Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Інстаграм з дня на дзень запусціць функцыі, якія прыемна здзівяць карыстальнікаў

Па-першае, сацсетка дазволіць публікаваць фота і відэа з камп'ютара, ад самага пачатку існавання дадатка гэта можна было зрабіць толькі са смартфона.

Па-другое, з'явіцца функцыя Collabs, якая дазволіць двум карыстальнікам публікаваць сумесныя пасты. У такіх публікацый будуць агульныя каментары, прагляды і лайкі.

Па-трэцяе, 20 кастрычніка сацсетка запусціць функцыю, якая дазваляе пачаць збор сродкаў для некамерцыйных арганізацый.

Падпісвайцеся на інстаграм "Нашай Нівы", пратэсцім новыя функцыі разам!
У Вільні быў паранены ахоўнік крамы Rimi: ён проста папрасіў пакупніка надзець маску

Мужчына агрэсіўна адрэагаваў на просьбу ахоўніка надзець маску ў краме. Каб не працягваць канфлікт, ахоўнік вырашыў выклікаць паліцыю. У гэты момант пакупнік кінуўся на ўцёкі, ахоўнік сарваўся за ім. Неўзабаве ўцякач дастаў з кішэні зброю і стрэліў у ахоўніка.

Зламыснік параніў абедзве нагі ахоўніку, яго давялося прааперыраваць. Нападніка паліцыя затрымала.


Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
18 кастрычніка ад ускладненняў пасля кавіду памёр былы дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл. Ён прайшоў поўны курс вакцынацыі.

Вакцыніраваныя таксама часам паміраюць ад кавіду. Але гэта не прычына адмаўляцца ад прышчэпкі. Тлумачым чаму
Вашай увазе рэдакцыйныя тэксты @nashaniva, якія выйшлі ў аўторак, 19 кастрычніка. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:

Дзяржпрапаганда абвінавачвае дэмсілы ў раз’яднанасці. А як на самай справе?

Небывала пашанцавала. Даляр падае і падае — што адбываецца?

«У характарыстыцы будзе бачна, ты змагар ці ябацька». Як выглядаюць новыя правілы прыёму на працу ў дзяржпрадпрыемствах

Кэнсэлінг па-беларуску: праўладныя блогеры адмяняюць выступы нялюбых ім артыстаў і зрываюць мерапрыемствы

«Не трэба па 7-10 дзён трымаць людзей у бальніцы». Сабралі ўсе новыя даручэнні па сітуацыі з кавідам, што даў Лукашэнка

За год карупцыя скарацілася на траціну. У чым прычына?

Журналістка папрасіла кампетэнтныя органы правесці праверку па фактах катаванняў на Акрэсціна. Адгадайце, які адказ ёй прыйшоў?

Вакцыніраваныя таксама часам паміраюць ад кавіду. Але гэта не прычына адмаўляцца ад прышчэпкі — тлумачым

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot
У 2000-я гэты прадмет адзення насілі ўсе. Цяпер ён вяртаецца

Джынсы з заніжанай таліяй — адзін з самых супярэчлівых элементаў моды пачатку 2000-х. Упершыню яны з’явіліся ў 1993 годзе, калі дызайнер Аляксандр Макуін выпусціў на подыум мадэль у такіх штанах — тады іх назвалі бамстары.

Чытаць далей
Facebook хоча змяніць назву. Магчыма, ужо на наступным тыдні

Кампанія Facebook мае намер змяніць назву, каб асацыявацца не толькі з аднайменнай сацыяльнай сеткай, але з усім «сусветам» («метасусветам»), сваіх прадуктаў, паведамляе партал The Verge са спасылкай на крыніцу.

Паводле яго даных, рэбрэндынг, хутчэй за ўсё, будзе пазіцыянаваць сіні лагатып Facebook як толькі адзін з многіх прадуктаў «мацярынскай» кампаніі, якая таксама валодае WhatsApp, Instagram, Oculus і іншымі прадуктамі.

Кіраўнік кампаніі Марк Цукерберг плануе аб'явіць аб змене назвы на штогадовай канферэнцыі, якая пройдзе 28 кастрычніка, аднак гэта можа здарыцца і раней.

Па даных The Verge, новая назва можа быць неяк звязана з Horizon — новым дадаткам Facebook для працы ў віртуальных офісах.
У самой кампаніі пакуль ніяк не каментавалі звесткі аб магчымай змене назвы.
Наша Ніва
У Хойніцкім раёне трактарыст араў зямлю і знайшоў старажытны склеп Трактарыст працаваў каля вёскі Алексічы, як раптам у полі ўтварылася вялікая яміна. Ён выйшаў паглядзець і ўбачыў унутры нейкае збудаванне. Аказалася, што гэта старажытны склеп, пішуць «Хойніцкія…
Памятаеце навіну пра знойдзены склеп у Хойніцкім раёне? Археолагі выказалі здагадку, каму ён належаў

Тыдзень таму трактарыст у полі знайшоў старажытны склеп. Тады выказвалася меркаванне, што ён належаў роду Аскеркаў, бо недалёка ад таго месца ў 2019 годзе знайшлі магільную пліту з імёнамі прадстаўнікоў роду.

Як распавёў «Гомельскай праўдзе» навуковы супрацоўнік музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Юрый Панкоў, на шыльдзе, прымацаванай да труны ў склепе, напісана, што тут пахаваны Альфрэд. Прозвішча, на жаль, цалкам прачытаць не ўдалося, аднак, на думку краязнаўцы Сяргея Бельскага, гэта мог быць Альфрэд Абуховіч — таксама прадстаўнік вядомага беларускага роду.
Паглядзіце, які помнік бульбе паставілі на Віцебшчыне

Скульптура з’явілася на тэрыторыі Віцебскага занальнага інстытута сельскай гаспадаркі НАН Беларусі ў аграгарадку Тулава.

Антошка — так назвалі вялікую бульбіну — карыстаецца вялікай папулярнасцю ва ўсіх наведвальнікаў і гасцей занальнага інстытута, асабліва ў дзяцей і студэнтаў: з ім фатаграфуюцца, яму ціснуць руку і нават цалуюць.

Гэта не першы помнік бульбе ў Беларусі. Раней сімвалічны знак адкрылі на Уздзеншчыне.
Сёння раніцай памёр мастак і заснавальнік музея Першай сусветнай вайны Барыс Цітовіч

Пра гэта паведамляе «Рэгіянальная газета». Мастаку было 73 гады. Цітовіч працаваў у станковай і кніжнай графіцы, жывапісе, іканаграфіі.

Ён вядомы як стваральнік мемарыяльнага комплексу памяці ахвяраў Першай сусветнай вайны ў Заброддзі на Вілейшчыне.
Лукашэнкаўскі калядны турнір па хакеі зноў адменены

Пра гэта паведаміла федэрацыя хакея Беларусі. Афіцыйная прычына другой запар адмены — складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Беларусі.

Турнір праводзіўся з 2005 па 2020 год. Сёлета яго таксама адмянілі.
«Дактары сказалі, што я не адна такая». Цяжарная мінчанка захварэла на кавід — і страціла дзіця

Сёння Марыі Мунцян даводзіцца вучыцца жыць з вялікім болем. Праз кавідныя ўскладненні жанчына страціла дзіця на 26-м тыдні цяжарнасці. Цяпер яна знаходзіцца ў «шасцёрцы». Марыя расказала @nashaniva сваю гісторыю.

Вось толькі некаторыя цытаты:

▫️«Зварот у бальніцу наўмысна адцягвала: баялася, што там падчаплю каранавірус. Я ж адчувала і пахі, і смакі. То-бок была ўпэўнена, што гэта не карона».
▫️«Мне сказалі: «Вы ў рэанімацыі, на жаль, ваша дзіця загінула ва ўлонні». Гэтак жа мне потым казаў і мой доктар».
▫️«ПЛР-тэст паказаў каранавірус і пнеўманію сярэдняй цяжкасці, паражэнне лёгкіх дасягнула 35%. Мне казалі, што праз тэмпературу мог не вытрымаць каляплодны пузыр…»
▫️«Медык сказаў: «Такога, як цяпер, яшчэ ніколі не было. Толькі за тыдзень у нас памерлі пяць жанчын. Немаўляты засталіся без матуль». А ў такіх, як я, загінула само немаўля. І я тут такая не адна».

Чытайце гісторыю Марыі па спасылцы
Суд прызнаў экстрэмісцкім тэлеграм-канал «Два мушкетера и красотка»

Канал не знаходзіцца праз пошук, як пра яго даведаліся сілавікі і што іх асабліва зацікавіла ў ім, няясна.
Беларусы «выкурваюць» 12 працэнтаў гадавога даходу

У Беларусі, выкурваючы 1 пачак у дзень, на працягу года можна патраціць 584 даляры. Гэта раўнацэнна 12% гадавога сярэднестатыстычнага даходу пасля выплаты падаткаў, паведамляюць thinktanks.by.

Аналітыкі Picodi.com даведаліся, як адрозніваецца кошт цыгарэт у 104 краінах свету, палічылі, колькі грошай трацяць курцы на цыгарэты штогод.

Самую высокую цану плацяць курцы ў Аўстраліі. Там пачак цыгарэт каштуе 25,63$. Такая цана з'яўляецца вынікам усвядомленай палітыкі уладаў, накіраванай на памяншэнне колькасці курыльшчыкаў. Да групы краін з самымі дарагімі цыгарэтамі таксама адносяцца Новая Зеландыя (24,75$ за пачак), Ірландыя (16,49$) і Вялікабрытанія (15,66$).

Беларусь у гэтым рэйтынгу займае 7 пазіцыю з сярэдняй цаной 1,60$ за пачак. У суседніх Польшчы і Украіне пачак цыгарэт каштуе даражэй: 4,65$ (57 месца рэйтынга) 2,26 $ (19 месца) адпаведна. Самыя танныя цыгарэты ў Нігерыі (0,97 $ за пачак) і Казахстане (1,18$).
Лукашэнка абурыўся, што беларусы нападаюць на суддзяў. Пра што гаворка?

Нядаўна Лукашэнка заявіў, што «палітэмігранцкія цэнтры нацэльваюць радыкалаў да акцыі застрашвання грамадскіх і дзяржаўных дзеячоў, прадстаўнікоў СМІ і сілавікоў». «Дабраліся і да судзейскага корпуса», — адзначыў ён. 

Паводле Вярхоўнага суда, з 2020-га і па сёння фіксуецца сур’ёзны ўсплёск справаў за знявагу суддзяў і членаў іх сем'яў. 

Напрыклад, у Маладзечне такую справу завялі на 22-гадовую гараджанку за тое, што яна абурылася дзеяннямі суддзі, якая разглядала яе справу за ўдзел у мітынгу і, на думку дзяўчыны, прысудзіла празмерна жорсткае пакаранне. Адно слова стала нагодай для крымінальнай справы.

Колькі ўсяго такіх справаў завялі следчыя, не паведамляецца. 

Аднак з 2020 года па сёння вядома пра пяць выпадкаў пашкоджання маёмасці суддзяў — камусьці сапсавалі машыну, камусьці нанеслі на плот нецэнзурныя надпісы.
Як TikTok дапамог жыхарцы Баранавічаў убачыць прапрадзеда, якога яна ніколі не бачыла

Гартаючы стужку рэкамендацый папулярнай сацыяльнай сеткі, гараджанка выпадкова натрапіла на адзін трэндавы ролік з фатаграфіяй людзей, імёны і прозвішчы якіх практычна цалкам супадалі з імёнамі яе продкаў.

Чытайце па спасылцы
У Столінскім раёне мужчыны пабіліся з-за меха журавінаў

Пра выпадак паведамляе раёнка. Мясцовая жыхарка паведаміла міліцыі, што ў лесе двое мужчын задумалі бойку з яе братам, абвінаваціўшы яго ў крадзяжы журавінаў.

Чым скончылася гісторыя, невядома.
Добкін: EPAM будзе ў Беларусі, пакуль ёсць таленты і кліенты

Аркадзь Добкін правёў кам'юніці-сесію ў рамках глабальнай віртуальнай канферэнцыі Ted Conference 2021, арганізаванай EPAM. Самае папулярнае, па словах Добкіна, пытанне было звязана з планамі EPAM у Беларусі, піша dev.by.

— Мы ўжо далі публічны адказ з гэтай нагоды, і я думаю, што магу толькі паўтарыць сказанае. Пакуль у Беларусі ёсць таленты і людзі, якія хочуць вучыцца, і пакуль ёсць кліенты, гатовыя весці з намі бізнэс у Беларусі, EPAM працягне працаваць тут, а таксама будзе імкнуцца палепшыць умовы для мясцовых супрацоўнікаў і выконваць абавязацельствы перад кліентамі.

На пытанне аб адаптыўнасці EPAM Добкін адказаў, што 2020-2021 гады сталі для кампаніі «выдатнымі настаўнікамі», і цяпер яна падрыхтавана значна лепш, бо разумее, як на яе могуць паўплываць нечаканыя падзеі.
Памёр акцёр Віктар Еўграфаў, які сыграў Антона Косміча ў «Чорным замку Альшанскім»

Яму было 73 гады. Да смерці прывялі праблемы з сардэчна-сасудзістай сістэмай.

Еўграфаў нарадзіўся ў Самары ў 1948 годзе. Найбольш вядомыя яго ролі гэта Антон Косміч (Валюжыніч) у «Чорным замку Альшанскім» і прафесар Марыярці ў «Шэрлаку Холмсе» з Ліванавым і Саломіным.
Беларускія аграрыі скарацілі вытворчасць і паставілі рэкорд па даўгах

У 2021 годзе нізкі ўраджай абваліў выпуск у сельскай гаспадарцы. Даўгі флагманаў аграрнага сектара пабілі гістарычны максімум. Па выніках дзевяці месяцаў 2021-га дададзеная вартасць у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы ўпала на 6%.

Чытайце больш
Перасталі выходзіць на сувязь супрацоўнікі газеты «Новы Час»

У прыватнасці, ад раніцы няма сувязі з галоўным рэдактарам Аксанай Колб, журналістам, намеснікам рэдактара Сяргеем Пульшай.

UPD. Галоўную рэдактарку Аксану Колб забралі ў Следчы камітэт. Сутнасць прэтэнзій пакуль невядомая.

У намесніка рэдактара Сяргея Пульшы быў ператрус дома. Пасля гэтага сілавікі разам з Сяргеем паехалі ў рэдакцыю «Новага Часу», піша @bajby