Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Каля Гродна алень ужо тыдзень выходзіць на дарогу да людзей

Каля аграгарадка Парэчча на дарогу проста пад аўтамабілі выходзіць прыгожы алень.

Ён зусім не баіцца людзей і аўтамабіляў, піша «АўтаГродна».

«Ён выходзіць да людзей на дарогу паміж Рыбніцай і Багушоўкай. Ужо як тыдзень заўважаем яго тут. Ён абсалютна не баіцца людзей. Пазіруе на камеру. І выходзіць да машын. Калі ласка, не збіце гэтага прыгажуна», — напісаў у рэдакцыю чытач.
Мэра Клайпедскага раёна затрымалі ў Калінінградскай вобласці

Расійскія памежнікі затрымалі мэра Клайпедскага раёна Літвы, экс-міністра сельскай гаспадаркі Бронюса Маркаўскаса, а таксама двух яго спадарожнікаў у Куршскай затоцы.

Прэс-сакратар ведамства Вітаўта Шмайжыце-Куліешэне паведаміла, што на расійскім баку знаходзяцца трое грамадзян Літвы. Супрацоўнікі літоўскага консульства ў Расіі працуюць па гэтым пытанні, адзначыла яна.

Прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Гедрус Мішуціс выказаў здагадку, што літоўскія грамадзяне апынуліся на тэрыторыі Расіі выпадкова.

«Па папярэдніх даных, лодка з трыма грамадзянамі Літвы зайшла на расійскі бок. Верагодна, гэта ненаўмыснае парушэнне»
Сіноптыкі папярэдзілі пра туманы ў панядзелак

Сіноптыкі папярэджваюць пра туман ноччу і раніцай 25 кастрычніка. Жоўты ўзровень небяспекі.

У Мінску ў панядзелак будзе з праясненнямі і без ападкаў. Удзень да +9.

А ў ноч на аўторак, 26 кастрычніка, чакаюцца парывы ветру да 13 м/с.

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Алена Богдан: Неабходна вакцынаваць 60 працэнтаў насельніцтва

У інтэрв'ю тэлеканалу АНТ першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан падзялілася бачаннем, як перамагчы ў барацьбе з каранавірусам.

«Мы сабе ставім прамежкавую планку ў 40%, як першапачаткова рэкамендавала СААЗ, але лічым, што павінна быць вакцынавана не менш за 60% насельніцтва. Мы ідзем да гэтага», — сказала Алена Богдан.

«Вакцынацыя не абараняе ад захворвання ў прынцыпе, але яна абараняе ад цяжкага, прагнастычна неспрыяльнага цячэння захворвання», — дадала яна.

Яна звярнула ўвагу, што вакцынавацца трэба і цяжарным.

Паводле звестак Мінздароўя на пятніцу, першую дозу вакцыны атрымалі 2 млн 698 тысяч беларусаў, а поўны цыкл вакцынацыі прайшлі 2 млн 20 тысяч чалавек, што складае 29 і 21,6 працэнта адпаведна ад усяго насельніцтва.
Вашай увазе рэдакцыйныя тэксты @nashaniva, якія выйшлі на выхадных, 23-24 кастрычніка. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:

Чым сёння жыве Алеся Берулава: сэкс-бомба з гуртоў «Мантана» і Merry Poppins і былая жонка Сяргея Міхалка

Хлопец з Мінска так хацеў у космас, што адправіў у стратасферу сваю фігурку, а цяпер прадае яе на дабрачынным аўкцыёне

Што ўратавала Беларусь ад самай вялікай хваробы ў XIV стагоддзі? (праз VPN)

У Мінску аднушку можна зняць за 250 даляраў, у Кіеве за 400. Параўноўваем кошты арэнды ў нас і ў суседзяў

«Як можна пісаць пра туфлі, калі жанчыны сядзяць у турмах?» Беларуска сышла з фэшн-індустрыі і запускае новае медыя — расказваем падрабязнасці

Алек Болдуін выпадкова застрэліў чалавека на здымках фільма. Як такое магчыма?

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot
Сакрэтны экспарт, або Што Беларусь пастаўляе ў Расію?

У студзені-чэрвені 2021 года экспарт Беларусі ў Расію вырас на 24% і склаў 7,2 млрд даляраў. З іх аб'ём засакрэчанага беларускага экспарту ў Расію рэзка вырас і дасягнуў 1,28 млрд даляраў. Годам раней такога экспарту было толькі на 152 млн даляраў.

Які экспарт хавае Беларусь, чытайце па спасылцы
«Самая дарагая пакупка — мае каты». Беларуска са спіса Forbes пра жыццё, грошы і патрыятызм

Марыі Дзмітрук 29 год. Яна вучылася на перамоўшчыка з тэрарыстамі, працавала з былымі сядзельцамі, а поспеху дабілася ў ІТ. Летась яе кампанія Prodsmart прыцягнула інвестыцый на 5 мільёнаў даляраў, а Марыя трапіла ў спіс Forbes.

Беларуска расказвае, чым нашы праграмісты адрозніваюцца ад іншых, як патрапіць у ІТ, калі не разбіраешся ў кодах, і па чым у Беларусі сумуе чалавек, які можа смажыць шашлыкі на беразе акіяна.

▫️«Прачынаюся паміж 4 і 5 гадзінамі раніцы. На выхадных — звычайна ў 5.30-6.00».
▫️«Сакрэту поспеху няма. Я займаюся тым, што люблю».
▫️«Беларускіх праграмістаў пазнаю па іх працы — настолькі карпатліва і паглыблена яна выконваецца».
▫️«Калі я ў амерыканскай школе сказала, што з Беларусі, на мяне дзеці здзіўлена паглядзелі: “А чаму ты белая?” Яны думалі, што Беларусь — гэта ў Афрыцы».
▫️«Калі я прыеду ў Мінск, то абдыму першага беларуса, якога пабачу».

Чытайце цалкам па спасылцы
У Пінску знайшлі муміфікаванае цела

У падвале шматпавярховіка ў Пінску знайшлі цела невядомага. Следча-аператыўная група выявіла, што труп знаходзіцца ў стане муміфікацыі. Судова-генетычная экспертыза выявіла асобу памерлага — ім аказаўся жыхар Пінскага раёна, 1961 года нараджэння.
Паглядзіце, як на Палессі збіраюць журавіны

На плантацыях «Палескіх журавін» у Пінскім раёне завяршаецца збор ягад.
Калі не перамагчы глабальнае пацяпленне, будуць канфлікты і хаос ва ўсім свеце — экспертка ААН

З такім папярэджаннем выступіла Патрысія Эспіноза, выканаўчая сакратарка Рамачнай канвенцыі ААН аб зменах клімату. Экспертка падкрэсліла — змяншэнне выкідаў парніковых газаў неабходнае, каб захаваць стабільнае існаванне краінаў і інстытутаў, піша Guardian.

На думку Эспіноза, у самым дрэнным выпадку глабальнае пацяпленне можа выклікаць масавае перасяленне людзей праз пагаршэнне іх умоў жыцця. Міграцыйныя крызісы, што пачнуцца такім чынам, прывядуць да недахопу ежы, актывізуецца дзейнасць злачынных і тэрарыстычных груповак.

Папярэджанні ад іспанскай чыноўніцы прагучалі незадоўга да пачатку канферэнцыі ААН, прысвечанай зменам клімату, што пройдзе ў Глазга з 31 кастрычніка па 12 лістапада. У саміце прымуць удзел кіраўнікі краін G20.

Мэтай саміта будзе выпрацоўка рашэння, якое дазволіць да 2030 года скараціць сусветныя выкіды парніковых газаў у свеце на 45%.
Памёр журналіст Аляксандр Коктыш

Яму было 54 гады.

Аляксандр Коктыш быў вядомым беларускім журналістам. У канцы 1980-х — пачатку 1990-х працаваў у «Звяздзе», «Інтэрфаксе-Захад». Затым у «СН+», быў намеснікам галоўнага рэдактара ў газеце «Труд», піяр-менеджарам у кампаніі «Сімпа».
У нядзелю ўвечары каля 60 мігрантаў спрабавалі прарвацца праз беларуска-польскую мяжу, яны нанеслі траўмы двум польскім вайскоўцам, іх шпіталізавалі.

Жыццю пацярпелых нічога не пагражае. Трапіць на тэрыторыю Польшчы нелегалам не ўдалося. Пагранічная служба Польшчы сцвярджае, што сярод тых, хто штурмаваў мяжу, былі беларускія салдаты ў цывільным – яны перарэзалі калючы дрот.

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
У ЕАБР расказалі, што адбылося з эканомікай Беларусі за дзевяць месяцаў

Беларуская эканоміка за дзевяць месяцаў 2021 г. павялічылася на 2,7% гадавых (+3% за студзень — жнівень). У верасні рост ВУП заставаўся ніжэй за 1% г/г, галоўным чынам з-за скарачэння на 13,7% сельскагаспадарчай вытворчасці, мяркуюць аналітыкі Еўразійскага банка развіцця.

Моцная дынаміка застаецца ў сектары інфармацыі і сувязі, валавая дабаўленая вартасць якога за дзевяць месяцаў павялічылася на 9,6%. Захоўваецца рост прамысловай вытворчасці — 2,3% у верасні пасля 3,7 і 2, 7% г/г у жніўні і ліпені адпаведна.

Дынаміка прамысловасці паказвае на тое, што абмежаванні шэрагу заходніх краін пакуль не аказваюць значнага ўздзеяння на вытворчасць. Стрыманую дынаміку дэманструюць інвестыцыі (мінус 9,1% у верасні) і абарот рознічнага гандлю (+1,7%).

У першым выпадку гэта можа з'яўляцца следствам павышанай нявызначанасці, у той час як на спажыванне тавараў уплывае запаволенне росту даходаў насельніцтва і, магчыма, чарговая хваля пандэміі.
Сіноптыкі паабяцалі пацяпленне ў канцы кастрычніка. Месцамі да +19

Пацяпленне абяцаюць з чацвярга, надвор'е будуць вызначаць цёплыя атмасферныя франты з Балтыйскага мора. А ў аўторак і сераду пакуль +8—14.

28 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём будзе ад плюс 9 па паўночным усходзе да +16 градусаў цяпла па Брэстчыне.

У пятніцу дажджоў амаль не чакаецца, днём +12-18.

А канец тыдня і месяца наогул будзе камфортным. Днём будзе +12-19. Такі тэмпературны фон у канцы кастрычніка на 4-7 градусаў перавысіць кліматычную норму, ён адпавядае паказчыкам надвор'я пачатку кастрычніка.