Наша Ніва
25.8K subscribers
63.8K photos
9.66K videos
2 files
49.7K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Маск стаў першым чалавекам у свеце з багаццем больш за $300 млрд

Багацце заснавальніка кампаніі SpaceX і сузаснавальніка Tesla Ілана Маска перавысіла $300 млрд, гэта здарылася ўпершыню за ўсю гісторыю рэйтынгаў.

Звесткі аб багацці Маска прыводзіць рэйтынг Forbes, што абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу. Багацце Маска аказалася на ўзроўні $308,5 млрд.

Рост багацця Маска пачаўся на фоне падаражэння акцый Tesla на біржы NASDAQ.

Ілан Маск з'яўляецца найбагацейшым чалавекам планеты ўжо амаль тыдзень. Падняцца на першы радок, выціснуўшы заснавальніка Amazon Джэфа Безаса, ён змог таксама дзякуючы росту акцый Tesla.

Рынкавая капіталізацыя Tesla упершыню ў гісторыі дасягнула $1 трлн. Гэтаму спрыяла тое, што кампанія багатыра Маска атрымала найбуйнейшы заказ на электрамабілі ад сэрвісу арэнды Hertz (на 100 тысяч адзінак).
Куды схадзіць у тэатр у афлайне? Склалі з крытыкам топ спектакляў, за якія не сорамна

Мы ўжо, здаецца, прызвычаіліся глядзець спектаклі купалаўцаў анлайн на іх ютуб-канале. А калі ёсць патрэба схадзіць у тэатр нагамі?

З дапамогай тэатральнага крытыка Аляксея Стрэльнікава сабралі топ спектакляў, на якія цяпер можна схадзіць у афлайне (і гэта не будзе лічыцца нечым ганебным). Важна: калі вы дрэнна пачуваецеся, заставайцеся дома. Абавязкова насіце ў грамадскіх месцах маскі.

Чытайце па спасылцы
Звольненыя два намеснікі міністраў

Сёння на нацыянальным прававым партале з’явілася пастанова Саўміна №617 ад 29 кастрычніка.

У ёй гаворыцца аб вызваленні ад пасады першага намесніка міністра замежных спраў Аляксандра Гур’янава і першага намесніка міністра юстыцыі Сяргея Задзірана. Абодва звольненыя па згодзе бакоў.

Таксама ў пастанове гаворыцца аб вызваленні з пасады Алены Богдан, першага намесніка міністра аховы здароўя, але раней стала вядома, што яна ўзначаліла камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама.
Страйк Шродынгера? Як прайшоў першы дзень анансаванай забастоўкі і чаго чакаць далей

На пачатак лістапада Беларускае аб’яднанне рабочых абвясціла старт агульнанацыянальнай забастоўкі. Пра тое, што з гэтага выйшла, распыталі лідара аб'яднання Сяргея Дылеўскага, Андрэя Саннікава, які падтрымаў стачку, і палітолага Валера Карбалевіча.

Чытайце па спасылцы
Сетка рэстаранаў беларускай кухні выходзіць у Расію

Беларуская сетка «Васількі» на першым этапе збіраецца адкрыць тры ўстановы ў Маскве і Маскоўскай вобласці, пасля чаго будзе прымацца рашэнне аб далейшым развіцці. У доўгатэрміновых планах — да 100 рэстаранаў, цяпер шукаюцца памяшканні, укладанні ў кожны ацэньваюцца ў €1 млн, піша «Коммерсантъ».

Цяпер у Беларусі 15 рэстаранаў «Васількі». Уладальніцай бізнэсу ў СМІ называюць Алму Яунцэмене, дачку літоўскага бізнэсмена Юозаса Будрыкаса. Яна таксама валодае ў Беларусі сеткай супермаркетаў «Суседзі», піцэрыямі «Тэмпа» і рэстаранамі паназіяцкай кухні Marumi.
Беларускі хакеіст Аляксей Протас дэбютаваў у НХЛ

20-гадовы форвард выйшаў у складзе «Вашынгтона» ў гульні супраць «Тампы». Беларус правёў на лёдзе сем зменаў агульнай працягласцю 3:53, выніковымі баламі не адзначыўся.

Протас стаў 13-м беларусам, у якога ёсць досвед гульні ў наймацнейшай лізе ў свеце.
Беларускі маршрут: як мігранты з Ірака трапляюць праз Мінск у ЕС

Шлях, па якім нелегалаў з Ірака і Сірыі дастаўляюць у Беларусь, а затым — у Польшчу і Германію, поўны рызык і небяспек. Журналісты высветлілі, якімі маршрутамі «турысты» трапляюць у Беларусь, колькі гэта каштуе і як замежнікі атрымліваюць беларускія візы.

Чытайце па спасылцы

Уся карціна дня — на
nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
12-гадовы Рома Кагадоўскі ў красавіку вынес з палаючага дома ў Мядзельскім раёне малодшага брата. Хлопчык атрымаў моцныя апёкі 50% цела і шматлікія парэзы. Ягоны стан здароўя ацэньваўся як надзвычай цяжкі. Хлопчыка выратавалі, і паўгода ён знаходзіўся на лячэнні.

Кагадоўскага ўзнагародзілі ордэнам «За асабістую мужнасць», таксама ўзнагароджаныя дактары, якія лячылі хлопчыка ад апёкаў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Індыйцы знялі ў Беларусі баявік. Паглядзіце дзіўнаваты трэйлер да яго

На «Беларусьфільме» індыйцы знялі баявік «Атрад». У інтэрнэце з’явіўся трэйлер да яго, піша @holybelawood.

У відэа шмат сцэн з масоўкай у баявой экіпіроўцы, а верталёты з надпісамі «МНС Беларусі» страляюць лазерамі. Спецназавец у палёце з гранатамёта ўзрывае верталёт, а бронемашыны ламаюць сцены з пенапласту.

Прэм’ера фільма адбудзецца 12 лістапада на відэплатформе ZEE5.
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды

У каталікоў Дзяды прыпадаюць на 2 лістапада, наступны дзень пасля свята Усіх Святых, у праваслаўных — на першую суботу лістапада, перад днём святога Дзмітрыя Салунскага.

Доктар гісторыі Алесь Белы расказвае пра забыты бок таямнічых абрадаў.

Архіўны матэрыял чытайце па спасылцы (з Беларусі праз VPN)
Дзяржкантроль прапануе мінчукам ацаніць якасць жыллёва-камунальных паслуг

Апытанне будзе праводзіцца на сайце КДК да 30 лістапада. 

Мінчукам прапануецца адказаць на 15 пытанняў, у тым ліку пра якасць і тэрміны правядзення капітальнага рамонту ў дамах, працу ліфта, стан пад'ездаў і прыдамавой тэрыторыі, кошт жыллёва-камунальных паслуг, работу кантакт-цэнтра і іншых.
Журналістка @nashaniva Наталля Лубнеўская атрымала прэмію Free Media Awards

Акрамя Наташы, прэмію атрымалі і іншыя беларускія журналісты: Кацярына Барысевіч, Кацярына Андрэева, Дар'я Чульцова, партал Тутбай і Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Наталлю Лубнеўскую паранілі гумавай куляй 10 жніўня 2020 года — адзін з байцоў, меркавана, «Алмаза», спыніўся за 10 метраў ад групы журналістаў у сініх камізэльках «Прэса» і прыцэльна стрэліў з агнястрэльнай зброі. Рэпарцёрка правяла ў бальніцы 38 дзён. Крымінальную справу так і не завялі, вінаватага не пакаралі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мігранты з беларускага боку кідаюць камяні і палкі ў машыну польскіх памежнікаў

Служба памежнай аховы Польшчы апублікавала відэа, на якім бачна, як з беларускага боку хтосьці кідае ў вайсковую машыну палкі і камяні.

За апошнія суткі зафіксавалі 684 спробы нелегальна трапіць у Польшчу з Беларусі. За кастрычнік такіх спроб было 17,3 тысячы.
Беларусы працуюць на 20-25% часу больш, чым еўрапейцы

У 2021 годзе вырасла працоўная нагрузка на беларусаў, паведамляе banki24.by. Па працоўных гадзінах беларусы апярэджваюць большасць краін Заходняй і Цэнтральнай Еўропы.

За 9 месяцаў 2021 года работнікі буйных і сярэдніх кампаній краіны адпрацавалі 1418 гадзін, за 9 месяцаў 2020 года выпрацоўка склала 1407 гадзін. У 2021 годзе разліковая норма працоўнага часу ў Беларусі пры 5-дзёнцы роўная 2050 гадзінам, пры 6-дзёнцы — 2031 гадзіне.

У такіх краінах, як Германія, Нідэрланды, Францыя і г. д., працоўны час за год укладаецца ў 1350-1500 гадзін. То-бок, гэтыя еўрапейцы праводзяць «ля станка» на 20-25% часу менш, чым беларусы.
«Чорная пляма на карце»: што будзе з беларускай авіяцыяй без аэранавігацыі ЕС?

З’явіліся чуткі, што «Белаэранавігацыю» адключаць ад глабальнай сістэмы авіязвестак. Ці сапраўды для Беларусі можа наступіць «навігацыйная слепата»?

Чытайце па спасылцы

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
У Верхнядзвінску за пасадку дрэваў раздавалі значкі з Леніным

Вайскоўцы і актывісты «Белай русі» ды БРСМ саджалі дрэвы на алеі адзінства.

Як піша мясцовая раёнка, кожнае дрэва ўпрыгожылі чырвона-зялёнай стужкай, а кожны ўдзельнік атрымаў сувенір — брошку «ў выглядзе кветачкі».

Унутры яе эмблема УЛКСМ з Леніным.
Google заблакаваў ютуб-канал Следчага камітэта

«Акаўнт Google адключаны ў адпаведнасці з нашымі правіламі датычна абмежавання экспарту і прымянення санкцый і не можа быць адноўлены», — сказана ў паведамленні кампаніі, якое апублікаваў сам СК.

Мяркуючы па скрыншоце, быў заблакаваны акаўнт гугла, да якога быў прывязаны ютуб-канал.