Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
«У нас пазіцыя — не трэба масак, нічога, само пройдзе». Што думаюць медыкі пра рэзанаснае пасяджэнне па каранавірусе

19 кастрычніка Лукашэнка правёў нараду, прысвечаную каранавірусу. На ёй прагучала некалькі нечаканых загадаў: штрафаў за парушэнне масачнага рэжыму не будзе, міліцыя не павінна кантраляваць нашэнне масак, нельга «напружваць людзей вакцынацыяй».

Галоўнае даручэнне Лукашэнкі міністру аховы здароўя Піневічу — «вяртайцеся да таго, што мы рабілі ў першую хвалю».

Дзяржпрапаганда адразу ж прынялася ўхваляць гэтыя рашэнні. А што ж пра ўсё гэта думаюць медыкі?

Чытайце па спасылцы.
Наталля Эйсмант публічна прызналася, што перанесла каранавірус

Наталля Эйсмант дала невялікае інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1», у якім прызналася, што зусім нядаўна перахварэла на каранавірус. Прэс-сакратарка Лукашэнкі адзначыла, што вострая фаза хваробы цягнулася 2,5 дні. У гэты час яна ляжала ў бальніцы. А за ходам хваробы падначаленай сачыў сам Лукашэнка.

Цікава, што на злівах аўдыёразмоў за лістапад мінулага года голас, падобны да голаса Наталлі Эйсмант, казаў пра адсутнасць пахаў. «Мне ўсё роўна падаецца, што гэта вось яно», – гаворка недвухсэнсоўна ішла пра каранавірус.

Але тады Лукашэнка яшчэ называў каранавірус «псіхозам». Як стала вядома з запісаў размоў, што трапілі ў сетку, на той момант топавыя чыноўнікі хадзілі на пасяджэнні без масак і хворыя, а прызнавацца Лукашэнку баяліся.

Чытайце па спасылцы.

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Дырэктар Дэпартамента па авіяцыі прызнаў, што «Белавія» стала пляцоўкай для нелегальнай міграцыі, і параіў увесці санкцыі супраць Міжземнага мора

Дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Арцём Сікорскі ў эфіры АНТ звярнуў увагу, што «Белавія» стала «пляцоўкай, праз якую гэтыя людзі [мігранты] бягуць за лепшым жыццём». «Яны не да нас прыйшлі, і нават не ў Літву, і не ў Польшчу», — заўважыў Сікорскі.

«Я б прапанаваў Барэлю, можа быць, увесці санкцыі супраць Міжземнага мора. Бо тысячы і тысячы мігрантаў прыбываюць у Еўропу праз Міжземнае мора», — сказаў чыноўнік.
«Сказалі, што ў ЕС мне лепш не прыязджаць». Блогер, якога затрымалі ў аэрапорце Браціславы, расказаў, чаму гэта адбылося

«Нашай Ніве» ўдалося пагаварыць з Яўгенам Малахоўскім. Блогер кажа, што яго ўсё ж затрымліваў не Інтэрпал, а Еўрапал:

«Гэта Еўрапейская паліцыя, што мае базу ў межах ЕС. На пашпартным кантролі да мяне падышлі супрацоўнікі паліцыі, забралі дакумент, папрасілі прысесці – і сышлі. А калі вярнуліся, сказалі, што Германія ўвяла на мае дадзеныя чырвоную картку. Гэта значыць, што ў любой краіне Еўрасаюза мяне могуць затрымаць. То бок, у славацкай паліцыі не было дакладнай інфармацыі, чаму і за што гэта было. У іх ёсць толькі інфармацыя, што на мяне чырвоная карта, і што я павінен быць затрыманы і правераны.

Затым яны звязаліся з нямецкімі калегамі. Яны не далі адказу, затрымліваць мяне, ці не. У выніку мяне адпусцілі і пасадзілі на самалёт. Але сказалі, што, калі я яшчэ раз прыеду ў ЕС, то, хутчэй за ўсё, мяне будуць чакаць праблемы з такой адзнакай».
Вашай увазе рэдакцыйныя тэксты @nashaniva, якія выйшлі ў сераду, 20 кастрычніка. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:

«Дактары сказалі, што я не адна такая». Цяжарная мінчанка захварэла на кавід — і страціла дзіця

Лукашэнка абурыўся, што беларусы нападаюць на суддзяў. Пра што гаворка?

Сябруе з кіраўніком ГУБАЗіК. Што вядома пра Сяргея Хаменку, які стаў новым міністрам юстыцыі

Чаму нават на вуліцы варта насіць маску, каб абараніцца ад кавіду — даследаванне

Шайгу: будзе прынятая новая ваенная дактрына Расіі і Беларусі. Што гэта і чаму гэта важна?

Дармаедскія тарыфы? Кватарантам выставілі камуналку ў два разы большую, чым у папярэднім месяцы

Латвія гарыць ад кавіду. А мясцовыя, каб не рабіць прышчэпку, гатовыя за грошы заражацца вірусам

ТЭСТ: Ці ведаеце вы беларускіх міністраў?

«У нас пазіцыя — не трэба масак, нічога, само пройдзе». Што думаюць медыкі пра рэзанаснае пасяджэнне па каранавірусе

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot
«Выпуск СМІ можа быць спынены». Набыў моц закон, які закліканы абараняць суверэнітэт. Што важна ведаць?

Набылі моц папраўкі, унесеныя ў заканадаўства па пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу. Яны былі зацверджаныя яшчэ ў ліпені і, з пункту гледжання законатворцаў, сталі адказам на пратэсты пасля выбараў 2020 года.

У прыватнасці, змены закранулі законы «Аб узброеных сілах Рэспублікі Беларусь» і «Аб надзвычайным становішчы».

Што важнага ў новым законе?

Чытайце па спасылцы
Цела 19-гадовага мігранта з Сірыі знайшлі ў рацэ Буг на мяжы Беларусі і Польшчы

Ратавальнікі дасталі з ракі Буг цела 19-гадовага мігранта з Сірыі. Пра гэта паведаміла ў сераду польская паліцыя.

«Яго асобу пацвердзіў іншы малады мужчына, з якім яны днём раней спрабавалі нелегальна пераправіцца праз раку Буг. Разам з целам знойдзены дакументы», — сказаў прэс-сакратар галоўнага каменданта паліцыі ў Любліне Анджэй Фіёлек. Абставіны смерці маладога чалавека расследуюцца.

Гэта не адзіны выпадак гібелі мігрантаў на мяжы. Зафіксавана каля сямі падобных выпадкаў.
МУС прызнала Telegram-канал «Кибер Партизаны» і Telegram-чат «Кибер Сливы» экстрэмісцкім фарміраваннем

Нагадаем, што група людзей, якія называюць сябе «Кібер-партызанамі», атрымала доступ да закрытых баз і запісаў тэлефонных размоваў сілавікоў і цяпер публікуе іх у інтэрнэце. Дзяржаўныя органы ніяк не адрэагавалі на масавыя злівы, але ў выніку прызналі групу экстрэмісцкім фарміраваннем.
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў (далучайцеся!)

У мінулым годзе ў былога палаца Радзівілаў у вёсцы Паланечка, што ў Баранавіцкім раёне, з'явіліся новыя гаспадары. Яго выкупіла сям’я прадпрымальнікаў з Мінска, якія паставілі сабе задачу: не даць палацу знікнуць і аднавіць яго. Дапамагчы ім у гэтым можа кожны беларус — проста цяпер дастаткова пералічыць на рахунак палаца кошт аднаго кубка кавы.

Чытайце па спасылцы
Ва Украіне забаранілі міжгароднія паездкі грамадскім транспартам без ПЛР-тэста або вакцынацыі

Ва Украіне з 21 кастрычніка пачалі дзейнічаць новыя правілы перавозак пасажыраў унутры краіны. Яны датычацца ўсіх відаў транспарту, уключаючы самалёты, аўтобусы і цягнікі. З сённяшняга дня пасажыры павінны паказаць не толькі білет на транспарт і пашпарт, але і доказ аб вакцынацыі або адмоўны тэст на каранавірус, піша РБК-Украіна.

Пры гэтым, ПЛР-тэст павінен быць зроблены за 72 гадзіны да паездкі. Новыя правілы дзейнічаюць ва ўсіх відах транспарту.
Паказаць дакументы аб вакцынацыі можна як у электронным, так і ў папяровым выглядзе.

Дарэчы, у памяшканні чыгуначнага вакзала арганізавалі пункт экспрэс-тэставанняў на COVID-19. Кошт тэста складае 350 грыўняў (каля 32 беларускіх).

Па звестках на сённяшнюю раніцу ва Украіне быў зафіксаваны максімум штодзённых заражэнняў і смерцяў за ўсе хвалі: 22 415 выпадкаў і 546 смерцяў, пратэсціравалі каля 130 тысяч чалавек.
Як часта можна хварэць на кавід, калі не прышчапляцца? Вось што кажуць навукоўцы

Год таму эксперты лічылі, што паўторны кавід — дужа рэдкая з’ява. Тады ва ўсім свеце было зафіксавана прыкладна два дзясяткі такіх выпадкаў.

Чытайце больш па спасылцы

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Урад Латвіі зацвердзіў лакдаўн па 15 лістапада з каменданцкай гадзінай з 20:00: што забаронена і што дазволена

Выходзіць дазволена толькі ў выпадках абгрунтаванай неабходнасці.

Чытайце па спасылцы

Чытайце таксама: Латвія гарыць ад кавіду. А мясцовыя, каб не рабіць прышчэпку, гатовыя за грошы заражацца вірусам
У Бабруйску забаранілі курыць кальяны і хадзіць без прышчэпкі ці тэста ў начны клуб па начах

Гэта вынікае з комплекснага плану па супрацьдзеянні каранавірусу.

З 23:00 да 8:00 трапіць у начны клуб, казіно, рэстараны, бары, більярдныя і іншыя падобныя забаўляльныя ўстановы можна будзе будзе толькі пры прад'яўленні сертыфіката аб вакцынацыі або адмоўнага выніку ПЛР-тэсту (у электронным ці раздрукаваным выглядзе).

Таксама ў горадзе забаранілі курыць кальяны.

Улады могуць абмежаваць працу ўстаноў, у якіх не будуць выконваць патрабаванні.
Зборная Беларусі па футболе згубіла пяць пазіцый у рэйтынгу ФІФА

Цяпер падначаленыя Георгія Кандрацьева займаюць 95-ы радок з 210. Для разумення ўзроўню: Люксембург, які раней успрымаўся зборнай-карлікам і паразы ад якога лічыліся сенсацыйнымі, цяпер абагнаў беларусаў.

Нагадаем, што ў зборнай Беларусі працягваецца серыя з сямі параз запар.
У Маскве ўводзіцца лакдаўн

З 28 кастрычніка па 7 лістапада спыняецца праца рэстаранаў, кафэ, кінатэатраў, салонаў прыгажосці, забаўляльных і спартыўных цэнтраў. Працаваць будуць толькі аптэкі і прадуктовыя крамы.

Масавыя культурныя, забаўляльныя і спартыўныя мерапрыемствы адмяняюцца. Тэатры і музеі будуць працаваць, але залы нельга будзе запаўняць больш, чым на 50%. У школах і дзіцячых садках аб’яўляюцца канікулы, ВНУ ідуць на дыстанцыйку.

Нагадаем, што ўчора ў Расіі быў аб’яўлены непрацоўны тыдзень — з 30 кастрычніка па 7 лістапада.
2097 — новы антырэкорд па афіцыйна зарэгістраваных сутачных выпадках каранавіруса ў Беларусі.

17 чалавек памерлі.
«Такой колькасці рэанімацыйных ложкаў у нас не было ніколі». Як Віцебск патанае ў кавідзе

Віцебск, які быў эпіцэнтрам у першую хвалю, зноў стаў гарачай кропкай. «Наша Ніва» пагаварыла з гарадскімі медыкамі — пра загружанасць бальніц, узрост пацыентаў у рэанімацыі і атрады студэнтаў.

▫️«Сярэдні ўзрост пацыентаў у рэанімацыі — каля 40 год. Раней ён быў каля 50».
▫️«Не засталося ніводнага стацыянара, у якім бы не лячылі каранавірусных пацыентаў».
▫️«У дапамогу дактарам прыцягваюць шмат студэнтаў — і ў паліклініку, і ў абласную бальніцу, і на абзвон людзей».

Чытайце больш па спасылцы

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Стаўленне да канстытуцыйнага ладу і антыдзяржаўныя праяўленні. Стала вядома, што будуць пісаць у працоўных характарыстыках

Што будуць пісаць у характарыстыцы кіраўнікоў і супрацоўнікаў дзяржаўных арганізацый? Пастановай урада вызначана форма гэтай характарыстыкі (дадатак да нядаўна прынятага дэкрэта №6), якую будуць патрабаваць пры прыёме на працу ў дзяржаўныя органы і арганізацыі, а таксама арганізацыі, больш за 50% долі якіх знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці.

Чытайце па спасылцы

Яшчэ па тэме: «У характарыстыцы будзе бачна, ці ты змагар, ці ябацька». Як выглядаюць новыя правілы прыёму на працу на дзяржпрадпрыемствы
Выйшаў на волю палітвязень Зміцер Фурманаў, які праходзіў па «справе Ціханоўскага»

Палітвязень выйшаў з калоніі «Віцьба» сёння. Ён цалкам адсядзеў тэрмін у 2 гады калоніі агульнага рэжыму за «арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», піша @radiosvaboda.
ГУБАЗіК прапанаваў пазбаўляць грамадзянства апанентаў рэжыму. Што пра гэта кажа закон?

Прадстаўнік ГУБАЗіК выказаў прапанову пазбаўляць грамадзянства тых, хто «збег з нашай краіны, ненавідзяць яе і працуюць у інтарэсах заходніх краінах». Але па дзейным заканадаўстве зрабіць гэта немагчыма: грамадзянства могуць пазбавіць толькі асуджанага за экстрэмізм ці тэрарызм, і тое, калі чалавек грамадзянін Беларусі па нараджэнні забраць у яго грамадзянства немагчыма. Няма такой практыкі і ў іншых краінах.

Але ў гісторыі такія прыклады былі — Германія часоў праўлення нацыстаў. Іронія ў тым, што менавіта ГУБАЗіК гучней за ўсіх выступае супраць нацызму.

Чытайце па спасылцы