Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
У Мінздароўя распавялі, якія маскі найлепш абараняюць ад кавіду

Самы аптымальны варыянт — медыцынская маска. Яна не ўсемагутная, але, напрыклад, буйныя кроплі, што разлятаюцца ў паветры ад чхання або кашлю, затрымаць можа.

Рэспіратары з клапанам эфектыўна перашкаджаюць трапленню інфекцый у арганізм чалавека. Сама маска шчыльна прылягае да твару, а паветра праходзіць праз адмысловы фільтр. Рэспіратар абараняе ад віруса чалавека, які яго носіць, але не навакольных.

Менш дзейсны спосаб абароны ад каранавіруса — тканевыя маскі. Эксперты папярэджваюць, што такія маскі не маюць антымікробных уласцівасцяў і не змогуць абараніць ад вірусаў. Але могуць абараніць арганізм ад гарадскога пылу ці выхлапных газаў.

У Мінздароўя нагадваюць, што маскі дапамогаюць абараніцца ад заражэння толькі пры захаванні мер прафілактыкі. Неабходна часцей мыць рукі з мылам, карыстацца антысептыкамі і мінімізаваць зносіны з іншымі людзьмі.
У Брэсце не хапае месцаў у бальніцы, што хворых кладуць у сталовай? Што адказаў чыноўнік

У інтэрнэце абмяркоўваюць фота з лякарні ў Брэсце, на якім бачна, што койкі стаяць проста ў сталовай.

Памочнік намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама Яўген Віктаровіч пракаментаваў фота. Ён адзначыў, на фота — незаняты рэзервовы фонд. Хворыя харчуюцца ў палатах, таму ў наяўныя вольныя памяшканні паставілі койкі. Але, па словах Віктаровіча, дэфіцыту месцаў у лякарнях няма.
Паглядзіце, як выглядае крэатыўная прастора «13:87» у Бабруйску пасля ператрусу

«Усе набіўныя сядушкі паўспарывалі. І пакецікі з супрацьвільгацьцю. Хаця пытаньні былі з-за сімволікі. А крама на дзіва цэлая. Забралі карціны і ўсё, што з чырвонымі плямамі. Майкі з гусарамі бо «стілізовано под незарегістрірованную сімволіку», — піша журналіст Дзен Носаў.
Як будуць выглядаць новыя станцыі метро, якія плануюць запусціць праз 8 гадоў

«Мінскметропраект» прадставіў праектныя рашэнні для чатырох станцый зялёнай лініі. Гэта станцыі «Праспект Пераможцаў», «Пярэспа», «Камароўская» і «Плошча Бангалор».

Іх плануюць пабудаваць да 2028-2029 года.
🔥«Засумаваў па марозіве». Першае міні-інтэрв'ю на волі палітвязня Фурманава, які праходзіў па «справе Ціханоўскага»

Сёння на волю выйшаў палітвязень Зміцер Фурманаў, які праходзіў па «справе Ціханоўскага». Па дарозе дадому з калоніі «Віцьба», дзе яго сустракалі родныя, мы задалі яму пару пытанняў пра яго стан і планы на будучыню.

Год і тры месяцы Зміцер прабыў у СІЗА, потым яго перавялі ў калонію, дзе пасля адбыцця каранціну ён амаль адразу трапіў у штрафны ізалятар і прабыў у ім да дня вызвалення (каля 1,5 месяца). Прычыны былі нібыта ў невыкананні рэжыму і ў няветлівым дыялогу з супрацоўнікамі.

Чытайце па спасылцы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Вельмі шмат крадуць, вы не ўяўляеце!» У краме ў цэнтры Мінска сыр сталі прадаваць у скрынях на замку

У адной з мінскіх крам пакупнікі заўважылі ноу-хау — сыр на прылаўках ляжыць у пластыкавых скрынях на замку. У кантэйнеры некалькі ўпаковак, калі хочаце купіць адну, трэба несці ўсё на касу — прадавец адамкне замок.

«Наша Ніва» пазваніла ў краму. Аказалася, што цяпер у скрынях на прылаўках не толькі сыр, але і дарагія рыбныя кансервы.

Чытайце больш па спасылцы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сяргей Міхалок ўдарыў гледача на канцэрце ў Палтаве

Падчас канцэрту спявак паспрачаўся з адным з гледачоў, які, падобна, яго правакаваў, і паклікаў яго на сцэну. Там Міхалок ударыў яго галавой і хацеў разабрацца з другім гледачом, але быў спынены сваімі ж музыкантамі.

Пасля артыст патлумачыў са сцэны, што гэта быў вулічны музыка, які прыйшоў на канцэрт з гітарай без квітка і прад’яўляў яму прэтэнзіі. Яму прапанавалі падняцца на сцэну і сыграць штосьці, але музыкант нічога не змог, тады Міхалок яму паказаў, «хто на сцэне галоўны» і сказаў, што гэта быў «штучны канфлікт, без якога немагчымая ніводная п’еса».

Асцярожна: на відэа нецэнзурная лаянка.
Reuters: «Спутнік V» не ўхваляць у Еўропе як мінімум да першага квартала 2022 года

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на інфармаваную крыніцу.

Як сцвярджае суразмоўца агенцтва, рашэнне аб адабрэнні вакцыны «абсалютна немагчыма» да канца 2021 года з-за адсутнасці часткі даных, неабходных для разгляду заяўкі. Каб завяршыць працэс сертыфікацыі ў пачатку наступнага года, патрабаваныя даныя павінны быць прадастаўлены да канца лістапада.

Пры гэтым крыніца дадала, што прычын сумнявацца ў эфектыўнасці і бяспекі расійскай вакцыны ў рэгулятара няма.

Пасля публікацыі Reuters памочнік кіраўніка Міністэрства аховы здароўя РФ Аляксей Кузняцоў паведаміў, што падрыхтоўка дакументаў, дадаткова запытаных EMA, ужо завяршаецца. Ён таксама выказаў надзею, што прадстаўнікі еўрапейскага рэгулятара наведаюць Расею з інспекцыяй да канца года.
❗️Крыніцы: пракурор Стоўбцаў адмовіўся плаціць у рэстаране, а калі выклікалі міліцыю — дастаў «ксіву»

Як стала вядома @nashaniva, звольнены з працы Сяргей Грыцук — пракурор Стаўбцоўскага раёна. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў пракуратуры раёна. Знік Грыцук і з расклада прыёма насельніцтва на сайце Генпракуратуры. 

«Грыцук страціў пасаду праз тое, што нядаўна, пасля аднаго з рэстаранных банкетаў, адмовіўся плаціць па рахунку, непрыемна ўразіўшыся выніковымі лічбамі, — расказваюць суразмоўцы «Нашай Нівы». — У выніку атрымаўся скандал з выклікам міліцыі, які Грыцук паспрабаваў вырашыць, дастаўшы пасведчанне».

Начальства метады Грыцука не ацаніла — больш ён не працуе. Новы пракурор яшчэ не прызначаны. 

Пра самаго Грыцука асаблівай інфармацыі ў адкрытым доступе няма. Вядома, што раней ён працаваў у Смалявіцкай пракуратуры.
Channel photo updated
🔥 З рысункамі — але па-новаму!

Ад сёння ў інстаграме «Нашай Нівы» з’явіцца стужка навін. Раней там былі пераважна фоты, а цяпер — усё важнае за дзень. Калі вам зручней сачыць за падзеямі ў інсце — падпісвайцеся.

«Першая беларуская газета з рысункамі» па-ранейшаму даступная ў тэлеграме. Дарэчы, @nashaniva​​ — лідар па колькасці праглядаў сярод беларускамоўных каналаў.

А самая поўная, маштабная і аб’ёмная карціна дня — на Nashaniva.com, які з Беларусі даступны праз VPN. «Наша Ніва» застаецца самым папулярным сайтам на беларускай мове. Навіны, людзі, інсайды — шукайце на сайце і ў сацыяльных сетках.

Instagram: https://instagram.com/nashaniva/
YouTube: https://www.youtube.com/channel/UCccyh2zRrLami79Ko5S3fxg
Facebook: https://facebook.com/nashaniva/
Vk: https://vk.com/nashaniva/
Ok: https://ok.ru/nashaniva/
Twitter: https://twitter.com/nashaniva/
Палітзняволеных мужа і жонку восьмы раз запар пакаралі суткамі

Анастасія Крупеніч-Кандрацьева і Сяргей Крупеніч павінны былі выйсці на волю пасля амаль 100 сутак на Акрэсціна. Сёння над імі прайшлі чарговыя суды па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). У Ленінскім РУУСе на мужа і жонку бесперапынна працягваюць складаць пратаколы за перасыл адзін адному навінаў з тэлеграм-каналаў, якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі, піша @viasna96.

21 кастрычніка справы Сяргея і Анастасіі разглядзела суддзя Таццяна Шоцік. Не ўлічыўшы ўсе памылкі ў матэрыялах справы, суддзя зноў арыштавала Сяргея і Анастасію на 13 сутак кожнага. Муж і жонка агулам правядуць на Акрэсціна 112 і 111 сутак адпаведна.

Амаль 100 дзён у няволі — мужу і жонцы далі чарговыя суткі за рэпосты ў прыватнай перапісцы. Што адбываецца?
Наша Ніва
❗️Крыніцы: пракурор Стоўбцаў адмовіўся плаціць у рэстаране, а калі выклікалі міліцыю — дастаў «ксіву» Як стала вядома @nashaniva, звольнены з працы Сяргей Грыцук — пракурор Стаўбцоўскага раёна. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў пракуратуры раёна. Знік Грыцук…
Як стала вядома @nashaniva пасля выхаду публікацыі, звольнены пракурор Стаўбцоўскага раёна Сяргей Грыцук – пляменнік старшыні рэспубліканскай калегіі адвакатаў і члена Савета Рэспублікі Віктара Чайчыца. Маці Грыцука і Чайчыц – родныя брат і сястра.

Крыніцы: пракурор Стоўбцаў адмовіўся плаціць у рэстаране, а калі выклікалі міліцыю — дастаў «ксіву»

Сенатар Чайчыц: Некаторыя адвакаты ў сваіх публікацыях перайшлі мяжу дазволенага, а астатнія на гэта не рэагуюць

Кіраўнік калегіі адвакатаў пра зліў прыватнай размовы Ціханоўскага з адвакатам: Пакуль у мяне няма падставаў займацца гэтым пытаннем