Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Былы начальнік рэспубліканскай ДАІ палкоўнік Дзмітрый Карзюк на днях атрымаў павышэнне: яго прызначылі намеснікам міністра ўнутраных спраў. Хутчэй за ўсё, ён пайшоў на месца Сяргея Хаменкі, які стаў міністрам юстыцыі.

Вось толькі некаторыя цікавыя факты пра яго:

▫️ Мае нерухомасці на мільён рублёў.
▫️ Гуляў з Віктарам Лукашэнкам у адной хакейнай камандзе.
▫️Пасаду атрымаў напярэдадні свайго 50-гадовага юбілея.

Расказваем, што яшчэ вядома
Ва Украіне суд прыгаварыў зладзеяў да чытання кніг Марка Твэна, Джэка Лондана і Тараса Шаўчэнкі

Двое зладзюжак узростам 19 і 23 гадоў кралі аўтамагнітолы з машын на стаянцы. Убачыўшы ахоўнікаў, маладыя людзі ўсё кінулі і ўцяклі, але былі затрыманыя, калі вярнуліся за скрадзеным.

Суд у Адэсе замест трохгадовага турэмнага зняволення прызначыў зладзеям выпрабавальны тэрмін у адзін год. Акрамя таго, іх абавязалі прачытаць «Прыгоды Тома Соера» і «Прыгоды Гекльберы Фіна» Марка Твена, раман «Белы Ікол» Джэка Лондана і верш Тараса Шаўчэнкі «Праходзяць дні, праходзяць ночы…»

«Па развіцці названыя асобы — амаль дзеці, са сваім абмежаваным унутраным светам, сваімі абразлівымі і ўразлівымі пачуццямі», — вырашыў суд, даведаўшыся, што падсудныя зусім не знаёмыя з літаратурай, і пастанавіў, што маладыя людзі бяспечныя для грамадства, абмежаваўшыся прысудам без рэальнага турэмнага тэрміна.
Ці з’явяцца ў дзіцячых садках супрацоўнікі міліцыі?

З гэтага навучальнага года ў мінскіх школах узмацніліся меры бяспекі: акрамя відэакамер і турнікетаў, цяпер установы адукацыі ахоўваюць і супрацоўнікі МУС. Унутр будынка цяпер не пускаюць нават бацькоў першакласнікаў. Ці можа падобнае распаўсюдзіцца і на дзіцячыя садкі?

«Пакуль мы разглядаем укараненне новага тэхнічнага забеспячэння. Напрыклад, у нас выкарыстоўваюцца прылады кантролю персаналу, якія дазваляюць дыстанцыйна адсочваць, як працуе вартаўнік. Работнік кожную гадзіну павінен «адзначацца» з дапамогай адмысловага ключа доступу. Калі ён гэтага не зробіць, на пасту ўключыцца гукавы сігнал. Таксама сігнал трывогі паступіць на пульт аддзела аховы. Для ўстанаўлення прычын спрацоўвання прылады на аб'ект прыбудзе нарад міліцыі», — так адказаў «Мінск-Навінам» кіраўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення дэпартамента аховы Валерый Дашкоўскі.
Дапамогу доктара можна атрымаць анлайн. Некалькі вядомых медцэнтраў стварылі супольны сэрвіс

Партал 103.BY адкрыў сэрвіс для анлайн-кансультацый. Да яго падключыліся медыцынскія цэнтры «Ладэ», «Мерсі», «Блосам клінік», «Маяк здароўя», «Цэнтр здаровага сну», «Парацэльс».

Каб запісацца на анлайн-кансультацыю, вам патрэбны толькі мабільны тэлефон, планшэт або камп'ютар з відэакамерай і доступам да інтэрнэту. Запіс магчымы на партале, у мабільным дадатку 103.BY або ў медыцынскім цэнтры.
У гэтым годзе «Ноч расстраляных паэтаў» пройдзе па ўсім свеце

Чытанні вершаў памяці расстраляных у сталінскія часы паэтаў праводзяцца звычайна вечарам 29 кастрычніка. Ранейшыя гады такая акцыя праводзілася ў Курапатах, але сёлета было вырашана адмовіцца ад такога фармату з-за небяспекі затрыманняў, а таксама дадаецца сітуацыя з каранавірусам.

На адмысловым сайце можна пабачыць, у якіх гарадах і дзе будзе праведзена акцыя.

29 кастрычніка 1937 года ў Курапатах былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай культуры.
Ілан Маск стаў самым багатым чалавекам за ўсю гісторыю рэйтынгаў Forbes — яго багацце ацэньваюць у $271 млрд

Акцыі Tesla падаражэлі на 13% на фоне ўгоды з Hertz аб пастаўцы 100 тысяч электрамабіляў. Пасля гэтага багацце заснавальніка кампаніі Ілана Маска павялічылася адразу на 41,7 мільярда даляраў – Forbes ацаніла яго ў 271,3 мільярда.

Ілан Маск валодае 21% акцый Tesla. Таксама яму належыць мінарытарная доля ў SpaceX, якую ацэньваюць у 74 мільярды даляраў.

Раней найбагацейшым чалавекам за ўсю гісторыю рэйтынгаў выдання быў заснавальнік і былы гендырэктар Amazon Джэф Безас. На піку кошту акцый Amazon яго багацце вырасла да 212 мільярдаў даляраў. Цяпер яно ацэньваецца ў 196,5 мільярда.

Forbes складае рэйтынг найбагацейшых людзей з 1918 года. Тады выданне ацаніла багацце 30 найбагацейшых амерыканцаў і лідарам стаў Джон Ракфелер з 1,2 мільярда даляраў (у 2021 годзе з улікам інфляцыі гэта быў бы прыкладна 21 мільярд).
«Шчаслівы, што жонцы ўдалося з'ехаць. А я вытрымаю». Андрэй Любецкі даў інтэрв'ю з СІЗА

Выбітнага сківічнага хірурга затрымалі ў маі. За некалькі дзён да гэтага яго жонка з'ехала з краіны — пасля сюжэта на АНТ, дзе яе называлі памочніцай Ігара Макара, і дзвюх начэй у «амерыканцы». На Андрэя завялі справу па частцы 2 артыкула 368 (абраза прэзідэнта).

Доктар змог даць кароткае інтэрв'ю @nashaniva — пра гэты няпросты перыяд ён расказвае з уласцівым яму гумарам.

▫️«Трэніруюся хвілін 40-60 на дзень. Гантэлі — гэта торбы з цукрам і вадой».
▫️«Што дапамагае захоўваць цвярозы розум? Адсутнасць алкаголю».
▫️«Як бы яны ні стараліся, усе ведаюць, што я не вінаваты. І мне не сорамна глядзець людзям у вочы!»

Чытайце цалкам

Напісаць ліст можна па адрасе:
220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1
Любецкі Андрэй Уладзіміравіч
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ангела Меркель афіцыйна перастала быць канцлерам ФРГ

Цырымонія ўручэння афіцыйнага пасведчання не прайшла без кур’ёзаў.
Ці пасварыліся Лукашэнка і Пуцін?

Ці сапраўдныя даныя апытання ВЦІОМ, апублікаваныя днямі расійскімі тэлеграм-каналамі? Што азначае выпад беларускіх прапагандыстаў на адрас Пуціна?

Адказвае Максім Самарукаў, намеснік рэдактара сайта Carnegie.ru.

Чытайце па спасылцы

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
У Юравічах па даручэнні райвыканкама з’явілася статуя першабытнага чалавека. Паглядзіце, як яна выглядае

Яе зрабіў мясцовы майстар Валерый Жолуд разам з сынам Кірылам па даручэнні Калінкавіцкага райвыканкама. Раней яны ж стварылі скульптуру маманта на старэйшай у Беларусі стаянцы першабытнага чалавека.
Амаль 80% беларускіх IT-кампаній сутыкнуліся з дэфіцытам кадраў

Такія вынікі апытання праведзенага Belarus IT Companies Club сярод уласнікаў і дырэктараў ІТ кампаній Беларусі, піша belmarket.by.

Так, 78% ІТ-кіраўнікоў сутыкнуліся са скарачэннем на рынку тэхнічных спецыялістаў, а 46% канстатавалі іх адчувальны дэфіцыт. Гэты паказчык у параўнанні з данымі красавіка 2021 вырас на 12%. Пры гэтым толькі 4% рэспандэнтаў лічаць, што ІТ-спецыялістаў у Беларусі стала больш.

Што тычыцца развіцця сітуацыі, то па прагнозах рэспандэнтаў рэлакацыя распрацоўшчыкаў за мяжу або працягнецца з той жа хуткасцю або ўзмоцніцца (63%). Разам з тым, 35% удзельнікаў апытання прагназуюць запаволенне адтоку ў бліжэйшы час.

46% кампаній не плануюць выводзіць бізнэс з Беларусі нават часткова. Крыху больш за палову падтрымліваюць ідэю рэлакацыі часткі супрацоўнікаў, а не кампаніі цалкам. Для параўнання, у красавіку заставацца ў Беларусі планавалі 62% кампаній, 37% выступілі за частковую рэлакацыю.
Ці зможа Расія пакрыць усе страты Беларусі ад санкцый? Адказвае эканаміст

Эканаміст Кацярына Барнукова ў інтэрв’ю праграме «Ток» паразважала, як Расія будзе паводзіць сябе ва ўмовах санкцыйнага ціску на Беларусь — ці пакрые ўсе выдаткі партнёраў, ці будзе дапамагаць абысці абмежаванні на заходніх рынках?

Чытайце цалкам па спасылцы

Глядзіце «Ток» тут: youtu.be/kTCSDK1MxTI
Фэйкі, фэйкі. Амаль мільён водгукаў на сайце для падарожнікаў Tripadvisor аказаліся хлуслівымі

Гэта складае каля 3,6% ад усёй колькасці водгукаў.

Чытайце больш

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Ад каранавіруса памёр мастак Уладзімір Сытчанка

Вядомаму мастаку-графіку было 70 гадоў.

Уладзімір Сытчанка працаваў у розных жанрах станковай і кніжнай графікі, а таксама ў жывапісе і плакаце. Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз мастакоў». Выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Уладзімір Сытчанка таксама быў кніжным ілюстратарам. Ён аздабляў і захапляльныя дзіцячыя кніжкі, як «Прыгоды Электроніка і яго сяброў», «Кар'ер» Васіля Быкава, кнігі Анатоля Вярцінскага. Таксама мастак супрацоўнічаў з вядучымі беларускімі выдавецтвамі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як выглядае бус, на якім везлі 37 мігрантаў

Як паведамляе памежная служба Польшчы, у раёне Бельска-Падляскага патруль паліцыі звярнуў увагу на мікрааўтобус са значна зніжанай падвескай, які рухаўся на захад. Гэта выклікала падазрэнне, яго спынілі і праверылі. Унутры буса было 37 мігрантаў.

Мігранты паспрабавалі ўцячы, іх спынілі. Вёз нелегалаў 27-гадовы грамадзянін Польшчы, яму пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.
Валанцёрка «Вясны» Марыя Тарасенка перад абвяшчэннем прысуду з'ехала з Беларусі — ёй пагражала 2,5 года калоніі

Цяпер жанчына знаходзіцца ў бяспецы, піша @viasna96.

Праваабаронцу Леаніда Судаленку і валанцёрак «Вясны» Таццяну Ласіца і Марыю Тарасенка вінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК).

Марыя знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе, а Леанід і Таццяна — пад вартай.
«Можна сказаць, што ў расійскага боку з’явіўся пэўны рычаг ціску на Лукашэнку». Што значыць інтэрв'ю Ціханоўскай «Эху Москвы»?

Інтэрв'ю Святланы Ціханоўскай «Эху Москвы» яшчэ да выхаду нарабіла шуму. Што стаіць за гэтай увагай да беларускіх дэмакратычных сілаў? Разважаюць эксперты.

Вось некаторыя цытаты:

▫️«Гэта не ёсць змена стаўлення Масквы да беларускай апазіцыі — гэта проста каб нашкодзіць Лукашэнку, зачапіць яго».
▫️«Праз «Эхо Москвы» Крэмль злівае заявы, якія не хацеў бы рабіць наўпрост».
▫️«Кантакт Крамля з дэмакратычнымі сіламі Беларусі — гэта, сапраўды, тое, чаго Лукашэнка вельмі баіцца. Думаю, каб гэтага пазбегнуць, ён сапраўды гатовы будзе нават пайсці на нейкія саступкі Крамлю».

Цалкам чытайце па спасылцы
«Я дапамагала Аляксандру Рыгоравічу стаць прэзідэнтам». Як 72-гадовая жанчына з інваліднасцю 12 год чакае ў аварыйным доме сваю чаргу на кватэру

Случчанцы Ніне Сімак 72 гады. Яна жыве адна і мае інваліднасць, яе дом быў прызнаны аварыйным, і 12 гадоў жанчына чакае сваю чаргу на кватэру. Захоўваючы падзяку ад Лукашэнкі і спадзеючыся, што ён дапаможа.

Чытайце гісторыю па спасылцы

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Магілёве два маладзёны прыйшлі ў супермаркет і пачалі граміць мячом паліцы

Здарэнне адбылося 13 кастрычніка. 22-гадовы хлопец дэманстраваў футбольныя ўдары, а 24-гадовы ўсё здымаў на відэа.

Па выніках праверкі заведзена крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».
Міністр замежных спраў Ірана абмеркаваў з Макеем мігранцкі крызіс па тэлефоне, беларускі бок пра размову не паведаміў

Учора адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з іранскім калегам Хасейнам Амірам Абдалахіянам. Ні дзяржаўныя СМІ, ні сайт МЗС пра гэта не паведамілі. Пра размову напісала МЗС Ірана.

Абдалахіян заявіў, што Іран сур'ёзна занепакоены становішчам сваіх грамадзян на беларуска-літоўскай мяжы. Ён запатрабаваў, каб супрацоўнікі консульства Беларусі і памежнікі дапамаглі вызначыць месцазнаходжанне іранцаў на мяжы і аказалі ім медыцынскую дапамогу.

Міністр замежных спраў заклікаў урад Беларусі прадаставіць амбасадзе Ірана ў Мінску доступ да сваіх грамадзян, каб тыя маглі дапамагчы вярнуцца іранцам у сваю краіну.

Макей у размове пацвердзіў гатоўнасць Мінска аказаць максімальную дапамогу ў гэтых пытаннях і падтрымліваць цесныя кантакты з пасольствам Ірана ў Мінску.