўзгадняў з Крамлём заяву наконт спынення транзіту газу ў Еўропу
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў словы Аляксандра Лукашэнкі наконт спынення транзіту газу ў Еўропу.
«Заява Лукашэнкі пра магчымае перакрыццё транзіту газу ў Еўропу не ўзгаднялася з Крамлём, Беларусь — суверэнная дзяржава, заявіў Пяскоў. — Расія застаецца гарантам энергетычнай бяспекі Еўропы незалежна ад дзеянняў Беларусі».
У чацвер на нарадзе з Саўмінам Лукашэнка прыгразіў Еўрасаюзу перакрыць транзіт газу ў Еўропу па транснацыянальным газаправодзе «Ямал-Еўропа», калі ЕС пашырыць санкцыі праз канфлікт вакол мігрантаў на беларуска-польскай мяжы.

Лукашэнка даручыў даць мігрантам дровы, але ім прывезлі бярвенне.
«Іракскія авіялініі» не будуць ажыццяўляць палёты ў Мінск, «Турэцкія авіялініі» спынілі продаж білетаў у адзін канец у Мінск, паведамляе ТАСС са спасылкай на Еўракамісію.
«Падумваем падаць у суд на журналіста БТ». Бацька Міколы Дзядка расказаў пра спатканне з сынам
10 лістапада анархіст Мікола Дзядок атрымаў 5 гадоў калоніі. Пасля прысуду бацьку Міколы далі спатканне з сынам. Ён расказаў «Нашай Ніве» як Мікола трымаецца, пра што думае і пра што яны паспелі пагаварыць.
▫️«Мікола ў камеры сур’ёзна займаецца ёгай, адціскаецца ўжо больш за 100 разоў за адзін падыход. Чытае сур’ёзныя кнігі, напрыклад, Іосіфа Флавія «Іудзейская вайна».
▫️«Нейкі журналіст казаў па ТБ, што Мікола быў асуджаны за парушэнне прэвентыўнага нагляду, за падпалы… Такога ніколі не было. Таму цяпер мы падумваем, а ці не падаць на гэтага журналіста грамадзянскі пазоў? Бо дэ-факта гэта ж паклёп».
▫️«Мікола застаецца ўпэўненым у сваіх поглядах і сёння. Ахвярай сябе таксама не лічыць, для Міколы ахвяры — тыя, хто яго катаваў, хто яго прэсаваў. Гэта яны ахвяры сваіх памылак, ахвяры ўлады і гэтак далей. І з цягам часу яны атрымаюць тое, што ім накавана».
Цалкам чытайце па спасылцы

На новым відэа МУС Польшчы відно, як мігранты едуць проста ў кузаве грузавіка з бярвеннем
Палякі сцвярджаюць, што на мяжы рыхтуюцца будаваць яшчэ большы лагер для мігрантаў.

Ірак — гэта гарачы пункт планеты і адзін з галоўных пастаўшчыкоў бежанцаў у іншыя краіны? Лічбы гавораць, што гэта не так
На мяжы Беларусі з Еўрасаюзам адбываецца маштабны міграцыйны крызіс. Абсалютная большасць мігрантаў — курды з Ірака.
На гэта ў беларускіх уладаў ёсць сваё тлумачэнне. Маўляў, міграцыйны крызіс узнік, бо Ірак нібыта быў зруйнаваны ў выніку ваеннай інтэрвенцыі заходніх краін, і, адпаведна, гэтая краіна стала адным з галоўных пастаўшчыкоў бежанцаў.
Але ці праўда, што ў свеце цяпер шмат іракскіх бежанцаў, і ці можна назваць сучасны Ірак гарачым пунктам? Разбіраемся з аргументамі лукашэнкаўцаў.
▪️Цяперашні крызіс на заходніх межах Беларусі не мае ніякага дачынення да крызісу 2015-2016 гадоў, выкліканага вайной у Сірыі.
▪️Насуперак прапагандысцкім наратывам, сітуацыя ў Іраку апошнія гады паступова стабілізавалася, колькасць бежанцаў паслядоўна скарачалася.
▪️У «квітнеючым» Іраку ў пачатку 1990-х гадоў у выніку дзеянняў Хусейна бежанцамі сталі 1,3 млн іракцаў.

На беразе ля Новай Зеландыі знайшлі знясіленае пінгвіняня — за тры тысячы кіламетраў ад дома. Як яно туды трапіла?
Жыхары ўзбярэжжа Новай Зеландыі выявілі на адным з пляжаў рэдкага госця — пінгвінятка віду Адэлі. Гэты від гняздуецца выключна ля берагоў Антарктыды і на найбліжэйшых да мацерыка выспах, і ўбачыць яго дзе-небудзь яшчэ амаль немагчыма, піша Бі-бі-сі.
Першым пінгвіняня на пляжы заўважыў мясцовы жыхар, які падумаў, што гэта забытая на беразе вялікая мяккая цацка.
Аналізы птушкі паказалі, што жывёла знясілена і абязводжана. Ужо некалькі дзён пінгвін атрымлівае харчаванне праз спецыяльную трубачку.
Калі ён цалкам акрыяе, яго выпусцяць ля вады, але ці захоча ён прарабіць зваротны шлях у Антарктыду, навукоўцы не ведаюць.

Знойдзены ген, які ў два разы павялічвае рызыку цяжкага працякання COVID-19
Гэтае адкрыццё нарэшце тлумачыць геаграфію кавідных трагедый, а менавіта, чаму ў Індыі такая страшна высокая смяротнасць. Ген прысутнічае ў 60% людзей паўднёва-азіяцкага паходжання і толькі ў 15% еўрапейцаў.
Чытайце па спасылцы

Лукашэнка вызваліў з пасады пасла Беларусі ў Францыі Ігара Фісенку
Варта адзначыць, што пасольства ў Францыі было адным з нешматлікіх, дзе пераможцам абвесцілі Лукашэнку, а не Ціханоўскую ў 2020 годзе.
Пасол Беларусі ў Францыі: Лукашэнка стварыў краіну, а Нехта каардынуюць узброеныя сілы Польшчы