Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
❗️У інтэрнэце з’явілася інфармацыя, што ў Мінску спускаюцца загады здымаць з гандлёвых аб’ектаў, транспарту і гэтак далей інфармацыю з заклікамі насіць маскі.

Калі вы штосьці ведаеце, атрымоўвалі такі загад, бачылі, як здымаюць інфармацыю ці самі здымалі, напішыце, калі ласка, у @nasa_niva_bot.
«Мы не будзем есці суп. Будзем лепш глядзець Ютуб!» Новы дзіцячы верш ад зняволенага Андрэя Скурко

Палітвязень, кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу «Нашай Нівы» раней пісаў казкі, вершыкі і складаў сцэнары коміксаў для дзіцячых выданняў, але тыя, якія ён дасылае з турмы, — неперавышаныя. Ён піша іх для свайго паўтарагадовага сына. Вось яшчэ адзін.

Мы не будзем есці суп,
Будзем лепш глядзець Ютуб. 
Тэлефон у мамы — 
Ён чароўны самы! 
Ціснем на іконку — 
Што там за старонка?
Лопалка з шарамі,
Мульцік з трактарамі,
З камерай праграма
Ёсць для Інстаграма.
Трэба сфоткаць і змясціць, 
Як прыгожа мама спіць!


Напісаць ліст ці зрабіць грашовы перавод нашым зняволеным калегам можна па адрасе:

СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030.
Марціновіч Ягор Аляксандравіч
Скурко Андрэй Генадзевіч
Сетка крам выпусціла лімітаваную калекцыю віна з выявай Барбары Радзівіл і Жыгімонта II Аўгуста

Сетка крам VINO & VINO прадставіла лімітаваную серыю партугальскага напою з унікальным дызайнам на бутэльках. Калекцыя распавядае пра легендарную гісторыю кахання Барбары Радзівіл і Жыгімонта II Аўгуста.

Калекцыя складаецца з трох бутэлек, этыкеткі якіх выкананыя ў стылі коміксаў: «Спатканне», «Прапанова» і «Каханне». Першая бутэлька з калекцыі распавядае пра сустрэчу герояў і нараджэнне іх пачуццяў, другая — аб пакутлівым расстанні і патаемнай жаніцьбе. Завяршае сюжэтную лінію трэцяя бутэлька, этыкетку якой упрыгожвае каранацыя Барбары.
Вашай увазе рэдакцыйныя тэксты @nashaniva, якія выйшлі ў панядзелак, 25 кастрычніка. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:

«Самая дарагая пакупка — мае каты». Беларуска са спіса Forbes пра жыццё, грошы і патрыятызм

«Лукашэнка — красаўчык». Хто тыя эксперты, каго дзяржпрапаганда выкарыстоўвае як адвакатаў рэжыму

«Як наш Аляксандр Рыгоравіч, не буду вакцынавацца». Што адбываецца ў манастыры ў Навінках, які ўлады закрывалі з-за кавіду

«Не так фармулявала пытанні да сведкі на судзе». Чаму адвакатку Бабарыкі адхілілі ад працы?

«Беларуская прапаганда б'е няўлад». Ці варта чакаць рэакцый на кпіны ў адрас Пуціна з дзяржТБ?

Крыніцы: затрымалі сына кіраўніка Віцебскай вобласці Шарснёва. Па чутках, увагу сілавікоў прыцягнуў пяцізначны заробак у дзяржаўнай арганізацыі

У Беларусі зафіксавалі новы штам кавіду «Дэльта лайт». Што пра яго вядома?

«Мы не будзем есці суп. Будзем лепш глядзець Ютуб!» Новы дзіцячы верш ад зняволенага Андрэя Скурко

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot
Вакцынацыя ці перажытая інфекцыя? Вучоныя распавялі, што лепей абараняе ад кавіду

Навукоўцы распавялі, як натуральны імунітэт, здабыты пасля перажытага кавіду, адрозніваецца ад абароны, атрыманай пасля прышчэпкі.

Чытайце па спасылцы
❗️«Праслухоўка» за грошы? За што знялі начальніка РАУС Цэнтральнага раёна Гомеля

СМІ паведамілі, што знялі з пасады начальніка РАУС Цэнтральнага раёна Гомеля Аляксандра Шапорава і начальніка крымінальнага вышуку гэтага ж РАУС. Нібыта за перавышэнне службовых паўнамоцтваў. 

«Наша Ніва» высветліла падрабязнасці гэтых звальненняў. Іх прычына, падобна, у іншым.

Чытайце па спасылцы
ICAO зноў не выпусціла справаздачу па інцыдэнце з самалётам Ryanair. Наступны тэрмін — 12 лістапада

Але гэта адбудзецца пры ўмове, калі ў распараджэнні Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі будзе ўся неабходная інфармацыя, збор якой яшчэ працягваецца.

Такое рашэнне было агучана ў панядзелак на пасяджэнні ICAO ў Манрэалі, дзе быў прадстаўлены прамежкавы даклад па гэтым інцыдэнце.

Пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair саміт Еўрасаюза пастанавіў забараніць беларускім авіякампаніям ажыццяўляць рэйсы ў аэрапорты ЕС і здзяйсняць палёты над тэрыторыяй Еўрасаюза, а таксама рэкамендаваў Еўрапейскім перавозчыкам адмовіцца ад палётаў у паветранай прасторы Беларусі. Больш за 20 краін закрылі сваю паветраную прастору для беларускага авіяперавозчыка.
Праз чатыры месяцы — рэферэндум па Канстытуцыі. Колькі грошай ён каштуе?

У лютым нас чакае рэферэндум: будуць прымацца папраўкі ў Канстытуцыю, ініцыяваныя Лукашэнкам. Але ж у якую суму падаткаплацельшчыкам абыдзецца правядзенне гэтага мерапрыемства? І як падлічыць?

Спыталі ў эксперта.

Чытайце па спасылцы
Турыст у ЗША згубіўся ў гарах. Ён некалькі гадзін ігнараваў званкі ратавальнікаў, бо яны званілі з незнаёмага нумара

Турыст з Каларада адправіўся ў паход на найвышэйшую ў штаце гару Элберт і заблудзіў. Калі ратавальнікам паведамілі пра здарэнне, яны пачалі яму званіць, але турыст не хацеў адказваць. Пасля практычна ўсю ноч спецыялісты аглядалі месцы, дзе часцей за ўсё губляюцца турысты.

У выніку наступнай раніцай мужчына вярнуўся самастойна. Ён сказаў, што нават не мог падумаць, што яго ўжо пачалі шукаць, таму не адказваў на званкі з невядомага нумара.
Адмова сістэмы кіравання. СК скончыў расследаванне авіякатастрофы ў Баранавічах

19 мая ў Баранавічах упаў самалёт Як-130, загінулі два лётчыкі.

Як гаворыцца ў паведамленні камітэта, у працэсе выканання віражу здарыліся адмовы датчыкаў, вылічальнікаў і прывадаў комплекснай сістэмы кіравання. Экіпажу самалёта былі дадзеныя каманды катапультавацца, але яны да апошняга спрабавалі адвесці самалёт ад горада.

Следчыя сцвярджаюць, што парушэнняў правілаў палётаў і падрыхтоўкі да іх або іншых правілаў эксплуатацыі дапушчана не было. Прычына трагедыі — адмова сістэмы кіравання самалётам. Папярэдняе расследаванне спынена ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства.

Але чаму здарылася адмова сістэмы кіравання — пра гэта СК не паведамляе.
Прэзідэнт Бразіліі выклаў відэа, дзе казаў пра сувязь вакцынацыі ад кавіду са СНІДам. Яго забанілі на ютубе

Відэахостынг заблакаваў канал прэзідэнта Бразіліі Жаіра Балсанару за асвятленне тэорыі аб сувязі вакцынацыі ад каранавіруса і сіндрома імунадэфіцыту, на працягу тыдня ён не зможа рабіць публікацыі і весці жывыя эфіры.

Таксама быў выдалены запіс штотыднёвага эфіру Балсанару, у якім ён працытаваў фэйкавую публікацыю са справаздачай брытанскага ўрада аб тым, што ў прышчэпленых ад каранавіруса нібыта СНІД развіваецца хутчэй.

Фэйк размясцілі на сайце арганізацыі канспіролагаў, якія лічаць, што вакцынаваных ад каранавіруса адсочвае ўрад, а мільёны людзей паміраюць пасля прышчэпкі.

Публікацыі Балсанару раней выдалілі і з іншых сацсетак, а твітар пазначыў пост прэзідэнта як запіс з ілжывай інфармацыяй.
❗️❗️«Так, распараджэнне адміністрацыі прыйшло». У Мінску масава здымаюць аб'явы пра масачны рэжым

Лукашэнка падчас нарады, прысвечанай каранавірусу, жорстка выказаўся: вакцынацыя і маскі толькі добраахвотна, ніякіх прымусаў. Да чаго гэта прывяло — як мінімум у Мінску здымаюць налепкі, плакаты, аб’явы пра выкарыстанне масачнага рэжыму амаль паўсюль.

Таксама па сталічных арганізацыях распаўсюджваецца ліст аддзела гандлю і паслуг Партызанскага раёна Мінска. У ім адміністрацыя раёна просіць прыбраць усе аб’явы, якія маюць рэкамендацыі пра выкананне масачнага рэжыму.

Выглядае як няўдалы жарт, фэйк нядобразычліўцаў ці проста фаташоп. Але гэта праўда.

«Гэта не жарт, сапраўды такое распараджэнне мы атрымалі. Аб’явы менавіта пра абавязковы масачны рэжым трэба прыбіраць. Цяпер цэнтр гігіены караць за абслугоўванне пакупнікоў без масак не будзе», — кажа чыноўніца з адміністрацыі Партызанскага раёна.

Чытайце больш на сайце
У Баранавічах «Жыгулі» пратаранілі аўтобусны прыпынак

На месцы працуюць медыкі і міліцыянеры. Ці ёсць пацярпелыя, не паведамляецца.
З'явіўся новы від махлярства — нібыта ад «Белпошты»

Цяпер ашуканцы тэлефануюць ад імя супрацоўнікаў «Белпошты» і прапануюць паўдзельнічаць у фэйкавым розыгрышы або акцыі.

Просяць адказаць на некалькі пытанняў і адправіць адказы на паказаны імі нумар тэлефона або перайсці па спасылцы на ілжывы сайт. У выніку ашуканцы маюць доступ да мабільнага тэлефона чалавека. Пасля гэтага могуць атрымаць даныя банкаўскіх картак.

«Белпошта» паведамляе, што не праводзіць ніякіх акцый і розыгрышаў праз званкі на мабільныя тэлефоны.
Еўра апусціўся да 2,80 рубля

Таргі ў аўторак 26 кастрычніка скончыліся далейшым зніжэннем курсаў еўра і даляра.

▫️Еўра сёння патаннеў на 1,62 капейкі, да 2,8032 беларускага рубля.
▫️Даляр знізіўся на 0,57 капейкі, да 2,4154 рубля.
▫️Расійскі рубель падаражэў на 2,4 капейкі. 100 расійскіх рублёў сёння каштуюць 3,4731 беларускага рубля.
Бульбу вараць, смажаць, параць. А шведы навучыліся рабіць з яе малако

У лютым брытанская сетка супермаркетаў Waitrose пачне прадаваць бульбяное малако. Напой называюць самым экалагічна бяспечным сярод усіх варыянтаў расліннага малака, піша Guardian. Напрыклад, калі параўнаць з міндалём, сыравінай для іншага віду расліннага малака, для росту бульбы трэба ў 56 разоў менш вады.

Нарэшце, прадстаўнікі Dug кажуць, што бульбяное малако мае добры і мяккі смак. Кампанія стварыла яго асобную версію для выкарыстання ў кававых напоях.