Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Кіраўнік Мінздароўя сцвярджае, што сітуацыя з каранавірусам у Беларусі пад кантролем

Дакладваючы Лукашэнку аб сітуацыі з кавідам у Беларусі, міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч сказаў:

«Я хачу без слёз, без стогнаў сказаць: сітуацыя цалкам кантраляваная, праводзіцца ўвесь комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку, на прыпыненне эпідэмічнага працэсу і на лячэнне пацыентаў, пра які ў тым ліку сёння ідзе гаворка», — сказаў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.

У той жа час ён адзначыў, што чацвёртая хваля вылучаецца высокім ростам захворвання, з якім краіна яшчэ не сутыкалася.

Нагадаем, учора Міністэрства аховы здароўя праз кавід прыпыніла аказанне планавай медыцынскай дапамогі.

За апошнія дні ў Беларусі былі абноўленыя рэкорды па колькасці новых выпадкаў кавіду за дзень і па колькасці смерцяў.

Беларусь займае адно з апошніх месцаў у Еўропе па ўзроўні вакцынацыі.
Вакцынацыя ў 11 разоў зніжае імавернасць смерці ад кавіду — даследаванне

Прафесар Школы грамадскай аховы здароўя пры Універсітэце Джорджа Вашынгтона Леана Вен распавяла CNN, што вакцыны зніжаюць імавернасць інфікавання кавідам у шэсць разоў, а імавернасць смерці — у 11 разоў.

«Аднак вакцыны супраць COVID-19 не засцерагаюць вас на 100%, як любая іншая вакцына або лячэнне не з'яўляецца 100-працэнтна эфектыўнымі».

Найчасцей у групу рызыкі трапляюць людзі старэйшага ўзросту са спадарожнымі хваробамі і асобы з аслабленым імунітэтам.

Акрамя таго, рызыкі ўзрастаюць пры наяўнасці іншых інфекцый у арганізме.

Непрышчэпленыя асобы трапляюць у бальніцы з-за кавіду ў 17 разоў часцей, чым цалкам вакцынаваныя.
«У характарыстыцы будзе бачна, ты змагар ці ябацька». Як выглядаюць новыя правілы прыёму на працу ў дзяржпрадпрыемствах

На лаяльнасць да ўлады будуць правяраць пры прыёме на працу? Нядаўна прыняты дэкрэт №6 робіць больш жорсткімі патрабаванні да супрацоўнікаў дзяржаўных органаў і арганізацый.

Адзін з кадравікоў падзяліўся з «Нашай Нівай» страхамі адносна таго, да чаго могуць прывесці новыя правілы гульні.

Чытайце па спасылцы
Лукашэнка прызначыў намеснікам кіраўніка Акадэміі навук экс-камандзіра «Альфы» КДБ

Намеснікам старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі стаў Алег Чарнышоў.

З 2014 года ён працаваў на пасадзе намесніка старшыні КДБ, да гэтага быў камандзірам антытэрарыстычнага падраздзялення КДБ – групы «Альфа».

Нагадаем, што ўчора міністрам юстыцыі стаў Сяргей Хаменка, былы намеснік міністра ўнутраных спраў, у якога няма юрыдычнай адукацыі.
Гомельскага валанцёра, які адправіў палітвязням 2500 лістоў, правяраюць на фінансаванне экстрэмізму

Палітвязню Іллю Міронаву, які знаходзіцца ў гомельскім СІЗА №3, могуць інкрымінаваць фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці. Гэта вынікае з адказу з РАУС Савецкага раёна Гомеля.

Маці Іллі падкрэслівае, што ніякай іншай афіцыйнай інфармацыі пра сапраўдныя прычыны зняволення яе сына яна дагэтуль не атрымала ані ад праваахоўных органаў, ані ад адвакатаў:

— Што яму інкрымінуюць, мне ніхто не паведаміў. Адвакат нават не мае права нумар артыкула назваць. Але яшчэ да арышту Ілля ва УУС напісаў ліст і прасіў сказаць, што з яго маёмасцю, якую ў ліпені ў яго канфіскавалі падчас ператрусу. Прыйшоў адказ на гэты ліст. А там выразна напісана — частка 1-я артыкула 361 — 2.
Кэнсэлінг па-беларуску: праўладныя блогеры адмяняюць выступы нялюбых ім артыстаў і зрываюць мерапрыемствы

У Беларусі адно за адным адмяняюцца канцэрты і масавыя мерапрыемствы. Калі некаторыя скасоўваюць праз каранавірус, то іншыя — справа рук праўладных тэлеграм-каналаў і блогераў-ябацек.

Яны адсочваюць сацсеткі амаль любога выступоўца, які плануе даць канцэрт ці ўзяць удзел у публічным мерапрыемстве. Як толькі ў чалавека знаходзяць фотаздымкі з бела-чырвона-белым сцягам ці асуджэнне гвалту сілавікоў — уздымаецца хваля булінгу.

Як гэта працуе, чытайце па спасылцы
Лукашэнка заняўся кавід-прафілактыкай насельніцтва, але атрымалася толькі горш. Што ён сказаў

Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па каранавірусе раскрытыкаваў сілавікоў за кантроль масачнага рэжыму, сказаў, што ніякага прымусу ў пытанні масак і вакцынацыі не будзе, а таксама выказаўся пра «каранафэйкі».

Сабралі цытаты на сайце
Наша Ніва
Лукашэнка заняўся кавід-прафілактыкай насельніцтва, але атрымалася толькі горш. Што ён сказаў Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па каранавірусе раскрытыкаваў сілавікоў за кантроль масачнага рэжыму, сказаў, што ніякага прымусу ў пытанні масак і вакцынацыі…
Лукашэнка запатрабаваў не адмяняць аказанне планавай меддапамогі

«Неадкладна падрыхтаваць план мерапрыемстваў, каб не было адмены ніякіх планавых аглядаў, – даручыў ён. – Ніякай адмены планавых маніпуляцый, аперацый, кансультацый быць не павінна».
«Караеў сказаў нас адразу зачыніць на трое сутак». Як у Гродне судзілі заўзятараў, што не ўсталі падчас гімна

Журналістам удалося ананімна пагутарыць з адным з затрыманых заўзятараў і даведацца, чаму ён не ўставаў падчас гімна, як праходзіў суд і пры чым тут Юрый Караеў.

Чытайце гутарку па спасылцы

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
За год карупцыя скарацілася на траціну. У чым прычына?

У 2020 годзе, калі пачаліся масавыя палітычныя працэсы, рэзка скарацілася колькасць карупцыйных злачынстваў — адразу на 30%. Дагэтуль карупцыя ў Беларусі стабільна расла.

У Вярхоўным судзе гэту лічбу называюць «анамальнай», але дыпламатычна адзначаюць, што справа ў тым, што праваахоўнікі сталі дзейнічаць актыўней.

А як на самай справе?
«Мы месяц ужо на піках». Піневіч прагназуе зніжэнне захворванняў на кавід у лістападзе, а таксама 5 мільёнаў прышчэпленых да канца года

«Па нашых аналітычных звестках, мы выйшлі на пікавае значэнне па захворваннях прыкладна каля 3,5 – 4 тыдні таму. Аналагічныя пікі, звязаныя з дэльта-штамам, якія назіраліся ў іншых краінах, як правіла, сведчылі пра двухмесяцовае знаходжанне на высокіх лічбах і потым — даволі рэзкае зніжэнне ўзроўню захворвання. Цяпер мы прыкладна месяц ужо на піках. Думаю, прыкладна лістапад — сярэдзіна лістапада — гэта той перыяд, калі мы пачнем зніжэнне», — растлумачыў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.

Піневіч адзначыў, што ў апошнія тыдні стала больш людзей вакцынавацца: штодня прыкладна па 30 тысяч чалавек. У Мінздароўя прагназуюць да канца года лічбу ў 5 мільёнаў прышчэпленых. Пакуль жа скончылі поўны курс вакцынацыі 1,865 млн чалавек.
Расейскі мільярдэр Міхаіл Гуцэрыеў, набліжаны да Лукашэнкі, следам за МАЗам, БелАЗам і «Белаэранавігацыяй» падаў пазоў у Суд Еўрасаюза ў Люксембургу з патрабаваннем прызнаць незаконнымі санкцыі, уведзеныя супраць яго.

Мільярдэр унесены ў санкцыйныя спіскі з 21 чэрвеня.
Сёння на нарадзе па барацьбе з каранавірусам Лукашэнка гучна заявіў: «Цяпер, глядзіце, рот закрыла ўся дасведчаная Еўропа: ніякай інфармацыі, усё «добра». Але там жа катастрофа. Вазьміце Латвію: крыху больш за мільён насельніцтва — сітуацыя ў сто разоў горшая, чым у Беларусі».

Разабраліся — і аказалася, што насамрэч, лішняя смяротнасць ад кавіду ў Латвіі ў пяць разоў меншая, чым у Беларусі.

Усе лічбы — па спасылцы.
Стала вядома, за што ў Расіі быў асуджаны беларускі праграміст Сяргей Савельеў, які пасля вызвалення перадаў відэаархіў катаванняў у расійскіх турмах.

У 2013 годзе хлопец жыў у Краснадары, знаёмыя папрасілі яго перавезці сістэмны блок на машыне ў іншы горад, але праз некалькі хвілін Савельева спынілі аператыўнікі ФСБ. Падчас ператрусу яны выявілі камп'ютар і «шэсць кілаграм сінтэтычных наркотыкаў» у ім.

Праз два гады суд прызначыў яму дзевяць гадоў зняволення. Пакаранне ён адбываў у Саратаўскай вобласці, дзе з лютага 2016 года па люты 2021 года працаваў адміністратарам відэакамер назірання ў сухотнай бальніцы №1.

Савельева датэрмінова вызвалілі за добрыя паводзіны, чаму часткова спрыяла яго праца. Праграміст захаваў відэазапісы катаванняў зняволеных і сцэн сэксуальнага гвалту на флэшкі і схаваў каля выхаду з турмы. У дзень вызвалення ён забраў флэшкі, так відэархіў, які шакаваў увесь свет, трапіў у рукі праваабаронцаў.
У Ваўкавыску цікаўнае шчаня французскага бульдога старанна вывучала двор сяброў, да якіх прыйшло з гаспадарамі. У нейкі момант Тэдзі (так завуць прыгажуна) прасунуў галаву ў металічнае кальцо ў брамцы, а дастаць ужо не змог.

Давялося выклікаць ратавальнікаў, яны і дапамаглі 4-месячнаму шчанюку выбрацца з пасткі.
ФБР праводзіць ператрус у доме Алега Дзерыпаскі ў Вашынгтоне, паведамляе Эн-бі-сі.

У 2018 годзе мінфін ЗША ўвёў персанальныя санкцыі супраць Дзерыпаскі і шэрагу іншых расійскіх бізнесменаў і чыноўнікаў у сувязі з «варожымі дзеяннямі Расіі па ўсім свеце».

Дзерыпаска займае 37-е месца ў рэйтынгу найбагацейшых бізнэсменаў Расіі па версіі Forbes. Паводле ацэнак часопіса, яго маёмасць складае 16,8 мільярда даляраў.

Фота: twitter.com/strickdc

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
У М’янме хунта абвесціла пра вызваленне 5600 палітзняволеных

Такое рашэнне м’янмарскія сілавікі прынялі пад ціскам міжнароднай супольнасці. Пасля вайсковага перавароту ў лютым 2021 года краіна трапіла ў міжнародную ізаляцыю.

Вызваленне зняволеных адбылося праз дзень пасля таго, як Асацыяцыя дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН) прыняла рашэнне выключыць прадстаўнікоў хунты са спісаў удзельнікаў саміту арганізацыі.

Усяго за кратамі было 7300 праціўнікаў рэжыму. Такім чынам, вызваленыя будуць тры чвэрці вязняў.
Журналістка папрасіла кампетэнтныя органы правесці праверку па фактах катаванняў на Акрэсціна. Адгадайце, які адказ ёй прыйшоў?

Журналістка «Нашай Нівы» Кацярына Карпіцкая з 14 жніўня па 13 верасня ўтрымлівалася ў ІЧУ на Акрэсціна. За месяц там яна падхапіла некалькі хвароб. «Я на свае вочы ўбачыла, што людзей там працягваюць катаваць, парушаючы ўсе існуючыя правілы ўтрымання адміністрацыйна арыштаваных», — кажа дзяўчына.

Падрабязныя скаргі на ўмовы ўтрымання на Акрэсціна яна накіравала адразу ў некалькі інстанцый: у Генеральную пракуратуру, Мінскую гарадскую пракуратуру, у Дэпартамент фінансаў і тылу МУС РБ, у Рэспубліканскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі і ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Што адказалі ў гэтых арганізацыях на ўсе скаргі — чытайце па спасылцы.
Інстаграм з дня на дзень запусціць функцыі, якія прыемна здзівяць карыстальнікаў

Па-першае, сацсетка дазволіць публікаваць фота і відэа з камп'ютара, ад самага пачатку існавання дадатка гэта можна было зрабіць толькі са смартфона.

Па-другое, з'явіцца функцыя Collabs, якая дазволіць двум карыстальнікам публікаваць сумесныя пасты. У такіх публікацый будуць агульныя каментары, прагляды і лайкі.

Па-трэцяе, 20 кастрычніка сацсетка запусціць функцыю, якая дазваляе пачаць збор сродкаў для некамерцыйных арганізацый.

Падпісвайцеся на інстаграм "Нашай Нівы", пратэсцім новыя функцыі разам!
У Вільні быў паранены ахоўнік крамы Rimi: ён проста папрасіў пакупніка надзець маску

Мужчына агрэсіўна адрэагаваў на просьбу ахоўніка надзець маску ў краме. Каб не працягваць канфлікт, ахоўнік вырашыў выклікаць паліцыю. У гэты момант пакупнік кінуўся на ўцёкі, ахоўнік сарваўся за ім. Неўзабаве ўцякач дастаў з кішэні зброю і стрэліў у ахоўніка.

Зламыснік параніў абедзве нагі ахоўніку, яго давялося прааперыраваць. Нападніка паліцыя затрымала.


Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.